Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У Зямлі ёсць магнітнае поле, і гэтай яе ўласцівасцю навучыўся карыстацца чалавек, калі вынайшаў компас. Магнітнае поле Зямлі цудоўна засцерагае нас ад касмічнага выпраменьвання і сонечнага ветру. Яго наяўнасць тлумачаць існаваннем металічнага зямнога ядра, у якім працякаюць своеасаблівыя фізічныя працэсы. Таму магнітныя полюсы Зямлі — Паўночны і Паўднёвы — не знаходзяцца на адным месцы, а, як кажуць, дрэйфуюць. Ёсць доказы, што за час існавання Зямлі яны некалькі разоў набывалі іншую палярнасць: проста мяняліся месцамі. У той перыяд на Зямлі адбываліся моцныя змены, якія яшчэ недастаткова даследаваны.
Вымярэнне паскарэння свабоднага падзення на паверхні Зямлі дало магчымасць падлічыць яе масу, якая роўная 5,976 1024кг (гравітацыйнае паскарэнне на паверхні Зямлі складае 9,81 м/с2).
Ніхто не можа растлумачыць, чаму пры ўзнікненні планет з газава-пылавога воблака Зямля апынулася менавіта ў тым месцы Сонечнай сістэмы, дзе яна знаходзіцца цяпер. Калі б яна знаходзілася крыху далей ад Сонца і яе сярэдняя тэмпература панізілася на нейкія 30 °C, то на яе паверхні не было б вадкіх раствораў, у якіх зарадзілася жыццё. Калі б Зямля мела меншыя памеры, яна б не здолела ўтрымаць на сабе вадзяную абалонку. Калі б планета была масіўней, то ёй не ўдалося б пазбавіцца вадароду і метану і ўзбагаціцца больш цяжкімі элементамі, неабходнымі для развіцця жыцця.
Існуе некалькі гіпотэз пра ўтварэнне Сонечнай сістэмы. Усе яны дастаткова цікавыя і даволі пераканальна апісваюць нараджэнне планетнай сістэмы. Адна з іх, тэорыя савецкага вучонага, выхадца з Беларусі, Ота Юльевіча Шміта (1891—1956; нарадзіўся ў Магілёве), апавядае, што пасля ўтварэння Сонца з протапланетнага воблака засталося яшчэ даволі шмат першаснай матэрыі, якая ў выглядзе газава-пылавога воблака абарочвалася вакол новай зоркі. Газ і пыл перамешваліся на працягу мільёнаў гадоў, некаторыя часцінкі асядалі ў цэнтральнай плоскасці воблака, і пры сутыкненні ўтвараліся дастаткова масіўныя глыбы касмічнага рэчыва. Вялізнае цела памерам 500—1000 км стала зародкам Зямлі і прыцягвала ўсе часцінкі, якія праляталі каля яго. Прыкладна за 100 млн гадоў усе рэчывы, што знаходзіліся каля будучай Зямлі, аселі на яе. Адначасова адбывалася і фарміраванне спадарожніка Зямлі — Месяца. Некалькі вялізарных дапланетных целаў сутыкнуліся з будучай Зямлёй і выклікалі нахіл зямной восі да плоскасці арбіты. Пры гэтым вылучылася шмат цеплавой энергіі. Значная частка верхняй абалонкі планеты аказалася моцна нагрэтая на глыбіню да 500 км, і ў ёй пачаўся падзел аднароднага дапланетнага рэчыва на лёгкія і цяжкія кампаненты. Лягчэйшыя ўсплывалі на паверхню, а больш шчыльныя апускаліся да цэнтральнай часткі планеты. Такім чынам на працягу першага мільярда гадоў жыцця Зямлі ўтварыліся жалезістае ядро планеты і зямная кара, якая мае шчыльнасць 2,8 г/см3 (сярэдняя шчыльнасць Зямлі складае 5,52 г/см3).
Гіпотэза Шміта добра суадносіцца з вынікамі геалагічных даследаванняўбудовы Зямлі. Цвёрды верхні слой, сярэдняя таўшчыня якога каля 35 км, завецца зямной каройі ўтрымлівае кантыненты і акіяны. Кара складаецца з лёгкіх парод граніту і базальту. Наступны слой — м а н т ы я — мае таўшчыню каля 2880 км і складаецца са шчыльных сілікатных парод. У самым цэнтры Зямлі знаходзіцца ядро, таўшчыня якога 3470 км. Яго верхні вадкі слой акружае цвёрдую цэнтральную частку. Аічыцца, што ядро складаецца са шчыльнага жалеза і нікелю і мае тэмпературу каля 6200 °C.
