Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Сатурн. Сучасны малюнак
най сістэмы. Год на Сатурне скла-	 дае 29,46 зямнога года: за такі час
планета робіць адзін абарот вакол Сонца. Затое, як і Юпітэр, Сатурн круціцца з велізарнай хуткасцю вакол сваёй восі. Нагадаем, што па дыяметры Сатурн болыпы за Зямлю ў 9,5 раза, па масе — у 95 і па аб’ёме — у 770 разоў. I такі «невялікі» шарык робіць адзін абарот вакол сваёй восі ўсяго крыху больш як за дзесяць гадзін! 3-за такой хуткасці вярчэння Сатурн прыплясканы каля полюсаў і раздуты ў
экватары.
Нягледзячы на велізарныя памеры, Сатурн — вельмі разрэджаная планета. Ён цалкам складаецца з вадароду і гелію, а таксама мае ў сваёй атмасферы воблакі метану. Шчыльнасць Сатурна ўсяго толькі 0,7 г/см3, а гэта меней нават за шчыльнасць вады. Як і Юпітэр, планета не мае цвёрдай паверхні. А ў яе атмасферы дзьмуць страшэнныя вятры, хуткасць якіх дасягае 500 м/с. Тэмпература ў верхніх слаях атмасферы апускаецца да -178 °C.
У 1990 г. на Сатурне была выяўлена Вялікая Белая пляма, якая расла на вачах і хутка захапіла амаль усё паўшар’е планеты. Здымкі Сатурна з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл» дазволілі болып дакладна вызначыць прыроду плямы. Гэта таксама як Вялікая Чырвоная пляма на Юпітэры, гіганцкі віхор. Яго колер абумоўлены наяўнасцю ў атмасферы крышталяў аміяку.
Касмічны апарат «Касіні», знаходзячыся на арбіце планеты, зафіксаваў на Сатурне маланкі і новы радыяцыйны пояс. Ультрафіялетавы спектрометр касмічнага апарата зарэгістраваў у паўднёвай палярнай
Сатурн са сваімі спадарожнікаліі
3 цягам часу копьца Сатурна мяняе сваё становішча.
вобласці Сатурна палярныя ззянні, вельмі падобнымі на такія з’явы на Зямлі.
Асаблівае месца ў Сатурна займаюць яго кольцы. Праз вялікія тэлескопы можна ўбачыць тры галоўныя з іх. Яшчэ ў 1675 г. Джавані Касіні заўважыў, што ў Сатурна не адно кольца. Ён разглядзеў прамежак, які пазней назвалі дзяленнем, альбо шчылінай Касіні. Яна аддзяляе вонкавае кольца А ад больш яркага — В. Шырыня шчыліны Касіні складае каля 5000 км. Трэцяе кольца — С — вельмі цёмнае, таму атрымала назву Крэпавага (упершыню яго заўважылі ў 1850 г.). Аднак новыя звесткі пра кольцы сталі вядомыя ў 1979— 1981 гг. пасля таго, як каля Сатурна праляцелі касмічныя апараты «Піянер-11», «Вояджэр-1», «Вояджэр-2». Шмат інфармацыіі атрымана з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Усяго ў Сатурна сем галоўных кольцаў, якія абазначаюцца ў парадку аддалення ад планеты літарамі D, С, В, A, F, G, Е. Самае блізкае да
Сатурна кольца D. Яно, магчыма, даходзіць нават да атмасферы планеты. Калі «Вояджэр-2» сфатаграфаваў кольцы Сатурна, на здымках атрымалася нешта накшталт грамафоннай кружэлкі. Сотні вузенькіх кольцаў складаюць кожнае з сямі галоўных. Апошнія маюць шмат цікавых асаблівасцей. Напрыклад, у кольцы F паяднаны некалькі кольцаў, нібы перавітых у шнурок. А ў кольцы В знойдзены цёмныя радыяльныя палосы, ці спіцы. Вельмі нечаканым было адкрыццё вакол кольцаў Сатурна вадароднай атмасферы. Плоскасць кольцаў нахілена да плоскасці арбіты планеты на 29°. 3 гэтай прычыны пры назіранні з Зямлі выгляд кольцаў паступова мяняецца. Прыкладна на працягу года яны бачны як максімальна шырокія, аднак паступова іх бачная шырыня памяншаецца. Праз кожныя 15 гадоў глядзець на плоскасць кольцаў магчыма толькі збоку, і тады яны амаль знікаюць з вачэй.
