• Газеты, часопісы і г.д.
  • Над намі неба  Кастусь Цыркун

    Над намі неба

    Кастусь Цыркун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2009
    63.66 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    
    Цялец
    Плеяды: Квахтуха з куранятамі, Квочка, Вуцінае гняздо, Саланічка, Папова сям’я, Воўчы хвост, Вулей, Пасека, Асінае гняздо, Сітко, Майсевы пальцы, Цыбулька, Стажары, Валасажары, Воласажар, Пятровы Ключы, Пуна.
    Беларускія назвы: Цары воласары, Поласазар, Вісажар, Валоскі, Валосны, Бабы, Сіцячко,Рэшата, Гняздо, Куркі, Кучкі, Купкі, Стажэрка.
    a Tau Альдэбаран, Р Tau Нат.
    Плеяды: Альцыёна, Мая, Электра, Тайгета, Цэлена, Астэропа, Меропа.
    Гіады: Феропа, Клея, Еўдора, Фэа.
    Ml, М45
    Шалі
    Вясёлка, Маланка, Нябесная рэчка.
    a Lib Зубен Эльгенубі, Р Lib Зубен Эльшэмалі, у Lib Зубен Эльакраб, 6 Lib Зубен Эльакрыбі, 0 Lib — Зубен Хакрабі.
    
    Назвы астранамічных аб’ектаў Сонечнай сістэмы ў міфах і паданнях
    Сонца
    Геліяс (грэч.)
    Граній (рым.)
    Ра, Атум (Атан), Гепры (егіп.)
    Хорас, Дажбог, Сварожыч, Ярыла (славян.)
    Аматэрасу (япон.)
    Вівасват (ведз.)
    Тонаціў, Нанаўцын (ацтэк.)
    Мітра (іран.)
    Уту, Шамаш (шумер.)
    Месяц
    Селена, Бендзіда, Арміда, Геката (грэч.)
    Асірыс, Ану (егіп.)
    Дыяна (рым.)
    Амэ-но Удзумэ, Цукіемі (япон.)
    Тэкуксісэкатль (індз.)
    Сома (індз.)
    Сіна (шумер.)
    Поўня, маладзік, ветах, квадра (бел.)
    Меркурый
    Меркурый (рым.) Гермес (грэч.)
    Венера
    Венера, Ісіда, Астарта, Іштар, Люцыфер (рым.) Афрадыта, Эосфар, Фосфар, Геспер (грэч.) Інана (шумер.)
    Мілавіца (бел.)
    Зямля
    Геба (егіп.)
    Гея (грэч.)
    Зем (іран.)
    Кі, Нінхурсаг (шумер.)
    Марс
    Марс (рым.) Арэс (грэч.)
    Юпітэр
    Юпітэр (рым.) Зеўс (грэч.)
    Сатурн
    Сатурн (рым.)
    Кронас, Крон (грэч.)
    Уран
    Нептун
    Уран (грэч.)
    Нептун (рым.)
    Пасейдон (грэч.)
    Плутон
    Плутон, Орк, Оркус (рым.) Аід, Гадэс (грэч.)
    Астранамічны слоўнік
    Андрамеды туманнасць — самая блізкая да нашай Галактыкі гіганцкая спіральная галактыка, якая належыць да Мясцовай групы галактык. Знаходзіцца на адлегласці прыкладна 700 кілапарсек. Можна назіраць няўзброеным вокам у сузор’і Андрамеды.
    Апекс — кропка на нябеснай сферы ў сузор’і Геркулеса, у напрамку якой рухаецца Сонца адносна бліжэйшых зорак.
    Астранамічная адзінка (а. а.) — пазасістэмная адзінка даўжыні, якая прымяняецца ў астраноміі і роўная сярэдняй адлегласці Зямлі да Сонца. 1 а. а. = 149 597 868 км.
    Астранамічныя каталогі — спіскі касмічных аб’ектаў, аб’яднаных па адной альбо некалькіх характарыстыках, напрыклад: спіскі пераменных зорак, галактык, туманнасцяў, камет.
    Астэроід (малая планета) — малое цела Сонечнай сістэмы, якое знаходзіцца на геліацэнтрычнай арбіце, пераважна паміж арбітамі Марса і Юпітэра.
    Атмасфера зорная — знешнія слаі зоркі.
    Балід — вельмі яркі метэор, які часта пакідае пасля сябе дымны след і суправаджаецца гукавымі з’явамі, што ў большасці выпадкаў заканчваецца падзеннем метэарытаў.
    Белыя карлікі — вельмі шчыльныя гарачыя зоркі малых памераў. Сярэдняя шчыльнасць 107 — 109 кг/м3, радыус — 103 км, тэмпература паверхні — 10* К. Белыя карлікі — заключная стадыя эвалюцыі зоркі пасля заканчэння тэрмаядзерных крыніц энергіі, калі маса зоркі меншая за 1,4 масы Сонца.
