Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Сузор’е Рыбаў адметнае тым, што ў ім цяпер знаходзіцца кропка веснавога раўнадзенства. Праз яе Сонца ў сваім руху па экліптыцы, пераходзіць з паўднёвай часткі неба ў паўночную. Але нягледзячы на гэта, кропка веснавога раўнадзенства абазначаецца знакам сузор’я Авен — %1. Гэта звязана з тым, што да нашай эры гэта кропка знаходзілася ў сузор’і Авена. Наша планета Зямля паводзіць сябе накшталт ваўчка. Яе вось робіць кругавыя рухі ў прасторы, якія называюцца прэцэсіяй. Таму знаходжанне кропкі веснавога раўнадзенства на экліптыцы з цягам часу мяняецца. Цяпер яна павольна рухаецца па сузор’і Рыбаў у напрамку сузор’я Вадаліва.
Авен
Задыякальнае сузор’е Авена мае назву на латыні Aries, скарочаная — Агі. Задыякальны знак сузор’я Авена — ‘У’. Час знаходжання Сонца ў сузор’і 18.04—14.05, у знаку — 21.03 — 20.04. Знайсці Авена на зорным небе не цяжка. Знойдзем Касіяпею, пад ёй — Андрамеду, крыху ніжэй Трохкутнік і Авен. Найлепшыя ўмовы для назірання сузор’я Авена — восенню і часткова зімою. Яркіх зорак у ім няма, толькі тры крыху выдзяляюцца на фоне неба. Яны ж утвараюць невялікую дугу, якая і нагадвае характэрныя абрысы сузор’я. Трэба быць старажытным грэкам, каб у гэтым россыпе слабых зорак убачыць міфічнага Авена.
Некаторыя з зорак маюць асабістыя назвы: a Ari — Гамаль (галава барана), р Агі — Шэратан (след альбо знак), у Агі — Мезартым, 6 Агі — Батэйн.
Выява сузор 'я Авена ў атласе Карнелія
Рэйсіга. 1829
Паводле старажытнай легенды, у фіванскага цара Афаманта (ці Атаманта) было двое дзетак: сын Фрыкс і дачка Гела. Злая мачыха Іно не любіла іх і прычыняла шмат пакутаў. Даведаўся пра гэта бог Гермес. Ён падараваў дзецям залатаруннага авена. Фрыкс і Гела селі на яго і панесліся на ўсходні бераг Чорнага мора ў Калхіду. Але Гела трымалася не вельмі моцна і ўпала ў мора. У памяць пра гэта ў Старажытнай Грэцыі мора так і называлі Гелеспонт, альбо мора Гелы (праліў
Дарданелы). Фрыкс жа даляцеў да Калхіды і быў прыветліва прыняты калхідскім царом. Фрыкс прынёс Авена ў ахвяру Зеўсу, а залатое руно падараваў калхідскаму ўладару. Той ацаніў падарунак і баяўся толькі аднаго, каб яго хто-небудзь не выкраў. Таму ён схаваў руно ў свяшчэннай пячоры, якую вартаваў дракон, які ніколі не спаў. I ўсё ж Язон, які прыплыў у Калхіду на караблі Арго са сваімі сябрамі, вывез залатое руно ў Грэцыю. Авен, што з'яўляецца на асеннім небе, і ёсць той самы авен, па залатое руно якога адправіліся ў Калхіду арганаўты. Сузор'е Авена шанавалі яшчэ старажытныя плямёны лаўднёвай Месапатаміі. Для таго каб Сонца выйшла з цемры і сцюжы, яны прыносілі ў ахвяру ягня. Адсюль і назва сузор'я Авен.
Прыкладна 2000 гадоў таму ў сузор’і Авена знаходзілася кропка веснавога раўнадзенства, з якой пачынаўся год. Паступова яна перамясцілася ў суседняе сузор’е Рыбаў. Але да гэтага часу кропку веснавога раўнадзенства абазначаюць сімвалам Авена.
У Егіпце лічылі, што вобраз Авена прымае сам бог Сонца Амон. Яго малявалі чалавекам з авечай галавой. У час свята Сонца пад раніцу, калі Авен падымаўся над гарызонтам, з самага старажытнага храма Амона Карнакскага выносілі статую боства. Людзі лічылі, што ў гэты дзень яно выказвае сваю волю.
У старажытных перуанцаў сузор'е называлі Гандлёвым месяцам, Скошанай Тэрасай. Калі на небе з'яўлялася сузор'е Авена, збіралі ранні ўраджай і прадавалі яго. На ўсходзе ў гэты час толькі рабілі пасевы. Старажытныя асірыйцы бачылі ў ім бога ўрадлівасці і жывёлагадоўлі, што памірае і ўваскрасае.
