• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    У тагачаснага педагагічнага калектыву Пастаўскай настаўніцкай семінарыі меліся ўсе падставы ганарыцца сваім навучэнцам Іосіфам Сушко, шчодра надзеленым самой прыродай музычным талентам. Яго далейшаму развіццю ўсяляк спрыяў цудоўны выкладчык семінарыі музыкант Скурко. Замест таго, каб мець магчымасць працягнуць вучобу пасля вызвалення Паставаў ад акупантаў, у снежні 1944 г. шаснаццацігадоваму Іосіфу несправядлівы лёс наканаваў стаць палітвязнем Азёрлага (Тайшэцкі раён Іркуцкай вобласці). Тэрмін адбываў у лагпункце «Цэнтральны аўтарамонтны завод», пры якім мелася створаная са зняволеных культбрыгада. Мастацкім кіраўніком яе з’яўлялася колішняя салістка Вялікага тэатра СССР Лідзія Бакліна. У аркестры брыгады налічвалася 26 чалавек, сярод якіх і баяніст Сушко. У яго склаліся вельмі добрыя дачыненні з начальнікам культурнавыхаваўчай часткі лагпункта Леанідам Цюціньгм (родам з Полаччыны)2. Беларускаму баяністу не раз даводзілася выступаць у ролі акампаніятара народнай артысткі СССР Лідзіі Русланавай, з якой разам адбываў тэрмін зняволення.
    1 Звязда. 1994. 10 лютага.
    2 Па роду службы аўтару гэтай кнігі даводзілася сустракацца з Леанідам Цюціным на тайшэцкай зямлі. Тут ён стварыў сям’ю, ажаніўшыся
    з вольнанаёмным урачом бальніцы № 2 Азёрлага сібірскай беларускай Кларай Зязюлінай, пра што, як вынікае, сведчыць і яе прозвішча.
    80
    Сустракаліся яны і ў 1956 г., калі выдатная спявачка гастралявала ў Мінску. He разлучаўся I. Сушко са службай музыцы і пасля вяртання ў 1954 г. на радзіму. Яму прысвоена званне заслужанага работніка Беларусі. Напісаныя ім песні «Што ж ты мне сэрца параніў», «Мы з мілым размінуліся», «А мне ў шчасце верыцца» і сёння шырока вядомыя сярод аматараў песеннага мастацтва’.
    He сутыкалася з недахопам абітурыентаў Менская настаўніцкая семінарыя. Абсалютная бальшыня іх належала да бяднейшых пластоў насельніцтва. Па гэтай прычыне яе кіраўніцтва звярнулася 13 чэрвеня 1944 г. у Аддзел кулыуры і асветы г. Менска з просьбай вызваліць малазабяспечаных вучняў (спіс іх да прашэння дадаваўся) ад аплаты за навучанне. Аддзел падтрымаў просьбу і звярнуўся з аналагічнай просьбай у Школьны аддзел Беларускай Цэнтральнай Рады. У адпаведнасці з падпісанай 17 чэрвеня 1944 г. прэзідэнтам БЦР Р. Астроўскім пастановай у распараджэнне дырэктара Менскай настаўніцкай семінарыі выдавалася 2500 РМ для размеркавання сярод бяднейшых вучняў2.
    Ва ўсіх жыццёвых сітуацыях грамадства павінна дбаць пра забеспячэнне сваіх патрэб медыцынскімі работнікамі. Даваеннай Беларусі было далёка, каб зняць з парадку дня гэтую важную праблему. Яе істотна абвастрылі вайна і акупацыя, і таму пры ўсіх эканамічных цяжкасцях нешта трэба было рабіць і па падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў. I ў гэтым меліся пэўныя пазітыўныя зрухі. Вельмі хутка знайшла сабе вялікую папулярнасць сярод моладзі адчыненая ў лютым 1942 г. Баранавіцкая трохгадовая сярэдняя медыцынская школа. У 1942/43 н. г. тут навучаліся 462 будучыя медработнікі і працавалі 24 настаўнікі3. Спачатку яна рыхтавала аптэкарскіх памочнікаў, прычым вучоба працягвалася без перапынку і ўзімку, і ўлетку. Ад верасня 1943 г. тут пачаў працаваць яшчэ і акушэрскафельчарскі курс. Усяго на той час у школе займалася 330 чалавек. He забываліся ў школе і пра развіццё мастацкай самадзейнасці. Выходзіла насценная газета «Кліч»4.
    У гады нямецкай акупацыі ў гэтым горадзе былой Заходняй Беларусі працавала не толькі сярэдняя медыцынская школа. У 1942/43 н. г. тут пачаліся заняткі ў першай на Беларусі сярэдняй гандлёваадміністрацыйнай школе з чатырохгадовым тэрмінам навучання. У 1943/44 н. г. у ёй навучалася 245 чалавек, працавала 23 настаўнікі. Са спецыяльных дысцыплін выкладаліся бухгалтэ
    1 Звязда. 1994. 28 верасня.
    2 За дзяржаўную незалежнасць. Лондан. 1960. С. 115.
    3 Беларуская газэта. 1942. 5 снежня.
    4 Голас вёскі. 1944. 7 студзеня.
    81
    рыя, тэхніка і арганізацыя гандлю, стэнаграфія, таваразнаўства, навуковая арганізацыя працы, крымінальнае і цывільнае права, крымінальны працэс, арганізацыя самаўрадаў, бюджэт, санітарная ахова і інш. 3 агульнаадукацыйных прадметаў абавязковымі лічыліся беларуская і нямецкая мовы, фізічнае ўзгадаванне, заняткі па якіх планавалася праводзіць на працягу ўсіх чатырох гадоў навучання, бо ставілася за мэту, каб выпускнікі школы ў належнай ступні авалодалі гэтымі мовамі і мелі добрае здароўе1. Паклапаціліся ўлады пра адкрыццё ў Баранавічах і такой важнай у першую чаргу для іх інтарэсаў навучальнай установы, як трохгадовая дарожнабудаўнічая школа. Стан дарог на Беларусі, у тым ліку і на тэрыторыі ГАБ, ніяк не задавальняў патрэбам Трэцяга Рэйха. У Баранавічах у 1942 г. каля 560 слухачоў навучалася на трохмесячных арганізацыйнабухгалтарскіх курсах2.
    Ахвотна падавалася моладзь на вучобу ў Маладзечанскую адміністрацыйную школу3, якую ўзначальваў выпускнік (1933 г.) фізікаматэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта Барыс Кіт. У 1942/43 н. г. у ёй жаданую прафесію набывала 1326 чалавек, што зусім нямала для ўмоваў акупацыйнага рэжыму. Пра гэтую вучэльню добрыя ўспаміны пакінулі многія наведвальнікі яе, не забываючы пры гэтым падкрэсліць асаблівую заслугу Б. Кіта. «У школе, — піша А. Канановіч з Ваўкавыска, — поўнасцю адсутнічала ўсялякая палітызацыя. Ніякіх усхваленняў Гітлера і яго арміі, нам нічога нават не гаварылі аб нямецкім народзе і яго культуры, ні адзін немец не пераступаў парога школы...
    He было ў нас ніякай крытыкі Сталіна і бальшавізму, а ў душы кожны з нас разумеў, што немцы павінны быць выгнаны з нашай зямлі». Былая навучэнка вельмі ўдзячная сваім настаўнікам, што на іх уроках даведалася «пра Кірылу Тураўскага, Францішка Скарыну, Сімяона Полацкага, Льва Сапегу, пра Вялікае Княства Літоўскае, пра Буднага, Цяпінскага, Кастуся Каліноўскага, пра беларускую літаратуру канца XIX і пачатку XX стагоддзя». Паводле яе прызнання, нічога падобнага яна не чула ні ў польскіх, ні ў савецкіх школах4.
    У многім пераклікаюцца з вышэйпрыведзенымі словамі ўспаміны яшчэ аднаго навучэнца гэтай установы, а пазней вядомага мастака Кастуся Харашэвіча: «У школе мы вучыліся па праграмах, якія не зведалі ні польсканямецкай, ні савецкай цэнзуры. Менавіта там
    1 Голас вёскі. 1943. 5 снежня.
    2 Наша слова. 1993. 24 лютага.
    3 Гэтую ўстанову называлі яшчэ і прамысловагандлёвай школай, адміністрацыйнагандлёвым інстытутам.
    4 Літаратура і мастацтва. 1992. 24 студзеня. С. 2.
    82
    далучыліся да вытокаў гісторыі культуры роднага краю, яго звычаяў і традыцый, бо настаўнікі нашы былі ў асноўным рупліўцамі на ніве нацыянальнай асветы, сапраўднымі інтэлігентамі і патрыётамі». Заслуга школы К. Харашэвічам бачыцца яшчэ і ў тым, што яна «многім дазволіла пазбегнуць угону ў Германію»1.
