Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
туманнай плямкі на зорным небе была невядома. Каля галактыкі M31 з дапамогай тэлескопа можна разгледзець спадарожнік Туманнасці Андрамеды М32.
Знізу пад сузор’ем Андрамеды, амаль сіметрычна Туманнасці Андрамеды, знаходзіцца адно з самых маленькіх сузор’яў — Трохкутнік. Гэтае сузор’е добра назіраць восенню і зімою.
Назва сузор’я Трохкутніка на латыні — Triangulum, скарочаная — Тгі. У сузор’і простым вокам можна заўважыць каля 25 зорак. Тры самыя яркія з іх
Выява сузор 'я Андрамеды ў атласе Карнелія
Рэйсіга. 1829
утвараюць характэрную фігуру сузор’я — прамавугольны трохкутнік. Аб гэтым сузор'і не існуе шмат міфаў і легендаў, але Трохкутнік упамінаецца яшчэ ў зорным каталозе «Альмагест» Клаўдзія Пталамея. Магчыма што сузор'е абазначала старажытны пірамідальны маналіт, свяшчэнны камень. Грэчаскі міф апавядае пра тое, што гэтае сузор'е сімвалізуе востраў Дземетры Сіцылію, якое Зеўс перанёс на неба па просьбе багіні.
Ёсць у гэтым маленькім сузор’і адна з самых блізкіх да нас галактык МЗЗ. Знайсці яе значна цяжэй, чым Туманнасць Андрамеды. Толькі ў самыя цёмныя ночы з дапамогай тэлескопа мы зможам назіраць за гэтым зорным светам, як слабой туманнай размытай плямкай. Спіральная галактыка МЗЗ, якую яшчэ называюць галактыка ў Трохкутніку, з’яўляецца трэцяй па велічыні ў мясцовай групе галактык, пасля нашай Галактыкі і Туманнасці Андрамеды.
Пегас
Сузор’е Пегаса вельмі цесна звязана на зорным небе з сузор’ем Андрамеды. Назва сузор’я на латыні — Pegasus, скарочаная — Peg. Пегас бачны на зорным небе з лета да пачатку зімы. Лепш за ўсё назіраць за ім у верасні. Пегас адносіцца да самых вялікіх па плошчы сузор’яў і выглядае на зорным небе як працяг Андрамеды, бо разам з а Андрамеды яго зоркі ўтвараюць вялікі квадрат, характэрную геаметрычную фігуру. Прыкладна са ста зорак Пегаса, бачных простым вокам, пяць — даволі яркія. Каля яго размешчаны сузор’і Рыбаў, Вадаліва, Малога Каня, Лісічкі, Лебедзя, Яшчаркі.
Яркія зоркі Пегаса маюць уласныя назвы: a Peg — Маркаб, р Peg — Шэат, у Peg — Альгеніб, е Peg — Эніф, q Peg — Матар, £ Peg — Хамам, 0 Peg — Бахам, т Peg — Сальма, ці Керб, ц Peg — Садалбары.
Розныя імёны былі ў сузор’я. Старажытныя грэкі называлі яго Меланіпа (Чорная кабыла) ці проста Іпон (Конь). Вядомы назвы: Белерафонт, Капытнае, Уючны Конь, Крылаты, Конь Аюнебурга, Дасканалы Конь.
У грэчаскую міфалогію Пегас прыйшоў разам з культам каня. Лічылася, што менавіта коні пакінулі свае сляды на Месяцы, крыніцы вады. Пегаса таксама звязвалі з крыніцамі: ён нарадзіўся ад уладара водных прастораў Пасейдона. Згодна з міфам пра Персея, пасля таго як ён адсек галаву Медузе Гаргоне, з яе крыві і марской пены ўзнік беласнежны крылаты конь Пегас. Доўгі час ён служыў Белерафонту, подзвігі якога апісаў Гамер. Аднойчы правіцель Лікіі загадаў Белерафонту забіць трохгаловага страшыдлу з тулавам ільва і хвастом дракона Хімеру. Ён жыў высока на гары Каргос, куды можна было дабрацца толькі на крылатым кані. Такога каня Пегаса Белерафонт здолеў злавіць пасля таго, як прынёс ахвяру Пасейдону і пабудаваў алтар Афіне каля крыніцы Пірэны вадапою Пегаса. Асядлаў ён крылатага каня і паляцеў увышыню, адкуль патрапіў стралой у Хімеру. Шмат подзвігаў здзейсніў Белерафонт і вельмі заганарыўся. Захацелася яму ўзнесціся на Пегасе да багоў на Алімп, але Зеўс не дазволіў зрабіць гэтага. Пегас скінуў героя і адзін узляцеў на неба. Там ён пачаў служыць музам. Аднойчы музы так цудоўна спявалі, што неба і зоркі, зачараваныя гукамі, перасталі рухацца, а гара Гелікон пад-
нялася да нябёсаў. Пасейдон загадаў Пегасу супакоіць муз. Конь стукнуў капытом і патрапіў у гару, з-пад капыта пачала біць крыніца Іпакрэна — Конская крыніца. Таму, хто піў ваду з яе, музы дарылі паэтычнае натхненне і творчыя сілы.
