• Газеты, часопісы і г.д.
  • Над намі неба  Кастусь Цыркун

    Над намі неба

    Кастусь Цыркун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2009
    63.66 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Выява сузор ’яў Геркулеса, Паўночнай Кароны ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829
    слуг асілка багі перанеслі Геракла на зорнае неба.
    Народы Старажытнага Усходу сузор'е Геркулеса звязваюць з Гільгамешам, італьянцы — з Цэрберам, а немцы з галінкай.
    У сузор’і ёсць шмат цікавых астранамічных аб’ектаў, якія трэба ведаць і ўмець знаходзіць на зорным небе. Сярод іх — а Геркулеса, якая выпраменьвае святла ў тысячу разоў болей за Сонца і з’яўляецца халодным звышгігантам. Калі б гэтая зорка была на месцы Сонца, то ўсе планеты, да Юпітэра ўключна, размясціліся б у яе сярэдзіне. Акрамя таго, a Геркулеса — падвойная зорка.
    13 снежня 1934 г. у сузор’і Геркулеса ўспыхнула новая зорка. Яе адкрыў брытанскі аматар астраноміі Прэцінс. Як стала вядома пазней, гэтая зорка была зацьменна-падвойнай. Так нарадзілася навуковая гіпотэза, якая тлумачыць з’яўленне новых зорак: большасць з іх уваходзіць у склад падвойных зорных сістэм; калі адна з зорак узрываецца, тады на небе ўспыхвае раней невядомая яркая зорка.
    Каля зоркі у Геркулеса знаходзіцца вельмі важная кропка нябеснай сферы — апекс, альбо (у перакладзе з латыні) вяршыня. Як вядома, Сонца разам з планетамі перамяшчаецца ў прасторы. Дык вось тая кропка на зорным небе, у напрамку якой рухаецца наша Сонечная сістэма з хуткасцю каля 20 км/с, і называецца а п е к с а м.
    У Геркулеса ёсць таксама знакамітае шаравое зорнае скопішча M13, адно з нешматлікіх зорных скопішчаў, якое можна ўбачыць простым вокам. Калі зоркі Вега і Арктур злучыць лініяй, то амаль на яе сярэдзіне знаходзіцца туманная плямка, гэта і ёсць M13. Тут размешчана скопішча каля паўмільёна зорак. Але іх можна разгледзець толькі ў магутны тэлескоп, бо праз невялікі тэлескоп скопішча нагадвае камету. Таму, каб не блытаць скопішча з каметамі, Шарль Месье размясціў яго ў сваім каталозе туманнасцяў пад нумарам 13. Шаравыя скопішчы цікавыя тым, што яны маюць вельмі сталы ўзрост, які вызначаецца 10 млрд гадоў, а гэта прыкладна палова ўзросту Сусвету. Шаравыя зорныя скопішчы яшчэ называюць галактычнымі доўгажыхарамі. Некаторыя зоркі гэтых скопішчаў могуць мець планетарныя сістэмы, падобныя да нашай Сонечнай. 16 лістапада 1974 г. у напрамку зорнага скопішча M13 з радыётэлескопа ў Арэсіба (Пуэрта-Рыка) былі адпраўлены радыёсігналы з надзеяй на тое, што іх атрымаюць нашы браты па розуме. Але нават калі пасланне зямлян будзе атрымана, то адказ прыйдзе аж праз 48 000 гадоў!
    У сузор’і ёсць яшчэ адно зорнае скопішча — М92, якое можна адшукаць паміж зоркамі і і q Геркулеса. Яно знаходзіцца нашмат далей за M13, і склад яго зорак у іх розны. Калі ў M13 больш халодных чырвоных гігантаў, то ў М92 пераважаюць блакітныя гарачыя гіганты, што не характэрна для такіх скопішчаў. Скопішча М92 можна разгледзець толькі з дапамогай тэлескопа.
    Дэльфін, Страла, Лісічка, Малы Конь
    У канцы вясны на зорным небе знойдзем невялікія па памерах, але вельмі прыгожыя сузор’і Дэльфіна, Стралы, Лісічкі, Малога Каня. Яны ўсе знаходзяцца побач, размяшчаюцца пад Лебедзем у атачэнні сузор’яў Геркулеса, Арла, Вадаліва, Пегаса, Яшчаркі і добра бачныя да самай восені.
    Сваёй незвычайнай формай вылучаецца найперш сузор’е Дэльфіна. Яно мае лацінскую назву Delphinus, скарочаная — Del. Калі прыгледзецца, можна заўважыць сярод зорак маленькі ромбік ці коўшык. Яго вельмі часта блытаюць з зорным скопішчам Плеядаў, бо Дэльфін
    Выява сузор'яў Дракона, Малой Мядзведзіцы ў атласе 1825 года Дж. Аспін
    Выява сузор'я Касіяпеі ў атласе 1825 года Дж. Аспін
    Выява сузор'яў Валапаса, Гончых Псоў, Валос Веранікі ў атласе 1825 года Дж. Аспін
    Выява сузор'я Кіта. Малюнак з кнігі 1729 г.
