канамернасці будовы зорнага свету. Уран можна разгледзіць толькі ў тэлескоп, але зрэдку бляск планеты бывае такі, што яе можна ўбачыць і простым вокам, дакладна ведаючы размяшчэнне на зорным небе. Адлегласць Урана ад Сонца складае каля 19 астранамічных адзінак. Вакол свяціла па такой велізарнай арбіце ён абарочваецца за 84 зямныя гады, а вакол сваёй восі — крыху больш чым за 17 гадзін. Ёсць адна цікавая заканамернасць абарачэння Урана вакол сваёй восі: яна нахілена да плоскасці арбіты ўсяго на 8°. Гэта значыць, што вось абарачэння планеты амаль поўнасцю супадае з плоскасцю яе арбіты. Рухаючыся вакол Сонца, Уран круціцца, як кажуць, лежачы на баку, ды яшчэ ў супрацьлеглым напрамку ў параўнанні з іншымі планетамі, акрамя Венеры. У выніку, калі вось вярчэння планеты накіравана на Сонца, то ў адным з паўшар’яў Урана Сонца нават на полюсе даходзіць амаль да зеніту, а ў другім паўшар’і два дзесяцігоддзі пануе ноч. Прычыну гэткага становішча Урана разгадваюць астраномы. Паводле адной з гіпотэз, на стадыі ўтварэння планета сутыкнулася з велізарным астэроідам, пасля чаго Уран змяніў арыентацыю сваёй восі і напрамак вярчэння вакол яе. Уран лічыцца планетай-гігантам. Яго дыяметр складае амаль чатыры дыяметры Зямлі, а ў яго нетрах могуць размясціцца адразу 62 Зямлі. На касмічных шалях толькі 15 зямных шароў ураўнаважылі б адзін Уран. На здымках, атрыманых касмічным апаратам «Вояджэр-2», Уран выглядае як блакітна-зялёны шар. Характэрны колер планеты заўважыў у свой час пры назіраннях і Уільям Гершэль. Атмасфера Урана складаецца ў асноўным з вадароду і гелію, аднак каля 2 % прыпадае на метан, які зараз і абумоўлівае блакітна-зялёны колер планеты, бо чырвоныя промні сонечнага святла паглынаюцца метанам у верхніх слаях атмасферы Урана. Мадэляванне на Зямлі ўмоў, падобных да тых, што існуюць у атмасферы Урана, прыводзіць вучоных да думкі, што на планеце могуць выпадаць алмазныя дажджы. Уран атрымлівае ад Сонца ў 370 разоў меней цяпла, чым Зямля. У адрозненне ад іншых планет-гігантаў Уран не выпраменьвае цяпла болей, чым паглынае. Гэта азначае, што ён унутры халодны. I на паверхні планеты вельмі холадна: тэмпература роўная прыкладна -220 °C. Ёсць у Урана (таксама, як у Сатурна) і кольцы. Яны былі выяўлены выпадкова. Астраномы з Карнелійскага універсітэта (ЗША) у сакавіку 1977 г. праводзілі фотаэлектрычныя назіранні Урана, каб атрымаць новыя звесткі пра дыяметр дыска планеты, памеры атмасферы, яе тэмпературу, склад і ціск. У той час Уран праходзіў перад адной не вельмі яркай зоркай з сузор’я Шаляў. Такое адбываецца даволі рэдка, таму быў падрыхтаваны спецыяльны самалёт, каб з яго борта астраномы маглі правесці назіранні. Вучоныя заўважылі, што зорка мігнула па пяць разоў да і пасля таго, як Уран поўнасцю яе засланіў. Гэта з’явілася поўнай нечаканасцю для даследчыкаў. Так у планеты былі адкрытыя пяць слабых кольцаў, якія круцяцца вакол яе. Яшчэ чатыры выяўлены з дапамогай касмічнага апарата «Вояджэр-2». Гэтыя кольцы даволі вузкія, ад 10 да 1000 км, вельмі цёмныя і дрэнна адбіваюць святло. Менавіта таму кольцы ў Урана так доўга не заўважалі. Яны складаюцца з дробнага пылу і невялікіх кавалкаў касмічнага рэчыва. Самае блізкае кольца знаходзіцца на адлегласці 18 000 км ад верхняй мяжы атмасферы планеты. Уран мае вялікую сям’ю спадарожнікаў. На сёння іх налічваецца ўжо 27. Першыя два адкрыў 11 студзеня 1787 г. той самы Уільям Гершэль, апошнія спадарожнікі выяўлены ў 1997—1999 гг. Усе