Кольцы зусім не цвёрдыя. Праз іх праходзіць свет ад зорак. Пры шырыні 60 000 км іх таўшчыня складае толькі каля аднаго кіламетра. Самі кольцы складаюцца з мільярдаў касмічных часцінак, кожная з якіх абарочваецца вакол Сатурна па сваёй арбіце. Памеры гэтых часцінак вельмі розныя: ад некалькі сантыметраў да дзесяткаў метраў. Хутчэй за ўсё гэта кавалкі і глыбы лёду, пакрытыя інеем. На думку вучоных, кольцы — рэшткі протапланетнага воблака, з якога ўтварылася Сонечная сістэма. На тых арбітах, дзе знаходзяцца кольцы, як меркавалі раней, не можа быць спадарожнікаў праз гравітацыйнае ўздзеянне самой планеты, якое разбурае ўсе больш-менш буйныя целы. Аднак у апошні час з дапамогай касмічнай станцыі «Касіні» вучоныя выявілі мноства маленькіх спадарожнікаў, якія знаходзяцца ў кольцах Сатурна. Гэтыя спадарожнікі маюць памеры каля 100 м. Вучоныя лічаць, што такіх маленькіх спадарожнікаў у кольцах Сатурна можа існаваць некалькі мільёнаў. Адкрыццё маленькіх спадарожнікаў Сатурна дапаможа адказаць на пытанне аб тым, як утварылася знакамітае кольца планеты.
Акрамя кольцаў Сатурн мае цэлую сістэму спадарожнікаў. Калі ў 1655 г. Гюйгенс вырашаў пытанне пра вушкі ў Сатурна, ён нечакана ўбачыў каля планеты маленькую плямку. На працягу некалькіх начэй вучоны назіраў за плямкай і заўважыў, што яна рухаецца вакол Сатурна. Так быў адкрыты першы спадарожнік планеты, імя якому далі толькі праз 203 гады. Джон Гершэль, сын знакамітага астранома Уільяма Гершэля, назваў яго Тытанам. Назва не вельмі ўдалая, бо Тытан у міфах — адно з імёнаў бога Геліяса, які не меў адносін да бога Кронаса, ці Сатурна. Аднак яна прыжылася, і спадарожнік менавіта так называецца афіцыйна. На сёння вядомыя 60 спадарожнікаў Сатурна, прычым болей за 20 з іх выяўлены на працягу macpi гадоў, пачынаючы з кастрычніка 2000 г., астраномамі Францыі, Канады і ЗША. Вучоныя карысталіся спецыяльнай методыкай пошуку з дапамогай высокаадчувальнай электроннай апаратуры і магутных камп’ютараў. Некалькі спадарожнікаў Сатурна былі адкрыты ў ліпені 2004 г.
Спадарожнікі Дыёна, Тэціс і Тытан над кольцам Сатурна
з дапамогай аўтаматычнай касмічнай станцыі «Касіні». Па колькасці спадарожнікаў Сатурн займае другое месца ў Сонечнай сістэме. Большасць з іх мае ўласныя назвы: Пан, Атлас, Праметэй, Пандора, Эпімецій, Янус, Мімас, Энцэлад, Тэфія (Тэціс), Тэлеста, Каліпса, Дыёна, Алена, Рэя, Тытан, Гіперыён, Япет, Феба. Назвы астатнім спадарожнікам Сатурна, вядомым у тыя часы, даў таксама Джон Гершэль. Ён выправіў сваю былую памылку і вырашыў, што назвы спадарожнікаў Сатурна павінны быць прысвечаны яго бліжэйшым міфалагічным сваякам. Усім новым спадарожнікам Сатурна па традыцыі даюць назвы, звязаныя з атачэннем бога Кронаса. Дваццаць чатыры спадарожнікі выяўлены ў 2004—2006 гг. і маюць пакуль толькі ўмоўныя абазначэнні. Усе спадарожнікі, акрамя Гіперыёна і Фебы, павернутыя да Сатурна адным бокам. Памерамі яны вельмі розныя: ад гіганта Тытана радыусам 2675 км да маленькіх, дыяметрам ад 3 да 50 км, і да зусім маленькіх, нядаўна адкрытых,— дыяметрам да 100 м.
Тытан — не толькі найбольшы спадарожнік, але і самы цікавы. Ён мае шчыльную атмасферу, якая складаецца з азоту (85 %), аргону (12 %) і метану (3 %). Тэмпература на Тытане ўсяго толькі -180 °C, яго паверхня — лёд з прымессю сілікатных парод. На Тытане ідуць метанавыя дажджы і выпадае метанавы снег.
