Сузор’е не багатае на цікавыя для назірання аб’екты. Аднак з яркай аранжавай зоркай у Dra, Этамінам, звязана гісторыя аднаго адкрыцця. У 1725 г. англійскі астраном Джэймс Брадлей вырашыў практычна даказаць справядлівасць тэорыі Каперніка, што Зямля абарочваецца вакол Сонца. Брадлей лічыў, што калі гэта на самай справе так, то блізкія зоркі павінны рухацца на фоне больш далёкіх зорак, апісваючы за год невялічкі эліпс. Гэтыя зрушэнні, якія называюць паралактычнымі, вельмі нязначныя, заўважыць іх даволі цяжка. Для вымярэнняў вучоны адабраў зорку у Dra і сапраўды заўважыў зрушэнне, але зусім не паралактычнае. Астраном адкрыў новую аптычную з’яву, якую назвалі аберацыяй святла. Між тым гэтае адкрыццё пацвярджала, што Зямля рухаецца вакол Сонца, бо калі б не было руху Зямлі, не было б і аберацыі. Зорка Тубан (a Dra) была Палярнай зоркай у перыяд з 3700-га па 1500 г. да н. э. Дзякуючы прэцэсіі зямной восі яна стане ізноў Палярнай у 21 000 г. н. э. 3 дапамогай тэлескопа ў сузор’і можна знайсці дастаткова яркую планетарную туманнасць пад нумарам NGC 6543 — Кашачае Вока, якая знаходзіцца непадалёку ад зоркі £ Dra. Яе ў 1786 г. упершыню назіраў Уільям Гершэль. А англійскі аматар астраноміі Уільям Гегінс у 1864 г. правёў спектраскапічныя назіранні за гэтай туманнасцю і даказаў, што яна складаецца не з зорак, а з воблака разрэджаных газаў, якія падсвечваюцца святлом вельмі гарачай зоркі. Тэмпература яе паверхні, паводле разлікаў, дасягае 57 000 °C. Сама зорка знаходзіцца ў сярэдзіне туманнасці, і разгледзець яе можна толькі ў даволі магутны тэлескоп. Па ацэнках астраномаў, адлегласць гэтай туманнасці ад Зямлі складае прыкладна 307 светлавых гадоў. Зорнае неба вясной Зорнае неба вясной, асабліва ранняй, вельмі цёмнае і прыгожае. На зорнай карце (яна змешчана на форзацы) адлюстравана зорнае неба такім, якім яно бывае ў другой палове сакавіка ў 23 гадзіны альбо ў першай палове красавіка ў 22 гадзіны. Уздоўж экліптыкі шпацыруюць перад зямлянамі задыякальныя сузор’і: Шалі, Дзева, Леў, Рак, Блізняты, Цялец. На ўсходзе Валапас адзначае надыход вясны, каля яго размясціліся Паўночная Карона і Геркулес. У зеніце кружыць Вялікая Мядзведзіца, a на поўнач ад яе Дракон. Пад ім Малая Мядзведзіца, Цэфей і Касіяпея. На веснавым зорным небе мы зможам палюбавацца ўсімі змяінымі сузор’ямі. 3-пад гарызонту раніцай на ўсходзе з’яўляецца Змеяносец. Крыху вышэй за яго выпаўзае з цемры Змяя. А на поўдні паднялася Гідра — таксама змяя, толькі вадзяная. На захадзе Арыён усімі сіламі імкнецца затрымаць надыход вясны і ладзіць свой зімовы баль. Але ўжо на паўночным усходзе скрозь дымку над гарызонтам пачынаюць падміргваць нам сваімі яркімі зоркамі — Вегай, Альтаірам, Дэнебам — летнія сузор’і Аіра, Аебедзь, Арол. Валапас Валапас — адно з найпрыгажэйшых сузор’яў. На латыні яно мае назву Bootes, скарочаная — Воо. Самыя яркія зоркі ствараюць характэрную канфігурацыю, якая нагадвае ці то разгорнуты веер, ці то булаву, у ручцы якой ззяе чырванаватым колерам адна з найярчэйшых зорак начнога неба — Арктур. Сузор’е ўяўляецца таксама і купалам парашута, на стропах якога вісіць «парашутыст» — зорка a Boo. «Парашут» апускаецца ў напрамку Спікі — a Дзевы (a Vir). Валапас добра відаць з канца зімы да самай восені. Найлепшы час для назіранняў за сузор’ем — веснавыя месяцы. Зорку a Boo — Арктур — лёгка знайсці, «адштурхоўваючыся» ад дзвюх крайніх зорак ручкі