Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
па любіла людзей, дапамагала ім, і яны з удзячнасцю назвалі яе імем цэлую частку свету, a Цяльца богі размясцілі на небе ў выглядзе сузор'я.
У сузор’і Цяльца шмат цікавых касмічных аб’ектаў. Высока на цёмным зімовым небе блішчыць маленькі зорны коўшык. Гэта рассеянае зорнае скопішча Плеяды, ці М45 па каталозе Месье. 3 першага позірку яны здаюцца нам невялічкай срэбранай хмаркай, але калі прыгледзецца, то можна ўбачыць россып зорак. Калі мець добры зрок, то ў скопішчы можна налічыць 6—7 зорак. Старажытныя грэкі называлі скопішча Плеядамі, што азначае «мноства зорак». У бінокль на самай справе заўважнае мноства зорак, значная колькасць з якіх вельмі гарачыя блакітнабелыя. Святло ад іх ідзе да нас
Рэшата — беларуская назва скопішча Плеяды
Плеяды ўяўляліся беларусам як Пятровы
Ключы
больш за 420 гадоў, і гэта таму, што Плеяды — адно з самых блізкіх да нашай планеты рассеяных зорных скопішчаў.
У розных народаў іх называлі па-свойму: Квахтуха з куранятамі, Квочкай, Вуцінае гняздо. Вядомыя таксама назвы: Саланічка, Папова сям’я, Воўчы хвост, Вулей, Пасека, Асінае гняздо, Сітко, Майсевы пальцы, Цыбулька (кінуў нехта ў неба цыбуліну, а яна і разраслася). Прыгожая назва Плеядаў — Стажары, Валасажары, Воласажар.
Як вядома, у старажытных славян-язычнікаў існаваў бог мірнага жыцця і жывёлы Волас. Ранняй вясною, з пачаткам сельскагаспадарчых работ, адбываліся святы ў гонар Воласа. У гэты час, калі перад узыходам Сонца на небе з'яўляліся Плеяды, сяляне казалі: «Вось / Воласы Стажары, цяпер і травы пойдуць». Скопішча на
самай справе гарыць на небе, як сто далёкіх агнёў. Плеяды таксама як бы даюць дарогу вясеннім дажджам, чым тлумачыцца яшчэ адна назва зорнага скопішча Пятровы Ключы. У старажытных беларусаў сустракаюцца і такія назвы, як: Цары-валасары, Паласазар, Вісажар, Валоскі, Валосны, Бабы, Сіцячко, Рэшата, Гняздо, Куркі, Кучкі, Купкі, Стажэрка.
Папуасы Новай Гвінеі Плеяды называлі Пуна — гэта міфічныя хлопчыкі, дзеці вялікай змяі Бір. Яны ляжаць шчыльна адзін да аднаго ў вялікай дзіцячай люльцы, і толькі некаторых з іх можна разгледзець паасобку. Гэта найбольш яркія зоркі Плеядаў, якія суадносяцца з тымі хлопчыкамі, якія, схаваўшыся ад сяброў, елі рыбу. I тады астатнія хлопчыкі закідалі іх гаручымі галавешкамі. Таму хлопчыкам Намарэку, Тапарэку, Суру і Фідаро прыйшлося схавацца на зорным небе. Пра Плеяды распавядае і гэтая прыгожая легенда. Даўным-даўно гулялі на Русі сем братоў-рабаўнікоў. Адбіралі яны на лясных дарогах у багатых людзей золата і срэбра. Пачулі браты, што на ўсходняй мяжы зямлі жывуць сем сясцёр-прыгажунь і надумалі з імі ажаніцца, але сватоў не паслалі вырашылі дабыць сясцёр шляхам разбойнага налёту. Даехалі браты да мяжы зямлі і сталі чакаць. Напрыканцы лета познім вечарам сем сясцёр выйшлі пагуляць. Як чорныя каршуны, наляцелі браты на дзяўчат. Але сёстры паспелі ўцячы дадому, толькі адну схапілі рабаўнікі. На наступную ноч вырашылі браты паўтарыць налёт, але не выйшла па-іхняму. За такія паводзіны багі адправілі братоў на зорнае неба сцерагчы Палярную зорку. 3 тых часоў вакол Палярнай зоркі дзень і ноч ходзяць па крузе сем братоў-рабаўнікоў, сем зорак Вялікай Мядзведзіцы. А над другой зоркай у «ручцы каўша» блішчыць слабая зорачка выкрадзеная дзяўчына. Калі набліжаецца восень, шэсць сясцёр-зорачак (Плеядаў) падымаюцца на зорнае неба і ўсю ноч шукаюць сваю сёмую сястрычку.
