Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ВЯСЕННЯЕ НЕБА
ЛЕТНЯЕ НЕБА
УСХОД
ПОЎДЗЕНЬ
ЗАХАД
УСХОД
ПОЎНАЧ
ПОЎДЗЕНЬ
ЗАХАД

Міфы і паданні пра зоркі, сузор’і і планеты
Мінск
«Мастацкая літаратура» 2009
УДК 087.5:52
ББК 22.6
Ц97
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выявы сузор’яў са старажытных атласаў узяты на сайце http://www.lindahall.org з дазволу бібліятэкі Linda Hall Library of Science, Engineering & Technology.
Фотаздымкі: NASA, SOHO; фотаздымкі фаз Месяца прадставілі Канстанцін Марозаў, Юрый Гарачка, Міхаіл Абгаран.
Асобныя ілюстрацыі выканала Аайма Мірончык паводле праекта Цімафея Авіліна
ISBN 978-985-02-1085-2
© Цыркун К. I., 2009
© Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2009
ЗМЕСТ
Ад аўтара 	 4
ЗЯМЛЯ	 5
СОНЦА 	 11
СОНЕЧНАЯ СІСТЭМА		18
Месяц 	 22
Меркурый 	 38
Венера	 43
Марс 	 48
Юпітэр 	 53
Сатурн	 58
Уран 	 63
Нептун 	 67
Плутон і карлікавыя планеты 71
СУЗОР’І	 77
Незаходныя сузор’і
Вялікая Мядзведзіца 	 82
Малая Мядзведзіца 	 85
Касіяпея 	 89
Цэфей 	 91
Дракон 	 93
Зорнае неба вясной Валапас 	 96
Паўночная Карона	 99
Гончыя Псы	 101
Валасы Веранікі 	 103
Шалі	 105
Дзева 	 107
Леў 	 110
Змяя, Гідра, Змеяносец .... 112
Рак 	 116
Зорнае неба ўлетку Лебедзь	 119
Ліра 	 121
Арол	 124
Геркулес 	 125
Дэльфін, Страла, Лісічка, Малы Конь 	 128
Вадаліў 	 131
Казярог	 133
Стралец	 135
Скарпіён	 138
Зорнае неба восенню Персей	 140
Андрамеда і Трохкутнік ... 142
Пегас 	 146
Кіт	 147
Рыбы 	 149
Авен	 152
Зорнае неба ўзімку Арыён 	 155
Вялікі Пёс 	 159
Заяц 	 161
Вознік 	 162
Блізняты	 166
Цялец 	 169
КАСМІЧНЫЯ ГОСЦІ	 175
Метэоры 	 175
Каметы 	 179
МЛЕЧНЫ ШЛЯХ	 186
Зорны спеў 	 189
ДАДАТКІ
Грэчаскі і лацінскі алфавіты 191
Назвы некаторых сузор’яў паўночнага неба і ўласныя назвы зорак	 192
Назвы астранамічных аб’ектаў Сонечнай сістэмы ў міфах і паданнях 	 199
Астранамічны слоўнік	 200
Літаратура 	 205
Ад аўтара
Як тыя кветкі, што па вясне засцілаюць рознакаляровым дываном наваколле, кожную ясную ноч на небе загараюцца мільёны зіхоткіх зорак, з якіх наша фантазія тчэ вобразы міфічных сузор’яў.
Пра найбольш цікавыя сузор’і, якія можна знайсці на зорным небе Беларусі, пра Сонца і Сонечную сістэму, планеты, астэроіды, каметы, метэоры, сонечныя зацьменні і зацьменні Месяца апавядае гэтая кніга. Яна ўключае астранамічныя звесткі і міфы, паданні, легенды пра нябесныя аб’екты.
За апошнія гады навуковыя даследаванні Сонечнай сістэмы з дапамогай магутных наземных тэлескопаў і аўтаматычных касмічных станцый значна папоўнілі нашы веды аб Сусвеце. Інфармацыя так хутка зменьваецца, што яшчэ нядаўна дасканала вядомыя факты ўжо не адпавядаюць рэчаіснасці. Нават погляд на будову Сонечнай сістэмы з сярэдзіны 2006 г. значна змяніўся — са спіса планет знік Плутон. Таму на старонках кнігі знойдзем новыя звесткі пра сучасныя даследаванні Сонечнай сістэмы.
Большасць матэрыялаў кнігі на працягу многіх гадоў назапашвалася і выкарыстоўвалася на занятках астранамічнага гуртка Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў, змяшчалася на старонках часопіса «Роднае слова» ў 2000—2007 гг. (На жаль, з-за абмежаванняў аб’ёму ў кнігу не ўвайшлі некаторыя матэрыялы і шматлікія ілюстрацыі.)
