• Газеты, часопісы і г.д.
  • Над намі неба  Кастусь Цыркун

    Над намі неба

    Кастусь Цыркун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2009
    63.66 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Перыяд абарачэння Плутона вакол Сонца — амаль 249 гадоў, а вакол сваёй восі ён робіць адзін абарот (у супрацьлеглым напрамку адносна іншых планет, акрамя Венеры і Урана) за 6,4 зямнога дня. На Плутоне ёсць яркія палярныя шапкі і вельмі неаднародная экватарыяльная вобласць. Большая частка карлікавай планеты пакрыта слоем замерзлага азоту і метану, у некаторых месцах на паверхню выходзіць вадзяны лёд. Плутон мае вельмі тонкую атмасферу з азоту, метану і ўгарнага газу (монааксіду вугляроду).
    У час, калі ён знаходзіцца на максімальнай адлегласці ад Сонца, атмасфера замярзае і выпадае на паверхню ў выглядзе снегу. Тэмпература тут зімой -230 °C, летам (пры мінімальнай адлегласці ад Сонца) падымаецца да -200 °C. У 1994 г. упершыню за ўсю гісторыю астраноміі з дапамогай касмічнага тэлескопа імя Хабла атрыманы першыя прамыя выявы паверхні Плутона. 3 дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі была складзена карта паверхні карлікавай планеты, якая ўяўляе чаргаванне цёмных і светлых участкаў.
    Плутон невялікі па памерах: яго дыяметр прыкладна 2324 км, маса — каля 0,0022 зямной, а шчыльнасць — 2 г/см3. Вызначэнне гэтых параметраў — вельмі складаная задача, і пры правядзенні далейшых даследаванняў яны будуць удакладняцца.
    У 1978 г. астраном Д. Крысці з Марской абсерваторыі ЗША на адной з фотапласцінак заўважыў каля верхняй часткі Плутона невялікі бугор. Аналіз здымкаў паказаў, што выяўлены аб’ект рухаецца вакол планеты. Стала зразумела, што адкрыты спадарожнік Плутона. Д. Крысці прапанаваў назваць яго Харонам у гонар сваёй жонкі
    Харлін і міфічнага пера-
    возчыка душ памерлых у царства Аіда. Спадарожнік ненашмат меншы за Плутон, і яго арбіта знаходзіцца блізка ад планеты. Мяркуюць, што планета і яе спадарожнік утвараюць пару, што сінхронна рухаецца. Харон заўсёды павернуты да Плутона адным паўшар’ем. За працяглы час існавання гэтай сістэмы спачатку суткі спадарожніка зраўняліся з перыядам яго абарачэння вакол планеты, а потым і Плутон пачаў круціцца вакол сваёй
    Падвойная карлікавая планета Плутон — Харон са сваімі спадарожнікамі
    восі з тым самым перыядам. Ёсць меркаванні, што з цягам часу сістэму Зямля — Месяц чакае аналагічны лёс.
    Як толькі была разлічана арбіта Харона, вучоныя адразу вызначылі, што з 1985-га па 1990 г. у сістэме Плутон — Харон будуць адбывацца рэдкія з’явы, якія паўтараюцца адзін раз у 124 гады. Толькі два разы на працягу абароту Плутона вакол Сонца Зямля, Сонца і Плутон знаходзяцца насупраць плоскасці арбіты Харона, і тады Плутон і Харон па чарзе засланяюць адзін аднаго для зямнога назіральніка. Прыкладна ў гэты самы час яны засланяюць сонечнае святло, адкідваюць адзін на аднаго цень, які бачны з Зямлі. Разнастайныя навуковыя даследаванні дапамаглі атрымаць шмат новых дадзеных пра гэтую планетную сістэму. Так, дыяметр Харона быў вызначаны ў 600 км, яго сярэдняя шчыльнасць — 1,84 г/см3. Выказана меркаванне, што Харон, магчыма, увесь пакрыты лёдам.
    Да 24 жніўня 2006 г. Харон лічыўся спадарожнікам Плутона. Цяпер жа Харон з’яўляецца адным з кампанентаў падвойнай планеты Плутон — Харон.
    Цэнтр масы ў сістэме «падвойная планета» (Плутон — Харон) знаходзіцца ў адкрытым космасе, а ў сістэме «планета — спадарожнік» (Зямля — Месяц) — унутры планеты.
    Пра тое, як у Плутона з’явіўся кампаньён, існуе шмат розных гіпотэз. Найбольш верагодная — пра захоп Плутонам Харона з пояса Койпера ці з пояса каметных ядраў воблака Аорта.