Згодна з грэчаскімі старажытнымі міфамі, Плеяды дочкі Атласа, ці Атланта. За тое, што Атлант змагаўся супраць багоў, ён быў асуджаны падтрымліваць нябесны купал. Паводле аднаго з міфаў, сем сясцёр, якіх пераследваў Арыён, прасілі багоў выратаваць іх і былі тут жа ператвораны ў галубоў і перанесены на неба, дзе сталі німфамі. Шэсць з іх — Мая, Электра, Тайгета, Альцыёна, Цэлена, Астэропа выйшлі замуж за багоў. Толькі сёмая, Меропа, стала жонкай смярот-
нага Сізіфа, будаўніка Карынфа. Таму на небе яна вымушана была застацца слабой, амаль нябачнай зорачкай. Самая яркая з зорак Альцыёна, жонка Пасейдона. Побач з нябеснымі сёстрамі іх бацька Атлас і маці Плеёна.
У склад Плеядаў уваходзяць маладыя зоркі. Ім усяго толькі каля 30 млн гадоў. Нашаму ж Сонцу не менш чым 5 млрд. Гэтыя зоркі пакуль што знаходзяцца ў вельмі цесным коле. 3 цягам часу яны разляцяцца па далёкіх кутках Сусвету.
У скопішчы шмат успыхваючых зорак, якія за невялікі час павялічваюць свой бляск у сотні разоў, а потым так хутка і тускнеюць. Сёння ў Плеядах выяўлена каля 500 такіх зорак. На фотаздымках зорнага скопішча, атрыманых з дапамогай магутных тэлескопаў, добра бачны светлыя туманнасці. Яны ўтвораны з пылу, які адлюстроўвае святло, што ідзе ад зорак.
Другое вядомае рассеянае скопішча, якое знаходзіцца ў Цяльцы,— Гіяды. Гэтая назва паходзіць ад грэчаскага слова «гійен» — мачыць дажджом. У старажытнасці, у час з’яўлення гэтых зорак на небе, пачынаўся сезон дажджоў. У Гіядах жыхары Новай Гвінеі бачылі ніжнюю сківіцу кракадзіла.
Некаторыя зоркі Гіядаў маюць уласныя назвы: у Tau — Феропа, б Tau —Клея, е Tau — Еўпора, о Tau — Фэо. У самай шчыльнай яго частцы размясціўся Альдэбаран — а Цяльца. У сапраўднасці Альдэбаран знаходзіцца далёка ад гэтага скопішча і не мае з ім нічога агульнага. Зорка толькі візуальна праецыруецца на Гіяды, і адлегласць да яе ад Зямлі ў два разы меншая за адлегласць ад Зямлі да скопішча. Святло ад Гіядаў ідзе да нас каля 130 гадоў. Зоркі ж у Гіядах аддаляюцца ад нас і праз некалькі мільёнаў гадоў перастануць быць бачнымі для зямлян.
Галоўная зорка Цяльца — Альдэбаран — халодны чырвоны гігант, адна з самых яркіх зорак на зорным небе. Па ёй арыентуюцца караблі і самалёты. Дыяметр зоркі ў 30 разоў большы за дыяметр Сонца. Яе таксама называюць Вокам Цяльца. У Старажытным Рыме гэту зорку называлі Палаліцыумам у гонар багіні Палесы, заступніцы пастухоў і статкаў. Яшчэ адна славутасць сузор’я — Крабападобная туманнасць, якая знаходзіцца каля ( Цяльца. Гэта ўсё, што засталося ад звышновай зоркі, якая ўспыхнула тут у 1054 г. На добрых здымках
туманнасць сапраўды нагадвае Краба са шчупальцамі ці клюшнямі. Шарль Месье прысвоіў Крабападобнай туманнасці нумар Ml, бо гэта была першая, на яго погляд, перашкода, якая блытала назіранні камет. Газавае воблака пасля выбуху зоркі працягвае пашырацца ў касмічнай прасторы з хуткасцю каля 1000 км/с. За час, які прайшоў пасля выбуху, газавая абалонка, скінутая зоркай, расшырылася да дыяметра каля шасці светлавых гадоў. Разгледзець гэты цікавы аб’ект можна толькі ў тэлескоп, як маленькую авальную плямку.
КАСМІЧНЫЯ ГОСЦІ
Метэоры
«Ноч плыла над балотамі.
I раптам у гэтай начы, аднекуль з зеніту, пакаціліся тысячы хуткіх зеленаватых знічак.
