Ян Гевелій бачыў у сузор'і двух сабак, што гоняць Мядзведзіцу, a на павадку іх утрымлівае Валапас. Паўночная частка сузор'я ўтварае групу пад назваю Астэрыён (зорны), паўднёвая Хара (радасць). На шыі ў Хары ззяе Сэрца Карла, названая ў гонар англійскага караля Карла Другога. Менавіта ён заснаваў Грынвіцкую абсерваторыю. У час буржуазнай рэвалюцыі, пасля пакарання бацькі, Карл Другі быў выгнаны Кромвелем з краіны, аднак у 1660 г. вярнуўся на радзіму. Прыдворны ўрач Скабора заўважыў, што менавіта ў час вяртання караля ў Лондан гэтая зорка блішчэла вельмі ярка. Сэрца Карла — адна з найпрыгажэйшых падвойных зорак. Галоўная зорка — гарачы блакітны гігант, вакол якога абарочваецца жаўтаваты спадарожнік. Акрамя таго, кожная з іх яшчэ і спектральна падвойная. Чатыры зоркі — Сэрца Карла, Арктур, Дэнэбола і Спіка — утвараюць так званыя Алмазы Дзевы. Зорка Сэрца Карла знаходзіцца непадалёку ад сузор’я Льва, таму арабам яна ўспрымалася як Пячонка Льва. На зорных картах сузор’е мела розныя назвы: Рака Іардан, Сабачаняты, Ноша Вярблюда. Ёсць у сузор’і вельмі цікавы астранамічны аб’ект, які можна разгледзець нават у школьны тэлескоп. Гэта падвойная галактыка M51, ці Водаварот у Гончых Псах. Знайсці яе няцяжка: галактыка знаходзіцца ў вяршыні роўнастаронняга трохкутніка, дзве іншыя вяршыні якога г| Вялікай Мядзведзіцы і зорка 21 Гончых Псоў. Можна ўбачыць не толькі асноўную галактыку, але і яе спадарожнік. Пры павелічэнні ў 100 разоў і дыяметрам аб’ектыва тэлескопа болей за 300 мм відаць спіральную структуру галактыкі. Пра гэтую яе асаблівасць вучоныя даведаліся ў 1845 г., калі ірландскі астраном Лорд Рос (Lord Rosse) упершыню заўважыў у свой вялікі самаробны тэлескоп спіральныя галіны ў галактыцы. M51 адносіцца да так званых узаемадзейных галактык, бо абедзве галактыкі абменьваюцца паміж сабою галактычным рэчывам. Каля 20 млн гадоў імчыцца святло ад гэтага патаемнага зоркавароту да Зямлі. Вядомы яшчэ тры адносна яркія галактыкі ў Гончых Псах: М63, М94, M106. Але яны не такія прыгожыя, як Водаварот, і іх даволі цяжка адшукаць сярод зорак. Галактыку М63 называюць Сланечнікам. Ёсць у Гончых Псах даволі яркае шаравое зорнае скопішча M3, якое рухаецца ў космасе і набліжаецца да нас з хуткасцю каля 150 км/с. Валасы Веранікі Адразу пад сузор’ем Гончых Псоў размяшчаецца сузор’е, якое мае дзіўную назву Валасы Веранікі. 3 гэтым сузор’ем звязана прыгожая старажытная легенда пра сапраўдныя гістарычныя асобы. На латыні сузор’е Валасы Веранікі мае назву Coma Berenices, скарочаная — Com. 3 розных бакоў яго акаляюць Валапас, Дзева, Леў, Вялікая Мядзведзіца. У сузор’і няшмат яркіх зорак. Яны не ўтвараюць якой-небудзь прыкметнай геаметрычнай фігуры, каб вызначыць Валасы Веранікі на зорным небе. Але, калі добра прыгледзецца, у правай палавіне сузор’я можна заўважыць невялікую групу слабых зорачак, якія нагадваюць клін журавоў. Пры назіранні сузор’я ў магутны тэлескоп бачна вялікая колькасць галактык. Гэта воблака галактык складаецца прыкладна з тысячы зорных сістэм, якое колькасна крыху адпавядае аналагічнаму ў сузор'і Дзевы. Адлегласць да сузор’я велізарная — 25 млн парсек. Прытым галактыкі рухаюцца ў напрамку ад Зямлі з неверагоднай хуткасцю — 7400 км/с. У каталозе Месье найярчайшыя галактыкі маюць абазначэнні: М64, М85, М88, M91, М98, М99, M100. Галактыка М64 — Чорнае Вока ўтрымлівае вялізнае цёмнае