Новыя навуковыя звесткі пра планету і яе спадарожнікі атрымаў аўтаматычны касмічны апарат «Гюйгенс — Касіні», створаны сумесна НАСА, Еўрапейскім і Італьянскім касмічнымі агенцтвамі, які быў запушчаны ў 1997 г. і падляцеў да Сатурна ў ліпені 2004 г. Касмічны апарат складаецца з касмічнай станцыі «Касіні» і зонда «Гюйгенс». Гэты зонд у студзені 2005 г. здзейсніў пасадку на паверхню спадарожніка Сатурна — Тытан. На фотаздымках паверхні Тытана бачны шматлікія каменні. Грунт у месцы пасадкі зонда нагадвае мокры пясок альбо гліну. Зонд працаваў там больш за паўтары гадзіны і перадаў на Зямлю шматлікія фотаздымкі і навуковыя звесткі.
На радарных выявах, атрыманых у ліпені 2006 г. на Тытане, знойдзены вадаёмы памерам ад кіламетра да соцень кіламетраў, напоўненыя вадкім метанам і этанам. Гэта першыя азёры, якія знойдзены на планетах па-за Зямлёй. «Касіні» таксама выявіў на Тытане горны хрыбет даўжынёй каля 150 км і вышынёй да 1,5 км.
Спадарожнік Мімас цікавы тым, што на ім ёсць адзіны вялізны кратэр Гершэль, які займае трэцюю частку спадарожніка (яго дыяметр — 130 км, а глыбіня — каля 10 км). Тэфія мае велізарную расколіну, даўжынёй 2000 км, а гэта прыкладна дзве траціны даўжыні экватара спадарожніка. На ім таксама існуе гіганцкі кратэр, памер якога большы, чым Гершэлеў на Мімасе.
Два маленькія спадарожнікі Пандора і Праметэй з-за незвычайнага размяшчэння іх арбіт называюцца «пастухамі». Арбіта Пандоры супадае з унутраным, а арбіта Праметэя — з вонкавым краем аднаго з вузкіх вонкавых кольцаў Сатурна. Таму спадарожнікі ўплываюць на размеркаванне часцінак у кольцы, а таксама на яго форму. Яны, як касмічныя «пастухі», даглядаюць свой «статак».
Незвычайна паводзяць сябе і два маленькія спадарожнікі — Эпіметэя і Янус. На сваіх вельмі блізкіх арбітах яны павінны былі б сутыкнуцца. Аднак гэтага не назіраецца: спадарожнікі збліжаюцца і, саступаючы адзін аднаму касмічную дарогу, зноў разлятаюцца. Такая з’ява адбываецца кожныя чатыры зямныя гады.
Атрымаўшы новыя дадзеныя з «Касіні», астраномы прыйшлі да высновы, што на спадарожніках Дыёна і Тэфіда існуе геалагічная ці нават вулканічная актыўнасць.
Уран
Планета Уран была адкрыта зусім выпадкова. 31 сакавіка 1781 г. Уільям Гершэль праводзіў з дапамогай свайго самаробнага тэлескопа назіранні зорнага неба ў сузор’і Блізнятаў і заўважыў незвычайную зорку. Спачатку ён палічыў яе каметай, але далейшыя назіранні паказалі, што цікавая зорка рухаецца па траекторыі, характэрнай для планет. Як стала вядома потым, Уран бачылі і раней, ён нават быў пазначаны як зорка па меншай меры на 20 зорных картах тых часоў. Але ніхто да Гершэля не зацікавіўся гэтай зоркай. Адкрыццё Урана праславіла Гершэля на ўвесь свет, а кароль Георг III прызначыў яму каралеўскую пенсію. У. Гершэль быў вядомы ў Англіі як музыкант, кампазітар, настаўнік музыкі. Толькі ў 36 гадоў ён самастойна засвоіў астраномію і матэматыку і ў 1773 г. пачаў назіраць за зоркамі. Даследчык
Уран. Сучасны малюнак
пабудаваў унікальныя на той час тэлескопы, зрабіў вялікую колькасць люстэркаў да іх. Сёння Уільяма Гершэля як выдатнага астранома ведае ўвесь свет не толькі за адкрыццё Урана. Вучоны выявіў яшчэ і два яго спадарожнікі, а таксама два спадарожнікі Сатурна, вымераў перыяд абарачэння Сатурна і яго кольцаў, заўважыў сезонныя змены ў палярных шапках Марса, растлумачыў наяўнасць палосаў на Юпітэры. Акрамя таго, У. Гершэль лічыцца бацькам зорнай астраноміі, бо ўпершыню абгрунтаваў агульныя за-