каўша Вялікай Мядзведзіцы. Адлегласць яе ад каўша ўдвая большая за даўжыню ручкі. Існуе шмат розных міфаў, паданняў і легендаў пра гэтае сузор'е. Найбольш вядомы міф звязвае сузор'е Вялікай Мядзведзіцы, Малой Мядзведзіцы, Валапаса і Гончых Псоў. Пасля таго як Зеўс перанёс на неба Калісту, дачку цара Аркадзія, і яе служанку, ператварыўшы іх у сузор'і, ён не забыўся і пра яе сына Аркада. Зеўс знайшоў яму месца на небе ў якасці сузор'я Валапаса. Валапас павінен заўсёды берагчы сваю маці, таму Сузор 'е Валапаса з зорнага атласа Уранаметрыя Дж. Баера ён моцна трымае за павадкі Гончых Псоў, якія хочуць накінуцца на Вялікую Мядзведзіцу і разарваць яе. Згодна з іншай легендай, сузор'е Валапаса нагадвае першага земляроба Трыпталема. Багіня ўрадлівасці і заступніца земляробаў Дэметра навучыла яго майстэрству араць зямлю, сеяць пшаніцу, збі- раць ураджай. Трыпталем адкрываў людзям таямніцы земляробства, вучыў іх лаважаць багіню Дэметру. Аднойчы ён сеў у калясніцу, запрэжаную змеямі, і паляцеў да самага неба. Там багі ператварылі яго ў сузор'е Валапаса і далі яму валоў, якія ніколі не стамляюцца,яркія зоркі ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы. 3 іх дапамогай ён бесперапынна арэ і засявае неба. I калі ранняй вясной сузор'е з'яўляецца на зорным небе, людзі пачынаюць рыхтавацца да палявых работ. У сузор ’і Валапаса беларусы бачылі працаўніка — Ратая. У сузор’і можна адшукаць простым вокам каля 90 зорак. Аднак найбольш яркіх налічваецца толькі восем, яны і складаюць геаметрычную фігуру Валапаса. Некаторыя з гэтых зорак маюць уласныя назвы: a Boo — Арктур, [3 Воо — Мерэз, у Воо — Сегін, е Воо — Мірак, ц Воо — Муфід. Галоўная зорка Валапаса — Арктур, што з грэчаскай мовы перакладаецца як «вартавы мядзведзя». Гэтая зорка была пер„ , „ . jz • шай, якую знайшлі ўдзень з да- выява сузор я Валапаса у атласе Карнетя 1 Рэйгіса. 1829 памогай тэлескопа. Зрабіў гэта ў 1635 г. французскі астраном Марэн, сучаснік Галілея. (Сёння такія назіранні можа паўтарыць кожны, дастаткова толькі ведаць дакладнае размяшчэнне Арктура на зорным небе. Тым больш што Арктур у спісе самых яркіх зорак займае шостае месца.) Сама зорка — аранжавы гігант, у 26 разоў па дыяметры большы за Сонца. Знаходзіцца ад нас на адлегласці 36 светлавых гадоў, магутнасць яе выпраменьвання ў 107 разоў перавышае магутнасць выпраменьвання нашага свяціла. У сузор’і Валапаса ёсць некалькі цікавых падвойных зорак. 3 дапамогай тэлескопа можна знайсці е Воо. Гэта адна з найярчэйшых і найпрыгажэйшых падвойных: галоўная зорка блішчыць жоўтым колерам, а яе спадарожнік — зялёным. Цяжка адарваць позірк ад такога цудоўнага відовішча. Паўночная Карона На зорным небе злева ад Валапаса можна заўважыць групу зорак, якая нагадвае карону. Гэтае падабенства заўважылі яшчэ ў старажытнасці і назвалі сузор’е Каронай, але пазней перайменавалі ў Вянок. Напэўна таму, што ў той час на зорных картах з’явілася сузор’е Паўднёвая Карона. Называлі Паўночную Карону яшчэ і Каронай Арыядны, Каронай Гефеста, Срэбраным Колам, Талеркай, Шчытком. Беларускія назвы сузор’я — Карона, Каруна. I калі Паўднёвая Карона не даступная для нашых назіранняў, то Паўночную добра відаць на зорным небе з пачаткам вясны да восені. Яе назва на латыні — Corona Borealis, скарочаная — СгВ. Каля 20 зорачак бачны на гэтым участку неба. Даволі яркая a СгВ блішчыць пасярод вяночка з зорак. Яна мае ўласную назву Гема, ці Пацерка, альбо Бурштын. Ёсць у гэтай зоркі і іншыя назвы — Альфека і Гнозія. /Okalun/fw ў 4’А’ Паўночная Карона. Зорны атлас. 