каметы, якія маюць эліптычныя арбіты невялікіх памераў, перыядычна набліжаюцца да Сонца. Такія каметы называюцца перыядычнымі. Але большасць камет толькі аднойчы ўзнікаюць перад вачамі зямлян, а потым назаўсёды хаваюцца ў глыбінях халоднага космасу. У касмічнай прасторы па сваіх арбітах рухаецца таксама мноства цвёрдых целаў самых розных памераў, так званыя метэорныя раі. Яны ўтварыліся пры драбленні астэроідаў, а таксама перыядычных камет. Калі арбіты Зямлі і метэорнага рою перасякаюцца, на начным небе загараюцца дзесяткі і сотні знічак — Язэп Драздовіч. Космас. 1943 метэораў. Міжпланетная прастора запоўнена таксама часцінкамі сонечнай плазмы з уплеценымі ў яе магнітнымі палямі. Гэты намагнічаны іанізаваны газ рухаецца ад Сонца з хуткасцю соцень кіламетраў у секунду і ўтварае ўсім вядомы «сонечны вецер». Міжпланетная прастора пранізана таксама электрамагнітным выпраменьваннем, касмічнымі промнямі, гравітацыйнымі палямі нейтрына і, магчыма, яшчэ нейкімі невядомымі нам палямі. Месяц Мабыць, не знойдзецца ніводнага пісьменніка, які б не згадаў гэтае нябеснае цела ў сваіх творах. Яно часта ўпамінаецца ў народных абрадавых песнях, замовах, загадках, прымаўках. На яго адпраўлялі ў вандроўкі сваіх герояў Сірано дэ Бержэрак, Жуль Верн, Эдгар По, Аляксей Талстой, Аляксандр Бяляеў... Вось як хораша напісаў Алесь Звонак: Цішыня. Хутка поўнач надыдзе Сыпаць зор залаты авёс Ды папасвіцца месяц выйдзе На ліловую пашу нябёс. Размова ідзе пра самае блізкае да Зямлі нябеснае цела і, акрамя таго, адзіны прыродны спадарожнік нашай планеты — Месяц (штучных спадарожнікаў вакол Зямлі круціцца сёння ўжо болей за дзесяць тысяч). Месяц — адзіны астранамічны аб’ект, на якім давялося пабываць чалавеку. Сярод іншых планет Сонечнай сістэмы з іх спадарожнікамі, што з’яўляюцца проста карлікамі ў параўнанні з бацькоўскімі планетамі, сістэма Зямля — Месяц унікальная: Зямля ўсяго толькі ў 81 раз большая па масе за Месяц. Многія народы ў даўніну шанавалі Месяц і пакланяліся яму як боству. У Вавілоне бог Месяца Ану лічыўся галоўным уладаром неба, для егіпцян Асірыс быў не толькі богам Месяца, але і заступнікам усяго, што расце на Зямлі. Антычная Дыяна лічылася багіняй Месяца, а таксама заступніцай палявання, багіняй ураджаю і нараджэння дзяцей. У народаў Паўднёва-Усходняй Азіі Месяц атаясамлівалі з жабай, чарапахай, рыбай. Культ Месяца стаў асновай для існавання мітраізму, зораастрызму і нават сібірскага шаманства, дзе сімвалам дыска Месяца зрабілі бубен. Усюды, дзе людзі ўяўлялі сваіх багоў з рагамі, шанавалі Месяц, бо на першы погляд ён асацыіраваўся менавіта з імі. Гэта прывяло да таго, што Месяц пачалі атаясамліваць з быком. Багі — маці вавілонская Астарта, індыйская Парваці, Майсей, Асірыс, Ізіда атрымалі рогі Месяца як сімвал святасці. Рогі быка меў і суровы ўладар падземнага царства Яма, тонкі серп быў на галаве Шывы мужа Парваці, багіні Месяца. 