спадарожнікі круцяцца вакол Урана ў плоскасці яго экватара, і таму падаецца, нібы яны лятаюць то ўверх, то ўніз. У якасці назваў для іх абраны імёны герояў твораў Шэкспіра: Кардэлія, Афелія, Біянка, Крэсіда, Дэздэмона, Джульета, Портыя, Разалінда, Белінда, Пак, Міранда, Арыэль, Умбрыэль, Тытанія, ГІердзіта, Аберон, Калібан, Сікаракс, Купідон, Маб, Францыска, Сцяфана, Трынкула, Маргарыта, Праспера, Сецябос, Фердынанд. Пяць спадарожнікаў Урана даволі вялікія па памерах. Напрыклад, дыяметр Тытаніі 1578 км. Вялікія спадарожнікі складаюцца напалову з вадзянога лёду, на 20 % з вугляродных і азотных злучэнняў, на 30 % — з розных злучэнняў крэмнію — сілікатаў. Астатнія спадарожнікі невялікія — радыусам ад 10 да 100 км. Вельмі цікавы спадарожнік Міранда, у якога надзіва няроўная паверхня: тут ёсць горы вышынёй да 20 км, а таксама даліны глыбінёй каля 16 км. I гэта на спадарожніку дыяметрам каля 500 км? На Мірандзе крыху цяплей, чым на Уране: тэмпература дасягае -187 °C. Каля вонкавага кольца Урана, з абодвух яго бакоў, знаходзяцца два маленькія спадарожнікі Кардэлія і Афелія — «пастухі», такія самыя, як у Сатурна. Яны фарміруюць гэтае кольца, уплываюць на размеркаванне часцінак у ім. Старажытная грэчаская легенда апавядае: спачатку існаваў толькі вечны і бязмежны Хаос, у якім знаходзілася крыніца жыцця. Усё ўзнікла з бязмежнага Хаосу увесь свет і несмяротныя багі, у тым ліку і багіня Гея (Зямля), магутная і моцная, якая дае жыццё ўсяму, што расце і жыве. Яна нарадзіла бязмежнае блакітнае Неба (Уран) распасцерла яго над сабою. Уран-Неба пачаў валадарыць у свеце, і узяўшы сабе ў жонкі жыватворную Гею-Зямлю. Паводле старажытнага германа-скандынаўскага міфа, Аберон быў царом эльфаў, а Тытанія яго жонкай. Аднойчы, абмяркоўваючы пытанне, ці існуюць верныя мужы і жонкі, яны пасварыліся. Вырашылі памірыцца, калі знойдуць хоць адну ўзорную верную сямейную пару. I такая знайшлася: гэта былі Рэцыя дачка багдадскага халіфа і Хюон рыцар Карла Вялікага. Кожны з іх прайшоў праз розныя любоўныя іспыты, і тым не менш яны засталіся вернымі адно аднаму. Аберон ухваліў іх за гэта і памірыўся з Тытаніяй. Нептун У далёкім бязмежным космасе, там, куды нават сонечны прамень ляціць крыху болей як чатыры гадзіны, знаходзіцца восьмая ад Сонца планета — Нептун. Касмічны апарат «Вояджэр-2» падляцеў да яе толькі праз дванаццаць гадоў пасля старту з Зямлі. Планету не проста заўважыць на зорным небе: толькі праз магутныя тэлескопы Нептун бачны як слабая сіне-зялёная плямка. Нептун адзін з старажытных рымскіх багоў, звязаных з воднай стыхіяй. Пазней яго атаясамлівалі з грэчаскім богам Пасейдонам. Глыбока на марскім дне стаіць цудоўны залаты замак брата Зеўса Пасейдона. Ён пануе над морамі, а хвалі слухаюцца яго нават па незаўважным руху рукі, узброенай трызубцам. У глыбіні мора жыве з Пасейдонам яго прыгожая жонка Амфітрыта, дачка марскога бога Нерэя і Дарыды. Пасейдон бачыў, як яна са сваімі сёстрамі нерэідамі вадзіла карагоды, і закахаўся ў красуню, выкраў яе ў бацькі. Шмат марскіх бостваў атачае Пасейдона і слухаецца яго. Сярод іх і яго сын Трытон, які трымае ў руках вялікую ракавіну. Калі ён дзьме ў яе, па ўсіх морах разносіцца гром і пачынаюцца страшэнныя буры. Назвы іншых спадарожнікаў Нептуна таксама звязаны з Пасейдонам. Напрыклад, Наяда названа ў гонар німфаў вады наядаў, якія суправаджалі Пасейдона; Пратэй, марскі бог, стары, які падпарадкоўваўся Пасейдону і мог прымаць любое аблічча; Ларыса