Кніга будзе карыснай вучням пры падрыхтоўцы да ўрокаў фізікі і астраноміі, гісторыі, роднай мовы і літаратуры. Бацькі таксама знойдуць тут шмат карысных звестак. Настаўнікі і кіраўнікі астранамічных гурткоў возьмуць у кнізе неабходныя матэрыялы для правядзення заняткаў. А для закаханых кніга стане сапраўдным даведнікам пра зорнае неба.
Аўтару вельмі хацелася, каб кожны, хто прачытае гэтую кнігу, загарэўся жаданнем у ясную маладзіковую ноч пабыць сам-насам пад купалам бяздоннага зорнага неба, у тэлескоп разгледзець галактыку Андрамеды, палюбавацца кольцамі Сатурна... I каб да кожнага з нас вярнулася знішчаная тэхнагеннай цывілізацыяй і камп’ютарнымі тэхналогіямі здольнасць здзіўляцца, ізноў абудзілася імкненне рабіць адкрыцці.
Зорнае неба роднага краю — частка нашага жыцця. За ім трэба назіраць, вывучаць яго, шанаваць і любіць, і тады зорнае неба назаўсёды стане нашым сябрам, будзе напаўняць нас сваёй энергіяй неабсяжных прастораў Космасу.
зямля
Людзі любуюцца планетамі на зорным небе, звязваюць з імі свае пачуцці, намеры, надзеі. Аднак тое, што самі жывуць на адной з планет Сонечнай сістэмы, мала хто асэнсоўвае. Нават у шматлікіх навукова-папулярных кнігах па аСтраноміі цяжка знайсці звесткі пра Зямлю. Пакуль гэта адзіная вядомая для нас у Сусвеце планета, на якой існуе разумнае жыццё. А пра тое, што Зямля — планета, стала вядома толькі ў XVI ст. Мікалай Капернік даказаў, што Зямля не цэнтр Сусвету, а проста планета Сонечнай сістэмы, якая абарочваецца вакол Сонца.
У Старажытным Егіпце была легенда пра ўзнікненне Зямлі (кшталту біблейскай гісторыі пра стварэнне Сусвету). Спачатку існаваў толькі Хаос Нун. Гэта было бязмежжа, нішто, цемра. 3 Хаоса ўтварыўся бог Сонца Ра. Ён не знайшоў месца для адпачынку і стварыў Зямлю, а затым бога Зямлі Геба і багіню неба Нут.
Гея ў грэчаскай міфалогіі маці-Зямля. Яшчэ ў VIII—VII стст. да н. э. Гесіёд называў Хаоса, Гею, Тартара і Эраса першапатэнцыямі. Вечны і бясконцы Хаос узнік раней за ўсё іншае, а з ім быў выток жыцця і святла, які нарадзіў свет і несмяротных багоў. Ад Хаоса ўзяла пачатак Зямля багіня Гея, агромністая і моцная, якая дае жыццё і сілу ўсяму, што на ёй размешчана. Глыбока ў яе нетрах знаходзіцца страшэнны Тартар непрыглядная бездань, ахутаная вечнай цемрай, недасяжная радасцям жыцця.
Жыватворная Зямля (Гея) нарадзіла бясконцае блакітнае Неба (Уран), што раскінулася над ёй, высокае і неабдымнае. Да яго высока ўверх сягаюць горныя вяршыні, створаныя Зямлёй.
Разам з Уранам Гея нарадзіла 12 дзяцей магутных тытанаў і тытанід, сярод якіх Кронас і Рэя бацькі Зеўса. Акрамя тытанаў Гея нарадзіла трох веліканаў аднавокіх цыклопаў, што сваім выглядам выклікалі ва ўсіх жах. Уран зненавідзеў іх, замкнуў у цёмных нетрах
Багіня Зямлі — Гея. Сучасны малюнак
Паспрабуем зрабіць агляд
Зямлі і не дазваляў ім з'яўляцца на белы свет. Пакуты разрывалі cappa маці багіні Геі. Ёй не ўдалося зміласцівіць грознага Урана, і аднойчы яна паклікала сваіх дзяцей тытанаў і загадала ім адабраць уладу ў бацькі. Аднак тытаны не адважыліся паўстаць супраць Урана, і толькі самы малодшы з іх — Кронас паслухаў парады маці, хітрасцю перамог Урана і ўзяў уладу над светам у свае рукі.
Зямлі як планеты Сонечнай сістэмы
менавіта з астранамічнага пункту гледжання. Прывядзём асноўныя фізічныя параметры Зямлі, тым больш што ўсе астатнія планеты разглядаюцца ў суадносінах з ёю.
Амаль 50 гадоў таму чалавек упершыню змог убачыць нашу планету звонку, калі 12 красавіка 1961 г. першы касманаўт Юрый Гагарын паглядзеў на «блакітны шарык» з далёкага космасу. Наша планета адтуль выглядае вельмі прыгожа: пад уплывам змены ціску, тэмпературы, вільготнасці ў атмасферы ўвесь час з’яўляюцца, перамяшчаюцца і знікаюць віхуры, бесперапынна абнаўляюцца бела-блакітныя малюнкі. У Сонечнай сістэме няма планеты прыгажэй за Зямлю.
