яркія зоркі маюць таксама ўласныя назвы: Cyg — Альбірэа, у Cyg — Садр, е Cyg — Джэнах. Сузор’е — адно з самых багатых на цікавыя астранамічныя аб’екты, якія можна даволі лёгка ўбачыць на небе. Недалёка ад Дэнеба знаходзіцца вядомая дыфузная туманнасць Паўночная Амерыка, якая абрысамі нагадвае аднайменны кантынент. Вельмі прыгожая падвойная зорка Альбірэа. Тэлескоп дазваляе разгледзець залаціста-жоўты колер асноўнай зоркі і блакітны — яе спадарожніка. Прыцягвае ўвагу астраномаў зорка 61 Лебедзя: размова ідзе пра існаванне ў наваколлі гэтай зоркі планетарнай сістэмы накшталт Сонечнай. У Лебедзя ёсць яшчэ адна славутасць. Тут знаходзіцца адзін з самых верагодных кандыдатаў у чорныя дзіркі, нябачны спадарожнік адной з падвойных зорных сістэм. У Лебедзя знаходзяцца таксама зорныя скопішчы М29 і М39, якія складаюцца з дзесяткаў далёкіх зорак. Ліра Невялікае памерамі сузор’е Ліры мае назву на латыні Lyra, скарочаная — Lyr. Сузор’е назіраюць з сярэдзіны вясны да канца восені. Знайсці яго лёгка па пуцяводнай блакітна-белай зорцы Вега — самай яркай не толькі ў сузор’і, але і ў паўночным нябесным паўшар’і. Вега — у перакладзе з арабскай мовы а-Наср-аль-Вакі — арол, які паядае. Знайсці сузор’е няцяжка. Калі злучыць зорку Міцар, што ў Вялікай Мядзведзіцы, з Палярнай зоркай і пабудаваць на гэтай аснове амаль роўнастаронні трохкутнік, то яго вяршыня прыпадзе на Вегу. Святло ад гэтай зоркі ідзе да нас 27 гадоў. Пяць найбольш яркіх зорак утвараюць характэрную геаметрычную фігуру сузор’я — паралелаграм, у верхнім куце якога блішчыць Вега. У старажытнасці людзі лічылі, што ад крыштальнага нябеснага купала ідуць чароўныя музычныя гукі. Гэта грае нябесны аркестр, да якога адным з першых музычных інструментаў далучылі ліру. Kapma з сузор ’ямі Лебедзя, Ліры, Арла, Лісічкі, Стралы, Дэльфіна На зорных картах каля Ліры малююць каршуна, які трымае яе ў кіпцюрах або галава якога ўпрыгожвае Ліру. Паводле фінікійскага падання, на Геракла напалі тры птушкі, адна з якіх была тоеснай сузор'ю Ліры. Адсюль у многіх народаў розныя назвы сузор'я: у арабаў Каршун, які падае, у грэкаў Лясны Сокал. Сустракаюцца і такія назвы, як Буравеснік, Чарапаха, Струна, Бізун, Песня, Капялюш Караля. Легенды звязваюць сузор'е Ліры з грэчаскімі багамі Гермесам і Апалонам ці фракійскім спеваком Арфеем, а таксама з Амфіёнам. Нарадзіўся Гермес у Аркадзіі і жыў са сваёй маці ў гроце гары Кілена. Як толькі навучыўся хадзіць, ён адразу выбраўся з грота і ўбачыў чарапаху. Дзіця злавіла яе і з панцыра зрабіла ліру. Гэта быў толькі пачатак прыгод Гермеса. Потым ён украў са статка Апалона пятнаццаць кароў, і гаспадар доўга не мог знайсці злодзея. Толькі магія дапамагла Апалону адшукаць яго. Але малы Гермес не прызнаваўся ў злачынстве. Умяшанне Зеўса дапамагло вярнуць Апалону сваіх кароў. Гермес схаваў іх у адной са шматлікіх пячор. Пакуль Апалон выганяў кароў з пячоры, Гермес іграў на сваёй ліры. Апалон быў зачараваны дзівоснымі гукамі і аддаў Гермесу сваіх кароў за цудоўны музычны інструмент. Паводле іншага міфа, назва сузор'я азначае музычны інструмент легендарнага Арфея, які сваімі спевамі ўціхамірваў драпежнікаў, пасоўваў камяні, прымушаў схіляцца галіны дрэў. Гэты фракійскі спявак, сын рачнога бога Эагра і музы песнапенняў Каліопы, лічыўся стваральнікам музыкі і вершаскладання. (Міф пра Арфея і Эўрыдыку неаднойчы натхняў мастакоў і кампазітараў.) Яшчэ адзін міф апавядае пра сына Зеўса Амфіёна. Ён валодаў цудоўным божым дарам ігры на ліры. Пры будаўніцтве ўмацаванняў у горадзе Фівы каменныя глыбы пад чароўныя гукі ліры клаліся ў таўшчэзныя сцены. Акрамя Вегі ў сузор'і яшчэ дзве зоркі маюць уласныя назвы: р Lyr Суляфат, у Lyr — Шэліяк. Чатыром яркім зоркам Ліры старажытныя беларусы таксама далі назвы: Нявеста (a Lyr), Два браты ((3 і у Lyr), Сапернік (6 Lyr). Крыху вышэй і лявей ад Вегі знаходзіцца знакамітая зорка е Lyr — адна з нешматлікіх падвойных зорак, якую можна ўбачыць простым вокам. Асабліва прыгожая яна пры назіранні ў бінокль. Калі ж пагляд- Беларусы ўяўлялі сузор ’е Ліры і ў выглядзе Кароны. зець на яе ў тэлескоп, то можна заўважыць, што кожная з дзвюх зорак таксама падвойная. Усе чатыры зоркі белага колеру фізічна звязаны адна з адной. У межах сузор’я ёсць планетарная туманнасць. Яе можна ўбачыць праз тэлескоп як маленькую туманную плямку, што якраз пасярэдзіне паміж зоркамі |3 Lyr і у Lyr. На здымках яна нагадвае кольца дыму ці баранак, у сярэдзіне якога знаходзіцца зорка. Некалі вельмі і вельмі даўно гэтая зорка скінула ў касмічную прастору частку сваёй газавай абалонкі, якая распаўсюджваецца ва ўсе бакі з хуткасцю 19 км/с. Яе мы і бачым у выглядзе планетарнай туманнасці, якая падсвечваецца гарачай зоркай. Памеры туманнасці грандыёзныя, яны ў 700 разоў перавышаюць велічыню папярочніка Сонечнай сістэмы. Туманнасць у каталозе Шарля Месье знаходзіцца пад нумарам М57 і мае ўласную назву — Кольца. Ёсць у сузор’і яшчэ адно зорнае скопішча пад нумарам М56, але яно не так уражвае, як планетарная туманнасць Кольца. Арол Сузор’е Арла з’яўляецца сапраўдным упрыгожваннем летняга неба. Назва сузор’я на латыні — Aguila, скарочаная — Agl. Яно добра бачнае на зорным небе з пачатку лета і да самага канца восені і сваімі абрысамі сапраўды нагадвае птушку, якая лунае сярод зорак Млечнага Шляху. Шмат прыгожых міфаў існуе пра сузор’е Арла. Найбольш вядомы міф старажытных грэкаў распавядае пра тытана Праметэя, які ўкраў у багоў агонь і перадаў яго людзям. Разгневаны Зеўс загадаў прыкаваць яго да скалы. Праметэю прабілі грудзі кап’ём, і вялікі арол кожны дзень прылятаў і дзёўб печань палоннага героя. За ноч печань зноў адрастала. Невыносныя пакуты Праметэя працягваліся тысячагоддзі, пакуль сын Зеўса Геракл (Геркулес) не забіў арла стралой з лука. Арол, Геркулес, Страла апынуліся на зорным небе ў якасці сузор’яў. Вядомая легенда пра юнака Антыноя — пестуна рымскага імператара Андрыяна. Аракул з Безы прадказаў, што ад смяротнай небяспекі імператара можа выратаваць толькі гібель любімага чалавека. Даведаўся пра гэта Антыной і, каб зберагчы імператару жыццё, ахвяраваў сабой. У памяць пра свайго ўлюбёнца Андрыян пабудаваў храм у Аркадзіі, заснаваў горад Антынаполіс, загадаў лічыць юнака героем і кожны год святкаваць у яго гонар некалькі дзён. А багі даручылі арлу ўзнесці Антыноя на неба. I на старажытных зорных картах пад сузор’ем Арла знаходзілася сузор’е Антыноя. Цяпер гэтыя зоркі далучаны да сузор’я Вадаліва. У шумераў сузор’е Арла звязваецца з сонечнай птушкай Алалу. Арабы бачылі на гэтым месцы неба птушак: аль-Акаб — Чорнага Арла, аль-Хураб — Ворана, аль-Таліман — Двух Страусаў, аль-Насраль-Таір — Арла, што ляціць. Другая частка слова дае назву зорцы Альтаір. Ёсць шмат розных назваў сузор’я: Арол Антыноя, Птушка, якая дзяўбла печань