Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
I ўсё ж найбольш інфармацыі пра мінулае Бацькаўшчыны людзі атрымлівалі ад чытання газет. Іх рэдакцыі свядома адводзілі значную плошчу газет пад матэрыялы на гістарычную тэму, ведаючы, які страшэнны голад быў на іх не толькі ў царскія, але і ў савецкія часы. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што падчас нямецкай акупацыі насельніцтва, у тым ліку і яго маладыя пакаленні, са сваімі ведамі пра мінулае Беларусі былі ў сотні разоў бліжэй да ісціны, чым гэта назіралася за савецкай уладай.
Багатыя веды атрымлівалі вучні па геаграфіі Беларусі, асабліва калі яе выкладалі шчыра ўлюбёныя ў сваю Бацькаўшчыну настаўнікі. Намнога цікавей праводзілася і краязнаўчая праца з вучнямі, якую ў канцы міжваеннага перыяду канцэнтравалі толькі на азнаямленні іх з падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, ходам сацыялістычнага будаўніцтва. Шмат звестак давалася па геаграфіі Германіі, прычым вучням даводзілі, што апошняя ўжо не чужая ім краіна, што гэта цэнтральная частка будучай «Новай Еўропы». 3 мэтай зацікаўлення да глыбокага вывучэння дадзенага прадмета за найлепшыя веды яго абяцалася (а часта так было і на самай справе) паездка ў Германію. Ахвотнікаў такіх экскурсій заўжды хапала, бо каму гэта не хацелася пабыць ля муроў сярэдневяковых замкаў, так займальна апісаных у кнігах нямецкіх аўтараў.
Hi бацькі, ні вучні не пярэчылі ўвядзенню выкладання рэлігіі ў якасці школьнага прадмета. Асабліва віталі такую задуму жыхары далучаных да БССР у верасні 1939 г. земляў, дзе бальшавіцкая атэістычная прапаганда не паспела глыбока прасякнуць душы людзей. Станоўча, што на гэты раз рэлігію выкладалі на роднай мове дзяцей. Прычым такое з’яўлялася абавязковым правілам і
76
для школ, дзе вучыліся беларускія дзеці каталіцкага веравызнання. Здзейснілася мара цвёрдай нацыянальнай арыентацыі ксяндзоў, якія столькі энергіі ўклалі за некалькі дзесяцігоддзяў да кастрычніцкага перавароту 1917 г., а заты.м ужо ў Другой Рэчы Паспалітай дзеля забеспячэння беларускім дзецям з каталіцкіх сем’яў законнага права вучыцца ў роднай мове. Як бачым, у жыцці ўсялякае здараецца, што нават у ворага, чужынца лягчэй дамагчыся чагонебудзь такога патрэбнага, важнага, чым у сваіх уладаў.
Неадрыўнасць школы ад беларускага нацыянальнага інтарэсу станоўча адбілася на ўзгадаванні дзяцей, пакінула ў многіх добры ўспамін пра вучобу. He забываецца на яе і Надзея Барт (дзявочае прозвішча Юрэвіч), што жыве ў Германіі. «Нягледзячы на ўсе наступствы вайны, — заяўляе яна, — у гэтыя часы беларуская школа была беларускай пасапраўднаму (ах, як далёка ёй сёння датакога азначэння! — Л. Л.). Без яе мы б «уплылі» ў польскі бок (вучылася ў заходняй частцы ГАБ. —Л. Л). А так, закахаўшыся ў творы Багдановіча, Купалы, я і па начах, бывала, чытала вершы. Mae аднакласнікі нават прасілі мяне штокольвечы чытаць перад урокамі...»1 Прыклад, як трэба ў нашыя дні прышчапляць дзецям ахвоту чытаць беларускамоўную літаратуру.
§ 4. Прафесійнае навучанне
У несумненную заслугу арганізатарам, кіраўнікам адукацыі і найперш галоўнаму школьнаму інспектару пры Генеральным камісарыяце Беларусь Вінцэнту Гадлеўскаму (закатаваны гітлераўцамі 24 снежня 1942 г.), нацыянальна зарыентаванай частцы педагагічнай інтэлігенцыі можна паставіць усё зробленае імі па заснаванні і арганізацыі працы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Гэта акурат было тое звяно адукацыі, у стварэнні, функцыянаванні якога мелі зацікаўленасць не толькі беларускія нацыянальнапатрыятычныя колы, але і акупацыйныя ўлады. Зацяжны характар вайны высунуў перад эканомікай Германіі шэраг дадатковых патрабаванняў. Спрэс адчуваўся недахоп у кваліфікаванай рабочай сіле, якую меркавалася папаўняць і за кошт прафесійна падрыхтаванай моладзі акупаваных тэрыторый. 3 мэтай зацікаўлення беларускіх юнакоў і дзяўчат у прафесійным навучанні «нямецкія ўлады разгарнулі шырокую агітацыйнапрапагандысцкую кампанію. 1942/43 навучальны год быў аб’яўлены годам разбудовы
1 Голас Радзімы. 1998. 3 верасня.