    А вось спадарожнікі ў падвойнай карлікавай планеты былі адкрыты з дапамогай касмічнага тэлескопа Хабла ў маі 2005 г. Яны носяць імёны Нікс (Нікіта) і Гідра і маюць невялікія памеры — 40 і 60 км.
    Для даследаванняў Плутона ў 2006 г. адпраўлены амерыканскі касмічны апарат «Новыя Гарызонты», які падляціць да карлікавай планеты толькі ў 2015 г. Пасля гэтага ён адправіцца даследаваць некаторыя аб’екты пояса Койпера.
    СУЗОР’І
    Сярод мноства зорак начнога неба можна заўважыць, што некаторыя з іх больш яркія за астатнія. Некаторыя зоркі аб’ядноўваюцца ў групы, якія можна акрэсліць уяўнымі лініямі. I тады на зорным небе з’яўляюцца абрысы дзівосных нябесных жывёлін, фігур і прадметаў. Гэтыя сімвалічныя фігуры з сукупнасці бачных зорак людзі пачалі называць сузор’ямі.
    Яшчэ з антычных часоў да нас дайшла традыцыя прыпісваць сузор’ям вобразы міфалагічных герояў. Дзякуючы папулярнасці літаратурнага помніка антычнасці — паэме «З’явы» Арата з Сол (каля 310—245 г. да н. э.) мы і сёння карыстаемся назвамі сузор’яў, якія дайшлі з таго далёкага часу. Арат па загадзе цара Македоніі Анцігона Гоната зрабіў пераказ у вершах страчаных кніг Еўдокса Кнідскага (каля 403—350 г. да н. э.). У адной з частак перакладу дэтальна апісваюцца сузор’і і іх месцазнаходжанне на начным небе.
    Вось як апісваў Арат сузор’і Вялікай і Малой Мядзведзіцы:
    Грэкі іх «Аркты» завуць, «Мядзведзіцы» — мы называем Альбо «Вазы», бо іх абрысы нагадваюць павозку — Тры на аглоблі зоркі і чатыры ў калёсах мігаюць.
    Калі ж ім аблічча дасі мядзведзіц, убачыш, як блішчаць Вочы звяроў, у адной галава над касматай спіною Свеціць другой, і мызы схіліўшы па-звярынаму ўніз Рухаюцца разам яны, цягненыя зводам нябесным.
    Самае падрабязнае апісанне выявы сузор’яў робіць Клаўдзій Пталамей (каля 150 г. н. э.) у працы «Альмагест». У ёй прыводзяцца падрабязныя апісанні размяшчэння кожнай зоркі ў фігуры ці каля яе. Менавіта па гэтай працы вучоныя змаглі стварыць выявы шматлікіх сузор’яў, якія вядомы і сёння.
    Самы старажытны зорны атлас з абрысамі сузор’яў знаходзіцца ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Неапалі — мармуровая
    скульптура тытана Атласа, які трымае зорнае неба. На зорным небе знаходзяцца выявы сузор’яў. Гэтая скульптура адносіцца да II ст. н. э. Але лічыцца, што такія глобусы існавалі і ў часы Гіпарха (II ст. да н. э.) і Еўдокса (IV ст. да н. э.).
    Вельмі не простым быў шлях афармлення зорнага неба. Да нашага часу захаваліся шматлікія старажытныя кнігі, зорныя карты і атласы розных краін і народаў. У кожным з выданняў своеасабліва падаюцца выгляд зорнага неба і абрысы сузор’яў на ім.
    Кожны народ па-свойму ўспрымаў начное неба і сузор’і, даваў ім свае назвы. Паралельна існавалі назвы афіцыйна прынятыя і народныя. У Кітаі ў IV ст. да н. э. налічвалі 122 сузор’і, у XVIII ст. манголы вылучалі ўжо 237 сузор’яў. У «Альмагесце» Клаўдзія Пталамея былі апісаны 47 сузор’яў паўночнага неба (яны захаваліся і да нашага часу). Астатнія з сённяшніх сузор’яў былі ўведзены: 12 сузор’яў паўднёвага неба выдзеліў у 1595 г. Пітэр Дзірксзун Кейзер, 3 — Пітэр Планцыўс (1598), 7 — Ян Гевелій (1690), 14 нанёс на карту Мікола Лакайль (1752). Былі спробы скінуць антычных герояў міфаў і легендаў з зорнага неба. Сучаснік Ёгана Баера, Юліус Шылер, ваяўніча збіраўся ачысціць нябёсы ад слядоў язычніцтва шляхам пераробкі сузор’яў у біблейскія персанажы.
