• Газеты, часопісы і г.д.
  • Над намі неба  Кастусь Цыркун

    Над намі неба

    Кастусь Цыркун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2009
    63.66 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Форма Месяца вельмі блізкая да шара радыусам 1737 км. На паверхні спадарожніка сіла прыцягнення ў шэсць разоў меншая за зямную, таму яна не змагла ўтрымаць на Месяцы ні атмасферу, ні ваду. Астранаўт вагой 80 кг на яго паверхні важыў бы толькі 13 кг.
    За Месяцам вельмі цікава назіраць у тэлескоп ці нават у бінокль. Першым, хто паглядзеў на Месяц у тэлескоп, быў Галілео Галілей. Цёмныя ўчасткі паверхні спадарожніка ён памылкова палічыў за водныя прасторы, якія і назваў морамі. Назва гэтая так і прыжылася: на бязводнай паверхні Месяца з’явіліся акіяны, моры і нават балоты. Незвычайныя назвы — Мора Дажджоў, Мора Яснасці, Мора Нектару, Мора Вільготнасці, Мора Холаду — былі прыдуманы Янам Гевеліем, які лічыў, што нельга называць моры на Месяцы назвамі зямных мораў. На самай справе моры на Месяцы, якія часта маюць круглую форму, не што іншае, як застылыя лававыя плыні, там няма нават і кроплі вады.
    Светлыя ўчасткі паверхні Месяца называюць мацерыкамі. Яны больш узвышаныя, больш роўныя і больш старажытныя. Акрамя таго, паверхня Месяца пакрыта мноствам розных па памеры кратэраў. Ад самых вялікіх з іх зыходзяць промні са светлага рэчыва. У сярэдзіне некаторых кратэраў добра бачная невялікая горка. Кратэры вельмі
    розныя — ад дробных, дыяметрам некалькі метраў, да гігантаў, дыяметрам каля 250 км (іх называюць цыркамі). Самы вялікі кратэр на бачнай паверхні Месяца мае назву Баі. На яго дне магла б размясціцца палова Беларусі, бо папярэчнік Баі складае 300 км. У каталогі занесена каля 17 тыс. кратэраў і кальцавых гор на паверхні Месяца. Па традыцыі кратэры называюць у гонар вядомых вучоных, напрыклад: Капернік, Платон, Галілей, Ламаносаў, Эйнштэйн. Восем кратэраў на Месяцы названы ў гонар вядомых вучоных — нараджэнцаў Беларусі: Блажко, Гаўрылаў, Дубяга, Ліпскі, Пачобут, Ціхаў, Цераскі, Шміт.
    Напрыклад, Сяргей Мікалаевіч Блажко нарадзіўся 17 лістапада 1870 г. у Хоцімску Магілёўскай губерні. Ён закончыў Маскоўскі універсітэт, а потым выкладаў у ім. Доўгі час з’яўляўся дырэктарам абсерваторыі Маскоўскага універсітэта. Гаўрыіл Адрыянавіч Ціхаў, які нарадзіўся ў 1875 г. у Смалявічах на Міншчыне, быў вядомым вучоным астраномам. Яго навуковыя працы прысвечаны вывучэнню Марса, фотаметрыі зорак і планет.
    Кратэры на спадарожніку лепей за ўсё назіраць падчас знаходжання іх на лініі, якая на Месяцы з’яўляецца мяжою дня і ночы і называецца тэрмінатарам. Каля яго ўсе аб’екты адкідаюць самыя доўгія цені і таму добра бачныя. За час змены фаз Месяца тэрмінатар рухаецца па дыску, адкрываючы для назіральніка ўсё новыя і новыя месячныя краявіды. Побач з тэрмінатарам у тэлескоп часта можна заўважыць яркія кропкі. Гэта вяршыні гор, асветленых промнямі Сонца, бо падножжы гэтых гор знаходзяцца ў цені. Самы нязручны час для назіранняў за паверхняй Месяца — фаза поўні, калі горы і кратэры амаль не адкідаюць ценяў.
    На паверхні Месяца ёсць таксама горныя ланцугі, якія маюць зямныя назвы: Апеніны, Каўказ, Карпаты, Алтай, Пірэнеі.
    Адваротны бок спадарожніка рэльефам паверхні адрозніваецца ад бачнага. На ім амаль адсутнічаюць моры, ён пакрыты мноствам кратэраў розных памераў.
