вынайшаў чатырохконную калясніцу квадрыгу. За гэтае вынаходніцтва Зеўс узнёс Эрыхтонія на неба, дзе ён ззяе у выглядзе сузор'я Возніка. Але якія б ні былі легенды пра Возніка, яго заўсёды малявалі з казой і казлянятамі. Гэта можна растлумачыць тым, што ў старажытныя часы ў сузор'і бачылі пастуха са статкам. Назва Возніка за сузор'ем замацавалася яшчэ і таму, што яно знаходзіцца блізка ад Калясніцы (Воза) Вялікай Мядзведзіцы. Найярчэйшая жоўтая зорка сузор’я — Капэла. Бачная як адзіночная зорка, яна на самай справе ўтварае падвойную зорную сістэму. Гэта дзве зоркі — гіганты. Адна з іх дыяметрам у 12 разоў большая за Сонца, а другая — у сем. Зоркі знаходзяцца вельмі блізка адна ад адной і таму раздзяляюцца толькі з дапамогай спектральнага аналізу. Святло ад гэтай зорнай сістэмы даходзіць да нас прыкладна за 45 гадоў. Другая па сіле бляску блакітная зорка [3 Возніка, таксама падвойная і складаецца з гарачых зорак-гігантаў, якія абарочваюцца адна вакол адной за чацвёра сутак. У Возніку ёсць зоркі, якія ўваходзяць у лік рэкардсменаў Сусвету. Маса зоркі ( Возніка, якая адносіцца да «казлянят», у 32 разы большая за сонечную. Але гэта яшчэ не абсалютны рэкорд. Зорка е Возніка, таксама «казляня», у сапраўднасці складаецца з дзвюх зорак. Тая, жоўтая зорка, якую мы назіраем, па масе ў 36 разоў пераўзыходзіць Сонца, а па дыяметры — у 200 разоў! Але яе памеры зусім нішто ў параўнанні з памерамі другой зоркай, дыяметр якой у 2700 разоў большы за сонечны! Калі б у цэнтры гэтай зоркі — звышгіганта знаходзілася Сонца, то ў ёй размясцілася б частка Сонечнай сістэмы аж да Сатурна! Колер зоркі чырвоны, бо яна належыць да найбольш халодных зорак. Тэмпература яе паверхні ўсяго 1350 °C. Гэта амаль патухлая зорка, якая выпраменьвае толькі ў нябачным нам інфрачырвоным дыяпазоне. Паміж зоркамі 0 Возніка і [3 Цяльца можна знайсці ў бінокль ці тэлескоп рассеяныя зорныя скопішчы, якія ў каталозе Месье значацца пад нумарамі М36, М37, М38. Скопішчы ў асноўным складаюцца з гарачых белых зорак, якіх тут налічваецца каля 350. Святло ад іх ідзе да нас каля 3000 гадоў. Блізняты Надзіва прыгожае задыякальнае сузор’е Блізнятаў, якое можна бачыць узімку. Сонца ў ім знаходзіцца 21.06 — 20.07, а ў знаку 22.05 — 21.06. Задыякальны знак сузор’я Блізнятаў — Д. Назва Блізнятаў на латыні — Gemini, скарочаная — Gem. Сузор’е добра назіраць з сярэдзіны восені амаль да пачатку вясны. Найлепшыя ўмовы для назіранняў за сузор’ям снежань і студзень. Увесь гэты час Блізняты даволі высока падымаюцца над гарызонтам. Знайсці іх няцяжка, калі арыентавацца на Вялікую Мядзведзіцу. Варта правесці ўяўную лінію праз зоркі «ручкі каўша» е, б, праз сам «коўш» на зорку (3. Працяг лініі пакажа нам на яркую зорку сузор’я Блізнятаў — Полукс. Каля Блізнятаў знаходзяцца сузор’і Рака, Малога Пса, Возніка. Самыя яркія зоркі Блізнятаў утвараюць характэрную геаметрычную фігуру — трапецыю, на адной старане якой знаходзяцца знакамітыя зоркі — Кастар і Полукс. Частка сузор’я ляжыць на Млечным Шляху, і таму ў цёмныя зімовыя ночы тут можна разгледзець каля 70 зорак. Старажытныя людзі бачылі ў гэтым россыпе зорак двух братоў — блізнятаў, якія трымаюцца за рукі. Некаторыя зоркі маюць уласныя назвы: a Gem — Kacrap, р Gem Палукс, у Gem Альхена, е Gem Мебсута, (, Gem Мекбуда, б Gem Васат, q Gem Тэят Прыёр, ці Тропус, Пропус, ц Gem — Тэят Пастэрыёр. Кожная з названых зорак мае лагічнае абгрунтаванне. Напрыклад, Альхена азначае «кляймо на шыі вярблюда», іншая назва гэтай зоркі Альнухатал (горб вярблюда). Зорка p Gem таксама мае яшчэ адну назву Тэжат, ці «галава». Зорка 6 Gem