3 Месяцам у даўніну звязвалі грэчаскую багіню Селену (грэчаскае селас свет, бляск, бліскучая, прамяністая). Старажытны міф апавядае, што Селена была дачкой тытана Гіперыёна і багіні святла Тэі, сястрой Геліяса — Сонца. Каварныя тытаны загубілі ўсё сямейства Гіперыёна, аднак багі выратавалі Селену і Геліяса і ператварылі іх у свяцілы. Кожную ноч Селена з'яўляецца на небе з залатым сярпом месяца на галаве ў калясніцы, запрэжанай парай беласнежных коней. Спакойна і велічна едзе багіня ў доўгім белым адзенні. Селена праходзіць свой нябесны шлях, заліваючы Зямлю срэбным ззяннем, потым спускаецца ў глыбокую пячору. Тут у вечным сне спіць яе каханы, сын Зеўса — Эндыміён. Селена нахіляецца над ім, гладзіць яго галаву, лашчыць яго твар, шэпча яму словы кахання. Аднак Эндыміён гэтага не адчувае, пяшчотным святлом наваколле. Багіня Дыяна. Сучасны малюнак Багіня Селена на старажытнай гравюры засмучоная Селена залівае слабым У старажытных славянаў Месяц — галоўны герой шматлікіх міфаў і паданняў. Кожную раніцу Зара-Заранка, жонка Хорса, бога Сонца, рассцілала сваю залатую хусцінку, ад якой па ўсім небе разлівалася ззянне і гаслі зоркі. Ясны Месяц ад зорак даведаўся пра красу Зары-Заранкі і вырашыў украсці прыгажуню... Ён звярнуўся па дапамогу да кентаўра Кітаўраса, майстра на ўсялякія хітрыкі, якога знайшоў высока ў гарах Каўказа. Маладзік. Попельнае святло Месяца У сваім вусе Кітаўрас насіў напоўнены вадой крыштальны куфэрак, у якім жыла яго жонка русалка. Як толькі Кітаўрас заснуў, Месяц пачаў дапытвацца ў русалкі, як можна перамагчы Кітаўраса і прымусіць яго падпарадкоўвацца. Жонка выдала сакрэт непераможнага мудрага Кітаўраса. У яго была адзіная слабінка: кентаўр любіў віно і хмельны мёд. Месяц, скарыстаўшы параду русалкі, ноччу напоўніў усе студні віном і хмельным мёдам. Прачнуўся Кітаўрас, выпіў усе студні і захмялеў. Месяц лёгка адолеў кентаўра, і той паабяцаў украсці для яго Зару-Заранку. Кітаўрас пабудаваў лятучы карабель, пасадзіў на ім прыгожы сад, прыплыў да вострава Радасці, дзе жыла Зара-Заранка, і паклікаў яе да сябе. Ён загаварыў Зару-Заранку, падараваў ёй шмат упрыгожанняў і павёз да Месяца. Даведаўся пра гэта Хорс, кінуўся ў пагоню. Яму дапамагалі Сварог і Лада заступнікі шлюбу, а таксама ўсе Сварожычы. Семаргл Сварожыч рассек сваім мячом Месяц і вярнуў Зару-Заранку Хорсу. 3 таго часу Ясны Месяц шукае Зару-Заранку і, як толькі знаходзіць, Семаргл-Агнябог зноў рассякае яго. Каб назіраць за Месяцам, не патрэбны ніякія астранамічныя інструменты. Гэта самае яркае (пасля Сонца) астранамічнае свяціла. Яго назіраюць не толькі ноччу, але і ўдзень (але чамусьці пра гэта не ўсе ведаюць і, убачыўшы на дзённым небе Месяц, вельмі здзіўляюцца). Пры працяглым назіранні за ім (больш за тры тыдні) можна прасачыць, як змяняецца выгляд спадарожніка. Мы бачым яго і вузенькім сярпочкам — маладзіком ці ветахам, і бліскучым пятаком — поўняй, і акрайчыкам сыру — квадрай. Змены адбываюцца строга перыядычна — кожныя 29,5 зямных сутак, і гэтая з’ява называецца зменай фаз. Месяц рухаецца па сваёй арбіце вакол Зямлі, але сам не выпраменьвае святло, і таму мы бачым яго толькі тую частку, на Растучы Месяц Убываючы Месяц якую падае сонечнае святло альбо святло, адлюстраванае ад зямной атмасферы. У залежнасці ад таго, дзе на сваёй арбіце знаходзіцца Месяц, ён павернуты да Зямлі то адной, то другой часткай асветленага паўшар’я. Гэтым тлумачыцца змена фаз. Калі Месяц знаходзіцца паміж Сонцам і Зямлёй, да Зямлі павернута цёмная яго частка і ён зусім не бачны на небе. Астранамічны тэрмін гэтай з’явы — маладзік. Тое, што ў народзе называюць маладзіком, мы пачынаем назіраць на небе прыкладна праз два дні, калі на захадзе ў промнях вячэрняй зоркі бачны вузенькі сярпочак, павернуты сваёй выпукласцю туды, дзе толькі што зайшло Сонца. У гэты час нярэдка можна заўважыць прыгожую астранамічную з’яву — попельнае святло