Выявы сузор 'яў Скарпіёна, Шаляў, Ваўка ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829 сваю маланку і патушыў пажары на зямлі. Маланка разбіла калясніцу на мірыяды бліскучых асколкаў. А Фаэтон, ахоплены полымем, паляцеў да Зямлі і ўпаў у раку Эрыдан, далёка ад сваёй радзімы. Глыбокі сум ахапіў Геліяса і Клімену. Скарпіён вядомы таксама дзякуючы другому міфу. Багіня Артэміда паслала яго загубіць легендарнага паляўнічага Арыёна. Скарпіён уджаліў яго ў пятку. Атручаны паляўнічы памёр на востраве Хіяс. Паводле іншага варыянта міфа, Скарпіён да гэтага часу гоніцца на небе за Арыёнам, але ніяк не дагоніць яго: як толькі Скарпіён узыходзіць, Арыён хаваецца за гарызонт. Найярчэйшая зорка ў сузор’і a Scr — Антарэс, альбо Сэрца Скарпіёна,— якая відаць над самым гарызонтам, вельмі нагадвае планету Марс сваім чырвоным колерам. Антарэс абазначае «сапернік Марса», анты-Марс (Арэс — грэчаскае імя Марса). Антарэс з’яўляецца звышгігантам, яго дыяметр перавышае ў сотні разоў дыяметр Сонца, ён выпраменьвае ў 980 разоў большую энергію. Гэта падвойная зорка. У зрокавым полі тэлескопа Антарэс казачна прыгожы: яркі аранжавачырвоны бляск галоўнай зоркі спалучаецца са смарагдава-зялёным колерам яе спадарожніка. Іншыя зоркі таксама маюць уласныя назвы: Р Scr — Акраб («скарпіён»), б Scr — Джуба, X Scr — Шаўла («джала»). Скарпіён — сузор’е, у якім нярэдка ўспыхваюць новыя зоркі. У 134 г. да н. э. знакаміты грэчаскі астраном Гіпарх адзначыў з’яўленне новай зоркі ў ім, пасля чаго ён склаў перапіс — першы ў Еўропе зорны каталог (тады ўвёў зорныя велічыні як умоўныя характарыстыкі бляску зорак). У сузор’і ёсць вельмі цікавы астранамічны аб’ект — асацыяцыя гарачых зорак. Гэта надзвычай маладое скопішча сотні зорак, якія нарадзіліся адначасова і адразу пасля гэтага рассеяліся сярод іншых зорак Галактыкі. Зорнае неба восенню Цёмнымі асеннімі начамі адразу пасля поўначы на ўсходзе з’яўляюцца прыгажун Арыён і трапецыя сузор’я Блізнятаў. У сярэдзіне лістапада над гарызонтам ззяе Вялікі Пёс з самай яркай зоркай начнога неба Сірыусам, а каля яго — маленькі Заяц, які ўжо адчувае надыход зімы. На поўдні праплываюць Кіт і Рыбы, а задыякальны Вадаліў не дае абмялець зорнаму акіяну. Хаваюцца ад зямлян у шэрым змроку заходняга гарызонту Арол, Аебедзь і Аіра. У зеніце знаходзяцца Персей, Андрамеда, Трохкутнік, Пегас, Касіяпея і Цэфей. Цудоўна бачны Блізняты, Вознік, Цялец і Авен. Дракон сваім хвастом паказвае на поўнач, а пад ім, на гарызонце, «коўш» Вялікай Мядзведзіцы адлічвае зорныя гадзіны надышоўшай восені. На карце (яно змешчана на форзацы) пазначана зорнае неба такім, якім яно бывае ў сярэдзіне верасня ў 24 гадзіны альбо ў пачатку кастрычніка ў 23 гадзіны, ці ў сярэдзіне лістапада ў 22 гадзіны. Персей На восеньскім зорным небе недалёка ад Касіяпеі ззяе сузор’е Персея. Гэтае сузор’е згадваецца ў міфах і легендах пра Андрамеду, Цэфея, Касіяпею. На зорным небе яны не разлучаюцца, як і ў міфах. Сузор’е Персея вельмі прыдатнае для назіранняў. Яно ніколі не хаваецца пад гарызонтам і бачнае практычна круглы год. Назва сузор’я на латыні — Perseus, скарочаная — Per. У сузор’і няўзброеным вокам цёмнай ноччу можна разгледзець каля 140 зорак, але вельмі яркіх сярод іх няшмат. Некаторыя зоркі маюць уласныя імёны: a Per — Альгеніб, Мірфак, Р Per — Алголь, ці Гаргона, ( Per — Менкхіб, r] Per — Мірам, 0 Per — Ацік, х Per — Місам. Пра сузор'е складзены дзесяткі паданняў і легендаў, у якіх дужы Персей заўсёды застаецца непераможным. Аднойчы правіцель вострава Серыф Полідэкт — закахаўся ў Данаю. Але Даная не адказала ўзаемнасцю і папрасіла свайго сына Персея, каб ён абараніў яе ад заляцанняў кавалера. Каб пазбавіцца ад Персея, Полідэкт паслаў яго на немінучую пагібель па галаву страшэннай Медузы Гаргоны. 