Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Perugia, 1499—1500
Паверхня Венеры ў штучных колерах
Перуджыно. Выява Юпітэра на фрэсках у зале Coliegio del Cambio.
Perugia, 1499—1500
Планета Mapc
Перуджыно. Выява Марса на фрэсках у зале Coliegio del Cambio.
Perugia, 1499—1500
Планета Юпітэр
Спадарожнікі Юпітэра
Перуджыно. Выява Сатурна на фрэсках у зале Coliegio del Cambio.
Perugia, 1499—1500
Сатурн
Нептун. 11 ст., Туніс, Нацыянальны музей
Планета Уран са сваім кольцам
Планета Нептун
1,5 раза далей ад Сонца, чым Зямля. Адзін абарот вакол Сонца Марс робіць за 687 зямных сутак, гэта азначае, што марсіянскі год даўжэйшы за зямны ў 1,88 разы. Праз кожныя 780 дзён Зямля і Марс на сваіх арбітах збліжаюцца да адлегласці 55—101 млн км. Такія збліжэнні называюць супрацьстаяннямі, а калі адлегласць паміж планетамі меней
Марс. Сучасны малюнак
за 60 млн км, то гэта — вялікія супрацьстаянні. Яны адбываюцца праз кожныя 15—17 гадоў, тады планету лепей за ўсё назіраць у тэлескоп і разглядаць на яе дыску шматлікія дэталі — марсіянскія каналы і палярныя шапкі. Апошняе вялікае супрацьстаянне ў XX ст. адбылося ў 1988 г., калі адлегласць паміж Марсам і Зямлёй склала 59,2 млн км. Першае вялікае супрацьстаянне Марса ў XXI ст. прыйшлося на 27 жніўня 2003 г. Тады Марс падышоў да Зямлі на адлегласць у 55,5 млн км. Бліжэйшыя вялікія супрацьстаянні Марса адбудуцца Т1 ліпеня 2018 г. (57,7 млн км) і 15 верасня 2035 г. (57,4 млн км).
Марс рухаецца вакол Сонца амаль па кругавой арбіце, і адлегласць у розных яе кропках мяняецца ад меншай (207 млн км) да найбольшай (250 млн км). Знаходзячыся ў 1,5 раза далей ад Сонца, чым Зямля, Марс атрымлівае сонечных промняў і цяпла ў два разы меней.
Арбіты Марса і Зямлі ляжаць практычна ў адной плоскасці, вугал паміж імі складае ўсяго толькі 2 °, таму на чырвонай планеце адбываюцца змены пораў года, як і на Зямлі. Акрамя таго, Марс абарочваецца вакол сваёй восі за 24 гадзіны 37 хвілін 22 секунды, а значыць, марсіянскія суткі даўжэйшыя за зямныя толькі на 40 хвілін. Памерамі Марс саступае Зямлі: яго дыяметр складае 0,53 дыяметра Зямлі, альбо 6670 км. Меншы ён за Зямлю і па масе, якая складае 0,107 масы Зямлі, альбо 6,41023 кг. Планета мае сярэднюю шчыльнасць 3,95 г/см3.
У Марса ёсць працяглая, але маламагутная атмасфера. Паветра над планетай вельмі разрэджанае, шчыльнасць атмасферы прыкладна такая, як на вышыні ў 35 км над Зямлёй. Ціск яе складае толькі 0,6 %
ад зямнога. Пры такім ціску чалавек без скафандра адразу загіне, а вада выпарыцца імгненна, нават пры даволі нізкіх тэмпературах. Марсіянская атмасфера складаецца на 95 % з вуглякіслага газу; азоту і кіслароду тут меней за 5 %.
Сіла прыцягнення на Марсе ў два з паловай разы меншая, чым на Зямлі. Касманаўт вагой 70 кг на ім будзе важыць толькі 28 кг.
На планеце даволі холадна. У самым цёплым яе месцы — на экватары — удзень тэмпература падымаецца прыкладна да +15 °C, затое ўначы тут -100 °C, бо атмасфера не затрымлівае цяпла, назапашанага на працягу дня. Самая нізкая тэмпература бывае зімой на полюсах: каля -150 °C.