Вядомы таксама такія назвы сузор'я як Залатая авечка, Павадыр зорнага неба, Галава задыяка, Вясенні веснік, Важак багатых статкаў, Удачлівы Фрыкс.
Асабліва цікавых аб’ектаў у сузор’і няма. Можна паглядзець у тэлескоп на зорку у Авена. Яна фізічна падвойная. Дзве бела-блакітныя зоркі з тэмпературай паверхні ў 11 000 °C абарочваюцца вакол агульнага цэнтра масы. Гэта першая з двайных зорак, якую заўважылі ў тэлескоп. Зрабіў гэта яшчэ ў 1664 г. вядомы фізік Роберт Гук.
Зорнае неба ўзімку
Зімовае зорнае неба вельмі прыгожае. У бязмесячную марозную ноч на небе ззяюць тысячы далёкіх зорак. I мы любуемся велізарным зорным дываном, на якім вытканы непаўторныя ўзоры — сузор’і. На астранамічнай карце, змешчанай на форзацы, бачым зімовае зорнае неба такім, якім яно бывае ў першай палове студзеня ў 23 гадзіны альбо ў першай палове лютага ў 20 гадзін. Праз усё неба з паўднёвага ўсходу на паўночны захад праходзіць бялёсая паласа Гусіная Дарога — Млечны Шлях, гіганцкая зорная сістэма, у якую ўваходзіць і Сонца. Яна закранае сузор’і Кармы, Блізнятаў, Возніка, Персея, Касіяпеі, Лебедзя.
Назіраем і сузор’і задыяка — Рыбы, Авен, Цялец, Блізняты, Рак, Леў. Яны размешчаны ўздоўж экліптыкі, пазначанай на карце пункцірнай лініяй. Экліптыка — гэта праекцыя бачнага шляху Сонца на зорнае неба. Упрыгожвае зімняе зорнае неба Арыён, пад ім Вялікі Пёс, з найярчэйшай зоркай начнога неба — Сірыусам, а таксама сузор’е Зайца. На поўдзень ад яго праплывае Эрыдан, над ім Кіт падміргвае сваёй пераменнай зоркай Мірай. А на поўначы над гарызонтам знаходзяцца незаходныя сузор’і Вялікай і Малой Мядзведзіцы, Дракона.
Арыён
Сузор’е Арыёна — адно з самых прыкметных на зорным небе. Назва сузор’я на латыні Orion, скарочаная — Огі. Пачынаючы з канца лістапада да самага пачатку вясны, яно добра бачна ў нашых шыротах. У сузор’і знаходзіцца вялікая колькасць яркіх зорак, якія вылучаюцца на зорным небе. Восем самых яркіх утвараюць своеасаблівую геаметрычную фігуру — няправільны чатырохвугольнік, перацягнуты пасярэдзіне поясам з трох зорак. Старажытныя людзі ўяўлялі сузор’е ў выглядзе смелага і дужага паляўнічага — Арыёна. Такім мы і бачым яго ў зорным атласе Яна Гевелія. У зорках X Огі, фі Ori, ф2 Огі астраномы ўяўлялі галаву паляўнічага. Чырвоную зорку а Арыёна, ці Бэтэльгейзэ, лічылі правым плячом (у перакладзе з арабскай мовы Бэтэльгейзэ і азначае «плячо паляўнічага»). Левае плячо —
Выява сузор 'я Арыёнаў атласе Карнелія
Рэйсіга. 1829
блакітная зорка Белатрыкс, Альнаджыд, ці у Арыёна. Яркая блакітная зорка р Арыёна, ці Рыгель, альбо Альгебар, абазначае левую нагу легендарнага паляўнічага, узброенага паліцай і мячом. Назва Рыгель пайшла ад арабскага слова «рыдж аль-джаўза» — (перакладаецца як нага велікана). Зорка яшчэ ў старажытнасці была навігацыйнай, за што яе называлі Марынус Астэр (Марская Зорка). У левай руцэ нябесны паляўнічы трымае абазначаны ланцужком з шасці зорак вялізны шчыт, які прыкрывае яго ад
раз’юшанага быка — суседняга сузор’я Цяльца. Акрамя ўжо вядомых нам зорак Арыёна ўласныя назвы маюць таксама блакітна-белыя зоркі е Огі — Альнілам, ( Огі — Альнітак, 5 Огі — Мінтака ( утвараюць пояс Арыёна), і Огі — Хаціса, п3 Огі — Табіт, X Огі — Мэйса, Хека, х Огі — Саіф (у перакладзе з арабскай мовы азначае «меч»).
Сузор’е было вядома яшчэ за тры тысячы гадоў да росквіту цывілізацыі ў Грэцыі. Жыхары Месапатаміі далі яму назву Уру-ана, ці Святло Нябёс. 3 гэтай назвы і паходзіць сучасная.