3 трох сясцёр Гаргон толькі Медуза была смяротнай. Позірк Гаргон быў такім, што ўсё жывое ад яго камянела. На дапамогу Персею прыйшлі бог Гермес і багіня Афіна. Гермес даў яму свой меч, а Афіна — шчыт, а таксама навучыла, як адрозніць смяротную Медузу ад яе несмяротных сясцёр. Персей застаў сясцёр у той час, калі яны спалі. Гледзячы ў свой шчыт, у якім было відаць адлюстраванне Гаргон, Персей адным махам адсек Медузе галаву і адразу схаваў яе ў свой скураны мех. Па дарозе на востраў Персей выратаваў Андрамеду, ажаніўся з ёй і паспяшаўся ратаваць сваю маці. Ён увайшоў у залу, дзе баляваў Полідэкт са сваімі сябрамі і ўсіх ператварыў у камяні. Потым Персей, Андрамеда і Даная накіраваліся на сваю радзіму ў Аргос. Тут жыў дзед Персея цар Акрысій. Згодна з прадказаннем аракула, хлопчык, які народзіцца ў Данаі, дачкі Акрысія, павінен забіць свайго дзеда. Гэтым хлопчыкам і быў Персей. Акрысій хацеў пазбавіцца ад яго: пасадзіў дачку разам з унукам у драўляную скрыню і кінуў у мора. Толькі выпадак выратаваў тады Данаю і Персея. Як не асцярагаўся Акрысій прадказанне аракула спраўдзілася. Калі Персей вярнуўся на Аргос, ён удзельнічаў у спаборніцтвах па пяцібор'і. Дыск, кінуты Персеем, смяротна параніў дзеда. А сам Персей узнёсся на неба і назаўсёды застаўся там у выглядзе сузор'я. Адной з самых цікавых зорак Персея з’яўляецца [3 Персея. Старажытныя арабы звалі яе Рас аль-Гуль, альбо — Галава д’ябла, Зорка Дэмана. Цяпер яна вядома пад назвай Алголь. Сама зорка ўвесь час зменьвае свой бляск, нібы падміргвае. Магчыма, таму старажытныя астраномы далі зорцы такую дябальскую назву. Упершыню зоркай зацікавіўся ў канцы 60-х гг. XVII ст. італьянскі астраном і матэматык Мантанары. Але яго даследаванні згубіліся. Толькі ў 80-я гг. XVIII ст. пераменнасць Алголя адкрыў глуханямы англійскі юнак Джон Гудрайк. Амаль праз сто гадоў астраномы здолелі растлумачыць пераменнасць зоркі: гэта зацьменна-пераменная зорка, нават сістэма з дзвюх зорак, якія кружацца вакол агульнага цэнтра масы. Адна халаднейшая засланяе сабой гарачэйшую. Тады мы назіраем памяншэнне бляску. Калі, наадварот, яна заходзіць за больш гарачую, мы бачым, што зорка становіцца ярчэйшай. Вось Выява сузор 'я Персея ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829 так яна нам і падміргвае. Зоркі ў сістэме знаходзяцца вельмі блізка адна ад адной, таму нават у самы вялікі тэлескоп не ўдаецца разгледзець іх паасобку. Астраномы яшчэ выявілі, што зорная сістэма Алголя не двайная, а трайная. Але трэцяя зорка асабліва не ўплывае на яго пераменнасць. Назіранні за пераменнымі зоркамі дазваляюць вучоным вызначаць іх памеры, масы, шчыльнасць, тэмпературу. Яшчэ адзін цікавы аб’ект у сузор’і — рассеянае зорнае скопішча з назвай х і h Персея. Яго лёгка заўважыць нават няўзброеным вокам паміж зорка- мі у Персея і 6 Касіяпеі як невялікую туманную плямку. 