Васат (у перакладзе «сярэдзіна»), А Тропус азначае «паварот», бо зорка паказвае на кропку летняга сонцастаяння, якая знаходзіцца тут да гэтага часу. Старажытныя арабы на месцы Блізнятаў бачылі вялікага льва, таму зоркі Мебсута і Мекбуда азначалі «лапы льва». У контурах сузор'я часам бачылі двух паўлінаў з яркімі хвастамі. Рымлянам Блізняты нагадвалі двух коннікаў у авальных шлемах з зоркамі наверсе, некаторым народам дзве палавінкі грэцкага арэха ці двух багоў, альбо мясцовых герояў. Былі і іншыя цікавыя назвы, асабліва лацінскія: Народжаныя лебедзем, ЗоркіЛеды, Ціндарэі, Спартанскі нашчадак. Беларусы называлі сузор'е Блізнюкі, Літва. Сучасную назву сузор'я звязваюць з яркімі зоркамі Кастарам і Полуксам. Яны заўсёды прыцягвалі ўвагу людзей. Пастухі Месапатаміі ўяўлялі іх двума ягнятамі, якіх звалі Эталарк і Латарак. Менавіта тут, як меркавалі шумеры, сонечны бог Нінурта адчыняе ранішнія вароты неба. Жонка цара Ціндарэя Леда была вельмі прыгожая. Нават бог Зеўс марыў пра яе. Ён з'явіўся да Леды, якая купалася ў рэчцы, у выглядзе лебедзя. Калі ў Леды нарадзіліся Кастар Выява сузор ’я Блізнятаў у атласе Карнелія Рэйсіга. 1829 і Палідэўк (у рымлян Палукс), іх называлі Дыяскурамі, ці дзецьмі Зеў- са. Паводле аднаго з варыянтаў міфа, сынам Зеўса лічылі толькі Палідэўка (Палукса), а гэта азначала, што ён быў несмяротны. Кастара лічылі сынам зямнога Ціндарэя. Абодва браты былі вельмі мужныя і здзейснілі шмат подзвігаў, адным з якіх было вызваленне сястры Алены ад Тэсея. Яны ўдзельнічалі ў паходзе арганаўтаў па залатое руно ў далёкую Калхіду. Кастар славіўся тым, што мог утаймоўваць дзікіх коней, а Палідэўк (Палукс) быў найлепшым кулачным байцом Грэцыі. Звязвала іх вялікае сяброўства, і яны былі неразлучныя. Аднойчы Дыяскуры разам са сваімі стрыечнымі братамі Лінкеем і Ідасам укралі ў Аркадзіі статак быкоў, але пры падзеле здабычы Ідас і Лінкей падманулі Кастара і Палідэўка (Палукса). Браты вырашылі правучыць ашуканцаў. Яны не толькі вярнулі свой статак, але і выкралі ў братоў іх нявест. Даведаўшыся пра гэта, Лінкей і Ідас распачалі бойку з Кастарам і Палуксам. Дужы Ідас прабіў сваім кап'ём грудзі Кастару. Палідэўк жа перамог Лінкея, а бог Зеўс дапамог яму адолець Ідаса. Кінуўся Палідэўк да смяротна параненага Кастара, але выратаваць яго ўжо не змог. Смерць разлучыла Палідэўка (Палукса) з любімым братам. У адчаі ён папрасіў свайго бацьку даць яму магчымасць ламерці разам з братам. Зеўса кранула такая адданасць і ён дазволіў Палідэўку падзяліць сваю несмяротнасць з Кастарам. 3 таго часу Дыяскуры праводзілі адзін дзень у падземным царстве, а другі на Алімпе сярод багоў. Зеўс ператварыў братоў-блізнятаў у зоркі і пакінуў іх ззяць на небе сярод іншых сузор'яў, каб яны нагадвалі людзям пра сапраўдную братэрскую любоў. Так з'явілася на небе сузор'е Блізнятаў. Егіпцяне звязвалі гэтыя зоркі з двума кволымі парасткамі. Потым зоркі пачалі называць у гонар сонечнага бога Гора Гор Старэйшы і Гор Малодшы. Толькі пазней грэкі ўбачылі ў іх блізнятаў: Геракл і Іфікл дзеці царыцы Алкмены; Прэт і Акрысій дзеці аргоскай царыцы Аглаі; Ідас і Лінкей сыны месенскага цара Афарэя. Але толькі імёны Кастара і Палідэўка альбо Палукса спартанскіх герояў, народжаных прыгажуняй Ледай, замацаваліся ў назве зорак Блізнятаў. У сузор’і Блізнятаў шмат цікавых аб’ектаў для назіранняў. Самыя яркія зоркі — Кастар і Палідэўк (Палукс) — зусім не падобныя адна да адной. Больш яркі і блізкі да Зямлі жаўтавата-аранжавы Палідэўк (Палукс) знаходзіцца ад нас на адлегласці 30 светлавых гадоў. Гэта адзіночная зорка — аранжавы гігант. Да вельмі