• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    1 Туронак Юры. Людзі СБМ. С. 80, 81.
    88
    мадзян. Выдыгаючыся, як сабака перад гітлераўскімі захопнікамі, Вініцкі шантажыраваў маладых людзей, прымушаючы іх да паступлення ў «СБМ», сістэматычна выступаў перад насельніцтвам з прафашысцкімі дакладамі, поўнымі злосці да Савецкага Саюза»1.
    Па закліку душы, а не пад прымусам працаваў у гады вайны ў школах Менска і Баранавічаў Эдзюк Будзька (18821958). Такія людзі, як ён, не маглі служыць ворагу. Гэты чалавек меў вельмі вялікія заслугі перад беларускім нацыянальнавызваленчым рухам: у 1916 г. выдаваў у Петраградзе прагрэсіўную беларускамоўную газету «Светач» (надрукаваў у ёй цікавае даследаванне «Думкі да граматыкі»), на з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый у сакавіку 1917 г. абраны ў Беларускі нацыянальны камітэт, у чэрвені таго ж года на канферэнцыі Беларускай сацыялістычнай грамады абраны членам яе Цэнтральнага камітэта, быў дэпутатам з’езда беларускіх арганізацый і партый, Усебеларускага з’езда, якія праходзілі ў Менску адпаведна ў ліпені і снежні 1917 г., з’яўляўся адным з арганізатараў Будслаўскай беларускай гімназіі (1918 г.), у 19211922 гг. узначальваў беларускія настаўніцкія курсы ў Дзвінску. Паступіўшы на працу ў школу ў час нямецкай акупацыі, такі чалавек, вядома, не мог выхоўваць беларускіх дзяцей у духу фашысцкай ідэалогіі2. Эміграваў у Нямеччыну. а затым у ЗША.
    На працу ў школу ахвотна ішлі і многія з тых, хто да вайны належаў да прыхільнікаў ідэй Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., аддана служыў сацыялістычнаму ідэалу. Тут можна назваць дырэктара беларускай школы ў мястэчку Язна на Міёршчыне Ігната Мятлу — роднага брата і аднадумца вядомага ў міжваенны перыяд заходнебеларускага дзеяча, дэпутата Польскага сейма Пятра Мятлы. Названая школа вызначалася ўдумлівым падыходам настаўнікаў да нацыянальнапатрыятычнага выхавання вучняў. «На ўроках ім расказвалі пра рэпрэсіі 1930х у савецкай Беларусі, пра расстраляных і забароненых пісьменнікаў і навукоўцаў»3. Адзін з найактыўных сяброў паваеннага Саюза беларускіх патрыётаў, складальнік тэксту прысягі для паступоўцаў у гэтую арганізацыю Алесь Юршэвіч4 вучобу ў гэтай школе назваў галоўным факта
    1 Цанава Л. Всенародная партнзанская война в Белорусснн протнв фашнстскнх захватчнков. Ч. II. Мннск, 1951. С. 843.
    2ЭГБ. Т. 2. С. 114.
    3 Арлоў Уладзімер. Імёны свабоды. Радыё Свабодная Эўропа. С. 396.
    4 Падчас вучобы ў дзясятым класе Глыбоцкай СШ № 1 правёў урачыстую цырымонію прысягі сяброў СПБ. Ваенны трыбунал зацікавіўся А. Юршэвічам ужо тады, калі ён быў студэнтам БДУ. Вынеслі самы суровы прысуд: расстрэл, які змянілі на 25 гадоў зняволення.
    89
    рам фармавання ў яго беларускай нацыянальнай самасвядомасці, актыўнага, самаахвярнага змагання супраць дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі педагагічнага працэсу ў навучальных установах БССР.
    У той надзвычай адказны для беларускага народа час у сферу адукацыі прыйшлі працаваць і сыны вядомага палітычнага, грамадскага дзеяча, літаратара Антона Луцкевіча Лявон і Юрка, пакінуўшы літоўскі горад Коўна. У 1941/42 н. г. яны настаўнічалі ў Радашковіцкай васьмігодцы (Юрку неўзабаве прызначылі яе дырэктарам), а з 1942 да 1944 г. першы з названых братоў быў дырэктарам Баранавіцкай сярэдняй мастацкай школы і адначасова выкладаў у тым жа горадзе ў Медычнай школе беларускую мову'.