Адзіны спадарожнік Зямлі — Месяц, дзякуючы яму зямляне могуць назіраць цудоўныя касмічныя відовішчы (поўныя сонечныя зацьменні і інш.). Прыцягненне Месяца стварае на Зямлі марскія прылівы і адлівы.
На працягу ўсёй гісторыі развіцця нашай планеты, што складае не меней як чатыры з паловай мільярды гадоў, змяняліся яе паверхня,
атмасфера, абрысы і канфігурацыя мацерыкоў і мораў. Усе гэтыя перамены адбываліся ўзаемазвязана, як і развіццё чалавечага арганізма. Але апошнім часам у гармонію эвалюцыі ўсё болей умешваецца чалавек, які ў пагоні за багаццем і камфортам паварочвае рэкі, гуляе са смертаносным атамам, безгаспадарча выкарыстоўвае запасы карысных выкапняў, забруджвае зямную атмасферу шкоднымі выкідамі. Зямля пакуль церпіць, аднак зрэдку адказвае землятрусамі, ураганамі, засухамі альбо праліўнымі дажджамі. Чалавек мусіць памятаць, што жыве ён на адзінай непаўторнай планеце, якой абавязаны сваім жыццём. I, як маці сваю, павінен даглядаць яе і аберагаць.
СОНЦА
Сонца — крыніца жыцця. Гэтая ісціна вядома чалавеку з пачатку яго гісторыі. Уся дзейнасць чалавека залежыць ад прамяністага дзённага свяціла: з усходам Сонца пачынаецца працоўны дзень, з Сонцам звязаны змена пораў года і расклад сельскагаспадарчых работ. Таму яшчэ ў даўніну ўзнікла патрэба ў назіраннях за Сонцам. Старажытныя астраномы маглі прадказваць сонечныя зацьменні, умелі арыентавацца па Сонцы, беспамылкова вызначалі пачатак разліваў рэк, пасеваў, збору ўраджаю.
Але не простым быў шлях навуковай думкі ад геацэнтрычнай да геліяцэнтрычнай сістэмы Сусвету. Вельмі доўгі час Зямлю лічылі цэнтрам, вакол якога абарочваюцца зоркі, планеты і Сонца. Толькі ў 1543 г. польскі вучоны Мікалай Капернік у кнізе «Пра абарачэнні нябесных сфер» упершыню адвёў Зямлі сціплае месца пад Сонцам. Італьянскі філосаф Джардана Бруна пайшоў яшчэ далей: ён абвясціў, што Сонца — такая самая зорка, як тысячы тых, што зіхацяць на начным небе. Смеласць думкі каштавала яму жыцця, але гэта не спыніла барацьбітоў за ісціну. У 1609 г. суайчыннік Джардана Бруна — фізік, механік і астраном Галілео Галілей — з дапамогай вынайдзенага ім тэлескопа заўважыў на Сонцы плямы, прасачыў іх перамяшчэнне і прыйшоў да высновы, што Сонца абарочваецца вакол сваёй восі. Нямецкі вучоны Ёган Кеплер даў тлумачэнне геаметрычнаму характару руху планет вакол Сонца, а англічанін Ісак Ньютан здолеў раскрыць прычыну абарачэння планет вакол Сонца.
Сёння Сонца — галоўны астранамічны аб’ект нашага бліжэйшага Сусвету. Яно ўтрымлівае ў полі свайго прыцягнення ўсю Сонечную сістэму. Але самае галоўнае, што Сонца — адзіная з усіх вядомых зорак, якая грэе сваім цяплом Зямлю, унікальную планету, на якой існуе разумнае жыццё.
Апаюн. Сучасны малюнак
Сонцу прысвечана шмат міфаў, легендаў, паданняў, казак, вершаў, песень. Вось адна са старажытных прытчаў. Пры двары ў Сулеймана Мудрага жыў певень-хвалько, які лічыў, што Сонца ўзыходзіць толькі таму, што ён кліча яго сваім кукарэканнем. Каб пацвердзіць гэта, певень кожную раніцу прачынаўся на золку і сваім крыкам абвяшчаў, што павінна ўзысці Сонца. Куры бачылі, як пасля кукарэкання пеўня Сонца падымалася і асвятляла зямлю сваімі промнямі. Яны верылі
пеўню, але была адна разумная курыца, якая сумнявалася. Аднойчы
яна вырашыла праверыць, ці ўзыдзе Сонца, калі певень не праспявае на досвітку. Курыца цэлы дзень спала, а пад вечар прыйшла да пеўня і пачала сакатаць з ім, расказваць яму розныя цікавыя гісторыі. У размовах прайшла большая частка ночы. Пад раніцу певень вельмі стаміўся і заснуў. Тым часам неба пасвятлела і ўзышло Сонца. А певень прачнуўся толькі каля апоўдня, і куры даведаліся: каб усходзіла Сонца, зусім не латрэбны крык пеўня.