    Вось міра — прамая лінія, праведзеная праз цэнтр нябеснай сферы паралельна восі вярчэння. Вакол восі міра адбываецца бачнае сутачнае вярчэнне нябеснай сферы.
    Галактыка спіральная — галактыка, якая мае спіральную структуру.
    Галактыка, сістэма Млечнага Шляху — складаная зорная сістэма, да якой належыць Сонца. Утрымлівае каля 100 млрд зорак, міжзорнае рэчыва (газ, пыл), магнітныя палі, спрамяненне — фатоны, нейтрына. Галактычны цэнтр знаходзіцца ў напрамку сузор’я Стральца. Для зямлян большасць зорак Галактыкі зліваецца ў бялёсую паласу Млечнага Шляху.
    Гарызонт — крывая, якая абмяжоўвае частку зямной паверхні, даступную позірку (бачны гарызонт), ці вялікі круг, па якім нябесная сфера перасякаецца з плоскасцю, перпендыкулярнай да лініі адвесу ў кропцы назіранняў (сапраўдны, ці матэматычны, гарызонт).
    Гіганты зоркі — зоркі вялікіх памераў і вялікіх свяцімасцей, якія маюць працяглыя атмасферы з малой шчыльнасцю.
    Задыяк, пояс задыяка — сукупнасць задыякальных сузор’яў, размеркаваных па экліптыцы, па якой Сонца робіць свой бачны шлях на працягу года.
    Звышновая зорка — узрыўная пераменная зорка, у якой свяцімасць павялічваецца больш чым у сотні мільёнаў разоў.
    Зеніт — верхняя кропка перасячэння адвеснай лініі з нябеснай сферай.
    Знакі астранамічныя — умоўныя абазначэнні і сімвалы астранамічных аб’ектаў і з’яў.
    Знакі задыяка — сімвалы задыякальных сузор’яў.
    Зоркі — газавыя, плазменныя шары, якія свецяцца гравітацыйна-звязаныя і прасторна-адасобленыя масы рэчыва ў Сусвеце, у якіх на некаторых прамежках часу адбываюцца тэрмаядэрныя рэакцыі сінтэзу хімічных элементаў.
    Зоркі звышгіганты — клас зорак з найбольшымі памерамі і свяцімасцю. Масы дасягаюць 50 мас Сонца, а свяцімасць — 105 свяцімасцей Сонца.
    Зоркі пераменныя — зоркі, якія зменьваюць сваю бачную зорную велічыню.
    Зорнае неба — сукупнасць зорак і іншых нябесных аб’ектаў, бачных ноччу на нябесным купале. Простым вокам у бязмесячную ноч можна назіраць каля 2500 зорак, большасць з якіх знаходзіцца ў Млечным Шляху. Зорнае неба падзелена на 88 сузор’яў.
    Зорнае скопішча — генетычна і гравітацыйна звязаная група зорак, якія разам рухаюцца ў прасторы.
    Зорная велічыня — вымераны ў спецыяльнай лагарыфмічнай шкале паток спрамянення ад нябеснага цела, мера бляску нябеснага свяціла, абазначаецца літарай — т. Розніца ў адну зорную велічыню азначае змяненне бляску ў 2,512 разоў.
    Зорны дождж, метэорны дождж — з’яўленне на начным небе шматлікіх падаючых зорак — метэораў — знічак, вызванае сустрэчай Зямлі з роем цвёрдых часцінак — метэорных целаў.
    Зорны каталог — спіс зорак, у якім даюцца іх каардынаты і апісваюцца тыя ці іншыя своеасаблівасці. (Каталог Месье, NGC — Новы агульны каталог туманнасцяў і зорных скопішчаў, ІС — Індэксны каталог і іншыя.)
    Зорныя атласы — зорныя карты, аб’яднаныя ў зборнікі.
    Зорныя карты — карты зорнага неба ці яго асобныя часткі, якія выкарыстоўваюцца для пошуку на зорным небе неабходных аб’ектаў па каардынатах.
    Зорныя скопішчы — групы зорак, звязаных паміж сабой сіламі цягацення і маючых агульнае паходжанне і роднасны хімічны склад. У шаравых зорных скопішчах утрымліваецца 104—105, а ў рассеяных — 10 — 102 зорак.
    Зямная вось — уяўная прамая, вакол якой адбываецца сутачнае вярчэнне Зямлі. Яна праходзіць праз цэнтр Зямлі і перасякае зямную паверхню ў геаграфічных полюсах.
    Каметы — малыя целы Сонечнай сістэмы, якія рухаюцца па вельмі выцягнутых арбітах. Пры назіраннях маюць выгляд туманнай плямкі. Пры прыбліжэнні да Сонца ў каметы ўтвараецца хвост.
