Сваёй будовай Нептун нагадвае вялізны ледзяны шар, які, нібыта коўдрай, пакрыты атмасферай з вадароду і гелію з дамешкам метану. У ёй можна заўважыць палосы і гіганцкія чорныя плямы штормаў. Асаблівую ўвагу выклікае адзін віхор, памерам з нашу Зямлю, які назвалі Вялікай Цёмнай плямай. Ён перамяшчаецца па дыску планеты супраць напрамку яго абарачэння вакол сваёй восі з велізарнай хуткасцю — каля 1000 км/гадз. Hi на адной планеце, што складаецца з газаў, няма такіх моцных вятроў і ўраганаў, як на Нептуне. Планета мае магнітнае поле, якое стварае радыяцыйныя паясы вакол яе. Таму «Вояджэр-2» зафіксаваў палярныя ззянні ў атмасферы. У 1984 г. з дапамогай наземных тэлескопаў у Нептуна былі адкрытыя няпоўныя кольцы, альбо кольцавыя дугі. Калі б такія дугі на самай справе існавалі, то гэта быў бы першы выпадак іх назірання. Аднак «Вояджэр-2» сфатаграфаў згусткі дробнага пылу вакол Нептуна ў выглядзе адзіных кольцаў таўшчынёй не болей як 10— 20 км. Ёсць меркаванне, што пыл, з якога складаюцца кольцы, утвораны пры сутыкненні метэарытаў са спадарожнікамі Нептуна (іх вядома трынаццаць). Два спадарожнікі Нептуна — Трытон і Нерэіда — сталі вядомымі з наземных назіранняў. Яшчэ шэсць былі адкрытыя касмічным апаратам «Вояджэр-2» у 1989 г.: Наяда, Нептун Таласа, Дэспіна, Галатэя, Ларыса, Пратэй. Арбіты ўсіх спадарожнікаў, акрамя Трытона і Нерэіды, знаходзяцца ў экватарыяльнай плоскасці. Арбіты Трытона і Нерэіды нахіленыя на 20° і 30° да экватара. Акрамя таго, Трытон рухаецца па сваёй арбіце ў напрамку, супрацьлеглым вярчэнню самога Нептуна. Гэта адзіны спадарожнік Сонечнай сістэмы, які круціцца такім чынам. Велічыня нахілаў арбіт Трытона і Нерэіды дае падставы меркаваць, што гэтыя спадарожнікі не ўтвораны з таго самага рэчыва, што і Нептун, а былі некалі захопленыя полем прыцягнення гэтай планеты. Калі пра Нептун было вядома няшмат, то пра яго спадарожнік — зусім нічога. «Вояджэр-2» перадаў на Зямлю першыя здымкі Трытона, які па сваіх памерах крыху меншы за Месяц і мае дыяметр 2720 км. У яго ёсць вельмі тонкая азотная атмасфера. Лёд з замерзлых метану і азоту ўтварае палярныя шапкі Трытона, а сам Трытон складаецца пераважна з цвёрдых парод і на трэць — з вады. Вадзяны лёд у такіх умовах цвярдзейшы за камень. На здымках каля паўднёвага полюса ён чырвоны, а каля экватара — блакітны. Трытон — самы халодны аб’ект Сонечнай сістэмы: тэмпература на ім даходзіць да -236 °C. Рэльеф паверхні спадарожніка складаецца з аднастайных далін і хрыбтоў. Ёсць тут і велізарныя скалы, зрэзаныя вадзяным лёдам, а таксама шматлікія кратэры. На спадарожніку заўважаны цёмныя палосы вулканічнага паходжання. Вучоныя мяркуюць, што лёд з вады, метану і азоту быў выкінуты з глыбіні Трытона праз вулканы. Вялікую цікавасць выклікаюць цёмныя плямы ў раёне паўднёвай палярнай шапкі, падобныя на фетравыя шлейфы. Адна з гіпотэз сведчыць, што яны могуць узнікаць пры выкідах з вулканаў альбо гейзераў. Прыкметы вулканізму даказваюць незвычайнае паходжанне Трытона, які некалі быў гарачым і, магчыма, з’яўляўся самастойнай планетай. У 2002—2003 гг. адкрыты пяць новых спадарожнікаў Нептуна — Галімеда, Псамафа, Сао, Лаомедыя, Несо. Кожны з іх мае дыяметр у 30—60 км і выцягнутую арбіту з вялікім нахілам. Яны абарочваюцца вакол планеты ад 5 да 26 зямных гадоў. Плутон і карлікавыя планеты На ўскрайку Сонечнай сістэмы знаходзіцца дзевятая, апошняя з вядомых планет — Плутон. Яшчэ да сярэдзіны 2006 г. аб гэтым ведаў кожны школьнік. Аднак у апошні час са спіса планет знік Плутон. На працягу апошніх 75 гадоў былі вядомы дзевяць планет Сонечнай сістэмы. Куды ж падзеўся Плутон? Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ўспомніць, адкуль пайшла назва «планета». Аказваецца, тэрмін «планета» ўзнік некалькі тысяч гадоў таму. Першапачаткова планетамі называлі зоркі, бачныя няўзброеным вокам, якія перамяшчаліся сярод нерухомых зорак сузор’яў. I слова «планета» ўзнікла ад грэчаскага «aster planetes» — блукаючая зорка. Былі вядомы пяць планет: Меркурый, Венера, Марс, Юпітэр, Сатурн, якія прыкметна рухаліся сярод нерухомых зорак. У 1781 г. з дапамогай тэлескопа быў адкрыты Уран, у 1846 — Нептун. Гэтыя аб’екты былі дастаткова вялікія па памерах, абарочваліся вакол Сонца, свяцілі адлюстраваным ад Сонца святлом, рухаліся сярод нерухомых зорак, але знайсці іх на зорным небе можна было з дапамогай аптычных інструментаў. Тым не менш гэтыя аб’екты таксама аднеслі да планет, паколькі яны істотна выдзяляліся сваімі памерамі. Пасля адкрыцця Плутона амаль 70 гадоў у Сонечнай сістэме знаходзілі толькі малыя планеты — астэроіды і на званне «планета» ніхто не рабіў замаху. Усё змянілася напрыканцы другога тысячагоддзя. 3 дапамогай сучасных аптычных прыбораў і камп’ютарных тэхналогій пачалі адкрываць дастаткова вялікія аб’екты, якія знаходзіліся за арбітай Плутона, у так званым поясе Койпера. Найбольш вядомыя аб’екты: Седна — дыяметр 1800 км, Квавар — 1290 км, Оркус — 1100 км, Варуна — 780 км. 21 кастрычніка 2003 г. быў выяўлены аб’ект з умоўнай назвай 2003 UB 313 дыяметрам у 2400 км. Гэта крыху болей за дыяметр планеты Плутон, дыяметр якога 2300 км. Гэты аб’ект як ні адзін з іншых па сваіх памерах падыходзіў да планет. Значыць, адкрыта дзесятая планета Сонечнай сістэмы? А як жа быць з астатнімі ўжо адкрытымі масіўнымі аб’ектамі? Тут і ўзнікла ў астраномаў непаразуменне, а што ж называць планетай? У жніўні 2006 г. дзве с паловай тысячы астраномаў з усіх краін свету сабраліся на XXVI асамблею Міжнароднага астранамічнага саюза (MAC) у Празе, каб разабрацца, што ж такое планета і заадно вырашыць лёс Плутона. Пасля працяглых абмеркаванняў Плутон перасталі лічыць планетай. Яго аднеслі да карлікавых планет. Плутон. Сучасны малюнак Выява багіні Эрыс Хаумеа, Макемаке, Эрыда. Карлікавая планета — нябеснае цела, па сваіх параметрах падобнае на планету, але не маючае дастатковай масы для таго, каб расчысціць сваю арбіту ад іншых астранамічных аб’ектаў. Плутон стаў прататыпам новага класу транснептунавых аб’ектаў. Яму далі новае астранамічнае абазначэнне — 134 340 Pluto (134 340 Плутон). Класічных планет засталося толькі восем: Меркурый, Венера, Зямля, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун. Усе астатнія аб’екты, якія абарочваюцца вакол Сонца і якія не з’яўляюцца спадарожнікамі, цяпер называюцца малымі целамі Сонечнай сістэмы. А астранамічны аб’ект 2003 UB 313, дзякуючы якому Плутон перастаў быць планетай, пачаў назвывацца 136 199 Eris, ці Эрыда. (Эрыс — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — багіня сваркі і варожасці.) Эрыс таксама аднеслі да карлікавых планет. У 2005 г. у карлікавай планеты Эрыс на тэлескопе Keck на Гаваях адкрыты спадарожнік, якому далі імя Дзіснамія. Спадарожнік абарочваецца вакол Эрыды амаль па кругавой арбіце з перыядам у 16 зямных сутак. Дзіснамія, магчыма, поўнасцю складаецца з вадзянога лёду. На сёння да карлікавых планет адносяцца Цэрэра, Плутон, Кандыдатамі для залічэння