3 дапамогай магутнага тэлескопа можна ўбачыць на паверхні Марса буйныя цёмныя і светлыя плямы, белыя палярныя шапкі, якія ў залежнасці ад пары года перыядычна змяняюцца. Зімою яны максімальныя па памеры, улетку значна памяншаюцца. Цэнтральныя часткі шапак, якія не знікаюць летам, складаюцца са звычайнага лёду — замёрзлай вады. Але з-за малога атмасфернага ціску і нізкай тэмпературы марсіянская вада не можа знаходзіцца ў вадкім стане. Асноўная частка палярных шапак, якая знікае летам, складаецца з замёрзлага вуглякіслага газу. (Гэта той самы сухі лёд, у якім звычайна
Замалёўка Марса Джавані Скіапарэлі
Замалёўка Марса Персівалем Ловелам
захоўваюць марожанае.) Можна таксама заўважыць і некалькі цёмных тонкіх ліній, якія злучаюць марсіянскія плямы: знакамітыя марсіянскія каналы, якія ўпершыню разгледзеў у 1877 г. італьянец Скіапарэлі (слова сапаіі ў перакладзе азначае пратокі\ Амерыканец Персіваль Ловел склаў карты паверхні Марса і пазначыў на іх усе бачныя каналы. Ён меркаваў, што каналы маюць штучнае паходжанне.
Толькі палёты да Марса міжпланетных касмічных станцый далі адказ на шматлікія пытанні. На пачатку 1962 г. савецкі касмічны апарат «Марс-1» упершыню праляцеў на адлегласці ў 197 000 км ад планеты. Потым былі шматлікія палёты савецкіх касмічных апаратаў «Марсаў», «Фобасаў» і амерыканскіх «Марынераў», «Вікінгаў», а таксама касмічнага апарата «Марс Абсэрвэр». У 1996 г., касмічны апарат «Марс Глобал Сервеер» пачаў паспяхова фатаграфаваць паверхню планеты, а касмічны апарат «Марс Пасфайндэр» даставіў на планету маленькі марсаход, які даследаваў хімічны склад марсіянскай глебы ў месцы пасадкі. Былі атрыманы вельмі дакладныя фотакарты паверхні планеты, разгаданы сакрэт загадкавага марсіянскага «свінкса», які аказаўся проста невялічкай горкай, перасечанай расколінай.
3 2003 г. на паверхні Марса вельмі прадуктыўна выконвалі праграму даследаванняў Mars Exploration Rover марсаходы Spirit і Opportunity. Напрыклад, у красавіку 2004 г. марсаход Spirit знайшоў новыя доказы існавання вады на Марсе: на знешнім баку каменя былі знойдзены невялікія трэшчыны, якія былі ўтвораны працякаючай тут вадой, у ліпені — гемаціт, які на Зямлі ўтвараецца толькі ў вільготным асяроддзі.
На працягу апошніх гадоў Марс актыўна вывучаюць касмічныя апараты: Mars Reconnaissanse Orbiter (запуск у 2005 г), Марс Экспрэс з радарам Marsis (2003), Mars Odyssey (2001). Яны дасылаюць вучоным вельмі цікавыя дадзеныя аб планеце. Mars Odyssey атрымаў сведчанне пра вялізныя запасы вады на Марсе. Задачай апарата Марс Экспрэс з’яўляецца пошук вады і вадзянога лёду пад паверхняй планеты. Радар Marsis здольны зандзіраваць паверхню планеты на глыбіню да 5 км. Mars Reconnaissanse Orbiter дасылае на Зямлю здымкі паверхні планеты, на якіх можна разгледзець дэталі памерамі ў 30 см.
Паверхня Марса на 35 % складаецца з паніжаных участкаў паверхні — раўнін, большасць якіх знаходзіцца ў паўночным паўшар’і
планеты. Астатняя частка паверхні Марса — гэта ўзвышшы, пакрытыя мноствам кратэраў. На Марсе ёсць чатыры гіганцкія патухлыя вулканы, з іх самы вялікі — гара Алімп. Яго вышыня — каля 27 км, дыяметр падножжа складае амаль 700 км, а гэта — увесь папярэчнік нашай краіны. Жарало вулкана таксама грандыёзнае, яго дыяметр 60 км! Гару Алімп у выглядзе найбольш светлай плямы на дыску планеты ў сярэдніх шыротах заўважылі нават пры назіраннях з Зямлі. На старых картах яе пазначалі як Снягі Алімпа. Гэта самая высокая гара з вядомых на планетах Сонечнай сістэмы.
Ёсць на Марсе і гіганцкая даліна Марынер, якая цягнецца амаль на 4000 км. Яе шырыня каля 600 км, глыбіня ў некаторых месцах да 10 км.
