ад свайго бацькі гарачую любоў да людзей. Асноўныя зоркі ў сузор’і Вадаліва маюць уласныя назвы: a Aqr — Садалмелек, Р Aqr — Садалсуд, 5 Aqr — Скат, у Aqr — Садахбія, s Aqr — Альбалі. У назвах як састаўная частка прысутнічае арабскае слова «сад» — шчасце. Старажытныя людзі верылі, што гэтыя зоркі прадказваюць шчасце, і нездарма: для краін засушлівага Усходу вада мела велізарнае значэнне — яна несла людзям ураджай, дабрабыт. Сузор’е не багатае на астранамічныя аб’екты, якія можна назі- Выявы сузор ’яў Вадаліва і Казярога ў атласе Карнелія Рэйсіга. 1829 раць з дапамогай аматарскіх тэлескопаў. Але тут ёсць радыянты аж пяці метэорных плыняў. Каля зоркі q Aqr знаходзіцца радыянт метэорнага патоку q Акварыд, які звязаны са славутай каметай Галея. Цікавы аб’ект — самая вялікая і яркая планетарная туманнасць, што носіць назву Гелікс — у перакладзе Смоўж. Яе папярэчнік большы за 300 000 астранамічных адзінак. Гэтую велізарную туманнасць падсвечвае самая гарачая з вядомых зорак, тэмпература паверхні якой каля 130 000 °C. Гэта пры тым, што тэмпература бачнай паверхні Сонца складае каля 6000 °C. У Вадаліве можна знайсці шаравое зорнае скопішча M2, якое складаецца з вялікай колькасці гарачых зорак. Менш выразныя зорныя скопішчы М72 і М73 таксама знаходзяцца ў Вадаліве. Казярог Назва задыякальнага сузор’я Казярога на латыні Capricornus, скарочаная — Cap. Задыякальны знак сузор’я Казярога — Час знаходжання Сонца ў сузор’і 19.01 — 16.02, а ў знаку 22.12 — 20.01. Пачынаць назіранні сузор’я лепш за ўсё з канца чэрвеня. Сузор’е Казярога знаходзіцца ў паўднёвай частцы нябеснага купала. Яно ніколі не падымаецца высока над гарызонтам, у ім няма яркіх зорак. Разам з тым Казярог — адно з найпрыгажэйшых сузор’яў. Яно падобнае на лёгкую празрыстую хусцінку, разасланую трохкутнікам на небе. Касманаўты неаднойчы выкарыстоўвалі гэтае сузор’е ў якасці арыенціра і называлі яго больш канкрэтна: «лятаючае крыло». У старажытнасці жыхары Месапатаміі лічылі казу ахвярнай жывёлінай. 3 часам ёй прысвяцілі адно з сузор'яў, якое цяпер вядомае пад назвай Казярог. У час зімовага сонцастаяння, калі Сонца ўваходзіла ў гэтае сузор'е (у наш час пачатак зімы ў паўночным паўшар'і адпавядае знаходжанню Сонца ў сузор'і Стральца) вавілонскія жрацы рабілі пышнае богаслужэнне ў гонар казы. Каб адзначыць гэтае свята, яны апраналіся ў свяшчэннае адзенне з казіных шкураў і прыносілі ў дар багам ахвярнага казла. У розных краінах сузор'е называлі Казлом, Казой, арабы Казлянём (аль-жазі). «Аетні трохкутнік» Вега — Дэнеб — Альтаір сваім паўднёвым «вастрыём» паказвае на слабую зорачку а Казярога. Усяго ў ім простым вокам можна ўбачыць каля 50 слабых зорак. Толькі пяць з іх ярчэйшыя за астатнія. Некаторыя зоркі ў сузор’і маюць уласныя назвы: a Cap — Гіедзі, што азначае лоб, Р Cap — Дабіх (галава казла), у Cap — Насіру (шчасліўчык, які прыносіць добрыя весткі), 5 Cap — Альгедзі (хвост казла). Зоркі у Cap і 6 Cap як зорны сімвал адзінства назвалі Два сябры. Цікавых аб’ектаў для назіранняў у сузор’і няма. Хіба што, паглядзеўшы на зорку а Казярога ў бінокль, можна заўважыць яе дваістасць. У антычны час лічылася, што сузор'е Казярога ўвасабляе дужага, вясёлага і свавольнага бога Пана. Яго малявалі з казлінай галавой. Пан блукаў па лясах, іграў на жалейцы. Быў заступнікам пастухоў і іх статкаў. Але сваім выглядам ён палохаў усіх, хто сустракаў яго, наганяў на іх неверагодны страх, які і атрымаў назву паніка. Аднойчы Пан