цікавых зорак начнога неба належыць Кастар. У тэлескоп можна ўбачыць, што ён складаецца з трох зорак. Дзве блакітныя зоркі, Кастар А і Кастар В, абарачаюцца адна вакол адной з перыядам у 340 гадоў. Больш аддалены чырвоны карлік Кастар С — адзін абарот вакол блакітных зорак робіць за некалькі дзесяткаў тысяч гадоў. У кожнай з трох зорак ёсць па адным спадарожніку, але разгледзець іх можна толькі з дапамогай спектрографа, устаноўленага на магутным тэлескопе. Падвойная зорка 6 Блізнятаў цікавая тым, што магчыма, тут знаходзіцца астранамічны аб’ект — чорная дзірка, якая значна ўплывае на рух гэтай зорнай сістэмы. Ёсць у Блізнятаў зоркі, якія перыядычна змяняюць свой бляск,— Мекбуда і Тропус. Недалёка ад Тропуса знаходзіцца рассеянае зорнае скопішча М35. У бінокль тут можна заўважыць прыгожы зорны рой, які складаецца з вялікай колькасці гарачых зорак-гігантаў. Сузор’е знакамітае яшчэ і тым, што ў 1781 г. Уільям Гершэль адкрыў планету Уран каля зоркі Тропус, а ў 1930 г. К. Томба — Плутон каля зоркі Васат. Цялец Сярод задыякальных сузор’яў на зорным небе няшмат знойдзецца такіх выразных і прыгожых, як сузор’е Цяльца. Яго назва на латыні Taurus, скарочаная — Tau. Задыякальны знак сузор’я — Сонца бывае ў Цяльцы 14.05 — 21.06, а ў знаку 21.04 — 21.05. 3 сярэдзіны восені сузор’е высока падымаецца над гарызонтам і добра бачна амаль усю зіму. Пояс сузор’я Арыёна пакажа напрамак на галоўную зорку Цяльца a Tau — Альдэбаран. Зорка Tau таксама мае ўласную назву — Нат. Сузор’е знаходзіцца адразу пад Вознікам і Персеем, a пад Цяльцом — Блізняты, Арыён і Эрыдан. Са 150 зорак, якія цёмнай ноччу можна ўбачыць у сузор’і, добра вымалёўваецца выява раз’юшанага быка. Самая яркая зорка Цяльца — Альдэбаран, нібыта чырвонае вока звера азначана прыгожым зорным Выява сузор ’я Цяльцаў зорным атласе Карнелія Рэйсіга. 1829 скопішчам Гіяды. Сузор’е сваімі абрысамі падобна да лацінскай літары V. Сучасная вялікая літара А, якая вядзе сваё паходжанне ад старажытнаегіпецкага іерогліфа, што абазначаў свяшчэннага быка Апіса ці фінікійскай літары «алеф», (гэта значыць «бык»), таксама нагадвае не што іншае, як перавернутую мызу быка з двума рагамі. У старажытнасці, прыкладна 4000 гадоў таму, кропка веснавога раўнадзенства знаходзілася ў Цяльцы. Гэта пазней яно перамясцілася спачатку ў Авен, a no- тым у Рыбы, дзе знаходзіцца і цяпер. А ў той час жывёлагадоўля была асноўным заняткам людзей, таму сузор’е, якое абвяшчала перамогу вясны над зімой, звязвалі менавіта з быком. Шумеры, напрыклад, пакланяліся богу святла і ўрадлівасці Энлілю і малявалі яго ў выглядзе быка. У егіпцян бык таксама карыстаўся асаблівай пашанай. Ён абавязкова быў чорнай масці з белым трохкутнікам на лбе. У дзень нараджэння быка людзі ладзілі вялікія гулянкі, яму падносілі падарункі, рабілі ахвяраванні. Шматлікія старажытныя легенды апавядаюць нам пра сузор'е Цяльца і пра зорныя скопішчы Плеяды і Гіяды. Паводле аднаго з іх, з вышыняў Алімпа ўсёмагутны Зеўс убачыў Еўропу, дачку Агенора, уладара фінікійскага горада Сідона. Зачараваны яе прыгажосцю, Зеўс вырашыў выкрасці Еўропу. Ён ператварыўся ў беласнежнага быка і пракраўся ў каралеўскі статак. Еўропа гуляла на лузе з сяброўкамі. Калі яна адышла ўбок, каб сарваць прыгожую кветку, бык падышоў да яе і стаў лашчыцца. Дзяўчына, бесклапотна гуляючы і смеючыся, села яму на спіну. Бык адразу памчаўся да мора. Ён прыплыў да вострава Крыт і там паўстаў перад Еўропай ва ўсёй сваёй велічнай красе. Еўропа і Зеўс пакахалі адно аднаго. У іх нарадзіліся тры сыны Мінас, Радамант і Сарпедон, слава пра якіх разышлася па ўсім свеце. Еўро-