    Атмасферы на Месяцы няма, і таму неба тут заўсёды чорнае, нават удзень. Стаіць поўная цішыня, бо гукавыя хвалі ў беспаветранай прасторы не распаўсюджваюцца. Няма таксама ні дажджоў, ні снягоў, ні вятроў. Тэмпература ўдзень дасягае +130 °C, а ноччу апускаецца да
    -170 °C. Перапад тэмпературы ў 300 °C адбываецца толькі на паверхні спадарожніка. На глыбіні каля аднаго метра тэмпература застаецца пастаяннай і не залежыць ад змены дня і ночы. Гэта вынік адной дзіўнай уласцівасці месячнай глебы: яна вельмі дрэнна прапускае цяпло. Яе верхні слой называюць рэгалітам.
    Рэгаліт і каменні (усяго каля 385 кг) былі дастаўлены на Зямлю амерыканскімі астранаўтамі і савецкімі аўтаматычнымі касмічнымі апаратамі. У грунце акрамя вядомых мінералаў знойдзена некалькі такіх, якія ніколі не сустракаліся на Зямлі. Асабліва цікава, што часцінкі жалеза з Месяца не ржавеюць. Такую незвычайную ўласцівасць яны атрымалі таму, што месячны грунт доўгі час апраменьваўся сонечным ветрам. (Гэтае адкрыццё дазволіла стварыць на Зямлі металічныя дэталі, якія не баяцца карозіі.) Сярэдняя шчыльнасць Месяца складае 3,34 г/м3, што менш за зямную.
    Даследаванні Месяца з дапамогай касмічных апаратаў пачаліся з канца 50-х гг. XX ст. 2 студзеня 1958 г. упершыню ва ўсім свеце да Месяца быў адпраўлены савецкі касмічны апарат «Месяц-1». 3 таго часу амаль 20 гадоў працягваліся актыўныя даследаванні, ажыццёўлены дзве праграмы па асваенні Месяца. Праграма савецкіх вучоных арыентавалася на выкарыстанне аўтаматычных касмічных апаратаў. Так, аўтаматычныя станцыі «Месяц-16, -20, -24» (адпаведна) у 1970, 1972, 1976 гг. паспяхова апускаліся на паверхню Месяца, рабілі забор грунту і вярталіся з ім на Зямлю. Акрамя таго, на Месяц у 1970 і 1976 гг. былі дастаўлены самаходныя апараты «Месяцаход-1» і «Месяцаход-2». Яны перамяшчаліся па паверхні Месяца дастаткова доўгі час і праехалі прыкладна 47 км. Апараты вялі панарамныя здымкі паверхні Месяца, даследавалі хімічны склад грунту.
    Амерыканцы ў даследаваннях Месяца аддалі перавагу чалавеку. 21 ліпеня 1969 г. у 2 гадзіны 56 хвілін 20 секунд зямлянін упершыню ў гісторыі чалавецтва ступіў на іншае нябеснае цела. Амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг выйшаў са спецыяльнага месячнага адсека касмічнага карабля на паверхню Месяца. Праз некаторы час да яго далучыўся яшчэ адзін астранаўт — Эдвін Олдрын. Першыя людзі на Месяцы прабылі 21 гадзіну 36 хвілін і паспяхова вярнуліся на Зямлю. У далейшым на ім пабывалі яшчэ пяць экспедыцый
    на касмічных караблях «Апалон-12, -14, -15, -16, -17». Дванаццаць пасланцоў Зямлі змаглі ўбачыць нашу планету з паверхні яе прыроднага спадарожніка. Пачынаючы з касмічнага карабля «Апалон-15», астранаўты маглі перамяшчацца па Месяцы на спецыяльных чатырохкалёсных электракарах. На іх можна было развіваць хуткасць да 16 км/гадз і праязджаць у розных напрамках да 9 км. 3 1973 г. амерыканская касмічная праграма даследавання Месяца чалавекам была прыпынена. Пасля дваццацігадовага перапынку ў 1994 г. да Месяца па праграме «Кліменціна» быў запушчаны невялікі амерыканскі спадарожнік, які перадаў на Зямлю тры мільёны фотаздымкаў.
    На пачатку XXI ст. Кітай абнародаваў сваю праграму асваення Месяца: дастаўка туды месяцахода ў 2011 г., адпраўка грунту адтуль у 2012 г., будаўніцтва там заселенай базы да 2030 г. Гэтая праграма падштурхнула касмічныя дзяржавы працягваць даследаванні Месяца. Еўрапейскае касмічнае агенцтва ў верасні 2003 г. запусціла першы зонд для даследаванняў Месяца «Смарт-1».
