• Газеты, часопісы і г.д.
  • Над намі неба  Кастусь Цыркун

    Над намі неба

    Кастусь Цыркун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2009
    63.66 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Зеўс. Разам з іншымі багамі ён жыве на Алімпе, сядзіць на высокім троне. Каля Зеўса — багіня міру Эйрэна і сталая яго спадарожніца крылатая багіня перамогі Ніка.
    У старажытнай рымскай дзяржаве ўладара багоў Юпітэра ўяўлялі сонечным святлом і стыхіяй. У гневе ён караў непакорлівых маланкамі. Юпітэр жыў высока ў гарах, адкуль сваім позіркам ахопліваў увесь свет, ад яго залежылі лёсы асобных людзей і на-
    родаў. У той самы час Юпітэр лічыўся заступнікам і апекуном людзей. На самай справе Юпітэр — планета толькі паводле назвы. Гэта
    гіганцкі газавы шар, які не мае цвёрдай паверхні і складаецца на 89 % з вадароду і на 11% з гелію. Газавая абалонка Юпітэра паступова пераходзіць у вадкае, а пасля ў металічнае ядро: на вялікай глыбіні, бліжэй да цэнтра планеты, пад гіганцкім ціскам вадарод становіцца спачатку вадкім, а потым цвёрдым накшталт металу. Металічны вадарод унутры Юпітэра знаходзіцца ў асаблівым стане, які практычна немагчыма атрымаць у лабараторных умовах. Увогуле ядро планеты — металасілікатнае, яно ўтрымлівае ваду, аміяк, метан і акружана геліем. Маса Юпітэра складае 318 зямных мас. Унутры яго размясціліся б усе планеты Сонечнай сістэмы, разам узятыя. А на касмічных шалях Юпітэр з двайным запасам пераважыў бы ўсе планеты з іх спадарожнікамі. Ён больш нагадвае зорку, чым планету. Але Юпітэру крыху не хапіла масы, каб стаць зоркай. Калі б у час фарміравання з газава-пылавога воблака планета захапіла касмічнага рэчыва ў некалькі дзесяткаў разоў болей, то ў яе нетрах пачаліся б тэрмаядзерныя рэакцыі. Узнікла б падвойная зорная сістэма, у якой не знайшлося б месца Меркурыю, Венеры, Зямлі і Марсу. Гэтыя планеты перасталі б існаваць пад уздзеяннем прыцягнення і выпраменьвання дзвюх зорак. Між тым Юпітэр выпраменьвае энергіі прыкладна ў два разы болей, чым атрымлівае ад Сонца. Паводле меркаванняў вучоных, дадатковае цяпло выдзяляецца з нетраў планеты (яно засталося яшчэ з
    часоў утварэння), а таксама за кошт яе павольнага сціскання і энергіі радыеактыўнага распаду.
    Адзін абарот вакол Сонца Юпітэр робіць амаль за 12 зямных гадоў. А вакол сваёй восі планета абарочваецца вельмі хутка: адзін абарот яна робіць усяго за дзесяць зямных гадзін. Хуткасць абарачэння настолькі вялікая, што планета выцягваецца ўздоўж экватара. Такое хуткае вярчэнне становіцца прычынай узнікнення моцных вятроў у верхніх слаях атмасферы. Хмары на Юпітэр групуюцца яркімі каляровымі стужкамі, увесь час рухаюцца. Белыя воблакі ўтрымліваюць крышталі замерзлага аміяку і вадзянога лёду, а каляровыя складаюцца з чырвона-карычневых крышталяў гідрасульфіту амонію. У атмасферы Юпітэра зарэгістраваны магутныя навальнічныя маланкі. Тэмпература атмасферы планеты на мяжы воблачнага слоя дасягае -160 °C. Ніжэй на 60 км тэмпература можа быць такая, як на паверхні Зямлі, а яшчэ крыху ніжэй ужо болей за +100 °C. У атмасферы Юпітэра шмат розных па велічыні віхраў, самы вялікі з іх называюць Вялікай Чырвонай плямай (шырыня яе 15 000 км, даўжыня да 40 000 км). Крыху больш за сто гадоў таму памеры гэтай плямы былі ў два разы большыя, і яна была значна ярчэйшая. Менавіта таму яшчэ ў 1664 г. яе замаляваў Роберт Гук, а ў 1665 г. заўважыў французскі астраном Джавані Касіні. У 1979 г. Вялікая Чырвоная пляма была сфатаграфавана амерыканскім касмічным апаратам «Вояджэр» з даволі блізкай адлегласці і стала зразумела, што гэта гіганцкі, вельмі ўстойлівы атмасферны віхор, які робіць адзін абарот вакол Юпітэра за шэсць зямных сутак. Чаму ён існуе так доўга, астраномам належыць яшчэ высветліць.