    He магу не адзначыць такой характэрнай для жыцця ў гады акупацыі з’явы: досыць актыўнае агентурнае супрацоўніцтва савецкіх спецслужбаў з настаўніцтвам. Больш жаданай катэгорыі інтэлігенцыі, як настаўнікі для іх не існавала. Калі спецгрупа маёра С. Казанцава рыхтавала замах на В. Кубэ ў яго службовым кабінеце, яна завербавала нават самога начальніка школьнага аддзела Генеральнага камісарыята Беларусь Кісяля2. Толькі шкада, што даволі часта з прычыны няякаснага вядзення агентурнай справы гінулі далучаныя да яе выканання настаўнікі. Такі лёс напаткаў і дзвюх настаўніц з Магільнянскай няпоўнай сярэдняй школы, дзе вучыўся аўтар гэтай кнігі, — цётку3 Дземідовіч і цёткі Квяткоўскую. Праўда, загінулі яны ўжо тады, калі пасля закрыцця ў чэрвені 1942 г. школы ў Магільным перайшлі на працу ва Узду.
    Бясспрэчнай пазітыўнай з’явай у практыцы ўсіх тыпаў навучальных устаноў трэба прызнаць іх цвёрдую арыентацыю на выхаванне ў моладзі здаровага нацыянальнага патрыятызму, шчырай любові да роднай культуры, на добрае валоданне мовай сваёй Бацькаўшчыны. Педагогі ўсёй душой адчувалі, калі не звяртаць павышанай увагі да такіх станоўчых рысаў у характары маладых пакаленняў, яны могуць немінучатрапіць пад уплыў прынесенай заваёўнікамі культуры і стаць ахвярай анямечвання, як гэта ў далёкім і блізкім мінулым сталася з многімі адгалінаваннямі славянскай супольнасці народаў.
    Сапраўдныя беларускія патрыёты ўзгадоўваліся ў сценах Наваградскай настаўніцкай семінарыі, дзе ў той час працавала нямала шчыра адданых беларускай справе педагогаў. Каб прышчапіць навучэнцам любоў да матчынай мовы, практыкавалася правядзенне сярод іх конкурсаў красамоўства. Выкананую вучаніцай 1га класа семінарыі Зосяй Кужалевіч працу «За славу і волю» змясціў на
    1 Наша слова. 2002. 12 чэрвеня.
    2 Селеменев В., Шнмолнн В. Охота на палача. С. 238.
    3 Так было прынята звяртацца вучням да настаўніц.
    90
    сваіх старонках часопіс «Покліч» (№ 1, кастрычнік 1943 г.), што выдаваўся ў Наваградку. I такога гонару гэтая праца заслугоўвала. У яе аўтара адчуваюцца вялікая любоў да роднага краю, нястрымнае жаданне ўсяляк садзейнічаць яго развіццю нават і ў той страшны нявызначаны час. Яна заклікае людзей, найперш моладзь, «ня чурацца свае ўласнае мовы і свайго роднага краю ня здраджваць.,.» Як і многія іншыя з навучэнскай моладзі, яна шчыра верыла ў будучае пракламаванай гебельсаўскай прапагандай «Новай Еўропы», дзе Беларусь зойме пачэснае месца. Таму нездарма яе праца заканчваецца такімі ўзнёслымі паэтычнымі радкамі:
    I зацьвіце край Беларускі, Як вясною макаў цьвет, Зьдзівіцца паляк і рускі, Задзівуецца ўвесь свет1.
    Дасягненні ў сферы адукацыі былі б непараўнальна больш значнымі, каб нармальнай працы створаных з дазволу акупацыйных уладаў навучальных устаноў не перашкаджалі з ідэалагічных меркаванняў партызаны і падпольшчыкі. He без іх непасрэднага ўдзелу шэраг школ у зоне зараджэння партызанскага руху не змог закончыць нават першы навучальны год. 3 вялікай цяжкасцю ўдалося гэта зрабіць і педагагічнаму калектыву Магільнянскай няпоўнай сярэдняй школы Уздзенскага раёна. Паразумецца з партызанамі дапамагло толькі тое, што сярод настаўнікаў знайшліся асобы, здольныя пераканаць сваіх апанентаў у мэтазгоднасці навучання дзяцей пры любых жыццёвых абставінах. 3 пашырэннем зоны дзейнасці партызанаў, актывізацыі іх руху няўхільна пагаршаліся магчымасці ладзіць народную адукацыю ў адпаведнасці з устаноўкамі акупацыйнай адміністрацыі. Такое ўдавалася бесперашкодна рабіць толькі на падуладнай ёй тэрыторыі, пераважна ў гарадской мясцовасці.