Яшчэ адна асаблівасць марсіянскай паверхні — рэчышчы. Іх на Марсе тысячы, яны прасціраюцца на сотні кіламетраў. Магчыма, некалі Марс меў больш шчыльную атмасферу і па рэчышчах цякла вада. Лічыцца, што марсіянская вада можа знаходзіцца пад паверхняй планеты ў выглядзе вечнай мерзлаты.
Сама паверхня Марса ўяўляе з сябе камяністую пустыню з каменнымі глыбамі, што ўтварыліся падчас землятрусаў і выкідаў з вулканаў, а таксама пры падзенні метэарытаў. Паміж каменнямі ляжыць вельмі дробны пясок, болей нават падобны на пыл чырвонага колеру. Марсіянскія вятры лёгка падымаюць яго ў паветра, і такім чынам утвараюцца марсіянскія пылавыя буры, якія могуць ахопліваць большую частку планеты. Падчас іх з Зямлі немагчыма разгледзець на Марсе аніякіх дэталяў.
Праграма амерыканскіх аўтаматычных міжпланетных станцый «Вікінг-1» і «Вікінг-2», якіх запусцілі да Марса ў 1975 г., прадугледжвала эксперыменты па пошуку найпрасцейшых формаў жыцця на планеце, але даследаванні не далі канчатковага адказу на гэтае пытанне. Вучоныя мяркуюць, што на планеце трэба шукаць сляды жыццядзейнасці бактэрый і мікраарганізмаў, якія маглі насяляць Марс у даўніну. Гэтая гіпотэза стала больш актуальнай, калі на Зямлі знайшлі метэарыты з Марса, у якіх былі заўважаны сляды найпрасцейшых формаў жыцця.
Марс мае два маленькія спадарожнікі: Фобас і Дэймас, адкрытыя амерыканцам Асафам Холам у час вялікага супрацьстаяння
ў 1877 г. Дыяметр Фобаса 25 км, а Дэймаса ўсяго толькі 16 км. Уся іх паверхня пакрыта кратэрамі і барознамі. Паводле адной з гіпотэз, Фобас і Дэймас калісьці былі самастойнымі нябеснымі аб’ектамі — астэроідамі, якія прыцягнуў да сябе Марс.
Вывучэнне Марса працягваецца. У маі 2008 г. касмічны апарат Phoenix Mars Lander («Фенікс») зрабіў мяккую пасадку ў раёне паўночнага полюса Чырвонай планеты і працаваў да лістапада 2008 г. Адтуль перадаў цікавыя звесткі пра Марс. Расіяне таксама плануюць ажыццявіць праект «Фобас — Грунт»: касмічны апарат павінен ажыццявіць пасадку на Фобас — спадарожнік Марса, дзе правядзе вывучэнне яго паверхні, забор грунту, а затым вернецца на Зямлю.
Юпітэр
Юпітэр — самая вялікая планета Сонечнай сістэмы — знаходзіцца на адлегласці 5,2 астранамічнай адзінкі ад Сонца. Гэта вельмі зручны для назіранняў астранамічны аб’ект. Нават у школьны тэлескоп лёгка заўважыць на дыску планеты шмат паралельных экватару шараватых палос, а таксама загадкавую Чырвоную пляму. Каля Юпітэра добра відаць чатыры самыя вялікія спадарожнікі з яго шматлікай світы.
Сваю назву планета атрымала яшчэ ў старажытнасці. Юпітэрам рымляне называлі грэчаскага бога багоў Зеўса. Грэчаская легенда апавядае, што бацькамі Зеўса былі Кронас і Рэя. Нарадзіўся Зеўс на востраве Крыт, дзе Рэя хавалася ад свайго лютага мужа. Кронас вельмі любіў уладу і баяўся, што дзеці адбяруць яе ў яго. Таму ён зжыраў усіх немаўлят, народжаных Рэяй. Але яна перахітрыла Кронаса: схавала малодшага з дзяцей — Зеўса у глыбокай пячоры, а мужу дала праглынуць замест сына доўгі камень, загорнуты ў пялюшкі. Так і гадаваўся Зеўс на востраве пад наглядам німфаў Адрастэі і Ідэі. Яны выкармілі Зеўса малаком казы Амалфеі (Амалтэі). Вырас Зеўс і падняўся супраць свайго бацькі. Ён прымусіў Кронаса вярнуць усіх дзяцей-багоў, і яны пачалі барацьбу за ўладу над светам. Шмат цяжкасцей ім давялося пераадолець, але багі-алімпійцы перамаглі. Тады пачаў кіраваць людзьмі і багамі, валодаць усім у свеце бог неба
Юпітэр. Сучасны малюнак