пылавое воблака вакол ядра. Адна з зорак у Валасах Веранікі мае ўласную назву: a Com — Дыядэма. Каля яе можна адшукаць з дапамогай школьнага тэлескопа шаравое зорнае скопішча М53. У розны час народы давалі свае імёны гэтаму сузор'ю, але часта яго адносілі і да суседніх. Сноп пшаніцы — так называлі сузор'е і звязвалі яго то з земляробам Валапасам, то з захавальніцай ураджаю Дзевай. Сярэднявечныя арабы прыпісвалі яго да сузор'я Льва і далі імя Кутасік ільвінага хваста. /\ паводле адной рускай казкі гэта сляды ад стрэлаў, якія пускалі асілкі ў Зорную хусцінку. Арабскі астраном аль-Суфі называў гэтае сузор'е аль-Дыяфіра (Жаночая каса). У II ст. старажытнагрэчаскі астраном Клаўдзій Пталамей назваў сузор'е Плага/мас (Куча валасоў). На Украіне сузор'е мела назву Валасажар, а ў Эстоніі Эрнекахл (Пучок гароху). Была яшчэ адна назва Валасы Самсона, таго самага біблейскага героя, сіла якога знаходзілася ў яго валасах. Самсону здрадзіла яго каханка Даліда: яна ведала тайну, усыпіла Самсона, паклікала чалавека і загадала яму састрыгчы цудоўныя Валасы Веранікі. Выява са старажытнага атласа валасы. Без валасоў Самсон страціў сваю сілу, і Даліда выдала яго ворагам. Сузор’е Валасы Веранікі як самастойнае занесена ў зорны каталог 1590 г. Назву яму дала падзея, якая на самай справе адбылася ў 245 г. да н. э. і была апісана ў паэме «Локан Беранікі» захавальнікам Александрыйскай бібліятэкі Калімахам. Белакурая прыгажуня Бераніка, дачка цара Мігаса, які жыў у Кірэнайцы (сучасная Лівія), выйшла замуж за цара Пталамея III Эвергета. Асабліва прыгожыя былі яе залацістыя валасы, нават на статуях іх залацілі. Хутка пасля вяселля маладому мужу давялося выправіцца на вайну з сірыйскім царом Селеўкам II Калінікам. Засмучаная Бераніка дала клятву ў храме Афрадыты, што яна ахвяруе свае валасы, калі нарачоны вернецца жывы. Вайна цягнулася цэлых восем гадоў, але Пталамей усё ж перамог і вярнуўся жывы. У дзень вяртання Бераніка аднесла свае валасы ў храм Афрадыты, але ў першую ж ноч яны зніклі. Жанчына была ў вялікім адчаі, ахову храма чакала смяротнае пакаранне. Але прыдворны астраном Конан Самоскі запэўніў цара і царыцу, што валасы не выкрадзены, а ўзнесены Афрадытай на неба і ператвораны ў сузор'е. Праз 200 гадоў пасля гэтай падзеі старажытнарымскі паэт Гай Валерый Катул пераклаў названую паэму з грэчаскай мовы на латынь. Сучасны расійскі астраном М. Мамуна мяркуе, што назва сузор’я ўзнікла з іншай прычыны. У 240 г. да н. э., падчас той самай вайны, на небе з’явілася яркая камета, якая пазней атрымала імя Галея. У перакладзе «камета» азначае «валасатая зорка». Шлях яе пралягаў праз сузор’і Персея, Блізнятаў, Рака, а пры праходжанні праз сузор’е Льва яе хвост быў накіраваны якраз на тое месца, дзе знаходзіцца цяпер сузор’е Валасы Веранікі. Магчыма, камета Галея падштурхнула Конана Самоскага да думкі пра ўзнясенне валасоў Беранікі на неба. Шалі Задыякальнае сузор’е Шалі знойдзем на зорным небе з сярэдзіны красавіка, калі яно даволі высока падымаецца над гарызонтам. Лацінская назва сузор’я — Libra, скарочаная — Lib. Сонца знаходзіцца ў Шалях 31.10 — 22.11, а ў знаку 24.09 — 23.10. Задыякальны знак сузор’я Шаляў — —. Шалі лёгка знайсці на небе, калі з’яднаць умоўнай лініяй крайнюю зорку ў «ручцы каўша» Вялікай Мядзведзіцы з Арктурам (найярчэйшай зоркай сузор’я Валапаса) і прадоўжыць яе на поўдзень: лінія