Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У Арыёне каля зоркі Бэтэльгейзэ размешчаны радыянт метэорнай плыні Арыянід. 3 16 па 26 кастрычніка тут можна налічыць да 30 метэораў за гадзіну.
Вялікі Пёс
Самая яркая зорка зімовага начнога неба — Сірыус. Яна знаходзіцца ў сузор’і Вялікага Пса. Само сузор’е можна знайсці пад прыгожым Арыёнам напрыканцы восені і зімой. Заўважыць яго лёгка, бо Сірыус прываблівае сваім бела-блакітным святлом. Ярчэйшымі за яго бываюць толькі планеты Венера і Юпітэр. Назва сузор’я на латыні Canis Major, скарочаная — СМа.
Акрамя Сірыуса ўласныя назвы маюць і іншыя зоркі: [3 СМа — Мірзам (Крыкун), у СМа — Муліфен, б СМа — Везен (у перакладзе — Вага), е СМа — Адара (Нявінніца), q СМа — Алюдра, £ СМа — Фуруд. Усе назвы зорак арабскія і не маюць нічога агульнага з сабакам. Лічыцца, што назва Сірыус утворана ад санскрыцкага сіяр (блішчэць) ці грэчаскага сейрыяс (іскрыцца). Але егіпцяне называлі гэтую зорку Сабачай. Так яе называлі і рымляне. На іх мове слова «сабака» гучыць як «каніс», таму зорку назвалі Канікула. Для рымлян з’яўленне Канікулы азначала надыход самай гарачай летняй пары. Усе справы адкладваліся, людзі хаваліся ад пякучага сонца. Гэтым тлумачыцца паходжанне слова канікулы.
Пра сузор'е Вялікага Пса існуе шмат прыгожых міфаў. Сыну Гермеса Кефалу ад жонкі Пракрыды дастаўся паляўнічы сабака Лайлапс. У горадзе Фівы з'явілася шалёная лісіца — страшыдла, якое раз на месяц з'ядала дзіця. Яго наслаў на горад раз'юшаны Дыяніс. Паляўнічыя папрасілі Кефала, каб той спусціў свайго сабаку. Хуткі, як маланка, Лайлапс пагнаўся за лісіцай. Вось ён ужо падрыхтаваўся схапіць яе, але тая рванулася і ўцякла. Зеўс не жадаў, каб хто-небудзь з іх перамог. Таму ён ператварыў лісіцу ў камень, а сабаку — у сузор'е Вялікага Пса.
У старажытнасці егіпцяне звязвалі сузор'е з Анібусам вартавым гарызонту з галавой сабакі, заступнікам памерлых. Калі зорка Сірыус павінна была ўзысці над гарызонтам, Анібус паведамляў пра разліў Ніла і летні сонцаварот.
Жыхары Індыі ў даўніну называлі сузор'е Сарама — імем гончага сабакі бога Перуна і маланкі Індры, які дапамагаўтым, хто заблудзіўся ўлесе ці ў пячоры. Ад яго вядуць сваё паходжанне два страшэнныя сабакі Шарбары, якія сцераглі царства Ямы, уладара памерлых. Яшчэ іх называлі
Выява сузор ’я Вялікага і Малога Псоў, Адзінарога ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829
Карта сузор 'яў Арыёна, Вялікага і Малога Псоў, Зайца, Адзінарога
Сарамеямі, што літаральна азначае «сабакі». У старажытных індзейцаў была і іншая назва сузор'я Мрыгашырша, ці забойца аленя. Паводле легенды, бог Праджапаці загарэўся нястрыманым пачуццём да сваёй дачкі Рахіні. Каб уцячы ад бацькі, дзяўчына ператварылася ў хуткую антылопу. Праджапаці абярнуўся аленем і кінуўся даганяць дачку. Аднак паляўнічы Рудра (правобраз Арыёна) забіў яго кап'ём. Трызубцам (пояс Арыёна) ён быў прыбіты да нябёсаў і застаўся там у вечнай пагоні за сваёй дачкой, ператворанай у зорку Альдэбаран сузор'я Цяльца.
Да найбольш цікавых аб’ектаў сузор’я, безумоўна, належыць зорка Сірыус. Яна не толькі самая яркая на начным небе, але і займае сёмае месца сярод найбольш блізкіх да нас зорак. Святло ад яе да Зямлі праходзіць праз цемру Сусвету за дзевяць гадоў. У зоркі ёсць спадарожнік Сірыус В, які называюць Шчаня. Ён абарочваецца вакол Сірыуса за 49,98 года. Зорка Сірыус В была прадказана ў 1834 г. Ф. Беселем, які заўважыў, што рух самога Сірыуса вагаецца, а адкрыта яна толькі ў 1862 г. А. Кларкам. Яе свяцімасць у 10 000 разоў меншая, чым у
Сірыуса, а радыус у 100 разоў меншы, чым у Сонца (таму яе можна разгледзець толькі ў тэлескоп). Гэта першы з адкрытых чалавекам белых карлікаў — зорак, якія закончылі сваю эвалюцыю і сціснуліся да памераў невялікай планеты. Маса Сірыус В такая ж як у Сонца. Таму яе шчыльнасць вельмі вялікая: пачак з-пад запалак, напоўнены зорным рэчывам, меў бы масу болей за цэлую тону.
