У Старажытным Егіпце са з'яўленнем сузор'я Дзевы пачыналася жніво. Таму самыя яркія зоркі ў гэтым сузор'і набылі назву дзяўчаты-жнеі ці проста жнеі. Гэтым, відаць, тлумачыцца калоссе ў руках Дзевы на малюнку сузор'я. Назва сузор'я старажытных грэкаў звязваецца з багіняй земляробства і ўрадлівасці Дэметраю, дачкой Крона і Рэі. Для рымлян жа яна Цэрэра, сястра Юпітэра. Паводле легенды, Дэметра навучыла людзей апрацоўваць зямлю, падаравала ім колас пшаніцы. У яе была адзіная дачка прыгажуня Персефона. Яе бацька, Зеўс, абяцаў аддаць дачку ў жонкі брату Аіду, уладару падземнага царства ценяў. Аід выкраў Персефону праз ашуканства. Раз'юшаная Дэметра дазналася пра гэта ад Геліёса і выправілася шукаць дачку. Яе туга лілася над зямлёю слязамі, і зямля замерла, перастала радзіць; паўсюль панаваў голад, былі чутны плач і стогн, людзям не было чаго прынесці багам у ахвяру. Тады Зеўс зразумеў, што загіне ўвесь чалавечы род ад тугі Дэметры, і пагадзіўся, каб Персефона дзве трэція часткі года была разам са сваёй маці на Алімпе, а адну трэцюю у царстве Аіда. Вялікая Дэметра вярнула зямлі ўрадлівасць. Закаласіліся нівы, зацвілі сады. Людзі сталі жыць шчасліва і радасна. Але як толькі Персефона пакідае сваю маці, Дэметра ўпадае ў тугу і аплаквае лёс дачкі. Тады лісце на дрэвах жаўцее, кветкі адцвітаюць, палі пусцеюць — прыходзіць зіма... Калі на небе з'явілася сузор'е Дзевы, людзі бачылі ў ім велічную багіню Дэметру, якая трымае ў руках спелае калоссе пшаніцы і ззяе ад радасці, што любая дачка Персефона зноў разам з ёю. Тады земляробы пачыналі рыхтавацца да жніва і спадзяваліся на тое, што Дэметра шчодра аддзячыць ім за працу багатым ураджаем. Самая яркая зорка сузор’я мае ўласную назву Спіка, што ў перакладзе з лацінскай мовы абазначае «колас». (Яе можна знайсці, калі перамяшчаць позірк у напрамку дугі, што прадаўжае хвост Вялікай Мядзведзіцы. Спачатку гэтая лінія перасякае самую яркую, аранжавую, зорку сузор’я Валапаса — Арктур, а потым ніжэй знойдзем бела-блакітную Спіку. Яна вылучаецца сярод групы менш яркіх зорак.) Уласныя імёны іншых зорак Дзевы: р Vir — Завіява, у Vir — Парыма, 5 Vir — Ава, £ Vir — Віндэміятрыкс, Vir — Хезе. Прыцягвае ўвагу зорка е Vir, якая азначае «зборшчык вінаграду». Калі з’яднаць умоўнымі лініямі найярчэйшыя зоркі Дзевы, атрымаецца вялікі няправільны чатырохкутнік — характэрная фігура сузор’я. Яна не мае нічога агульнага з выявай Дзевы на старажытных зорных картах і ў атласах, дзе намалявана дзяўчына з крыламі, што трымае ў руках спелае пшанічнае калоссе, у якім блішчыць Спіка. Сапраўды, стара- Выява сузор 'я Дзевы ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829 жытныя людзі мелі дзіўнае ўяўленне, калі ў чатырохкутніку разгледзелі прыгожую крылатую дзяўчыну! У сузор’і Дзевы шмат цікавых для назірання аб’ектаў. Найбольш вядомым з’яўляецца вялікае скопішча галактык. Яно ўяўляе з сябе ядро ці цэнтр нашай звышгалактыкі. 3 дапамогай магутных тэлескопаў можна ўбачыць каля трох тысяч галактык, падобных да нашай. A наша Галактыка абарочваецца вакол галактычнага ядра прыкладна за 100 млрд гадоў. Сам цэнтр галактычнага воблака аддаляецца ад нас з велізарнай хуткасцю з прычыны пашырэння Сусвету. Святло ад галактычнага ядра даходзіць да Зямлі прыблізна праз 60 млн гадоў. Галактыкі, якія можна разгледзець у невялікі тэлескоп у Дзеве: М49, М59, М60, М84, М86, М87, М89, М58, М90, М85, M61. Амаль з рабра відаць галактыка Самбрэра — M104, якую назвалі так з-за магутнай цёмнай пылавой лініі, якая праходзіць пасярэдзіне экватарыяльнай плоскасці. У сузор’і Дзевы былі выяўлены і незвычайныя аб’екты Сусвету — к в а з а р ы. Гэтыя зоркападобныя аб’екты, якія валодаюць каласальнай энергіяй выпрамянення, знаходзяцца на адлегласці мільярдаў светлавых гадоў. У гэтым жа сузор’і знойдзена адна з наймагутнейшых радыёгалактык — Д з е в a A. Леў Сузор’е Льва — задыякальнае. Сонца ў сузор’і Льва знаходзіцца ў жніўні — верасні (11.08 — 17.09), у знаку 23.07 — 23.08. Назва на латыні — Leo, скарочаная — Leo. Задыякальны знак сузор’я Льва —