    Касмічны апарат «Вояджэр» таксама ўпершыню сфатаграфаваў сістэму слабых кольцаў Юпітэра шырынёй каля 1000 км і таўшчынёй каля 30 км. Гэтыя кольцы хутчэй за ўсё складаюцца з невялікіх цвёрдых часцінак метэарытнай прыроды.
    Юпітэр мае велізарнае магнітнае поле, якое распасціраецца прыкладна на 3—6 млн км у бок Сонца і ў 20 разоў больш магутнае, чым зямное. Магнітнае поле Юпітэра ўтварае радыяцыйны пояс, які размяшчаецца паміж кольцамі Юпітэра і верхнімі слаямі атмасферы і захоплівае зараджаныя часцінкі, што ляцяць ад Сонца.
    Галілео Галілей паказвае ў тэлескоп спадарожнікі Юпітэра.
    Асобную гаворку трэба весці пра спадарожнікавую сістэму Юпітэра. На сёння ў планеты налічваецца 63 спадарожнікі, якія круцяцца на розных адлегласцях ад яе. Пачынаючы з 1999 г. з дапамогай наземных тэлескопаў новага пакалення выяўлены 47 спадарожнікаў, большасць з якіх мае дыяметр 2—4 км.
    3-за прыліўных узаемадзеянняў Юпітэра ўсе спадарожнікі заўсёды павернуты да планеты адным бокам. Яны вельмі розныя па памерах. Чатыры найбольш вялікія спадарожнікі — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — бачныя ў тэлескоп у выглядзе невялічкіх зорачак каля дыска планеты. Падчас працяглых назіранняў няцяжка заўважыць іх перамяшчэнне. Гэта так званыя галілеевы спадарожнікі. Іх яшчэ ў 1610 г. адкрыў
    Галілео Галілей, калі ўпершыню паглядзеў на Юпітэр у тэлескоп. Вучоны назваў іх Зоркамі Медзічы, але гэтая назва не прыжылася. Сёння большасць спадарожнікаў мае імёны міфалагічных істот затачэння ўладара Алімпа — бога багоў Зеўса, якога рымляне называлі Юпітэрам: Меціс, Адрастэя, Амальтэя, Тэба, Леда, Гімалія, Лісітэя, Элара, Ананке, Карме, Пасіфэ, Сінопэ.
    Асноўную навуковую інфармацыю пра спадарожнікі Юпітэра атрымалі з дапамогай касмічных апаратаў «Вояджэр» і «Галілео». Напрыклад, Ганімед — самы вялікі спадарожнік у Сонечнай сістэме (яго дыяметр складае 5262 км). Ганімед нават большы за Меркурый і мог бы сам быць планетай, але Юпітэр сваім прыцягненнем утрымлівае яго ў сваёй сістэме. Паводле меркаванняў вучоных, спадарожнік пакрыты тоўстай карой лёду, што ляжыць на камяністай паверхні. Сенсацыйным стала адкрыццё ў Ганімеда магнітасферы, што да таго лічылася ўласцівасцю толькі планет. Наяўнасць магнітасферы ў Ганімеда дае падставу думаць пра тое, што ў спадарожніка можа быць і свая атмасфера.
    Вельмі цікавы спадарожнік Іо. На ім знойдзена шмат вулканаў, выкіды з іх падымаюцца на вышыню да 300 км. Колер спадарожніка (сумесь чорнага, чырвонага і жоўтага) уражвае і тлумачыцца выкідамі з вулканаў вялікай колькасці серы. На спадарожніку заўважаны
    рознакаляровыя ззянні, падобныя да палярных ззянняў на Зямлі. На паверхні спадарожніка Еўропы сфатаграфавана сетка са светлых і цёмных ліній: гэта трэшчыны ў ледзяной кары. Мяркуюць, што пад ёй знаходзіцца цэлы акіян салёнай вады, што дазваляе думаць пра магчымасць існавання там жыцця ў той ці іншы час. Ледзяная паверхня спадарожніка добра адлюстроўвае сонечнае святло, таму Еўропа — самы светлы спадарожнік сістэмы Юпітэра. У спадарожніка Калісты, магчыма, пад тоўшчай лёду таксама знаходзіцца вада.
    Спадарожнік Амальтэя самы чырвоны аб’ект у Сонечнай сістэме, нават чырваней за Марс. Чырвоны колер спадарожніка магчыма абумоўлены наяўнасцю серы, якая выкідваецца вулканамі на суседнім спадарожніку Іо. На Амальтэі таксама існуюць ярка-зялёныя плямы невядомага да гэтага часу паходжання.
