Сонца, мае назву жывёл — круг задыяка (круг жывёл). Круг задыяка — аснова ўсякага гараскопа. Па сузор’ях задыяка перамяшчаецца не толькі Сонца, але і Месяц і ўсе планеты. Кожнае сузор’е задыяка абазначаецца пэўным непаўторным сімвалам. Задыякальныя сузор’і займаюць участкі неаднолькавай даўжыні ўздоўж экліптыкі. Іх увогуле 13, а не 12, таму што паміж сузор’ямі Скарпіёна і Стральца знаходзіцца сузор’е Змеяносца, якое не адносіцца да задыякальных. Адлік знакаў задыяка пачынаецца ад моманту веснавога раўнадзенства. Але зямная вось перамяшчаецца ў прасторы. Таму кропка веснавога раўнадзенства мяняе сваё становішча на экліптыцы, апісваючы поўны круг за 25 700 гадоў, а месца знаходжання знакаў задыяка адносна сузор’яў з часам мяняецца. Напрыклад, 21 сакавіка Сонца ўваходзіць у задыякальны знак Авена, але фактычна яшчэ знаходзіцца ў сузор’і Рыбаў. Каб знайсці сузор’е, у якім знаходзілася Сонца, калі мы з’явіліся на свет, трэба ведаць, што яно робіцца бачным прыкладна праз паўгода пасля дня нашага нараджэння. За гэты час Сонца перамяшчаецца з сузор’я, пад якім мы нарадзіліся, і не засвечвае яго сваімі промнямі. Ёсць частка сузор’яў, якія знаходзяцца каля самага зорнага Паўночнага полюса, яны ніколі не заходзяць пад гарызонт і бачныя ў любую пару года. Да іх адносяцца сузор’і Вялікай і Малой Мядзведзіц, Касіяпеі, Цэфея, Дракона, Жырафа, Рысі. На працягу ночы выгляд зорнага неба мяняецца. Адны сузор’і з’яўляюцца на зорным небе, другія заходзяць пад гарызонт. Напрыклад, сузор’е Арыёна, якое вельмі прыкметнае зімнімі вечарамі, добра відаць раніцай над усходнім гарызонтам нават у жніўні. Лепей за ўсё назіраць сузор’і, якія знаходзяцца найбольш высока над гарызонтам, ці як кажуць астраномы, кульмініруюць. Тыя ж сузор’і, што знаходзяцца каля гарызонту, назіраць больш складана. Таму ўмоўна вызначым, што сузор’і, якія мы знойдзем на зорным небе апоўначы, будуць найлепш бачныя менавіта ў гэтую пару года. Да веснавых сузор’яў можна аднесці Аьва, Малога Аьва, Дзеву, Чашу, Ворана, Валапаса, Паўночную Карону, Шалі, Гончых Псоў, Валасы Веранікі, Гідру, Рака, Змяю, Змеяносяца. Л е т н і я сузор’і — Ліра, Лебедзь, Арол, Геркулес, Малы Конь, Дэльфін, Страла, Аісічка, Вадаліў, Казярог, Стралец, Скарпіён. В о с е н н ю адшукаем Пегаса, Андрамеду, Персея, Авена, Трохкутнік, Рыбаў, Кіта, Яшчарку. 3 і мой найлепш бачны сузор’і Арыёна, Цяльца, Вялікага і Малога Пса, Блізнятаў, Возніка. Пра большасць сузор’яў распавядаецца ў міфах і паданнях, іх шматлікія, своеасаблівыя назвы і выявы сустракаюцца ў розных кнігах і зорных картах. У многіх сузор’ях ёсць цікавыя астранамічныя аб’екты для назіранняў, па сузор’ях рухаюцца «блукаючыя зоркі» — планеты. Некаторыя з іх можна знайсці простым вокам, а іншыя — з дапамогай бінокля ці аматарскага тэлескопа. Незаходныя сузор’і Вялікая Мядзведзіца Вялікая Мядзведзіца — самае вядомае сузор’е нашага неба. Сем найбольш яркіх зорак утвараюць фігуру, што нагадвае коўш. Усяго ў сузор’і налічваецца каля 125 зорак, якія можна ўбачыць няўзброеным вокам. Але каб у такім россыпе зорак разгледзець абрысы мядзведзіцы з доўгім выцягнутым хвастом, трэба мець багатую фантазію. У старажытных кітайцаў сем зорак каўша мелі назву Паўночны Коўш — Бэўдоў і выкарыстоўваліся для адліку часу. У народзе гэтае сузор’е называлі па-рознаму: Калёсы, Воз, Вялікая Павозка, Давыдава Калясніца, Лось, Вялікі Коўш. Шмат назваў сузор’я было і ў старажытных беларусаў: Воз фараонскі, Вазок, Воз