Ёсць у сузор’і і рассеянае зорнае скопішча M41. У тэлескоп яно выглядае даволі прыгожа. Цікавая і пераменная зорка UW Вялікага Пса, утвораная звышгігантамі, па масе прыкладна ў 30 разоў большымі за Сонца і ў 10 млн разоў — за Зямлю. А пераменная зорка [3 СМа — Мірзам, вельмі падобная на зорку [3 Цэфея.
Заяц
На зімнім небе ёсць адно невялікае сузор’е, назва якога звязана з простым лясным зайкам. Яно так і завецца — сузор’е Зайца, а на латыні — Lepus, скарочаная — Lep. Адшукаць яго няцяжка. Арыенцірам служыць прыгажун Арыён, а яго лёгка знайсці сярод іншых сузор’яў. Заяц размешчаны знізу пад Арыёнам, у яго нагах. Назіраюць сузор’е Зайца з канца восені да пачатку вясны. Асабліва яркіх зорак у ім няма, але цёмнай снежаньскай ноччу тут можна разгледзець каля 40 слабых зорак. Чатыры з іх вылучаюцца сярод астатніх і ўтвараюць добра бачную трапецыю, якая з’яўляецца характэрнай фігурай сузор’я. Тры яго зоркі маюць уласныя назвы: a Lep — Арнеб, па-арабску Заяц, [3 Lep — Ніхал (Нігаль-, перакладаецца як Вярблюд, што наталяе смагу). А зорка R Lep — Гінда (у перакладзе — Аблава) вельмі своеасаблівая. Яе можна разгледзець толькі ў тэлескоп. Раз у 430 дзён яна павялічвае свой бляск і становіцца бачнай простым вокам. Тыя, хто бачыў гэтую зорку, кажуць, што яна нагадвае кропку крыві на цёмным начным небе. Таму яе яшчэ называюць Барвовай, ці Малінавай зоркай.
У сузор’і адшукаем шаравое зорнае скопішча М79, якое добра можна разгледзець у тэлескоп.
3 сузор'ем звязаны прыгожыя міфы. У старажытных грэкаў паляўнічы Арыён з Вялікім і Малым Псамі блукалі па палях. Вялікі Пёс (Сірыус)
выгнаў з-пад купіны Зайца. Ад страху Заяц кінуўся пад ногі Арыёну, і той абараніў звярка. Так яны, чацвёра, і размясціліся на зорным небе. 3 бояззю паглядвае Заяц на Вялікага Пса, ды яшчэ і на Арла. Таму, пакуль Арол не схаваецца за гарызонтам, Заяц не з'явіцца на зорным небе.
Згодна з іншай легендай, сузор'е Зайца звязана з богам Гермесам (у рымлян Меркурый). Гэты бог вельмі хуткі, спрытны. Ён перамяшчаецца па небе і зямлі, усюды паспявае і ўсё бачыць. Аднойчы Гермес захацеў даведацца, хто на зямлі хутчэйшы за яго. Але нікога вартага ён не мог выбраць, пакуль яго позірк не спыніўся на пушыстым зайцы, які імкліва ўцякаў ад лісіцы. Павесялеў Гермес і ўсклікнуў: «Люблю хуткіх і спрытных, тых, хто паспявае ўсюды!» Забраў ён Зайца з сабой на неба і размясціў сярод зорак. У рымлян існавалі і іншыя назвы сузор'я: Auritus Даўгавухі, Velox Хуткі, Levipes Легканогі.
Старажытныя егіпцяне бачылі ў Зайцы лодку бога Асірыса, арабы — крэсла велікана, ці апору велікана. Яны так і называлі сузор'е: Армаль-джаўза. Качэўнікі ўяўлялі ў сузор'і чатырох вярблюдаў, якія пілі ваду з нябеснай ракі Млечны Шлях.