77
сярэдняй спецыяльнай школы на тэрыторыі ГАБ»1. У струкгуры такой школы колькасна пераважалі ўстановы педагагічнага профілю. Хаця асабліва вострага дэфіцыту з кадрамі для агульнаадукацыйных школ не зведвалася, аднак сямтам такая праблема ўсё ж існавала, бо некаторыя з настаўнікаў свядома ўхіляліся ад працы, не жадаючы прызнаць усталяваную з дазволу акупацыйных уладаў сістэму адукацыі. Да таго ж апошнія жадалі мець у гэтай сферы як мага больш настаўнікаў, не прасякнутых ідэямі савецкай педагогікі. У такіх умовах развязаць кадравую праблему ў школах, лічылася, можна толькі праз стварэнне адпаведных спецыяльных навучальных устаноў. Такімі сталі настаўніцкія семінарыі. Вельмі важна, што педагагічныя калектывы бальшыні з іх не абмяжоўвалі сваю дзейнасць толькі абавязкамі даць навучэнцам неабходныя тэарэтычныя веды, падрыхтаваць да працы ў школе. Ніколі не забывалася і пра нацыянальнапатрыятычнае выхаванне, значэнне якога заўжды набывае асаблівую актуальнасць ва ўмовах любога акупацыйнага рэжыму, а тым больш такога жорсткага, як фашысцкі. Ён ніколі не выпускаў зпад свайго кантролю навучальнавыхаваўчы працэс такога роду семінарый.
Добра адчула на сабе ўвесь цяжар нямецкага ўплыву Наваградская настаўніцкая семінарыя. Пад яго трапілі не толькі навучэнцы, але і самі выкладчыкі. Таму не даводзіцца здзіўляцца, калі ўвосень 1943 г. пачалі фармавацца добраахвотныя батальёны для барацьбы з партызанамі, у іх у масавым парадку падаліся і навучэнцы гэтай семінарыі. Ішлі ж яны ваяваць з партызанамі таму, што пад уздзеяннем нямецкай прапаганды глядзелі на іх, як на лясных бандытаў, што рабуюць мясцовае насельніцтва. На вялікі жаль, такое і сапраўды мела месца ў жыцці, ганьбячы самую сутнасць партызанскага руху. Сказанае пра ўдзел Наваградскай настаўніцкай семінарыі на баку акупантаў у барацьбе з партызанамі насіла не сістэмны, а выключна эпізадычны характар, не адбіваючыся на змесце працы гэтай навучальнай уставы. He было выпадку, каб яна здрадзіла беларускай нацыянальнай ідэі ў цяжкія гады фашысцкай акупацыі. Заслуга ж у гэтым найперш дырэктараў семінарыі Аляксандра Орсы, Пятра Скрабца, вядомых як вялікіх патрыётаў свайго роднага краю. ІІІмат рабілася дзеля таго, каб семінарысты ўзгадоўваліся сапраўднымі беларускімі патрыётамі, выпускніца гістарычнага факультэта БДУ Іна Рытар, якая пазней, ужо будучы ў эміграцыі, выйдзе замуж за актыўнага грамадскапалітычнага дзеяча беларускай дыяспары, вучонагагісторыка Аўгена Калубовіча.
1 Жылінскі М. Г. Адукацыя на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 ліпень 1944 гг.): аўтарэф. канд. дыс. Мінск, 2002. С. 13.
