Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Самы цікавы аб’ект сузор’я — шаравое зорнае скопішча М5. (Яго можна ўбачыць у школьны тэлескоп крыху ніжэй за галаву Змяі. Нават у бінокль гэта вельмі прыгожы зорны рой!) А на мяжы Змяі са Стральцом знаходзіцца дыфузная туманнасць M17, якая мае амаль такую ж плошчу, як і поўны Месяц.
Змяю на сваіх руках трымае Змеяносец. У даўніну грэкі ба-
чылі ў ім бога лекавання Асклепія (лацінская назва Эскулап). У санскрыцкіх вучэннях зоркі Змеяносца называлі зоркамі Крышны, аднаго з індуісцкіх багоў. (Звычайна Крышну малявалі так: нагой ён наступіў на галаву змяі, а рукамі трымае яе за хвост.)
3 23 лістапада па 18 снежня Сонца праходзіць праз сузор’і Змеяносца і Скарпіёна. Але Змеяносец не задыякальнае сузор’е. Найбліжэйшыя яго суседзі на зорным небе — Скарпіён і Геркулес. У Змеяносцы няшмат яркіх зорак, шэсць з якіх утвараюць на небе расцягнуты многавугольнік — характэрную геаметрычную фігуру сузор’я. Змеяносец мае лацінскую назву Serpetntarius — Змеепадобны, альбо Ophiuchus («чалавек, які трымае змяю»), скарочаная — Oph. Ёсць яшчэ адна лацінская назва сузор’я — Asclepius — Насільшчык Змеяў. Некалькі зорак маюць уласныя назвы a Oph — Pac Альгах, |3 Oph — Цэльбальрай, q Oph — Сабік, 6 Oph — Ёд Прыор, е Oph — £д Пастэрыор.
У Змеяносцы можна назіраць некалькі цікавых астранамічных аб’ектаў. Тут знаходзіцца адна з самых спрытных зорак Сусвету —
Барнарда. Яна вельмі хутка рухаецца на фоне астатніх зорак і за няпоўныя 200 гадоў перамяшчаецца на папярочнік дыска Месяца. KaAi б усе зоркі так хутка перамяшчаліся, то прывычныя фігуры сузор’яў змяняліся б на працягу жыцця некалькіх пакаленняў. На жаль, знайсці гэтую зорку на небе без тэлескопа немагчыма, таму што яна даволі слабая. Вучоныя таксама вызначылі, што зорка Барнарда мае планетарную сістэму накшталт Сонечнай.
У сузор’і ёсць мноства шаравых зорных скопішчаў: М9, M10, M12, M14, M19, М62, M107, якія ўтрымліваюць вялікую колькасць даволі гарачых зорак.
Рак
Сузор’е Рака — задыякальнае. Сонца знаходзіцца ў сузор’і Рака 20.07 — 11.08, а ў знаку — 22.06 — 22.07. Назва на латыні Cancer, скарочаная — Спс. Задыякальны знак сузор’я Рака — S3. Назіраць сузор’е Рака можна з канца восені да пачатку вясны. Гэта адно з самых малапрыкметных задыякальных сузор’яў. 3 шасцідзесяці слабых зорак, бачных на гэтым участку неба цёмнай ноччу, толькі пяць крыху вылучаюцца сваёй яркасцю. Яны і ўтвараюць характэрную фігуру — трохкутнік, паблізу ад вяршыні якога відаць ланцужок з зорак. Знайсці сузор’е можна з дапамогай Блізнятаў і Льва — Рак знаходзіцца якраз паміж імі. Самыя яркія зоркі Рака маюць уласныя назвы: a — Акубенс (Клюшня), Сертан, 5 — Азелюс Аўстраліс (Паўднёвае Асляня), у — Азелюс Варэаліс (Паўночнае Асляня), і — Прэзепа. Паблізу ад 5 і у Рака знаходзіцца галоўная знакамітасць сузор’я — рассеянае зорнае скопішча Яслі. Яму старажытнарымскі вучоны і пісьменнік Пліній Старэйшы прысвяціў некалькі радкоў: «У знаку Рака ёсць дзве маленькія зорачкі, якіх называюць Аслянятамі, а сярод іх — маленькае воблачка з назваю “Яслі”». Зоркі б і у Рака і ёсць Асляняты, што кормяцца ў Яслях. Арабы называлі зорнае скопішча Альф-малаф («вязанка сена», якую часта вешалі аслу на шыю).