    Галактыка Туманнасць Андрамеды
    Выява сузор'яў Андрамеды і Трыкутніка ў атласе 1825 года Дж. Аспін
    Выява сузор'яў Вялікага Пса і Зайца ў атласе 1825 года Дж. Аспін
    Зорнае скопішча Плеяды
    Вялікі Пёс і зорка Сірыус.
    Малюнак са старажытнай кнігі
    Камета Хіякутакі, 1996 г.
    Метэор з плыні Леанід
    формай вельмі падобны да яго. У сузор’і налічваюць каля 30 зорак, якія можна бачыць простым вокам. Некаторыя зоркі маюць уласныя назвы: a Del — Суалацын, Р Del — Ротанеў.
    Паводле аднаго са старажытных міфаў, бог Пасейдон закахаўся ў нерэіду Амфітрыту, што вадзіла карагоды разам са сваімі сёстрамі на беразе заліва. Пасейдон прапанаваў ёй стаць марской царыцай, аднак юная прыгажуня спалохалася і схавалася ад яго. Доўга не мог знайсці Пасейдон сваю абранніцу і пачаў гневацца. Ускалыхнулася вадзяная стыхія, закіпела хвалямі, абрынуўся страшэнны гул да самых глыбіняў. Мудры Дэльфін, каб вярнуць спакой, вырашыў знайсці Амфітрыту і, як толькі апусцілася ноч, паплыў на пошукі. На самым ускрайку акіяна знайшоў ён нерэіду і ўгаварыў вярнуцца да закаханага бога. 3 таго часу на зорным небе і з’явіўся Дэльфін — у знак падзякі Пасейдон зрабіў яго сузор’ем.
    3 цікавых аб’ектаў сузор’я вылучаецца толькі у Дэльфіна — падвойная зорка. Яе галоўны жаўтаваты кампанент вельмі нагадвае наша Сонца. Другая зорка — крыху гарачэйшая і здаецца зеленаватай, яна робіць адзін абарот вакол галоўнай за некалькі тысяч гадоў.
    Сузор’е Стралы — лацінская назва Sagitta, скарочаная Sge — таксама невялікае. Яно размяшчаецца часткова на фоне Млечнага Шляху. Яго самыя яркія зоркі ўтвараюць фігуру, якая сапраўды нагадвае стралу. Галоўная зорка Стралы, a Sge, мае ўласную назву — Шам.
    Шмат старажытных міфаў апавядаюць пра сузор'е Стралы. Паводле аднаго з іх, гэта страла, якой Геракл (Геркулес) забіў арла, калі той дзёўб печань Праметэя. Паводле іншага страла, якой бог Апалон забіў страшыдлу Піфона. Яшчэ адзін міф расказвае пра стралу, з дапамогай якой Апалон адпомсціў цыклопам. Цікавы міф звязвае са стралой прыгожага хлопчыка Эрота. Гэта ён адной са сваіх стрэл трапіў у Апалона, які ўмомант пакахаў німфу Дафну, дачку рачнога бога Пенея.
    У Страле ёсць зорнае скопішча M71.
    Падарожжа па невялікіх сузор’ях гэтай часткі зорнага неба прывядзе нас да Лісічкі, лацінская назва якой — Vulpecula, скарочаная — Vul. Тут можна знайсці каля 45 зорак, якія відаць простым вокам. Але ўсе яны дастаткова слабыя, каб імі можна было любавацца, і нават не маюць уласных назваў.
    Лісічку на зорнай карце размясціў у 1690 г. Ян Гевелій, тым самым павялічыў колькасць назваў у сваім зорным «звярынцы». Вучоны растлумачыў гэта так: «Сваёй хітрасцю і спрытам яна не можа не выклікаць захаплення». Пра лісіцу яшчэ ў V ст. да н. э. пісаў знакаміты байкапісец Эзоп, які лічыў яе ўзорам хітрасці.
    У сузор’і ёсць яркая і вялікая па памерах планетарная туманнасць, што ўтворана першаснай зорнай матэрыяй, з якой узнікла цэнтральная зорка. Яе ўпершыню заўважыў на зорным небе Шарль Месье ў 1764 г. і надаў ёй нумар М27 у сваім каталозе. Туманнасць добра бачная ў бінокль, але лепей разглядаць яе ў тэлескоп. Яна падсвечваецца вельмі гарачай зоркай, якая знаходзіцца ў сярэдзіне туманнасці. Гэта вельмі далёкі астранамічны аб’ект, да якога ажно 979 светлавых гадоў.
    Закончым падарожжа па малых сузор’ях на Малым Кані. Яго лацінская назва Equuleus, скарочаная — Equ. Зорак, якія відаць простым вокам, тут няшмат. У цёмную ноч можна пабачыць толькі каля дзесяці слабых зорак, але ніякай характэрнай фігуры тут разгледзець немагчыма. Самая яркая зорка a Equ, мае ўласную назву — Кітальфа.