і сам вельмі спалохаўся, калі ўбачыў велікана Тыфона. Бог кінуўся ў раку, каб схавацца. I тут жа ў яго з'явіўся рыбін хвост, а галава засталася казлінай. Зеўс так здзівіўся з гэтага ператварэння, што зрабіў страшыдла вешчуном бураў і ўладаром вады і ўзнёс яго на неба. Адтуль Казярог пасылае на зямлю праліўныя дажджы. Паводле іншай легенды, зоркі Казярога ствараюць фігуру казы Амалтэі, якая выкарміла Зеўса. У падзяку Зеўс узнёс казу на неба, ператварыўшы яе ў сузор'е Казярога, а рог Амалтэі зрабіў рогам дастатку. Індзейцы называлі гэтае сузор'е Макара. Яны бачылі яго цуда-драконам, напалову казлом, напалову рыбай. Рымляне лічылі Казярога нашчадкам Нептуна, тым самым падкрэслівалі яго марское паходжанне. Існавала шмат назваў сузор’я на латыні, якія перакладаліся як Марскі казёл, Той, хто прыносіць дождж, Бура акіяна, Казіная зорка, Меч-рыба, Нашчадак Нептуна. Стралец Назва задыякальнага сузор’я Стральца на латыні — Sagittarius, скарочаная — Sgr. Час знаходжання Сонца ў сузор’і 18.12 — 19.01, у знаку — 23.11 — 21.12. Задыякальны знак сузор’я Стральца — Лепш за ўсё назіраць Стральца ўвечары, пачынаючы з пачатку чэрвеня ён відаць даволі нізка над гарызонтам. У абрысах сузор’я можна заўважыць нейкае падабенства з нацягнутай цецівой і стралой, нацэленай проста ў галаву Скарпіёну. Існуюць таксама іншыя назвы сузор’я Стральца — Лук, Узброены лукам, Страла казы, Фесалійская страла, Калчан і іншыя. Акрамя прыгожых багіняў і адважных герояў у грэчаскіх міфах існавалі розныя пачвары і дэманы. Да іх належаць і кентаўры напалову людзі, напалову коні. He многія з гэтых істотаў добразычліва ставіліся да людзей. Адным з іх быў улюбёнец музаў, вынаходнік стральбы з лука Стралец, за свае заслугі ўзнесены на неба. Паводле падання, старажытнагрэчаскі філосаф Клеастрат Цэнедоскі першы (каля 708 г. да н. э.) назваў сузор'е Стральцом. У адным міфе апавядаецца пра наймудрэйшага з кентаўраў Хірона, знаўцу мастацтва, гімнастыкі, палявання, лекавых траў, музыканта і літаратара. Ён быў настаўнікам усіх міфічных герояў. Пасля смерці мудрага Хірона багі ператварылі яго ў сузор'е Стральца і пакінулі ззяць на небе сярод іншых сузор'яў аддзячылі за тое, што ён выхоўваў і вучыў самых славутых герояў Грэцыі, некаторыя з якіх былі сынамі Зеўса. Але ў большасці міфаў сузор'е атаясамлівалі з добрым кентаўрам Фолам, сябрам Геракла. Аднойчы Геракл быў на паляванні. Тут ён сустрэўся з кентаўрам Фолам, які гасцінна прыняў яго ў сваёй пячоры, пачаставаў віном. Вінны водар пачулі іншыя кентаўры. Яны захацелі завалодаць напоем і напалі на сяброў, якія балявалі. Але Геракл здолеў перамагчы іх. У бойцы смя- jg29 ротна параніу сябе Фол: ен нечака- на ўпусціў на сваю нагу атручаную стралу Геракла. Багі ўзнеслі кентаўра Фола на неба і ператварылі ў сузор'е Стральца. Старажытныя егіпцяне бачылі на небе таксама кентаўра з лукам, але малявалі яго крылатым і з дзвюма галовамі — чалавечай і львінай. Асірыйцы гэтыя зоркі на небе прысвячалі богу Нергалу, якога ўяўлялі ў выглядзе льва з мячом у лапах. Старажытныя шумеры змяшчалі тут малпападобнага Энкіду, якога багі паслалі знішчыць легендарнага шумерскага правіцеля Гільгамеша. А індыйцы гэта сузор'е прысвяцілі Гандравасу, падвойніку грэчаскага кентаўра. Арабы-качэўнікі бачылі на гэтым месцы страусаў і сузор'е іменавалі: Аль-Наам, Аль-Наам-аль-Садзірах альбо Наам-аль-Варыд, што ў перакладзе азначае страусы; страусы, якія вяртаюцца; страусы, якія ІДУЦь. Амаль у