    У 1942 г. у Маладзечне заснавалі медыцынскую школу. Яе аптэкарскае аддзяленне закончыў у 1943 г. ураджэнец мястэчка Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна, пазней добра вядомы сярод беларускай эміграцыі грамадскі і культурны дзеяч Міхась Сенька. Як і многіх, яго вельмі задавальняла, што навучанне вялося пабеларуску. Вывучалі нямецкую і лацінскую мовы, беларускую гісторыю, спевы (настаўнік Генадзь Цітовіч). У школу «бралі моладзь з вёскі. Хлопцы стараліся добра вучыцца. Нацыянальнае ўзгадаванне было вельмі моцнае»2. I гэта ў навучальнай установе, дзе рыхтавалі не якіхнебудзь ідэолагаў, адміністрацыйных работнікаў, педагогаў, а медыцынскія кадры! У тым самым годзе зрабіла першы прыём навучэнцаў Маладзечанская музычная школа: набралі 44 чалавек. Па нядзелях яны рэгулярна ўдзельнічалі ў канцэртах, што ладзіліся ў гарадскім парку.
    Вядучае месца аграрнага сектара Беларусі ў яе эканоміцы запатрабавала падрыхтоўкі і спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю. 3 навучальных устаноў, дзе яна вялася, заслугоўвае быць згаданай Сваяціцкая трохгадовая сельскагаспадарчая школа Баранавіцкай акругі. Прыём заяў на вучобу ўлетку 1942 г. засведчыў вялікае жаданне вясковай моладзі атрымаць агранамічную асвету3. У тым жа годзе заняткі вяліся ў Мар’інаГорскай сельскагаспадарчай школе (Пухавіцкі раён) і Касцяневіцкай сельскагаспадарчай школе (навучалася 85 чалавек), што знаходзілася на тэрыторыі Куранецкага раёна (Вілейшчына).
    Наўрад ці можна было знайсці хоць аднаго жыхара Валожына, які не радаваўся б, што ў іх населеным пункце заклалі гандлёвую школу. У 1942 г. яе наведвала 137 вучняў. 3 1943 г. у ёй працавала вельмі адметная асоба: сын дачкі Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча Камілы ГадзімірМіраслаў (1907 г.н.), які ў 1934 г. абараніў у Вільні кандыдацкую дысертацыю па матэматыцы. У 1944 г. ён стаў выкладчыкам Івянецкай сярэдняй школы. Перад прыходам Чырвонай Арміі з’ехаў у Кракаў, дзе працаваў прафесарам матэматыкі (памёр у 1969 г.)4.
    1 Звязда. 1992. 21 ліпеня.
    2 Літаратура і мастацтва. 1993. 4 чэрвеня. С. 14.
    3 Беларуская газэта. 1942. 22 чэрвеня.
    4 Літаратура і мастацтва. 1994. 25 сакавіка. С. 9.
    83
    Прафесійная адукацыя прыйшла і ў зусім невялічкі заходнебеларускі гарадок Клецк. Яго сярэднюю тэхнічную школу наведваў вельмі здольны да вучобы юнак з вёскі Лучыны Нясвіжскага павета Янка Жучка'. Заняткі ў школе цесна спалучаў з актыўным удзелам у працы мясцовых Саюза беларускай моладзі і Беларускай народнай самапомачы.
    Разгледжаным вышэй тыпам навучальных устаноў, як толькі мог, стараўся дапамагчы заснаваны ў жніўні 1942 г. у Менску Прафесійны саюз Беларусі. Са студзеня да ліпеня 1944 г. ён выдаваў у Менску штомесячнік «Наша праца». Звяртае на сябе ўвагу час, калі ён пачаў выходзіць. Відаць, кіраўніцтва саюза не верыла ў хуткае вызваленне Менска ад нямецкай акупацыі.
    На акупаванай тэрыторыі Беларусі з’явіліся і карысталіся ў моладзі вялікай прэстыжнасцю такія тыпы навучальньгх устаноў, як гімназіі і прагімназіі. У даваеннай БССР яны адсутнічалі. Пра стварэнне і дзейснасць такіх навучальных устаноў добра паклапацілася адміністрацыя Слонімскай акругі. У беларускай прагімназіі гэтага горада ў 1943/44 н. г. навучалася 235 чалавек. Яна мела 4 класы, працавалі фізічны, хімічны і біялагічнаанатамічны кабінеты. Раз на тыдзень юнакі займаліся сталярствам, а дзяўчаты два разы на тыдзень — вышываннем. У прагімназіі меўся вучнёўскі хор2. У гэтай навучальнай установе працавала нямала высокай кваліфікацыі педагагічных кадраў. Узначальваў яе Ю. Астроўскі, які да вайны загадваў кафедрай Менскага дзяржпедінстытута.