Зямля рухаецца вакол Сонца па эліптычнай арбіце і робіць адзін абарот за 365 дзён 5 гадзін 49 хвілін 12 секунд. У розныя поры года адлегласць Зямлі да свяціла таксама розная: найменшая — 147,5 млн км — на пачатку студзеня; найбольшая — 152,5 млн км — праз паўгода, на пачатку ліпеня. Сярэднюю адлегласць ад Зямлі да Сонца прымаюць за адну астранамічную адзінку (а. а.), роўную прыкладна 150 млн км.
3-за выцягнутасці арбіты рух Зямлі нераўнамерны. Чым бліжэй планета да Сонца, тым хутчэй яна рухаецца. Зімой хуткасць руху Зямлі па арбіце 109 000 км/гадз., а летам — 105 000 км/гадз. Розніца не вельмі вялікая, але яна прыводзіць да таго, што астранамічная зіма і лета маюць розную працягласць. Акрамя таго, плоскасць зямнога экватара нахілена да плоскасці арбіты пад вуглом 23° 27' і пе-
рамяшчаецца ў прасторы паралельна самой сабе. Гэта прыводзіць да таго, што ў некаторых участках арбіты зямны шар нахілены да Сонца сваім паўночным паўшар’ем, а ў іншых — паўднёвым. Менавіта з гэтай прычыны на Зямлі адбываецца змена пораў года.
Зямля абарочваецца яшчэ і вакол сваёй восі і робіць адзін абарот за 23 гадзіны 56 хвілін 4 секунды, падстаўляючы Сонцу то адзін, то другі бок. Так адбываецца змена дня і ночы. Вось сутачнага вярчэння Зямлі накіравана паўночным канцом на галоўную зорку Малой Мядзведзіцы — Палярную.
Наша Зямля крыху прыплясканая каля полюсаў, акрамя Ta­ro, на ёй шмат вялікіх і малых бугроў. Форма паверхні Зямлі. мае назву геоіда. Але сціснутасць планеты невялікая: палярны радыус Зямлі — 6356,8 км, а экватарыяльны — 6378,2 км. Розніца абумоўлена цэнтрабежнай сілай, утворанай сутачным вярчэннем Зямлі, складае крыху больш за 21 км. Даўжыня экватара 40 073 км. (Калі б пешаход рухаўся без перапынку па экватары Зямлі, то абышоў бы яе прыкладна за год.)
Большую частку паверхні Зямлі, каля 71 %, займае акіян, 29 % прыпадае на сушу. Сярэдняя глыбіня акіяна складае каля 3900 м. Вада на Зямлі ў даўніну адыгрывала вельмі важную ролю ў зараджэнні жыцця. Сёння яна з’яўляецца асноўным фактарам фарміравання зямнога клімату і падтрымання жыцця. Такой колькасці вады ў вадкім стане, як на Зямлі, няма ні на адной з астатніх планет Сонечнай сістэмы.
Вельмі важная для Зямлі наяўнасць атмасферы. Прычым не проста газавай абалонкі, якую маюць многія планеты, а менавіта такой, якая дае магчымасць існаванню жыцця. Зямная атмасфера ўзнікла з газападобных вулканічных выкідаў. Склад розных газаў у атмасферы вельмі своеасаблівы: болей за ўсё азоту — 78 %, 21 % кіслароду, на долю іншых газаў прыпадае каля 1 %. Напрыклад, вуглякіслага газу каля 0,038 %, а вадароду ўсяго толькі 0,0005 %. Ёсць меркаванне, што склад атмасферы на працягу зямной гісторыі даволі значна мяняўся: стала болей кіслароду за кошт доўгатэрміновага ўзаемадзеяння біясферы — раслінных і жывых арганізмаў — з горнымі пародамі. На працягу першых 4 млрд гадоў існавання Зямлі ў яе атмасферы не было свабоднага
кіслароду. Толькі за кошт таго, што на планеце прыкладна 400 млн гадоў таму пачалі распаўсюджвацца зараснікі буйных зялёных раслін, колькасць кіслароду пачала імкліва павялічвацца. Наяўнасць у атмасферы Зямлі невялікага азонавага слоя ахоўвае зямное жыццё ад смяротных кароткахвалевых сонечнага і касмічнага выпраменьванняў. Атмасфера таксама служыць нібы коўдра для Зямлі: не дае магчымасці планеце ахалоджвацца ноччу і засцерагае яе ад рэзкіх перападаў тэмпературы. Акрамя таго, яна ахоўвае Зямлю ад касмічных целаў рознай масы — метэароідаў, якія рухаюцца з вялікай хуткасцю і здольныя пратараніць нашу планету. Але большасць з іх згарае, не далятаючы паверхні Зямлі. Часам зямная атмасфера адштурхоўвае метэароіды, і яны рыкашэтам ізноў вяртаюцца ў абдымкі вечнага ледзянога космасу.