    3 1995-га па 2003 г. на арбіце Юпітэра знаходзіўся амерыканскі касмічны апарат «Галілео», які правёў шматлікія даследаванні газавай атмасферы планеты.
    3 кастрычніка 2000 г. да красавіка 2001 г. планету Юпітэр даследаваў касмічны апарат «Касіні», які па дарозе да Сатурна скіраваў свае прыборы да гіганцкай планеты.
    У пачатку 2007 г. па дарозе да Плутона каля Юпітэра зрабіў гравітацыйны манеўр касмічны апарат НАСА «Новыя гарызонты». На 2010 г. запланаваны запуск амерыканскага касмічнага апарата «Юнона», які павінен выйсці на арбіту Юпітэра і правесці дасканалыя даследаванні планеты.
    Цікавасць да даследаванняў Юпітэра з дапамогай касмічных апаратаў вельмі вялікая. Новыя звесткі пра планету дадуць магчымасць растлумачыць шматлікія пытанні пра стварэнне Сусвету.
    Сатурн
    Вынаходніцтва тэлескопа дазволіла Галілео Галілею зрабіць шмат адкрыццяў. Ён першы з людзей убачыў кольцы ў планеты Сатурн. Але тэлескоп Галілео быў не вельмі дасканалы, і вучоны не змог разглядзець самі кольцы. Яму здавалася, гэта нейкія вушкі, прыдаткі з бакоў планеты. Толькі праз чатыры з паловай дзесяцігоддзі, у 1655 г., Хрысціян Гюйгенс убачыў у Сатурна прыгожае бліскучае кольца. Калі паглядзець у акуляр тэлескопа, перад намі адкрыецца далёкі і таямнічы нябесны аб’ект, абкружаны неверагоднай сістэмай кольцаў.
    Сатурн адзін з старажытных рымскіх багоў. Яго імя не пазней як у III ст. да н. э. сталі атаясамліваць з грэчаскім богам Кронасам, і міфы пра іх зліліся. Кронас тытан, сын Урана і Геі, які праз падгаворванні маці перамог бацьку і адабраў у яго ўладу. За жонку ён узяў сястру Рэю, якая нарадзіла яму дачок Гестыю, Дэметру, Геру, сыноў Аіда, Пасейдона, Зеўса. Паводле прадказанняў Геі, Кронаса павінен быў пазбавіць улады яго сын. Каб пазбегнуць прадказанага, як толькі ў Рэі нараджаліся дзеці, бацька адразу пажыраў іх. Таму Кронас інтэрпрэтуецца як няўмольны час, які паглынае тое, што спарадзіў. Нарадзіўшы Зеўса, Рэя падклала Кронасу замест сына спавіты камень, і той праглынуў яго. Пасталеўшы, Зеўс апаіў Кронаса чарадзейным напоем, і бацька вырыгнуў на белы свет Зеўсавых братоў і сясцёр. Дзеці Кронаса абвясцілі вайну тытанам, якая доўжылася 10 гадоў. Пераможаныя тытаны разам з Кронасам былі скінутыя ў Тартар (самыя глыбокія нетры Зямлі).
    Калі Кронас перамог бацьку, з цела Урана выцекла некалькі кропляў крыві. Ад іх Гея нарадзіла двух гігантаў страшыдлаў, у якіх замест ног былі вялізныя змеі, а галовы абраслі густым чорным валоссем і здалёк нагадвалі грозныя чорныя хмары. Сіла гігантаў была неапісальная, а галоўнае іх нельга было перамагчы зброяй багоў. Толькі смяротны мог іх забіць. Гіганты пачалі барацьбу з алімпійскімі багамі, каб адабраць у іх уладу над светам. Але Геракл (у рымскіх міфах Геркулес) з дапамогай багоў Апалона, Гефеста, Дыяніса і багіні Афіны Палады перамог гігантаў. Смертаноснай стралой ён працяў гіганта Мімаса. Другі гігант Энцэлад, каб пазбегнуць меткіх стрэлаў
    Геракла (Геркулеса), кінуўся бегчы. Але яго дагнала Афіна Палада і заваліла востравам Сіцылія, пад якім гігант знаходзіцца і цяпер. Імёнамі гэтых двух гігантаў і названыя спадарожнікі Сатурна.
    Сатурн знаходзіцца ад нас вельмі далёка: адлегласць ад Сонца прыкладна 9,54 астранамічныя адзінкі, альбо 1427 млн км. Гэта шостая ад свяціла планета Сонеч-