Старажытным людзям месца на небе, дзе знаходзіцца сузор’е Рака, здавалася чорнай дзіркай ці варотамі, адкуль спускаліся душы, каб усяліцца ў людзей. Зямлян цікавіла гэтае сузор’е, таму што Сонца,
калі знаходзіцца ў ім, займае самае высокае становішча на небе. Рымскі пісьменнік Макробій пісаў: «Вось прычыны, з якіх двум знакам, названымі варотамі альбо перашкодамі сонечнага шляху, дадзены імёны Рака і Дзікай Казы (Казярога). Рак паўзе, адступаючы назад, і не прама, а ўбок; гэтаксама і Сонца, прыйшоўшы ў гэты знак, пачынае адступаць назад і апускацца...» Адсюль і шматлікія назвы сузор’я: Краб, Вадзяны
Жук, Амар, Крэветка, Лангуст. Выявасузор’яРакаўатласеКарнеліяРэйсіга. Але, напрыклад, асірыйцы на гэ-1829 тым месцы неба бачылі быка, кельты — дуб, японцы — кветку касача, жыхары Тыбета — малпу. Індзейцы Юкатана верылі, што Сонца, перайшоўшы ў гэтае сузор’е, сыдзе на Зямлю ў вобразе вогненнай птушкі і будзе прымаць ахвяры, прынесеныя яму на алтар.
Багатая фантазія старажытных грэкаў звязвала сузор'е Рака з адным з подзвігаў міфічнага героя Геракла (Геркулеса). Паводле загаду Еўрысфея, Геракл павінен быў забіць Лернейскую гідру, якая знішчала статкі, спустошвала наваколле і наганяла на ўсіх жах. Геракл узяў з сабой сябра Іалая, яны запраглі ў калясніцу добрых коней і панесліся да балот, дзе жыла дзевяцігаловая Гідра. Там яны пачалі з ёй бойку. Сваёй паліцай Геракл збіваў галовы Гідры, але замест іх адрасталі новыя. На дапамогу пачвары прыйшоў Рак, які вылез з багны і ўпіўся сваімі вострымі клюшнямі ў нагу Геракла. Асілак паклікаў Іалая, і той забіў Рака, падпаліў суседні гай і гаручымі стваламі дрэў прыпякаў шыі збітых галоў Гідры, каб не вырасталі новыя. Хутка ў Гідры засталася толькі адна несмяротная галава, але і яе Геракл адужаў. Адарваўшы апошнюю галаву, ён кінуў яе ў глыбокую яму, а зверху наваліў вялізную скалу.
Багіня Гера, нянавісць якой да Геракла ўсё больш разгаралася, ператварыла Рака ў сузор'е і пакінула яго на небе ў падзяку за дапамогу Гідры.
Сузор 'е Рака
Некалі Рак быў самым паўночным сузор’ем задыяка і Сонца з’яўлялася тут у час летняга сонцавароту. Самая паўночная паралель зямнога шара, дзе Сонца раз на год знаходзіцца ў зеніце, носіць назву «Тропіка рака», хоць Сонца ў гэты час знаходзіцца цяпер у Блізнятах.
У сузор’і ёсць прыгожыя аб’екты для назірання. Гэта перш за ўсё зорнае скопішча Яслі, ці, на
латыні, Praesepe, а паводле каталога Месье — М44. Яго можна заўважыць няўзброеным вокам у выглядзе туманнага воблачка. У бінокль добра відаць, што воблачка складаецца з асобных зорак і ўтварае зорны рой. Гэтае прыгожае скопішча крыху нагадвае Плеяды, што ў сузор’і Цяльца. Яслі знаходзяцца ад Зямлі на адлегласці 500 светлавых гадоў і складаюцца з больш чым ста зорак — гарачых белых гігантаў. Галілей, які ўпершыню назіраў скопішча ў свой тэлескоп, быў проста зачараваны Яслямі і нават не змог знайсці слоў, каб апісаць іх. Існуе даўняя прыкмета, звязаная з Яслямі, паводле якой прадказвалі надвор’е. Старажытны
паэт нават прысвяціў гэтаму метэаралагічнаму прадказанню верш:
Сачыць за Яслямі: як лёгкі туманок Плывуць яны на поўначы, дзе Рак пануе. Яго ўладанняў межы — зоркі дзве, To Асляняткі сціхлі каля Ясляў.
Калі знікаюць раптам Яслі з неба, Дзве зоркі сустракаюцца нарэшце, I значыць — непагадзь не прыйдзе на лугі. Калі ж цямнеюць Яслі і Асляняты Светла зіхацяць — чакай дажджу!
Недалёка ад зоркі Акубенс з дапамогай бінокля можна адшукаць яшчэ адну туманную плямку — зорнае скопішча М67, якое ў некалькі разоў далей ад нас, чым Яслі. Гэта адно з самых старых рассеяных зорных скопішчаў, яго ўзрост каля 4 млрд гадоў.