    Адно са старажытных паданняў распавядае пра ўзнікненне сузор'я Малога Каня. Задумаў аднойчы цар багоў Зеўс упрыгожыць зямлю і пабудаваў белакаменны горад. Сабраў ён усіх алімпійскіх багоў і паабяцаў даць новаму гораду імя таго, хто прынясе яму большую карысць. У спаборніцтва несмяротных уступілі Пасейдон і дачка Зеўса Афіна. Сваім трызубцам Пасейдон высек са скалы баявога каня ў цудоўных даспехах як сімвал перамогі ў вайне. Побач уткнула сваю дзіду ў зямлю Афіна, і з зямлі ўзнікла аліўкавае дрэва сімвал міру. Перамогу Зеўс прысудзіў Афіне, і гораду далі яе імя. А каб не пакрыўдзіць Пасейдона, прыгожаму каню Зеўс знайшоў месца на зорным небе.
    3 цікавых зорак тут можна вылучыць хіба што патройную зорку е Equ. Але спадарожнікаў зоркі магчыма разгледзець толькі ў тэлескоп. Як бачым, кратныя зорныя сістэмы вельмі часта сустракаюцца сярод зорак, і гэта хутчэй правіла, чым выключэнне.
    Вадаліў
    Сузор’е Вадаліва — задыякальнае. Назва сузор’я на латыні — Aquarius, скарочаная — Aqr. Задыякальны знак сузор’я Вадаліва — Час знаходжання Сонца ў сузор’і — 16.02 — 12.03, у знаку — 21.01 — 18.02. Назіраць Вадаліў можна з канца ліпеня невысока над гарызонтам. Сузор’е знаходзіцца знізу пад Пегасам, які з’яўляецца працягам Андрамеды.
    Толькі сем зорак Вадаліва вылучаюцца на зорным небе. Яны ўтвараюць даволі складаную геаметрычную фігуру, у якой цяжка пазнаць юнака са збанам, з якога льецца вада. Менавіта так на старажытных картах малявалі гэтае сузор’е.
    Сваю назву сузор'е атрымала яшчэ ў старажытныя часы. Шумеры, якія насялялі Месапатамію ў V — III тысячагоддзях да н. э., бачылі ў гэтым сузор'і бога Эа. Ён адабраў у свайго бацькі Апсу прэсную ваду
    Дракон, Леў, Badcuiiv і Сонца. Маіюнак з кнігі 1534 г.
    і пасылаў на зямлю жыватворныя дажджы.
    У старажытных егіпцян сузор'е было звязана з часам, калі ўзровень вады ў Ніле быў найбольшы. Тады на небе з'яўляўся Вадаліў. Гэта бог Кнему выліваў у Ніл ваду з вялікага каўша. Яна разлівалася
    па палях і спрыяла добраму ўраджаю.
    Рымляне ў Вадаліве бачылі чалавека, які лье ваду са збана,Акварыуса. Але існавала і шмат іншых назваў сузор'я: Амфара, Вада, Вінны збан з дзвюма ручкамі, Вядро са студні, Халодны.
    У арабаў сузор'е Вадаліва называлі Сахіб-аль-ма, што азначае Чала-
    век, які лье ваду.
    Міфалогія звязвае сузор'е Вадаліва з сусветным патопам. У часы меднага веку людзі былі ліхія, ваявалі, не займаліся жывёлагадоўляй, не шанавалі багоў. Зеўс вырашыў знішчыць увесь род чалавечы. Толькі два чалавекі ведалі пра задуму Зеўса сын Праметэя (фесалійскі цар Дэўкаліён) і яго жонка Піра.
    Кожны год Дэўкаліён выпраўляўся туды, дзе яго бацька быў прыкуты да скалы. Праметэй, ведаючы пра намер Зеўса, параіў сыну пабудаваць карабель і зрабіць на ім запас ежы.
    Зеўс паслаў на зямлю праліўны дождж. Дзень і ноч ліў ён, зямля стала знікаць пад вадою. Дзе-нідзе яшчэ заставаліся высокія горныя вяршыні. Па хвалях плыў гнаны ветрам карабель Дэўкаліёна і Піры. Яны дасягнулі гары Парнас і там спыніліся. Нарэшце дождж скончыўся. Два чалавекі на вяршыні Парнаса зразумелі, што яны адзіныя на свеце. Бязлюдная зямля была пустая ні дрэў, ні кветак, ні палёў, ні лясоў... Добры адзінокі Дэўкаліён стаў маліць Зеўса, каб той вярнуў на зямлю людзей. Зеўс загадаў Дэўкаліёну: «Спускайцеся з гары і кідайце назад косці сваёй мацеры!» Зразумеў Дэўкаліён, што «косці» — гэта камяні. Набралі яны камянёў і кідалі іх, не азіраючыся, за спіну. Калі азірнуліся, убачылі шмат людзей. Камяні, якія кідаў Дэўкаліён, ператвараліся ў высокіх і стройных мужчын, а камяні Піры у прыгожых жанчын. Багі ператварылі Дэўкаліёна ў сузор'е Вадаліва і ўзнеслі яго на неба. Гэтае сузор'е нагадвае пра сына Праметэя, які атрымаў у спадчыну