Месяца. Тады мы назіраем яркі, бліскучы, вузенькі сярпок Месяца і нібыта ўкладзены ў кубак шар цёмна-шэрага колеру — крыху падсвечанага адлюстраванымі ад зямной атмасферы промнямі Сонца, начную частку месячнага дыска. Пра гэтую з’яву ў даўніну казалі: малады Месяц абдымаецца са старым. Праз тыдзень Месяц праходзціь чвэрць сваёй арбіты, і мы назіраем ужо палову яго асветленага паўшар’я. Гэтая фаза называецца першай квадрай, і Месяц у ёй добра назіраць увесь вечар да самай поўначы. Гэтай парой ён, акрамя таго, бачны на дзённым небе ўжо з поўдня. Яшчэ праз тыдзень Сонца, Зямля і Месяц размяшчаюцца зноў на адной лініі, толькі цяпер да нас павернута ўсё асветленае паўшар’е Месяца: фаза называецца поўняй. Поўня ўзыходзіць над гарызонтам адразу пасля захаду Сонца і свеціць на небе ўсю ноч да самай раніцы. Наш спадарожнік працягвае свой рух па арбіце, і вось з яго правага боку з’яўляецца шчарбінка, якая з кожным днём павялічваецца ў памерах. Праз тыдзень на небе бачны кавалак аб’едзенага круглага сыру. Выпукласць яго цяпер павернута ўлева, на ўсход, у бок ранішняга Сонца, і нагадвае літару С. Надыходзіць апошняя квадра, Месяц узыходзіць каля поўначы, а заходзіць толькі апоўдні. Паступова сярпок становіцца ўсё вузейшы, а літара С танчэйшая, і праз некалькі дзён Месяц знікае з небасхілу. Строгая перыядычнасць змены фаз Месяца і цудоўныя ўмовы іх бачнасці сталі асновай для шматлікіх сістэм адліку часу і для календара. Нездарма адна дванаццатая частка года называецца месяцам. Нашы продкі карысталіся фазамі Месяца як прыродным календаром. З’явіўся на небе маладзік — значыць надышоў першы дзень месяца. Калі Месяц у першай квадры — прайшоў тыдзень. Калі ён узыходзіць пад раніцу і заходзіць каля поўдня — месяц закончыўся. Прамежак часу паміж маладзікамі, роўны 29 дням 12 гадзінам 44 хвілінам і 2,8 секунды, быў мерай каляндарнага месяца. Атрымлівалася, што год складаўся з 12,5 месяца, і гэтая палова была вельмі нязручнай для падлікаў. Таму нашы продкі мусілі адмовіцца ад звязанага з фазамі Месяца календара, засталася толькі назва — месяц. На самім дыску Месяца людзі нават няўзброеным вокам заўважаюць цёмныя плямы. Кожны бачыць у іх розныя выявы: чалавечы твар, жанчыну, якая нясе на каромысле вёдры з вадой, нейкага звера, мужыка з мехам. Калі ж прасачыць за дэталямі працяглы час, можна прыкмеціць, што яны выглядаюць аднолькава і іх размяшчэнне не мяняецца. Месяц заўсёды павернуты да Зямлі толькі адным сваім паўшар’ем, і зямляне бачаць адну яго палавіну. Гэта тлумачыцца тым, што Месяц, як і Зямля, абарочваецца вакол сваёй восі, толькі крыху павольней. Адзін абарот ён робіць трохі больш, чым за 27 зямных сутак. За такі самы час ён адзін раз абарочваецца вакол Зямлі. Таму мы заўсёды бачым толькі адну палову Месяца і называем яе бачным паўшар’ем, а другую палову — нябачным паўшар’ем, ці адваротным бокам. Месяц крыху вагаецца адносна сваёй восі. Такая з’ява называецца л і б р а ц ы я й. Дзякуючы ёй з Зямлі можна назіраць на працягу месяца амаль 60 % паверхні спадарожніка. Адваротны бок Месяца людзі ўбачылі толькі ў кастрычніку 1959 г., калі савецкі касмічны апарат «Месяц-3» упершыню перадаў на Зямлю здымак амаль 70 % паверхні спадарожніка. Месяц рухаецца вакол Зямлі на сярэдняй адлегласці ад яе 384 тыс. км па крыху выцягнутай арбіце. Ужо праз адну з невялікім секунду да Зямлі далятае адлюстраваны ад Месяца сонечны прамень.