з дышлем паломаным, Конь, Конь з вазом, Конь і Калёсы, Павозачка Аліяшова, Калясніца, Коўшык, Чаша, Коўш, Сітца, Стажар’я, Вядзмедзіца, Сахачы. Але ў астраномаў прынята адзіная назва — Вялікая Мядзведзіца. На латыні назва сузор’я Ursa Major, скарочаная назва на зорных картах — Uma. Сузор’е знаходзіцца на паўночным паўшар’і неба. На тэрыторыі Беларусі Вялікую Мядзведзіцу відаць круглы год. Гэта незаходнае сузор’е. Па каўшы знаходзяць Палярную зорку: праз дзве крайнія зоркі ( ад а Мерак да [3 Дубге) праводзяць уяўную лінію і прадаўжаюць яе прыблізна на пяцікратную адлегласць паміж гэтымі зоркамі. Таму зоркі Мерак і Дубге называюць Паказальнікамі. Пра Вялікую Мядзведзіцу складзена шмат легендаў. Найбольш вядомая грэчаская. Царыца Аркадзіі, Каліста, вылучалася незвычайнай красою. Нават яе імя сведчыла пра гэта: Каліста значыць найпрыгажэйшая. На яе звярнуў увагу самы галоўны з багоў Зеўс. Царыца адказала ўзаемнасцю. Неўзабаве Каліста нарадзіла сына, якога наракла Аркадам. Але нядоўга яна цешылася сваім мацярынскім шчасцем. Жонка Зеўса, раўнівая Гера, вырашыла адпомсціць свайму нявернаму мужу і ператварыла Калісту ў мядзведзіцу. Вялікая Мядзведзіца — для беларусаў конь з вазом. Маленькага Аркада знайшлі ў лесе паляўнічыя. Яны выгадавалі хлопчыка. Ён вырас і стаў таксама паляўнічым, выдатным стралком з лука. Цэлымі днямі Аркад паляваў Стажар'я — так беларусы ўяўлялі сузор 'е Вялікай Мядзведзіцы. на дзікіх звяроў і не здагадваўся, што ўсе гэтыя гады за ім употай сачыла яго маці, ператвораная ў мядзведзіцу. Аднойчы, калі Аркад быў на паляванні ў лясным гушчары, Мядзведзіца забылася пра асцярожнасць і трапіла на вочы сыну. Зазвінела цеціва, яшчэ імгненне і страла ўваткнецца ў сэрца Калісты. У гэты момант умяшаўся Зеўс, падхапіў Мядзведзіцу і панёс яе на неба разам са сваім сынам Аркадам. Эстонская легенда дала сузор'ю назву Калёсы Педо. Селянін Педо ехаў на калёсах па лесе. Раптам на яго вала накінуўся воўк. Але багі забаранялі ваўкам нападаць на свойскую жывёлу, якая выконвае працу. I воўк быў пакараны. Бог запрог яго разам з валом у калёсы і памясціў на неба. Межы сузор’я Вялікай Мядзведзіцы — не толькі коўш з ручкай. Гэта адно з самых вялікіх сузор’яў. Калі арыентавацца па ім, можна Выява сузор 'я Вялікай Мядзведзіцы ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829 Карта сузор ’яў Вялікай Мядзведзіцы. Гончых Псоў, Малога Льва знайсці на небе шмат іншых сузор’яў. Назіраючы за Вялікай Мядзведзіцай на працягу ночы, лёгка прасачыць, як адбываецца сутачнае вярчэнне нябеснай сферы, як пры гэтым пераварочваецца зорны коўш. Усе яркія зоркі каўша маюць уласныя назвы. Пачнём з ручкі каўша: r| Uma — Бенеташ, ці Алькаід — прадвадзіцель плакальшчыц; ( Uma — Міцар — набедраная павязка; е Uma — Аліёт — сэнс невядомы; б Uma — Мегрэц — пачатак хваста; у Uma — Фекда — бядро; Р Uma — Мерак — паясніца; a Uma — Дубге — мядзведзь. Зоркі рухаюцца ў касмічнай прасторы ў розных напрамках, таму абрысы сузор’я з цягам часу мяняюцца. Паглядзім уважліва на ( Uma — Міцар — сярэднюю зорку ў ручцы каўша. Паблізу яе заўважым слабую зорачку — Алькор. У перакладзе з арабскай мовы Міцар і Алькор азначаюць Конь і Вершнік. (Калісьці па іх правяралі вастрыню зроку будучых ваяроў.) Толькі з дапамогай тэлескопа ў сузор’і можна адшукаць некалькі спіральных галактык: M81, М82, M101, M108, M109, якія знаходзяцца ад нас на велізарнай адлегласці. Напрыклад, прамень святла будзе вандраваць па Сусвеце 8 