3 дапамогай бінокля можна вызначыць, што плямка — гэта падвойнае скопішча зорак. У ім дзесяткі тысяч зорак, якія па масах у шмат разоў большыя за наша Сонца. Гэта скопішча вельмі маладое, яго ўзрост каля васьмі мільёнаў гадоў. Святло ад зорнага скопішча ідзе да нас прыкладна 8700 гадоў. У Персеі знаходзіцца рассеянае зорнае скопішча М34 і планетарная туманнасць М76 — Малая Гантэля, а таксама радыянт метэорнай плыні Персеідаў. Кожны жнівень жыхары Зямлі любуюцца сотнямі знічак і задумваюць жаданні. Андрамеда і Трохкутнік Сузор’е Андрамеды, безумоўна, вядома ўсім з-за сваёй славутасці — так званай Туманнасці Андрамеды, адзіную галактыку паўночнага паўшар’я, якую можна ўбачыць няўзброеным вокам. Колькі фантастычных аповедаў, звязаных менавіта з гэтай туманнасцю, было напісана ў розныя часы. Сузор’е Андрамеды мае лацінскую назву — Andromeda, скарочаная — And. Яно вельмі прыгожае і добра бач- нае на небе. Знайсці яго няцяжка. Крыху ніжэй за Касіяпею, адразу пад ёй, цягнуцца ланцужком зоркі Андрамеды. Каля яе размяшчаюцца таксама Персей, Рыбы, Трохкутнік. А вялікі квадрат Пегаса з’яўляецца працягам Андрамеды. Яна даступная назіральнікам з канца лета і амаль усю зіму. Сем найбольш яркіх зорак утвараюць характэрныя абрысы сузор’я — крышачку скрыўленую дугу. Гэтая дуга стварае «ручкападобны» дадатак Пегаса да «каўша-гіганта» Калі на небе няма Месяца, у сузор’і можна заўважыць да сотні зорак. Тры найбольш яркія зоркі маюць уласныя назвы: a And — Альферац, Альфарэт, ці Cipax, р And — Мірах, у And — Аламак, ці Альмах. [3 And і у And — прыгожыя падвойныя зоркі. Як апавядае старажытны міф, Касіяпея, жонка цара Эфіопіі Цэфея (ці Кефея), хвалілася перад марскімі німфамі, што яе дачка Андрамеда прыгажэйшая за ўсіх, нават за багіню Геру. Дочкі Нерэя, улюбёнцы бога мора Пасейдона, вельмі ўзлаваліся і папрасілі свайго апекуна пакараць Касіяпею. Пасейдон затапіў вадой зямлю Эфіопіі і паслаў марскога страшыдлу Кіта, каб знішчыць людзей. Аракул параіў Цэфею і Касіяпеі: каб выратаваць сваю краіну і народ, яны павінны прынесці ў ахвяру дачку. Андрамеду прыкавалі ланцугамі да скалы, і яна стала чакаць сваёй пагібелі. А ў гэты час над Эфіопіяй пралятаў на крылатым кані Пегасе сын Данаі і Зеўса — Персей. Ён вяртаўся дадому з галавой страшэннай Медузы Гаргоны, ад позірку якой усё ператваралася ў камень. Персей адразу кінуўся абараняць Андрамеду ад пачвары, што выплыла з марскіх глыбінь. Тры разы ўтыкаўся меч Персея ў цела Кіта, але ён ад гэтага не слабеў, а, наадварот, станавіўся ўсё мацнейшым. Зусім ўжо стомлены Персей дастаў з сумкі галаву Медузы і паказаў яе Кіту. Той адразу акамянеў і ператварыўся ў востраў. Персей зняў ланцугі з прыгожай Андрамеды. Багі не забыліся пра гэтыя падзеі і перанеслі ўсіх дзейных асобаў на неба ў выглядзе сузор'яў Андрамеды, Касіяпеі, Цэфея, Персея і Кіта. Яны і цяпер на зорных картах разам. Быў час, калі сузор'ю Андрамеды хацелі даць іншую назву. У VIII ст. гэтае сузор'е прапаноўвалі назваць Труна Гасподня, а Персея сузор'ем Святога Паўла. А ў XVIII ст. нямецкі астраном Ёган Бадэ назваў частку Андрамеды ў гонар прускага імператара — Рэгаліі Фрыдрыха. Але назва сузор'я так і засталася ранейшай. Безумоўна, самым цікавым аб’ектам сузор’я з’яўляецца маленькая туманная плямка. Гэта спіральная галактыка M31, ці Туманнасць Андрамеды. Знайсці яе лёгка ў бінокль. Навядзём яго на зорку Р Андрамеды, у полі зроку бінокля, справа ўверсе, заўважым зорку ц Андрамеды, а крыху вышэй злева v Андрамеды і каля яе галактыку M31. Яна ўтворана мільярдамі асобных зорак і памерамі ў тры разы большая за нашу Галактыку. Магчыма, у ёй існуюць тысячы планетарных сістэм, на некаторых з іх можа існаваць жыццё. Гэта самая блізкая да нас грандыёзная зорная сістэма, вельмі падобная на нашу Галактыку — Млечны Шлях. Святло ад Андрамеды ідзе да нас каля двух мільёнаў гадоў. Толькі ў 1924 г. амерыканскі астраном Эдвін Хабл з дапамогай новага, на той час вельмі магутнага, тэлескопа-рэфлектара змог разгледзець у Андрамедзе асобныя зоркі. Да гэтага прырода