    Акупацыйны рэжым прычыніўся датаго, што праца настаўнікаў стала адной з небяспечных сярод людзей мірных прафесій. Рэальная пагроза для жыцця зыходзіла непасрэдна ад саміх акупантаў, партызанаў і Арміі Краёвай. Кожны з іх пасвойму абгрунтоўваў прычыны пакарання. Кіраўніцтва апошняй, да прыкладу, было непрымірымым да беларускіх настаўнікаў за іх мэтанакіраванае ўзгадаванне школьнікаў у нацыянальным духу, пра што ўжо пісалася вышэй.
    Шмат цяжкіх выпрабаванняў давялося зведаць у 1943/44 н. г. настаўніцтву Слонімскай акругі, прычым ужо не зза польскага
    ' Туронак Юры. Людзі СБМ. С. 185.
    91
    ўплыву (што было б зусім зразумелым) ці дзеянняў мясцовых акупацыйных уладаў, а ў выніку праведзеных партызанамі акцый. У ходзе іх у агні згарэла 80 школ, некаторыя з настаўнікаў зза сваёй адданасці адукацыйнай справе паплаціліся ўласным жыццём. Па віне партызанаўу Наваградскай акрузе ўвесну 1944 г. не працавала амаль палова школ, а ў Мінскай — 80 %1. На ўсё гэта не маглі не звярнуць увагі ні мясцовыя акупацыйныя ўлады, ні зацікаўленыя ў навучанні дзяцей педагагічныя калектывы. He прыносіла яно радасці і бацькам вучняў.
    Паколькі ў шэрагу месцаў праца настаўніка набыла такую сур’ёзную небяспеку для жыцця, некаторыя па сваёй уласнай волі адмаўляліся ад яе, ствараючы гэтым самым дзенідзе праблему забеспячэння школ педагагічнымі кадрамі. He выключана, што магчыма па гэтай прычыне ў 1942 г. залічылі на пасаду дырэктара адной з пачатковых школ Смаргоншчыны (неўзабаве спаленай партызанамі2), сямнаццацігадовага Янку Сурвілу3.
    Магчымасці развязвання надзвычай складаных у сферы адукацыі і культуры праблем некалькі паспрыяла ўтварэнне 21 снежня 1943 г. Беларускай Цэнтральнай Рады, бо за прэзідэнта яе паставілі асобу моцна інтэграваную ў нацыянальную культуру Бацькаўшчыны — Радаслава Астроўскага. Хаця БЦР закладвалася як дарадчы орган, аднак у пытаннях школьніцтва і культуры яна мела даволі шырокія паўнамоцтвы, што не раз выкарыстоўвалася на практыцы, хаця і не ў такім аб’ёме, як жадалася многімі. Так, «21 лютага Готбэрг загадаў акруговым камісарам перадаць БЦР школьныя справы, аднак аддзелы асветы і школьныя інспектары да канца акупацыі заставаліся ў штаце акруговых камісарыятаў. Цяпер акруговыя ўпаўнаважаныя БЦР маглі толькі аказваць нейкі ўплыў на школьную працу»4.
    Паўсіх параметрах апошні ў гады акупацыі 1943/44 н. г. стаўся самым цяжкім у працы школ і іншых навучальных устаноў, прычым не толькі ў эканамічным плане зза немагчымасці адшукаць у поўным аб’ёме неабходныя фінансавыя сродкі на патрэбы адукацыі. Настаўнікаў вельмі непакоіў іх далейшы ўласны лёс. У перамозе СССР над Германіяй мала хто сумняваўся. Гэтак жа
    1 Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 230.
    2 Арлоў Уладзімер. Імёны свабоды. С. 372.
    3 Пазней стаў вядомым дзеячам беларускай эміграцыі, чаму асабліва паспрыяла вядзенне ў 19581965 гг. у Іспаніі штодзённых беларускамоўных радыёперадач, да чаго і ён меў прамое дачыненне. Яго дачка Івонка з 1997 г. узначальвае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.
    4 Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 179.
    92
    мала хто разлічваў на беспакаранасць перад савецкім судом за працу ў створаных з дазволу акупантаў навучальных установах. У такой сітуацыі мала каму хацелася думаць пра павышэнне якасці педагагічнага працэсу.