На шматлікіх зорных картах малявалі толькі пярэднюю палову крылатага каня Пегаса. Мяркуюць, што ўчастак неба вакол яго ў старажытнасці называлі Морам, а пярэдняя частка каня ўпрыгожвала карабель, які плыў па моры. Час знішчыў ня-
Выява сузор 'я Пегасаў атласе Карнелія
Рэйсіга. 1829
беснае мора і карабель, засталася толькі палова Пегаса.
Адметнасць сузор’я — прыгожае і яркае шаравое зорнае скопішча M15, добра бачна нават у бінокль. Знайсці яго можна па самай яркай зорцы Эніф. Крыху правей і вышэй ад яе знаходзіцца гэтае вельмі далёкае зорнае скопішча. Святло ад яго ідзе да нас 27 000 гадоў. Падлікі сведчаць, што ў гэтым скопішчы каля шасці мільёнаў зорак, пераважна чырванаватых гігантаў з тэмпературай паверхні да 400 °C. Шаравое зорнае скопішча M15 рухаецца да нас з хуткасцю 114 км/с, але адносна адлегласцяў у Сусвеце гэта хуткасць чарапахі.
Зорка 51 Peg — першая зорка сонечнага складу, у якой была адкрыта планетарная сістэма.
Кіт
Даволі вялікае па плошчы сузор’е Кіта займае на зорным небе месца ў паўднёвай і крыху ў паўночнай частцы нябеснага экватара. Назва сузор’я Кіта на латыні — Cetus, скарочаная — Cet. Сузор’е Кіта знаходзіцца разам з Рыбамі ў водах нябеснай ракі Эрыдан, за ўзроўнем і станам якой сочыць Вадаліў.
Выява сузор ’я Кіта ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829
Калі не свеціць Месяц, то ў гэтай частцы зорнага неба можна налічыць няўзброеным вокам каля 100 зорак. Самыя яркія з іх утвараюць характэрную геаметрычную фігуру сузор’я: доўгі ланцужок зорак, які заканчваецца на захадзе вялікім трохкутнікам, а на ўсходзе — працяглым шматвугольнікам.
Самыя яркія зоркі сузор’я Кіта маюць уласныя назвы: a Cet — Менкар, р Cet — Дыфда, у Cet — Кафалідма, ( Cet — Батэн Кэйтас, і Cet — Дэнэб аль-Шэмалі, о Cet — Міра.
На старажытных зорных картах сузор'е Кіта малявалі, як вялізарную пачвару з шырока раскрытай пасцю і тоўстым хвастом. Старажытныя легенды звязваюць сузор'і Цэфея, Касіяпеі, Андрамеды, Кіта і Персея адной легендай. Кіт страшыдла, якое паслаў Пасейдон, каб загубіць прыкаваную да скалы Андрамеду.
У сузор’і ёсць некалькі цікавых аб’ектаў для назіранняў. Самым вядомым астранамічным аб’ектам у Кіце з’яўляецца пераменная зорка о Cet, альбо Міра Кіта — дзіўная, незвычайная. Калі Міра Кіта знаходзіцца ў максімуме бляску, яна самая яркая зорка ў сузор’і, калі ж у мінімуме — знайсці яе можна толькі ў тэлескоп. Такія метамарфозы з зоркай адбываюцца з перыядам у 331,65 дзён. Міра Кіта дала назву цэламу класу доўгаперыядычных зорак. Гэтыя зоркі, як і Міра, чырвоныя халодныя гіганты, з тэмпературай паверхні каля 2000 °C.
Другая вядомая жаўтаватая зорка сузор’я т Cet вельмі падобная па сваіх характарыстыках на Сонца. У астраномаў ёсць надзея, што ў гэтай зоркі існуе планетарная сістэма, падобная на Сонечную і магчыма на адной з планет Кіта існуе жыццё.
У сузор’і Кіта можна таксама адшукаць спіральную галактыку М77.
Рыбы
Задыякальнае сузор’е Рыбаў мае назву на латыні — Pisces, скарочаная — Psc. Час знаходжання Сонца ў сузор’і 12.03 — 18.04, у знаку — 19.02—20.03. Задыякальны знак сузор’я Рыбаў — М. Сузор’е можна назіраць з канца лета да самай зімы невысока над гарызонтам, пад Андрамедай і Пегасам.