Старажытныя грэкі лічылі Сонца богам — Геліясам. У перакладзе з грэчаскай мовы слова helios азначае Сонца. (I калі ў атмасферы Сонца быў адкрыты новы хімічны элемент, яго так і назвалі — гелій, ці сонечны газ.)
Паводле грэчаскага міфа, калі Уран (Неба) стаў уладаром усяго свету, ён ажаніўся з жыватворчай Геяй (Зямлёй). У іх нарадзіліся шасцёра сыноў і шасцёра дачок магутных і страшных тытанаў і тытанід. Тытан Гіперыён і старэйшая дачка Урана Тэя мелі траіх дзяцей Геліяса (Сонца), Селену (Месяц), Эас (Зару).
Бог Геліяс на ўсходнім краі зямлі меў прыгожы залаты палац, акружаны порамі года вясною, летам, восенню і зімой. Кожным ранкам, калі пачынаў ружавець усход, Эас адчыняла залатую браму і з яе выязджаў Геліяс на сваёй залатой калясніцы, якую цягнулі чытыры белыя, нібы снег, крылатыя коні. Стоячы ў калясніцы, Геліяс моцна трымаў лейцы сваіх буяных коней. Увесь ён зіхацеў асляпляльным
святлом, якое ішло ад яго доўгага адзення і бліскучага вянца на галаве. Прамяні Геліяса асвячалі спачатку самыя высокія горныя вяршыні, і яны загараліся, нібы ахопленыя шалёнымі языкамі полымя. Зоркі тухлі, і ноч змянялася днём.
Усё вышэй і вышэй паднімалася калясніца, і промні Геліяса ліліся на Зямлю, даючы ёй святло, цяпло і жыццё. Дасягнуўшы нябесных вышынь, ён пачынаў павольна слускацца на калясніцы да заходняга краю Зямлі. Там, на свяшчэнных водах Акіяна, яго чакала залатая лодка. Крылатыя коні ўзносілі калясніцу разам з вознікам у лодку, і Геліяс імчаўся на ёй па падземнай рацэ на ўсход у свой залаты палац, дзе ён адпачываў ноччу. 3 надыходам дня Геліяс зноў выязджаў на сваёй залатой калясніцы на нябесныя абсягі, каб дарыць святло і радасць Зямлі.
У егіпцян доўгі час Сонца як
Старажытная выява бога Ра
галоўнага бога звалі Ра. Яны верылі, што рака Ніл цячэ не толькі па зямной паверхні, але і пад ёй. Бог Ра ўдзень плыў па Ніле на прыгожай лодцы, а ноччу спускаўся ў падземную раку. Там яго чакала шмат прыгод. Бог цемры страшэнны змей Алоп не жадаў, каб Ра плаваў па начным Ніле. Ён накідваўся на Ра і хацеў нават выпіць увесь падземны Ніл, каб лодка не магла плыць далей. Але на радасць людзям бог Сонца кожны раз перамагаў бога цемры і з'яўляўся над Зямлёй.
Амон — бог Сонца. Старажытная скульптура
Акрамя бога дзённага Сонца Ра у егіпцян быў яшчэ бог Гепры, які ўвасабляў узыходзячае Сонца. Яго малявалі ў выглядзе жука. Вядомы і бог заходзячага Сонца Атум.
Цікавае месца Сонцу адводзілі ў старажытным Кітаі, дзе лічылі, што Сусвет гэта цела велікана Паньчу. Ён рос амаль 17 тыс. гадоў, пакуль неба не аддзялілася ад Зямлі. Калі ж Паньчу памёр, яго левае вока стала Сонцам, правае Месяцам, голас Перуном.
Старажытныя рымляне бога Сонца называлі Граніем.
Самым галоўным боствам у нашых продкаў было таксама Сонца. У залежнасці ад таго, калі яго назіралі, па-рознаму называліся і паганскія багі, звязаныя з Сонцам. Ласкавае і
цёплае Сонца называлі богам Хорсам, Сонца, якое дае святло,Дажбогам, гарачае і спякотнае Ярылам, ці Ярам. Ад становішча Сонца залежыць і каляндар. Святкаванне Калядаў супадае з зімовым сонцастаяннем, Купалля — з летнім. Культам Сонца абумоўлены розныя абрады гэтых свят: раскладванне вогнішчаў, бо агонь увасабляў Сонца, ваджэнне карагодаў, бо Сонца круглае. Вясельны каравай вымешвалі «за сонцам» і аздаблялі выявай Сонца.