Паводле старажытнага падання, Арыён — мужны і прыгожы юнак, сын Пасейдона. Яго маці належала да баявой дружыны багіні палявання
Артэміды, таму Арыён знайшоў у ваяўнічай багіні надзейную абаронцу. Ад бацькі Арыён навучыўся добра плаваць. Усё гэта зрабіла яго вялікім свавольнікам. Напрыклад, ён ганяўся за прыгожымі Плеядамі да таго часу, пакуль яны не ўпрасілі Зеўса ператварыць іх у птушак. Зеўс ператварыў іх спачатку ў галубоў, а затым у групу зорак, якую і цяпер называюць Плеядамі. Іншым разам Арыён пакрыўдзіў сваімі размовамі багіню Геру, якая наказала Скарпіёну забіць юнака. Да гэтага часу Арыён і Скарпіён нібыта ворагі: калі Скарпіён з'яўляецца на ўсходнім баку неба, Арыён хаваецца за заходнім гарызонтам. Аднойчы Вялікі Пёс пагнаўся за Зайцам, той кінуўся да Арыёна і юнак
абараніў яго. Усе героі гэтых міфаў да нашых дзён знаходзяцца на зорным небе ў якасці сузор'яў.
Сузор'е Арыёна мела і іншыя назвы. У даўніну беларусы зоркі Арыёна называлі Тры Каралі, Тры Сястры, Граблі, Грабелькі, Косы, Крэселка (Крэсла) Пана Езуса. Для рускіх яны выступалі як сяляне, што абмалочваюць снапы жыта, для эстонцаў — ланцугі і граблі. Папуасы Новай Гвінеі бачылі ў трох зорках Арыёна трох хлопчыкаў, a зорка Бэтэльгейзэ — гэта рыба Арыб, на якую яны палявалі.
Сузор’е Арыёна з’яўляецца навігацыйным. Па ім можна знайсці шмат іншых зорак і сузор’яў. Напрыклад, лінія пояса Арыёна пакажа нам з аднаго боку на Сірыус, а з другога — на Альдэбаран. 3 дапамогай Арыёна можна адшукаць таксама сузор’і Кіта, Возніка, Блізнятаў, Малога Пса.
Большасць зорак Арыёна белыя альбо блакітныя, гэта значыць — вельмі гарачыя, адносна маладыя зоркі. Яны ўтвараюць так званую асацыяцыю зорак. Рэшткамі першаснага матэрыялу, з якога нараджаліся зоркі, з’яўляецца славутая Вялікая туманнасць Арыёна. Яна знаходзіцца ў той частцы фігуры, дзе
Сузор ’е Граблі — так беларусы ўяўлялі сузор ’е Арыёна.
Іншыя бачылі ў ім Крэсла Пана Ісуса.
размяшчаецца меч Арыёна, святло ад яе ідзе да нас больш за 1000 гадоў. Туманнасць мае абазначэнне на зорных картах М42. Яе можна ўбачыць няўзброеным вокам. У гэтым кутку Сусвету і ў наш час працягваюць нараджацца зоркі.
Крыху ніжэй ад левай зоркі пояса, каля ( Арыёна знаходзіцца славутая цёмная туманнасць — Конская Галава. Яна ўяўляе з сябе велізарнае воблака міжзорнага пылу, што паглынае святло зорак, якія знаходзяцца за ім.
Некаторыя ўспрымалі сузор’е Арыёна ў	ЗорКЭ а Арыёна He СЭМЯЯ яр-
 кая ў сузор і. Рыгель, ці р Арыена, крыху ярчэй. Старажытныя егіпцяне звязвалі Рыгель з Сахам — царом зорак і заступнікам памерлых, а пазней — з Асірысам. Гэта адна з самых яркіх зорак начнога неба. Рыгель — звышгігант, свеціць у 81 раз ярчэй за Сонца. Яна вельмі вялікая зорка, яе дыяметр у некалькі дзесяткаў разоў большы за сонечны. Велізарная адлегласць аддзяляе нас ад Рыгеля. Мы бачым яго такім, якім ён быў шэсць стагоддзяў таму. Сярод свяціл Арыёна няма больш далёкіх зорак, чым Рыгель. Праз школьны тэлескоп ён выглядае як падвойная зорка. Яе спадарожнік мае белы колер і складаецца
таксама з дзвюх зорак.
А Бэтэльгейзэ, а Арыёна,— сапраўдны гігант, адна з самых вялікіх зорак Сусвету. Яе дыяметр у 400 разоў большы за сонечны, а маса — толькі ў 35 разоў. Гэта сведчыць пра тое, што шчыльнасць зоркі вельмі малая. Акрамя таго, бляск Бетэльгейзэ з цягам часу мяняецца вельмі складаным шляхам: зорка пульсуе. Святло ад Бэтэльгейзэ ідзе да Зямлі 650 гадоў.