Увогуле зорнае неба багатае на сузор’і, звязаныя з рыбамі. Апрача задыякальнага сузор’я Рыбаў у паўднёвай частцы зорнага купала размяшчаюцца Лятучая Рыба, Залатая Рыба, Паўднёвая Рыба. На жаль, гэтыя сузор’і ў нас не бачны. I толькі з Рыбамі звязаны шматлікія міфы і легенды.
Выява сузор 'я Рыбаўу атласе Карнелія Рэйсіга. 1829
Розныя народы гэтае сузор'е атаясамлівалі з багіняй урадлівасці і кахання. У Фінікіі, гэта багіня Астарта, у Вавілоне Іштар, у Сірыі Атаргаціс і Дэркета, Грэцыі Афрадыта, Рыме Венера.
Аднойчы Атаргаціс з сынам гулялі па беразе ракі Еўфрат. Тут на іх накінулася нейкая пачвара. Каб уратавацца ад яе, маці з сынам кінуліся ў раку. Імгненна яны ператварыліся ў рыбаў. Так і на зорным небе яны ра-
зам, звязаныя доўгай шырокай стужкай, якая сімвалізуе маця-
Адна з грэчаскіх легендаў апавядае пра тое, што пасля таго як багі Алімпа перамаглі тытанаў, яны перанеслі іх у векавечную цемень TapTapa. Але багіня Зямлі Гея была нязгодная з такім суровым пакараннем. Яна паслала страшыдлу Тыфона адпомсціць багам. Тыфон меў на шырокіх плячах сотню змяіных галоў і вялізныя крылы, якія засланялі Сонца. Там, дзе ён ішоў, гарэла зямля і кіпела вада. Такой пачвары спалохаліся багі Алімпа і ўцяклі ў Егіпет. Каб выратавацца, яны набывалі выгляд розных жывёл. Афрадзіта разам з сынам Эрасам сталі рыбамі. Такія яны і на зорным небе: паўночная рыба — Эрас, паўднёвая Афрадзіта.
Яшчэадна з грэчаскіхлегендаўзвязваесузор'е Рыбаў з каханнем Галатэі і Акіда. Кожную раніцу нерэіды 50 дачок марскога бога Нерэя выходзілі з глыбіняў мора, танцавалі і весяліліся на беразе. Адна з іх цудоўная Галатэя сустрэла Акіда, высокага, стройнага і прыгожага, як бог Апалон. Зачараваныя, яны пакахалі адно аднаго.
Але не толькі Акід кахаў Галатэю. Аднавокі цыклоп Паліфем, якога ўсе баяліся, таксама загарэўся гэтым пачуццём. Аднойчы ён убачыў закаханых і ў шаленстве пагнаўся за імі. Задрыжэла зямля пад тупатам яго ног, расхвалявалася мора. Спалохаліся Галатэя і Акід, кінуліся ў бурлівае мора. Там, ператварыўшыся ў рыбаў яны, звязаныя доўгай шырокай стужкай сімвалам кахання, што паяднала іх,— апусціліся ў глыбіні.
Багі выцягнулі з мора дзвюх рыбаў і ўзнеслі іх на неба як сузор'е. Яно нагадвае людзям пра шчырае і моцнае каханне.
Старажытныя народы Месапатаміі сузор'е назвалі ў гонар уладара акіяна Эа — Рыбы Эа.
Вядомы лацінскія назвы сузор'я Рыбаў: Паўночна-ўсходні вецер, які прыносіць дождж; Продак Дзеркета; Рыбы-Блізняты.
У сузор’і Рыбаў няма яркіх зорак, але ў цёмныя жнівеньскія ночы тут можна ўбачыць каля 75 слабых зорак. Найбольш яркія з іх утвараюць характэрную фігуру сузор’я Рыбаў — два ланцужкі, што разыходзяцца ад адной кропкі, ці востры трохкутнік з вяршыняй, дзе знаходзіцца a Psc. Гэта адзіная зорка сузор’я, якая мае некалькі ўласных назваў: Альрыша, Окда, Каітайн, Рэша. А Рыбаў — блакітнага коле-
ру, даволі гарачая зорка. Тэмпература яе паверхні дасягае 10 000 °C. 3 дапамогай тэлескопаў і спектральнага аналізу вызначылі, што гэтая зорка ўтварае цэлую сістэму, якая складаецца з чатырох зорак, фізічна звязаных адна з адной. Разбіўшыся на пары, яны круцяцца вакол агульнай кропкі — цэнтра мас. Калі там існуюць яшчэ і планетарныя сістэмы, то на іх дзіўным небе бесперапынна ўзыходзяць і заходзяць аж чатыры сонцы рознага колеру.