пакажа на сярэднюю з трох зорак Шаляў, злева ўнізе і справа ўнізе ад яе мы знойдзем дзве зоркі, што ствараюць чашы шаляў. У бязвоблачную ноч, калі на небе няма Месяца, у сузор’і простым вокам можна заўважыць каля 50 зорак, але толькі шэсць з іх вылучаюцца сярод астатніх. Некаторыя з іх маюць асабістыя назвы: a Lib — Зубен Эльгенубі, р Lib — Зубен Эльшэмалі, у Lib — Зубен Эльакраб, Ь Lib — Зубен Эльакрыбі, 0 Lib — Зубен Хакрабі. Шалі — адно з нешматлікіх сузор’яў, назвы якіх звязаны не з гераічнымі ўчынкамі, а з тэхнічнымі дасягненнямі мінулага. Егіпцяне пасля збору ўраджаю, перад тым як засыпаць пшаніцу ў сховішча, важылі яе. У гэты час Сонца знаходзілася ў сузор'і Шаляў. „ , ... . Такім чынам, сузор'е нагадвала пра Выява сузор яу Скартена і Шаляуу атласе J ~ г КарнеліяРейсіга(і829) ўзважванне сабранага ўраджаю. Яшчэ адно меркаванне наконт паходжання назвы сузор'я. Больш за два тысячагоддзі таму кропка асенняга раўнадзенства знаходзілася ў Шалях. Тут Сонца бывала 23 верасня, і працягласць дня была роўнай працягласці ночы. Магчыма, гэта стала прычынай назвы сузор'я ў старажытнасці. Міфы звязваюць сузор'е з багіняй Дзіке дачкой Зеўса і Феміды. Дзіке абыходзіла зямлю са сваімі шалямі. Яна сачыла за несправядлівымі людзьмі і суддзямі, паведамляла пра іх справы Зеўсу, а ён сурова караў вінаватых. Багіня Дзіке была ворагам усялякай хлусні і падману. Зеўс пакінуў шалі сваёй дачцэ Дзіке на небе як напамін людзям пра тое, што яны павінны прытрымлівацца законаў і кіравацца ў справах і адносінах толькі справядлівасцю. Існуюць яшчэ дзесяткі іншых паданняў, звязаных з сузор'ем Шаляў. Старажытныя грэкі бачылі ў гэтым месцы неба калясніцу, запрэжаную чорнымі коньмі, на якіх Аід вёз у падземнае царства выкрадзеную Персефону. Жыхары Перу размяшчалі на картах на месцы сузор'я Вясёлку ці Маланку, Нябесную рэчку, бо, калі Сонца ўваходзіла ў гэтае сузор'е, вельмі часта ішлі ліўневыя дажджы з грымотамі. На чашы Шаляў малявалі ягня, таму што на Старажытным Усходзе яно было адзінкай масы. Называлі сузор'е Мохасаму гонар вынаходніка мераў і шаляў, ці Нактыпарам, што азначае «ўраўнаважваць ноч і дзень». Яшчэ Вергілій пісаў пра сузор'е Шалі: Калі Шалі Астрэі вісяць высока, Дзелячы неба на дні і ночы, Тады запрагай сваіх валоў / высявай зерне, Пакуль не прыйшоў снежань 3 праліўнымі дажджамі. Высокае размяшчэнне Шаляў на небе паказвала на тое, што прыйшоў час сяўбы азімых. У сузор’і асабліва цікавых астранамічных аб’ектаў няшмат. Прываблівае зорка Зубен Эльакрыбі. Яна зацьменна-пераменная. Гэта азначае, што дзве зоркі прыблізна аднолькавых памераў (іх радыусы 2 400 000 і 2 500 000 км) абарочваюцца адна вакол другой. Зоркі маюць розны колер. Гэта добра відаць у бінокль. Правая ніжняя зорка Шаляў мае слабае зеленаватае адценне. Гэта адзіная зялёная зорка, якую можна ўбачыць простым вокам. Дзева Яшчэ адно задыякальнае сузор’е, якое можна бачыць вясною,— Дзева. Час знаходжання Сонца ў сузор’і 17.09 — 31.10. Тыя, хто нарадзіўся з 24.08 да 23.09, лічаць знак Дзевы сваім задыякальным знакам. Задыякальны знак Дзевы — Гф. Лацінская назва сузор’я — Virgo, скарочаная — Vir. Сузор’е лепш за ўсё назіраць у лютым — сакавіку, калі яно знаходзіцца высока над гарызонтам паўднёвага боку. Вакол Дзевы размясціліся Шалі, Воран, Леў і Валасы Веранікі. У бязмесячную ноч у сузор’і можна ўбачыць без тэлескопа каля 95 зорак.