На няўлоўныя імгненні, пакідаючы ў небе халодны зеленаватафосфарны след, яны лецелі ўніз і згасалі, гінулі ў цемры, а на змену ім з’яўляліся новыя, новыя, новыя.
Гэта былі Леаніды».
Так хораша пісаў пра цудоўную астранамічную з’яву Уладзімір Караткевіч у рамане «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца на зямлю»). Што ж гэта за Леаніды і што за з’яву апісаў пісьменнік? Так называюцца імклівыя знічкі, якія нібы сыплюцца з неба. Астраномы звязваюць іх з метэорамі, метэорнымі плынямі і метэорнымі дажджамі.
Метэорныя плыні і знічкі сваім існаваннем абавязаны каметам. Рэчыва, што выцякае з ядраў камет, утварае рой метэорных целаў, якія рухаюцца па сваіх арбітах вакол Сонца і пры гэтым размяркоўваюцца па іх вельмі нераўнамерна. Метэорныя часцінкі ў метэорным шлейфе таксама вельмі розныя па масе. Яны могуць быць утвораны пылінкамі касмічнага рэчыва масай усяго каля 0,00001 г. Сустракаюцца часцінкі з некалькі грамаў, нават кілаграмаў, безумоўна, значна радзей, чым пылінкі. Пылінкі ўваходзяць у зямную атмасферу з велізарнай хуткасцю, ад 11 да 72 км/с. Пры гэтым яны награваюцца да некалькіх тысячаў градусаў, амаль імгненна выпараюцца і ярка ўспыхваюць на начным небе. Светлавую з’яву, якую мы бачым у выглядзе знічкі, называюць метэорам. Калі ў зямную атмасферу ўлятаюць часцінкі масай больш за 1 г, мы заўважаем вельмі яркую
Зорны дождж метэорнай плыні Леанід, Гравюра 1833 г.
знічку — б а л і д. Калі ж у зямную атмасферу трапляе касмічнае цела масай некалькі кілаграмаў, можна ўбачыць надзвычай яркі балід, які можа завяршыцца падзеннем на зямную паверхню часткі метэорнага цела — метэарыта.
На Беларусі здаралася выпадзенне метэарытаў. 3 некаторымі з нябесных каменняў можна пазнаёміцца ў Мінску — у Інстытуце геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Купрэвіча, 7). Ёсць тут вельмі багаты і цікавы музей мінералаў, у экспазіцыі ёсць і метэарыты. Ужо пры ўваходзе ў інстытут нас сустрэне велізарная глыба жалезнага метэарыту — Грэск. Ён быў знойдзены адным кавалкам масай 300,4 кг, каля мястэчка
Грэск, што ў Слуцкім раёне. Беларускія вучоныя абменьваюцца метэарытным рэчывам, знойдзеным на тэрыторыі Беларусі з рознымі краінамі. Гэты музей, адзінае месца ў рэспубліцы, дзе можна ўбачыць больш за сотню нябесных каменняў, знойдзеных як на Беларусі, так і ў розных краінах свету. Як вядома, на тэрыторыі Беларусі адбылося выпадзенне шасці метэарытаў: Брагін, Грэск, Жмень, Заброддзе, Ружаны, Чорны Бор. Але, на жаль, не ўсе яны знаходзяцца ў калекцыі музея.
Яркія метэоры можна назіраць няўзброеным вокам, больш слабыя — з дапамогай бінокля ці тэлескопа. А метэоры, утвораныя самымі дробнымі касмічнымі пылінкамі, фіксуюцца толькі ў радыёдыяпазоне.
Паводле разлікаў астраномаў, кожны год на Зямлю выпадае 21 т касмічнага рэчыва. Але гэта толькі прыкладна 9 % пачатковай масы метэорных целаў, што ўлятаюць у атмасферу. Усё астатняе згарае і рассыпаецца ў яе верхніх слаях.
Вакол Сонца круцяцца шматлікія метэорныя раі. Іх арбіты кожны год перасякаюцца з арбітай Зямлі ў строга вызначаны тэрмін. Астраномы тады адзначаюць пачатак актыўнасці той ці іншай метэорнай плыні і праводзяць назіранні. Але колькасць касмічнага рэчыва ў большасці выпадкаў невялікая, і на небе загараецца няшмат знічак. У астра-
Фрагменты метэарытаў Брагін і Чорны Бор
намічных календарах можна знайсці расклад актыўнасці шматлікіх перыядычных метэорных плыняў на кожны год. Акрамя арбітаў метэораў той ці іншай метэорнай плыні перасякаюцца з зямной арбітай шляхі асобных метэорных часцінак, так званых спарадычных метэораў, з’яўленне якіх на зорным небе прадказаць немагчыма.