78
Мясцовыя ўлады, дырэкцыя семінарыі рабілі ўсё магчымае, каб навучальнавыхаваўчы працэс у ёй найпаўней адпавядаў багатым гістарычным, культурным традыцыям Наваградка. У поўным аб’ёме ім была падпарадкавана і праца заснаванага пры семінарыі Саюза беларускай моладзі. Адзін з яго актыўных дзеячаў Кастусь Рамановіч пакінуў такі ўспамін: «Пасьля заняткаў у Настаўніцкай Семінарыі мы, сябры СБМ, пашырана вывучалі гісторыю Беларусі, беларускую літаратуру й мову, арганізоўвалі розныя гурткі: маляваньня, сьпеваў, беларускіх нацыянальных танцаў, наладжвалі розныя вечарыны з танцамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў»1. Нядзіўна, што пры такой арганізацыі навучальнага працэсу, выхаваўчай працы з Наваградскай настаўніцкай семінарыі выйшла нямала асобаў, якімі не можа не ганарыцца беларускі народ. Сярод іх з поўным правам можна назваць Аляксандра Раковіча. Хаця яму, як і многім навучэнцам семінарыі, давялося колькі гадоў панасіць форму зняволенага сталінскіх лагераў, здольны да навукі юнак усё ж выбіўся ў людзі: стаў доктарам тэхнічных навук, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978 г.)2. Першы выпуск у Наваградскай настаўніцкай семінарыі адбыўся ў ліпені 1943 г. Школы атрымалі 22 маладых настаўнікаў. У новым навучальным годзе на першы курс прынялі ўжо больш за 100 чалавек3.
3 вялікім задавальненнем назіраючы, як навучэнцы імкнуцца да сваёй культуры, жадаюць усяляк паспрыяць яе развіццю, узбагачэнню, дырэкцыя Наваградскай семінарыі і ў тых надзвычай цяжкіх умовах забяспечыла ў 1943 г. выданне школьнага квартальнага часопіса «Покліч». У падрыхтаваным самім кіраўніцтвам вучэльні артыкуле заяўлялася, што названы часопіс ёсць вынік «дзейнасьці літаратурнага гуртка семінарыі. Родная школа абудзіла юнацкія душы і накіравала моладзь да родных духовых вартасьцяў свайго народу. Сярод вучняў семінарыі выявіліся маладыя мастакі паэтычнага і празаічнага слова, мажліва будучыя волаты мастацкай творчасьці. Семінарыя і выпускае гэты часопіс, каб у першую чаргу даць магчымасьць моладзі друкаваць свае творы і гэтым прычыніцца да тварэньня беларускай культуры». I такую магчымасць многія з семінарыстаў, не абдзеленых прыродай пісьменніцкімі здольнасцямі, выкарысталі. 3 больш сур’ёзных, навуковых матэрыялаў першага нумара часопіса «Покліч» можна назваць прачытаны на акадэміі ў семінарыі рэферат «Францішак Багушэвіч на шляху беларускай літаратуры»4.
1 НашаНіва. 1997. 17лістапада. С. 11.
2 Голас Радзімы. 1997. 14 жніўня.
3 Голас вёскі. 1943.22 ліпеня.
4 Настаўніцкая газета. 1993. 1 снежня.
79
He абмяжоўваліся стварэннем толькі пачатковых і сямігадовых школ на Пастаўшчыне. Паколькі адчуваўся дэфіцыт у педагогах, у першую чаргу паклапаціліся пра адкрыццё ў Паставах настаўніцкай семінарыі. У 1943 г. тут навучалася больш за 200 чалавек. У апошнія пяць месяцаў да прыходу савецкіх войскаў у Паставы семінарыяй кіраваў добра вядомы ў Заходняй Беларусі педагог Барыс Кіт. У гэтай вучэльні працавала нямала высокакваліфікаваных і адначасова шчыра адданых нацыянальнай ідэі педагогаў, што пазітыўна адбівалася на фармаванні асобы маладых настаўнікаў. Вось толькі шкада, што не ўсе з іх змаглі прысвяціць сваё жыццё абранай прафесіі. Трагічна склаўся лёс навучэнца семінарыі, сябра Саюза беларускай моладзі Міколы Канаша (19431944 гг.). 3 выгнаннем акупантаў яго адразу паслалі на фронт і пратрымалі ў Савецкай Арміі да 1948 г., а затым за прыналежнасць да СБМ асудзілі на 25 гадоў зняволення і накіравалі ў Комі АССР. Адзінае, што сагравала і суцяшала яго ў там суровым паўночным краі СССР — гэта чытанне рукапісных вершаў Ларысы Геніюш, якая тут таксама адбывала сваё незаслужанае пакаранне. 3 уласцівай савецкім рэпрэсіўным органам жорсткасцю расправіліся таксама з навучэнцамі, сябрамі СБМ Пастаўскай настаўніцкай семінарыі дзяўчатамі Троцкай, Савіцкай, Кануш, Чыпко'.