адна з жонак Пасейдона. Назва спадарожніка Нерэіда паходзіць ад агульнага імя німфаў мора нерэідаў, дачок Нерэя. Іх, паводле розных міфаў, каля сотні. Галатэя — адна з нерэідаў, што ўвасабляе спакойнае і бліскучае мора. Цікавая гісторыя звязана з яго адкрыццём. Сёння вядома, што Нептун адкрылі на «кончыку пяра». Пасля адкрыцця У. Гершэлем Урана за ім пачалі рэгулярна назіраць. Рускі астраном, швед па паходжанні, Андрэй Іванавіч Лексель правёў тэарэтычныя разлікі і пры назіраннях заўважыў, што Уран рухаецца не так, як належыць па тэорыі. Вучоны выказаў меркаванне, што за Уранам павінна знаходзіцца яшчэ адна планета, якая то запавольвае, то паскарае яго рух па арбіце. Гэтая гіпотэза актыўна абмяркоўвалася, але трэба было правесці вельмі складаныя тэарэтычныя разлікі, каб знайсці Нептун. Сучасны малюнак Нептун. Скульптураў порце Капенгагена новую планету. He было гарантыі, што яна ўвогуле існуе. Такія разлікі правялі Джон Адамс, астраном-аматар, студэнт Кембрыджскага каледжа, і Урбэн Лівер’е, матэматык Парыжскай абсерваторыі. Джон Адамс яшчэ з дзяцінства вылучаўся цікавасцю да галаваломных задачак. Калі ён даведаўся, што можна з дапамогай разлікаў знайсці новую планету, то адразу пачаў пошук. Гэтая праца заняла ў Адамса два гады. У верасні 1845 г. ён падрыхтаваў даклад з прадказаннем каардынат невядомай планеты па стане на кастрычнік 1845 г. Двойчы Дж. Адамс ездзіў у Лондан, каб паказаць вынікі сваёй працы каралеўскаму астраному Джорджу Эйры, але сустрэцца з ім так і не змог. Дж. Адамс пакінуў запіску, дзе ўказаў дакладнае месца пошуку новай планеты, але астраномы праігнаравалі паведамленне. У той самы час матэматыку Парыжскай абсерваторыі Урбэну Лівер’е было даручана заняцца разлікамі параметраў арбіты гіпатэтычнай планеты. Ужо праз год, летам 1846 г., У Лівер’е паведаміў вынікі сваёй працы — яны ў асноўным супалі з разлікамі Дж. Адамса. Але астраномы не вельмі спяшаліся шукаць новую планету. Толькі ў верасні назіральнік Берлінскай абсерваторыі Ёган Гале, пасля атрыманага ад У. Лівер’е пісьма, усё ж накіраваў свой тэлескоп на сузор’е Вадаліва, дзе, паводле разлікаў, павінна была знаходзіцца новая планета. 23 верасня 1846 г. Ё. Гале ўбачыў на небе зорку, не пазначаную на картах. Гэта і была восьмая планета Сонечнай сістэмы, якую У Аівер’е прапанаваў назваць у гонар бога мора Нептуна. Як вядома, гэтае імя вельмі падышло новай планеце блакітна-зялёнага колеру — колеру марской хвалі. Доўгі час пра Нептун было вядома вельмі мала. Толькі пасля палёту касмічнага апарата «Вояджэр-2» з’явіліся адказы на некаторыя пытанні. Адлегласць ад Нептуна да Сонца — прыкладна 30 астранамічных адзінак, а гэта азначае, што Нептун знаходзіцца ў 30 разоў далей ад Сонца, чым Зямля. Зразумела, што і цяпла ён атрымлівае няшмат. Тэмпература на яго паверхні ўсярэднім толькі каля -213 °C. Але тут крыху цяплей, чым на Уране, бо ўсярэдзіне Нептун мае крыніцу цяпла. Арбіта планеты вельмі выцягнутая і нават заходзіць за межы арбіты Плутона. Тады Нептун робіцца самай далёкай планетай Сонечнай сістэмы. Такая з’ява назіралася на працягу апошніх гадоў, і толькі ў 1999 г. Нептун зноў заняў сваё законнае месца пад Сонцам. Год на планеце цягнецца 156 зямных гадоў: за такі час яна робіць адзін абарот вакол Сонца. Вакол сваёй восі Нептун абарочваецца за 17 гадзін 52 хвіліны. Маса яго складае 17 зямных мас, а дыяметр у чатыры разы большы за дыяметр Зямлі. Шчыльнасць планеты невялікая — 1,77 г/см3.