да гэтага шэрагу засталіся Орк, Седна, Квавар, Варуна. На асамблеі MAC былі ўведзены новыя правілы для ўваходжання касмічных целаў у планетную сям’ю. Цяпер каб нябеснае цела лічылася планетай, яно павінна абарочвацца вакол Сонца; быць дастаткова вялікім і масіўным, каб прыняць шарападобную форму; каля арбіты гэтага цела не павінна быць астранамічных аб’ектаў параўнальных з ім памераў. Гісторыя адкрыцця, цяпер ужо карлікавай планеты Плутон, досыць цікавая. Плутон быў выяўлены ў лютым 1930 г. амерыканскім астраномам Клайдам Томба. Назіранні праводзіліся па- водле праграмы астранома і прадпрымальніка Персіваля Ловела, які патраціў адзінаццаць гадоў на пошукі планеты. Даследчык памёр у лістападзе 1916 г., так і не ўбачыўшы яе. Праз 13 гадоў пляменнік Персіваля Ловела Роджэр вырашыў аднавіць справу свайго дзядзькі. Праграму пошукаў было даручана правесці маладому астраному Клайду Томба, якому спатрэбіўся амаль год, каб знайсці вельмі слабую планету сярод зорак, ці планету X, як ён сам называў яе. Вучоны зрабіў і праглядзеў тысячы фотаздымкаў зорнага неба і толькі на адным з іх у сузор’і Блізнятаў заўважыў невядомы зорны аб’ект. Прыкладна яшчэ месяц Клайд Tom63 фатаграфаваў гэты ўчастак неба, каб пацвердзіць сваё адкрыццё. Гэта на самай справе была новая, дзевятая, планета Сонечнай сістэмы. Яе прапаноўвалі назваць Ловел — імем вучонага, які тэарэтычна даказаў існаванне планеты, Мінерва — імем рымскай багіні, заступніцы рамёстваў, Плутон — адным з імёнаў Аіда, уладара падземнага царства памерлых. Вядома, што назву Плутон прапанавала адзінаццацігадовая англійская дзяўчынка Венецыя Бернэй з Оксфарда. Назвы Плутон і Харон звязаны з міфічнымі героямі. Плутон рымскае імя старажытнагрэчаскага бога Аіда, сына Кронаса і Рэі, брата Зеўса, Пасейдона і Дэметры, уладара падземнага царства памерлых. Пасля падзелу свету паміж братамі Аід атрымаў падземнае царства. Глыбока пад зямлёй валадарыць ён, седзячы на залатым троне са сваёй жонкай Персефонай. Ніколі не пранікаюць туды промні яркага сонца — Геліяса. Бяздонныя правалы вядуць з паверхні зямлі ў царства Аіда, змрочныя рэкі цякуць у ім. Адна з іх — свяшчэнная рака Сцікс, водамі якой клянуцца самі богі. Нікому няма вяртання з гэтага сумнага царства. Трохгаловы сабака Кербер (Цэрбер), на шыі якога з грозным шыпеннем варушацца змеі, сцеражэ выхад. Суровы стары Харон, перавозчык памерлых, не павязе цераз змрочныя воды Ахеронта ні адну душу туды, дзе свеціць яркае сонца. Міфы распавядаюць пра паядынак Аіда і Геракла, у якім перамог апошні. Геракл выкраў з царства мёртвых сабаку Кербера. Аднойчы Арфей зачараваў Аіда і Персефону сваімі спевамі і граннем на ліры так, што яны пагадзіліся вярнуць на зямлю яго жонку Эўрыдыку. Шчаслівы Арфей паглядзеў на каханую яшчэ да яе вяртання з царства Аіда, чым парушыў дамову з багамі, і Эўрыдыка была вымушана назаўсёды застацца там. 3 моманту адкрыцця Плутона прайшло шмат гадоў, тым не менш карлікавая планета Сонечнай сістэмы і цяпер захоўвае свае тайны. Яна настолькі далёкая, што нават у самыя магутныя наземныя тэлескопы выглядае як дыфузная плямка. Плутон не даследавалі з дапамогай касмічных апаратаў. Сярэдняя адлегласць яго ад Сонца — прыкладна 40 астранамічных адзінак. Карлікавая планета рухаецца вакол свяціла па вельмі выцягнутай арбіце, мінімальная адлегласць складае 29,65 а. а., максімальная — 49,28 а. а. 3 23 студзеня 1979 г. да 15 сакавіка 1999 г. Плутон знаходзіўся бліжэй да Сонца, чым Нептун.