Звязвалі сузор'е Зайца і з Месяцам. На старажытных сірыйскіх і кітайскіх пячатках, фрэсках, манетах Месяц знаходзіўся побач з Зайцам. Паводле іншых легендаў, жыллё Зайца было на Месяцы. Аднойчы Буда Шак'ямуні, што падарожнічаў у выглядзе зайца, сустрэў жабрака, які прасіў міласціну. Гэта быў пераапрануты бог Індра. Заяц паабяцаў яму гарачую ежу. Ён расклаў вогнішча і скокнуў у яго. За гэта Індра пасяліў Зайца на Месяцы.
Вознік
Напрыканцы восені на зорным небе вылучаецца прыгожае сузор’е Возніка. Назва яго на латыні Auriga, а скарочаная — Aur. Каля яго знаходзяцца сузор’і Персея, Арыёна, Цяльца, Блізнятаў. Яркія зоркі Возніка ўтвараюць характэрны пяцікутнік, у якім старажытныя людзі бачылі чалавека, што трымае ў правай руцэ лейцы і стрэмя, а ў левай — двух казлянят. А на левым плячы ў яго, там дзе ззяе зорка Капэла, прытулілася козачка. Капэла і азначае ў перакладзе «козачка». Сузор’е
Возніка знаходзіцца амаль цалкам у Млечным Шляху і цудоўна бачна восенню, зімой і вясной.
Яркія зоркі Возніка маюць уласныя назвы: a Aur — Капэла, Р Aur — Менкалінан, і Aur — Хасалех, Г| Aur — Хедус-ІІ, ( Aur — Хедус-1. Яны разам з зоркай [3 Цяльца ўтвараюць прыкметны трохвугольнік. Зоркі е, q Возніка ў старажытнасці называлі яшчэ «казлянятамі».
Вялікая колькасць міфаў існуе пра гэтае сузор'е. Шмат славутых вознікаў ведала Старажытная Грэцыя. Аднак самым
лепшым лічыўся Энамай, які быў царом горада Пісы. Паводле прадказання, ён павінен быў загінуць ад рук жаніха сваёй дачкі Гіпадаміі. I та-
ды Энамай вырашыў аддаць дачку ў жонкі таму, хто пераможа яго ў спаборніцтвах на калясніцах. Таго, каго перамагаў Энамай, чакала смерць: на хуткіх конях, падараваных бацькам Арэем, ён заўсёды даганяў жаніха і пратыкаў яго кап'ём.
Правіцель Пелапанеса Пелоп быў 14-м прэтэндэнтам. Але ён ведаў, што толькі хітрасцю зможа перамагчы і падкупіў Мірціла (сына Гермеса) — возніка Энмая. Мірціл падмяніў бронзавую загваздку з калясніцы Энамая на васковую. Энамай на спаборніцтве ўпаў з калясніцы, разбіўся і памёр, а Пелоп ажаніўся з Гіпадаміяй. Каб пазбавіцца сведак і не аддаць паўцарства ён скінуў са скалы ў мора свайго памочніка Мірціла. 3 тых часоў над Пелапанесам навісла пракляцце. A Мірціла Зеўс перанёс на неба да зорак Возніка.
Паводле другога міфа, зорка Капэла — гэта каза Амалтэя, якая выкарміла сваім малаком бога Зеўса і ў падзяку была перанесена ім на неба. Каза была, безумоўна, чароўная, а яе рог мог даць усё, што толькі пажадаеш. Адсюль пайшоў крылаты выраз «рог дастатку». У некаторых міфах апавядаецца пра тое, што ў сузор'і Возніка ўвекавечаны сын афінскага цара Тэсея Іпаліт. Жонка Тэсея, Федра
закахалася ў свайго пасынка Іпаліта. Але юнак не адказаў ёй узаемнасцю. Тады Федра абгаварыла яго перад бацькам. Той паверыў у хлусню і пачаў прасіць Пасейдона, каб той загубіў Іпаліта. Калі Іпаліт ехаў на калясніцы па беразе мора, Пасейдон паслаў з марскіх глыбінь велізарнага быка. Спалоханыя коні разбілі калясніцу, і юнак загінуў. Багі перанеслі Іпаліта на неба.
На шматлікіх старажытных малюнках сузор'е Возніка выяўляюць Эрыхтоніем. Эрыхтоній сын бога агню і кавальскай справы Гермеса і багіні Зямлі Геі. Пасля нараджэння Эрыхтонія Гея перадала яго Афіне, і тая таемна ад усіх багоў выхавала яго, жадаючы зрабіць несмяротным. Яна паклала Эрыхтонія ў куфэрак і загадала нікому не заглядваць туды. Але дочкі першага антычнага цара Кекропса адчынілі куфэрак і ўбачылі там дзіця, цела якога заканчвалася змяіным хвастом. Афіна пакарала цікаўных сясцёр. 3 цягам часу Эрыхтоній стаў чацвёртым царом Афінаў. Каб схаваць сваё змяінае тулава, ён