Зорка ( Рака — таксама славутасць сузор’я. Яна ўтварае сістэму аж з пяці зорак, але, на жаль, не ўсе з іх можна ўбачыць у невялікі тэлескоп.
Зорнае неба ўлетку
Зорнае неба на працягу лета бывае рознае. Кароткімі чэрвеньскімі начамі вечар і раніца сустракаюцца ў шэрым змроку сонечных промняў, адлюстраваных ад бляклага неба. Толькі самыя цікаўныя дачакаюцца тых кароткіх гадзін пасля поўначы, калі на небе можна ўбачыць найярчэйшыя зоркі. Затое ў жніўні, калі не свеціць Месяц і неба цёмнае і глыбокае, відаць тысячы зорак. Добра акрэсліваюцца ўсе сузор’і.
На зорнай карце (яна змешчана на форзацы) зорнае неба падаецца такім, якім яно бывае ў другой палове чэрвеня каля поўначы альбо ў першай палове жніўня пасля 22 гадзін. Па экліптыцы праходзяць сузор’і Рыбаў, Вадаліва, Казярога, Стральца, Скарпіёна, Шаляў, Дзевы. Яны невысока падымаюцца над гарызонтам, але кожны пры жаданні можа іх адшукаць. Упрыгожвае неба летне-асенні трохкутнік, утвораны яркімі зоркамі Вегай, Дэнебам, Альтаірам.
Амаль у зеніце знаходзяцца Геркулес і галава Дракона, хвост якога накіраваны на поўнач, дзе прагульваюцца Вялікая і Малая Мядзведзіцы. Пад Геркулесам — Змеяносец і Змяя, пад імі — Скарпіён. Высока над заходнім гарызонтам яркі і прыгожы Арктур з сузор’я Валапаса вылучаецца нават на светлым небе. У жніўні добра назіраць Касіяпею, Персея і Андрамеду, у гэты час можна палюбавацца галактыкай M31 і зорным скопішчам у Персеі.
Лебедзь
Адно з прыгожых і вялікіх сузор’яў летняга неба — Аебедзь. На латыні сузор’е абазначаецца Cygnus, скарочаная — Cyg. Лебедзь цудоўна бачны летам і восенню высока над гарызонтам. СузорЧ? знаходзіцца на Млечным Шляху, там, дзе ён дзеліцца на два рукавы, якія далей на поўдзень зноў аб’ядноўваюцца. Сузор’е Лебедзя добра вылучаецца на зорным небе дзякуючы вялікай колькасці яркіх зорак. Калі іх злучыць лініямі, то атрымаецца характэрная фігура — крыж ці птушка з распрасцёртымі крыламі. Таму гавораць часам пра Паўночны
Крыж — так беларусы ўяўлялі сузор 'е Лебедзя.
Выявы сузор 'яў Лебедзя, Ліры, Лісічкіў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829
Крыж у процівавагу вядомаму, нябачнаму ў нас Паўднёваму Крыжу. У арабаў сузор’е вядомае пад назвай Курыца.
У беларусаў сустракаюцца такія назвы сузор’я як: Пятрова Палка, Цароў Крэст, Пятроў Крэст.
Каб знайсці Дэнеб, трэба правесці прамую лінію праз дзве зоркі «каўша» Вялікай Мядзве-
дзіцы і прадоўжыць яе.
Прыгожыя міфы звязаны з сузор'ем. Калі Фаэтон патануў у водах ракі Эрыдан, ягоныя сёстры — геліяды — аплаквалі яго дзень і ноч. Аплакваў Фаэтона і верны сябар Кікн (гэтае імя ў перакладзе са старажытнагрэчаскай азначае Лебедзь). Ён шмат разоў кідаўся ў раку Эрыдан, каб выратаваць свайго таварыша, але ўсё было дарэмна. Вельмі сумаваў Кікн. Гэта кранула багоў, яны ператварылі яго ў беласнежнага лебедзя і пакінулі на зорным небе.
Паводле іншых грэчаскіх міфаў, лебедзем быў сам бог Зеўс, які пад выглядам птушкі спускаўся на зямлю, каб наведаць прыгажуню
Леду.
Захавалася і грэчаскае паданне пра Арфея, які за вернасць памерлай любай жонцы і цудоўнае майстэрства спеваў быў узнесены на неба разам са сваёй лірай як сузор'е Лебедзя.
Галоўная зорка сузор’я — Дэнеб. Назва ў перакладзе з арабскай мовы азначае «хвост курыцы». Яна адносіцца да блакітных гігантаў. Дыяметр зоркі амаль у 35 разоў большы за дыяметр Сонца. Іншыя