1835 і Corona Bor₽ah s ~— \ Monk . Ф Але больш яна вядомая ўсё ж як Гема. Яшчэ адна зорка, [1 СгВ, мае ўласную назву — Нусакан. Паўночную Карону атаясамлівалі з каронай бога Сонца Мітры, з замкам кельцкай багіні Месяца Арыяндрод. Казкі амерыканскіх індзейцаў апавядалі, што Паўночная Карона гэта пячора, дзе спіць зімой Вялікая Мядзведзіца. Легенды звязваюць назву сузор'я з богам расліннасці, заступнікам вінаградарства і вінаробства Дыянісам (у рымлян Бахусам). Герой Афінаў, пераможца страшыдлы Мінатаўра Тэсей вяртаўся з вострава Крыт дадому. 3 сабою ён вёз і дачку крыцкага цара Арыядну. Па дарозе яны наведалі востраў Накрос. Там Тэсею прыснілася, што сам Зеўс прызначыў богу Дыянісу ў жонкі Арыядну. He адважыўся Тэсей пайсці супраць Зеўса і пакінуў на востраве спячую Арыядну. На яе галаве ззяла залатая карона з індыйскімі рубінамі. Сам бог Гефест зрабіў гэты вянок, а Тэсею яго дала як вясельны падарунак нерэіда Фетыда. Пакінутая адна на востраве, Арыядна моцна плакала. Тут з'явіўся Дыяніс, зняў з галавы прыгажуні карону і кінуў яе ў неба, дзе тая ператварылася ў сузор'е. Арыядна, убачыўшы гэткае ператварэнне, пагадзілася стаць жонкай Дыяніса. Адна з легендаў апавядае, што зоркі Кароны гэта дванаццаць сясцёр, якія ў чароўных срэбраных кошыках спускаліся з нябёсаў на зямныя лугі, каб пакружыцца ў карагодзе. Паляўнічы Алгон закахаўся ў малодшую сястру і затрымаў яе. Астатнія адразу паляцелі на неба. Малодшая спрабавала вырвацца, але не здолела і засталася на зямлі, бо таксама закахалася ў Алгона. А на тым месцы ў сузор'і, дзе была малодшая сястра, чарнеецца пустата. 3 Паўночнай Каронай звязана цікавая гісторыя аднаго адкрыцця. Гэта здарылася ў 5 гадзін раніцы 9 лютага 1946 г. Абходчык пуцей Амурскай чыгункі Аляксей Камянчук заўважыў у Паўночнай Кароне незнаёмую, незвычайна яркую зорку, якая блішчэла нават ярчэй за Гему. Ён паведаміў пра гэта ў Пулкаўскую абсерваторыю. Астраномы пацвердзілі, што ўспыхнула новая зорка. Але гэта было не зусім так. У 1866 г. зорка ўжо аднойчы ўспыхвала і з таго часу пазначалася як Т СгВ, ці Т Паўночнай Кароны. Як цяпер вядома, Т СгВ адносіцца да так званых новападобных зорак. Для такога тыпу зорак характэрна паўтарэнне ўспышак (у сярэднім адзін раз за 5000 гадоў). Нарастанне бляску Т СгВ адбываецца прыкладна праз 80 гадоў. Наступная ўспышка гэтай зоркі, магчыма, адбудзецца ў 2026 г. Ёсць у сузор’і яшчэ адна цікавая зорка R СгВ, якая, наадварот, доўгі час свеціць аднолькава і добра бачная, але раптоўна яе бляск змяншаецца. I тады ўбачыць зорку можна толькі ў тэлескоп. Памяншэнне бляску R СгВ можа працягвацца ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў, пасля чаго яна зноў ззяе на небе. Вучоныя яшчэ дакладна не ведаюць прычыны змяншэнняў бляску зоркі. Гончыя Псы Адразу пад ручкай каўша Вялікай Мядзведзіцы знаходзіцца сузор’е Гончых Псоў. Яно мае назву на латыні — Canes Venatici, скарочаная — CVn. Гэтае сузор’е ніколі не заходзіць за гарызонт. Зорак у ім няшмат, да таго ж яны яшчэ і даволі слабыя і не складаюць ніякай характэрнай геаметрычнай фігуры. Дзве зоркі маюць уласныя назвы: a CVn — Хара, ці Сэрца Карла, [3 CVn — Астэрыён. Паводле старажытнага міфа, Гончыя Псы дапамагалі Валапасу сцерагчы Вялікую Мядзведзіцу і зорныя статкі.