кожнай легендзе пра сузор'е сустракаюцца лук і стрэлы. Але на адной з індыйскіх зорных картаў замест лука намалявана апахала, якім карысталася Мула разбэшчаная жонка правіцеля Чандрагупты. На некаторых картах малявалі на месцы сузор'я вядомых індыйскіх лучнікаў Джанука, Таўкшыка і іншых. Большасць зорак у Стральцы слабыя. Толькі восем з іх ярчэйшыя. Некаторыя з іх маюць уласныя назвы: a Sgr — Альрамі (ад «арамі» — стралец), |3 Sgr — Аркаб, у Sgr — Нушаба, 6 Sag — Каўс Медзіўс, е Sgr — Каўс Аўстраліс. У сузор’і знаходзяцца самыя яркія вобласці Млечнага Шляху, якія з’яўляюцца часткай аднаго з рукавоў Галактыкі. У напрамку сузор’я Стральца размешчана ядро нашай Галактыкі. Аднак яго нельга назіраць нават з дапамогай самых магутных тэлескопаў. Гэта звязана з тым, што паміж ядром і Сонцам знаходзіцца шмат цёмных туманнасцяў, якія паглынаюць святло, выпрамененае з ядра. Сузор’е Стральца налічвае 15 аб’ектаў каталога Шарля Месье — зорных скопішчаў і туманнасцяў, але яны, на жаль, бачныя ў больш паўднёвых шыротах. У нашай краіне гэтыя аб’екты знаходзяцца вельмі нізка над гарызонтам ці зусім пад ім. Найбольш вядомыя і буйныя дыфузныя туманнасці маюць уласныя назвы — Трайная, Аагуна, Амега. Вельмі цікавае дыфузнае зорнае скопішча М22, у якім змяшчаецца каля сямі мільёнаў зорак. Скарпіён Скарпіён — задыякальнае сузор’е, часткова бачнае на Беларусі. Назва сузор’я на латыні — Scorpius, скарочаная — Scr. Задыякальны знак Скарпіёна — ІТЦ. Час знаходжання Сонца ў сузор’і 22.10 — 30.11, у знаку — 24.10 — 22.11. Сузор’е Скарпіёна размяшчаецца на поўдзень ад экватара ў найпрыгажэйшай частцы Млечнага Шляху. Яго назіраюць увечары даволі нізка над гарызонтам у чэрвені — ліпені. Сузор’е Скарпіёна ў нашых шыротах можна бачыць на самым поўдні толькі часткова. Хвост і палова тулава Скарпіёна знаходзяцца заўсёды пад гарызонтам. Скарпіён адно з нешматлікіх сузор'яў, у якім канфігурацыя зорак апраўдвае назву. Крыху ўяўлення — і перад намі вялізны скарпіён з доўгімі і страшнымі клюшнямі, які падрыхтаваўся да ўкусу. У старажытных майя на месцы Скарпіёна знаходзіўся ўладыка цемры Ялагу. Палінезійцы ў зорках Скарпіёна бачылі рыбалоўны кручок, з дапамогай якога казачны герой Мавук выцягнуў з акіяна рыбу востраў Новая Зеландыя. Уяўленні іншых народаў прывялі да з'яўлення на зорных картах назваў Васіліск, Капялюш Кардынала, Падвойны Меч, Джала, Нажніцы, Зорка Марса. У асноўным людзі звязвалі сузор’е з хмурнымі, вільготнымі, халоднымі порамі года. Бо ў гэтае сузор’е Сонца ўваходзіць позняй восенню, калі прырода як бы памірае, каб зноў нарадзіцца ранняй вясной наступнага года. Міфы адводзілі Скарпіёну ролю забойцы. У старажытных шумерскіх паданнях ён паўстае як чалавек — скарпіён Гіртаблілі. Яго роля — ахоўваць нябесную браму, праз якую заходзіць сонца. Сваім атрутным хвастом Гіртаблілі можа ўджаліць кожнага, хто з'явіцца ў яго нябесных уладаннях. Скарпіён загубіў і Фаэтона, сына бога Геліяса і Клімены. Фаэтон папрасіў Геліяса даць яму калясніцу з крылатымі конямі, каб пранесціся на ёй па нябеснай прасторы. Геліяс адгаворваў сына, але дарэмна. Узяў Фаэтон лейцы ў рукі, і коні памчалі. Раптам перад імі з'явілася страшэнная пачвара — Скарпіён, якая нацэліла на ахвяру сваё смертаноснае джала. Спалохаўся Фаэтон, выпусціў лейцы з рук, і калясніца стала некіроўнай. Яна то падымалася высока да зорак, то апускалася да самай зямлі, і гарачыня, якая ішла ад калясніцы, магла спаліць зямлю. Тады Зеўс кінуў