млн гадоў, каб прайсці шлях ад галактыкі M101, бачнай нам з рабра, у Вялікай Мядзведзіцы да нашай Сонечнай сістэмы. Бачная амаль без усякіх дэталяў планетарная туманнасць М97, ці Сава,— адна з самых вялізных, што назіраецца. Спіральная галактыка M81 і вераценападобная М82 утвараюць ядро, магчыма, самай блізкай да нас групы галактык, адлегласць да якой каля 7 млн светлавых гадоў. Малая Мядзведзіца Малая Мядзведзіца — незаходнае сузор’е. Яго лацінская назва Ursa Minor, скарочаная — UMi. Формай яно нагадвае больш коўш (другая назва — Малы Коўш), чым мядзведзіцу. Гэта не такое яркае сузор’е, як Вялікая Мядзведзіца, але менавіта ў ім знаходзіцца самая важная зорка нашага неба — Палярная. Малая Мядзведзіца амаль цалкам абкружаная сузор’ем Дракона, толькі на поўнач ад яе можна ўбачыць сузор’е Жырафы. Калі багіня Гера дазналася, што Аркад і яго маці ператварыліся ў зоркі, яна вельмі засмуцілася: яе суперніца з сынам апынуліся на небе. Гера дамаглася абяцання ад бога мораў, што ён не дазволіць ім апусціцца за гарызонт і адпачываць разам з іншымі зоркамі ў марскіх хвалях. Таму Вялікая і Малая Мядзведзіцы ніколі не заходзяць за лінію гарызонту, а ўвесь час круцяцца вакол полюса як каляпалярныя сузор'і. Ёсць і іншыя легенды пра гэтыя сузор'і. У іх распавядаецца пра тое, як мядзведзі апекавалі малога Зеўса, калі той хаваўся ад свайго бацькі Крона на востраве Крыт. Крон правіў Алімпам і, баючыся прадказанага яму лёсу ( уласныя патомкі пазбавяць яго ўлады), праглынаў усіх сваіх нованароджаных дзяцей. Яго жонка Рэя, каб выратаваць сына Зеўса ад такой долі, схавала яго ў пячоры на востраве і даручыла Каромысла — так беларусы ўяўлялі сузор 'е Малой Мядзведзіцы. мядзведзям клапаціцца пра дзіця. Пазней Зеўс у знак падзякі зрабіў сваіх апекуноў несмяротнымі і перанёс іх на неба. Фінікійцы называлі Малую Мядзведзіцу Размаўляючае сузор'е, Першы Кіроўца (бо сузор'е ўказвала курс мараходам). У казахаў Палярная зорка Жалезны Цвік (ТэмірКазык цвік забіты ў неба), а ў астатніх зорках Малой Мядзведзіцы яны бачылі прывязанага да гэтага цвіка аркан, надзеты на шыю каня (сузор'е Вялікай Мядзведзіцы). Арабы прымалі зоркі Малой Мядзведзіцы за наезнікаў, а Палярную зорку лічылі адтулінай у небе, дзе замацавана зямная вось. Персы прыкмецілі ў ёй сем пладоў Фінікавай Пальмы і Дрэва Жыцця. Скандынавы меркавалі, што на месцы Палярнай зоркі замацаваны ўвесь Сусвет. Вядомы і такія народныя назвы Палярнай зоркі як Сцежка, Трымаючая Зорка, Зорка Карабля, Зорка Мора, Паказальнік Шляху. He абышлі гэтае сузор'е і старажытныя беларусы. Малую Мядзведзіцу на Беларусі называлі Каромысла, Вышэзар, Ласажар, Стожар'е. Палярная зорка мела назвы: Зорны Кол і Гвозд. Вялікая і Малая Мядзведзіцы. Малюнак з кнігі 1533 г. Знайсці Малую Мядзведзіцу на небе няцяжка. Дзве зоркі каўша (a і Р) Вялікай Мядзведзіцы паказваюць на галоўную зорку Малой Мядзведзіцы — Палярную, якая знаходзіцца ў ручцы каўша. Астатнія шэсць зорак коўшыка не проста разгледзець у звычайных умовах. Вядома, што на працягу сутак купал неба круціцца разам з зоркамі. Але гэта толькі здаецца. На самай справе Зямля робіць адзін абарот вакол сваёй восі за суткі. Мы не можам заўважыць руху зямнога шара, але бачым яго адбітак на кручэнні купала неба. Ён круціцца вакол уяўнай восі, што завецца воссю свету і паралельная зямной восі. Кропка, у якой гэтая вось перасякаецца з купалам неба, знаходзіцца побач з Палярнай зоркай і называецца Паўночным полюсам свету.