    Карлікавая планета — нябеснае цела, якое сваімі параметрамі падобнае на планету, але не мае дастатковай масы для таго, каб расчысціць сваю арбіту ад іншых астранамічных аб’ектаў. Тэрмін уведзены Міжнародным астранамічным саюзам 24 жніўня 2006 г.
    Карлікі — зоркі невялікіх памераў (1 — 0,01 радыуса Сонца) і невысокіх свяцімасцяў (1—4 свяцімасці Сонца) з масамі 1 — 0,1 мас Сонца.
    Каталог Месье — каталог незорных аб’ектаў, састаўлены ў XVIII ст. французам Шарлем Месье, налічвае 110 аб’ектаў. У каталог увайшлі найбольш яркія туманныя аб’екты зорнага неба: галактыкі, туманнасці, зорныя скопішчы. Усе аб’екты каталога Месье можна адшукаць сярод зорак з дапамогай бінокля ці аматарскага тэлескопа. Аб’екты ў каталозе пранумераваны: перад нумарам ставіцца літара М, як знак прыналежнасці менавіта да каталога Месье. Больш падрабязным каталогам туманных аб’ектаў з’яўляецца каталог NGC — Новы агульны каталог туманнасцяў і зорных скопішчаў, які складзены напрыканцы XX ст.
    Квазары — касмічныя аб’екты вельмі малых вуглавых памераў, якія маюць вялікія чырвоныя змяшчэнні ліній у спектрах, што гаворыць аб іх вялікай аддаленасці ад Сонечнай сістэмы. Квазары выпраменьваюць энергіі ў многа разоў болей, чым самыя магутныя галактыкі.
    Кратныя зоркі — сістэмы з 3—10 зорак, якія рухаюцца вакол агульнага цэнтра мас пад уздзеяннем гравітацыйных сіл.
    Кульмінацыя нябеснага свяціла — праходжанне свяціла праз нябесны мерадыян. Кульмінацыя верхняя і ніжняя — самая блізкая і больш аддаленая ад кропкі зеніта.
    Мерадыян нябесны — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз кропкі зеніту і полюс свету.
    Метэарыт — касмічнае цела, якое ўпала на паверхню планеты; уяўляе з сябе метэорнае цела, якое не разбурылася поўнасцю пры руху ў атмасферы планеты.
    Метэор (знічка) — светавая з’ява ў выглядзе імгненнай палоскі святла на зорным небе, якая ўзнікае пры згаранні метэорнага цела пры ўваходжанні ў атмасферу планеты.
    Метэорнае цела — касмічнае цела невялікай масы і памераў, якое рухаецца ў міжпланетнай прасторы Сонечнай сістэмы.
    Нейтронная зорка — зорка, рэчыва якой складаецца ў асноўным з нейтронаў. Сярэдняя шчыльнасць такой зоркі каля 2*1017кг/м3, сярэдні дыяметр каля 20 км.
    Новыя зоркі — клас зорак, свяцімасць якіх раптоўна павялічваецца ў 103 — 106 разоў, а затым павольна вяртаецца да першапачатковага стану.
    Нябесная сфера — уяўная сфера адвольнага радыуса з цэнтрам у кропцы назіранняў.
    Нябесныя каардынаты — лічбы, з дапамогай якіх вызначаюць месцазнаходжанне кропкі на нябеснай сферы.
    Падвойныя зоркі — дзве зоркі, якія абарочваюцца па эліптычных арбітах вакол агульнага цэнтра масы пад дзеяннем сілы цягацення.
    Пара года (вясна, лета, восень, зіма) — падзяленне года на перыяды ў суадносінах з бачнымі рухамі Сонца па экліптыцы і сезоннымі зменамі ў прыродзе. Змена пары года тлумачыцца рухам Зямлі па арбіце вакол Сонца і нахілам яе восі вярчэння да плоскасці арбіты. Астранамічны пачатак пары года супадае з момантамі вясновага раўнадзенства (20 альбо 21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21 альбо 22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22 альбо 23 верасня), зімняга сонцастаяння (21 альбо 22 снежня).
    Паралакс — бачнае змяненне становішча аб’екта назіранняў пры перамяшчэнні вока назіральніка. П. выкліканы вярчэннем Зямлі вакол сваёй восі (сутачны паралакс), абарочваннем Зямлі вакол Сонца (гадзічны паралакс) і рухам Сонечнай сістэмы ў Галактыцы (векавы паралакс).
    Парсек (пк) — пазасістэмная адзінка даўжыні, якая прымяняецца ў астраноміі. Адзін парсек роўны адлегласці, з якой радыус зямной арбіты бачны пад вуглом у 1 секунду дугі. 1 пк =206 265 а. а.= 3,263 св. года = 3,086»1016м.