    У гісторыю фарміравання назваў сузор’яў і складання зорных картаў унеслі свой уклад і выхадцы з Беларусі. Ёсць звесткі пра тое, што папулярызатар навукі, літаратар, перакладчык Ілля Фёдаравіч Капіеўскі (Капіевіч; 1651 —1714), які нарадзіўся па розных звестках ці то на Берасцейшчыне, ці то на Случчыне, з’яўляецца аўтарам першай рускамоўнай зорнай карты. Ён таксама ўпершыню ўвёў у расійскі навуковы ўжытак назвы сузор’яў Арыёна, Дзевы, Лебедзя, Рака, Скарпіёна.
    Да фарміравання назваў сузор’яў меў дотык і нараджэнец вёскі Сламянка Гродзенскага павета Марцін Пачобут Адляніцкі (1728 — 1810). Атрымаўшы добрую адукацыю, ён займаўся матэматыкай і астраноміяй, быў педагогам і выкладчыкам. Марцін Пачобут завяршыў будаўніцтва віленскай астранамічнай абсерваторыі, а потым быў яе дырэктарам. У 1777 г. ён прапанаваў скласці са слабых зорак новае сузор’е Цяльца Панятоўскага, названага так у гонар апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пачобут лічыў, што
    гэтая група зорак нагадвае скопішча Гіяды, што ў сузор’і Цяльца. Але прыдуманае Пачобутам сузор’е не прыжылося на зорным небе.
    Поўны парадак на зорным небе астраномы навялі толькі ў 1922— 1935 гг. Міжнародны астранамічны саюз афіцыйна зацвердзіў спіс сузор’яў і межы паміж імі. На сучасных зорных картах налічваецца 88 сузор’яў паўночнага і паўднёвага зорнага неба. А пад с у з о р’е м разумеюць участак зорнага неба з характэрнай бачнай групоўкай зорак, выдзеленай для зручнасці арыенціроўкі і іх абазначэння.
    На працягу года, у цёмныя бязмесячныя ночы, беларусы могуць знайсці каля 50 сузор’яў зорнага неба. У астраномаў прынята называць сузор’і на лацінскай мове, таму на зорных картах усіх краін свету аднолькавыя назвы. Зоркі на картах і атласах пазначаюць белымі кружочкамі розных памераў на чорным фоне альбо чорнымі — на белым, Чым ярчэйшая зорка, тым большым дыяметрам малююць кружок. Зоркі пазначаюць літарамі грэчаскага алфавіта: самыя яркія — а, і далей — [1, у, б... па меры памяншэння бляску. Праўда, бываюць у гэтым правіле некаторыя выключэнні, Самыя значныя зоркі ў сузор’ях маюць уласныя назвы. Напрыклад, самая яркая зорка ў сузор’і Валапаса — a Boo, мае ўласную назву — Арктур.
    Бачны бляск нябесных аб’ектаў вызначаюць у зорных велічынях і пазначаюць лічбай з індэксам т, напрыклад 2т, гэта азначае, што зорка мае другую зорную велічыню. Няўзброеным вокам можна бачыць зоркі да 6т. Чым большы бачны бляск зоркі, тым меншая яе зорная велічыня. Розніцы ў адну зорную велічыню адпавядае змяненне ў яркасці ў 2,5 разы. Найбольш яркія нябесныя аб’екты маюць адмоўную зорную велічыню: зорка Сірыус (-1т, 5), Сонца (-26т, 7).
    Ёсць некалькі сузор’яў, якіх выдзяляюць асобна. Яшчэ ў Сгаражытнай Грэцыі вучоныя астраномы выявілі, што Сонца на небе штомесяц перамяшчаецца паміж зорак у напрамку, процілеглым бачнаму зямлянам сутачнаму руху небасхілу. Яно абыходзіць усю нябесную сферу за 12 месяцаў. Таму гадавы шлях Сонца паміж зорак быў падзелены на 12 роўных частак, прычым кожная з іх была пазначана сімвалам бліжэйшага сузор’я. Гэтыя сімвалы атрымалі назвы знакаў задыяка, а сукупнасць сузор’яў, якія размяшчаюцца ўздоўж экліптыкі — бачнага шляху Сонца паміж зорак на працягу года,— назвалі к р у г а м, ці поясам задыяка. Большасць сузор’яў, па якіх праходзіць
    Вялікая Мядзведзіца — выдатны арыенцір для пошуку яркіх зорак іншых сузор 'яў.