    Наконт таго, адкуль узяўся Месяц, існуе шмат розных гіпотэз. У канцы XIX ст. Ч. Дарвін распрацаваў гіпотэзу, згодна з якой Месяц і Зямля знаходзіліся ў адным агульным згустку касмічнага рэчыва, разагрэтага да некалькіх сотняў тысяч градусаў. Гэты згустак раскручваўся з вялізнай хуткасцю, якая павялічвалася па меры таго, як рэчыва астывала і сціскалася. У выніку адбыўся разрыў згустка на дзве часткі: большую — Зямлю, меншую — Месяц. TinoTasa тлумачыць малую шчыльнасць Месяца, утворанага з вонкавых слаёў першароднай масы рэчыва, але не дае адказу на пытанне пра прычыны рознага складу зямнога і месячнага грунту.
    Згодна з гіпотэзай, распрацаванай нямецкім вучоным К. Вайцзекерам і шведам X. Альфвенам, Месяц спачатку быў малой планетай. Пры праходжанні блізка каля Зямлі ён быў захоплены ёй і стаў спадарожнікам.
    Сёння вельмі папулярная гіпотэза пра гіганцкае сутыкненне. Калі Зямля толькі сфарміравалася з першароднага касмічнага воблака, з ёй сутыкнулася нейкае касмічнае цела памерамі з Марс. Яно ўрэзалася ў маладую Зямлю пад невялікім вуглом да яе паверхні, у выніку ад Зямлі быў адарваны больш лёгкі вонкавы слой. Вакол Зямлі ўтварылася кольца з зямных абломкаў, рэчыва якога з цягам часу зліплася і стала асноваю Месяца.
    Вучоныя даследавалі радыеактыўныя рэчывы ў пародах з Месяца. Па выніках гэтых даследаванняў быў вызначаны яго ўзрост, які складае каля 4,65 млрд гадоў.
    Месяц аказвае на Зямлю вельмі моцны ўплыў. 3 яго рухам па арбіце звязаныя ўсім вядомыя марскія прылівы і адлівы, а таксама змены надвор’я. Месяц уздзейнічае і на жывыя арганізмы, у тым ліку на чалавека. Спадарожнік Зямлі (разам з Сонцам) выконвае ролю вялікага біялагічнага гадзінніка, па якім звярае час уся жывая прырода.
    Зацьменні Сонца і Месяца
    Імчаць у касмічнай прасторы па сваіх арбітах вакол Сонца вялікія планеты разам са сваімі спадарожнікамі. Перыядычна ў сістэмах Сонца — планета — спадарожнік адбываюцца цікавыя падзеі — зацьменні. Такіх прыгожых зацьменняў, якія могуць назіраць жыхары Зямлі, нельга ўбачыць ні ў якім іншым месцы Сонечнай сістэмы. I гэтым мы абавязаны Месяцу, які роўна ў столькі разоў бліжэй да нас, чым Сонца, у колькі разоў месячны папярэчнік меншы за сонечны. У іншых планет з іх спадарожнікамі такога супадзення няма.
    Здараецца, Месяц у фазе маладзіка праходзіць (з пункту гледжання жыхара Зямлі) якраз па сонечным дыску і, нібы велізарная заслонка, загароджвае яго сабою. Цень Месяца падае на Зямлю, і адбываецца сонечнае зацьменне. Калі ж Месяц знаходзіцца ў поўні, ён можа сам трапіць у цень зямнога шара, і тады назіраецца зацьменне Месяца.
    У старажытнасці зацьменні Сонца і Месяца выклікалі ў людзей жах і паніку. Лічылася, што зацьменні пасылаюцца Богам і з’яўляюцца прадвесцем канца свету, патопу ці іншага бедства. Некаторыя народы верылі, што гэта вялізны дракон хоча праглынуць Сонца ці Месяц альбо чорт крадзе свяцілы, каб загубіць людзей. Вось як апісана поўнае зацьменне Сонца 1124 г. у Наўгародскім летапісе: «Месяца августа в 11 день перед вечерней почя убыватк солнця, п погмбе все. О велнк страх м тт>ма бысть!» Пра зацьменне Сонца 1 мая 1185 г. гаворыцца ў знакамітым «Слове пра паход Ігаравы»:
    Як зірнуў тады Ігар на сонца.
    Бачыць — цемра зацьмення бясконца
    Яго войска пакрыла, як сажай.
    Гісторыкі мяркуюць, што менавіта пачатак зацьмення перад самай бітвай стаў прычынай паразы Ігарава войска.
    Самая старажытная згадка пра зацьменне Сонца сустракаецца ў кітайскіх летапісах, якім ужо болей за чатыры тысячы гадоў. Раніцай 22 кастрычніка 2136 г. да н. э. жыхары Кітая былі ахоплены неверагодным жахам з-за нечаканага зацьмення Сонца. Прыдворныя астраномы Шы і Ху не здолелі своечасова прадказаць гэтую з’яву, за што іх пакаралі смерцю.