Праметэя, Віначэрпій, Птушка — зброяносец Юпітэра. Сузор’е Арла знаходзіцца ў самай прыгожай частцы Млечнага Шляху. Тут у ясную ноч можна няўзброеным вокам убачыць каля 70 зорак. Восем больш яркіх і ўтвараюць характэрную для сузор’я фігуру. Галаву Арла абазначаюць тры зоркі, самая яркая з іх — Альтаір. Гэтая зорка разам з Дэнэбам (а Лебедзя) і Вегай (а Ліры) утварае на небе пуцяводны летні трохкутнік. Альтаір — белая, гарачая, адна з самых блізкіх да Зямлі зорак: святло ад яе даходзіць да нас усяго за 16 гадоў. Дыяметр гэтай зоркі ў 1,6 раза большы за сонечны. У сузор’і даволі часта рэгіструюцца ўспышкі новых зорак. Гэта слабыя зоркі, якія былі вядомы і раней; бляск іх нечакана пачы- Сузор ’е Apia ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829 нае хутка павялічвацца, тады і кажуць, што ўспыхнула новая зорка. Апошні раз новую зорку ў сузор’і Арла назіралі ў канцы 1999 г. Некаторыя іншыя яркія зоркі Арла маюць таксама ўласныя назвы Agl — Альшаін, у Agl — Таразед, 5 Agl — Дэнэб Акаб. Проста пад Альтаірам, бліжэй да гарызонту,— яркая цэфеіда, даступная простаму воку,— q Agl. Бляск гэтай зоркі змяняецца строга перыядычна праз кожныя 7 дзён 4 гадзіны 14 хвілін. Яе пераменнасць была выяўлена сябрам і суседам Джона Гудрайка Эдвардам Піготам у 1783 г., за год да адкрыцця пераменнасці 6 Цэфея. Зоркі такога тыпу варта было б назваць «арлідамі», але гістарычна зацвердзілася іх цяперашняе найменне. Геркулес Ёсць на зорным небе сузор’е, з якім звязана шмат легендаў і паданняў. Яно высока падымаецца сярод ночы вясной і добра бачнае да самай восені ў акружэнні сузор’яў: Змеяносца, Змяі, Паўночнай Кароны, Валапаса, Дракона, Ліры, Стралы, Арла. Назва сузор’я на латыні — Hercules, скарочаная — Her. Геркулес — адно з самых вялікіх Сузор 'е Геркулесаў кнізе 1835 г. Карта зорнага неба з сузор ’ем Геркулеса сузор’яў на небе, тут можна разгледзець да 140 зорак. Самыя яркія з іх утвараюць прыкметную геаметрычную фігуру — дзве вялікія трапецыі з невялікай агульнай асновай. Гэта і ёсць характэрная геаметрычная фігура сузор’я. На старажытных зорных картах Геркулеса малявалі чамусьці ўверх нагамі. Калі прыгледзецца, то ў зорках можна ўбачыць постаць чалавека ў больш нармальным стане, які замахнуўся дубінкай на Змеяносца. Адна з назваў сузор’я на латыні адпавядае малюнку: Claviger — Які нясе дубінку. У сузор’і Геркулеса шэраг зорак маюць уласныя назвы: a Her — Pac Альгеці, альбо Галава ўкленчанага чалавека, р Her — Карнефорас, ці Руцілік, 6 Her — Сарын, X Her — Масім, w Her — Каям. Геракл герой шматлікіх грэчаскіх міфаў. Рымляне называлі яго імем Геркулес, якое і замацавалася ў астраноміі. Геракл быў сынам бога Зеўса і смяротнай жанчыны Алкмены. Жонка Зеўса, багіня Гера, вельмі хацела загубіць Геракла (што і адбілася ў яго імені, якое азначае «якога гоніць Гера»). Як толькі ён нарадзіўся, Гера падаслала да калыскі двух вялізных змеяў, каб яны загубілі дзіця. Геракл схапіў іх і задушыў, і гэта стала яго першым подзвігам. Ён рос моцным і прыгожым, атрымаў добрае выхаванне ад мудрага кентаўра Хірона. Міфы распавядаюць пра подзвігі Геракла, з іх найбольш вядомыя дванаццаць. Ён перамог Немейскага льва і Гідру, удзельнічаў у паходзе арганаўтаў, вызваліў Праметэя, вычысціў Аўгіевы канюшні, спусціўся ў царства памерлых і адабраў у бога смерці Танатоса Алкесціду, жонку свайго сябра. У гонар вялікіх подзвігаў і за-