Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Палярную зорку — а Малой Мядзведзіцы ведаюць усе. Адны лічаць яе самай яркай зоркай начнога неба, іншыя — самай вялікай. Але вядомасць яе не ў гэтым. Палярная зорка знаходзіцца бліжэй за ўсе астатнія яркія зоркі да Паўночнага полюса свету. У даўніну, калі людзі яшчэ не ведалі компаса, Палярная зорка была пуцяводнай на моры і ў пустыні. Можна паспрабаваць знайсці бакі свету па Палярнай зорцы. Станем да яе тварам, тады спераду ў нас будзе поўнач, ззаду — поўдзень, справа — усход, злева — захад. Палярная зорка аддаленая ад Паўночнага полюса свету менш чым на
адзін градус. Гэта азначае, што паміж імі лёгка размесцяцца амаль дзве поўні.
He заўсёды Палярная зорка была тым касмічным аб’ектам, што паказвае на Паўночны полюс, і не заўсёды ім будзе. Полюс свету не застаецца нерухомым. Зямная вось, як ручка ваўчка, што круціцца, апісвае ў прасторы круг прыкладна за 26 000 гадоў. Таму Полюс свету не застаецца на адным месцы. Праз 100 гадоў Палярная зорка амаль ушчыльную наблізіцца да Полюса свету. Праз 7500 гадоў зямляне будуць называць Палярнай зорку Альдэрамін — а Цэфея, а праз 13 000 гадоў Паўночны полюс зноў вернецца на тое самае месца, дзе ён знаходзіцца цяпер.
Яшчэ Палярная зорка вядомая тым, што яна — звышгігант. Па сваіх памерах яна прыблізна ў 1 000 000 разоў болыпая за Сонца. Кожныя чатыры дні яе яркасць і памеры мяняюцца: зорка пульсуе. Святло ад Палярнай зоркі, перад тым як дасягнуць Зямлі, вандруе ў касмічнай прасторы 400 гадоў. На такой адлегласці з Палярнай зоркі мы не змаглі б пабачыць Сонца нават з дапамогай тэлескопа.
Палярная зорка мае спадарожнік, таксама зорку. Гэтую дваістасць вызначылі толькі дзякуючы вывучэнню спектра Палярнай зоркі. Вакол яе і спадарожніка круцяцца яшчэ тры менш яркія зоркі. Такім чынам, Палярная зорка — гэта сістэма, якая складаецца з пяці зорак!
У сузор’і Малой Мядзведзіцы, апрача Палярнай, маюць уласныя назвы некаторыя зоркі: |3 UMi — Кохаб, у UMi — Феркад, 6 UMi — Феркард. Зоркі р UMi і у UMi, што ўтвараюць правую лінію каўша, называюць Вартавымі полюса. Яны «ходзяць» вакол Палярнай зоркі і таму атрымалі такую назву.
Зорка Кохаб у перыяд прыблізна з 2000-га да н. э. па 500 г. н. э. была самай блізкай да Паўночнага полюса свету, таму арабы яе называлі Кохаб-эль-Шэмалі — Зорка Поўначы.
Касіяпея
Гэтае сузор’е знаходзіцца каля Полюса свету. Сваімі абрысамі на зорным небе яно нагадвае літару М ці W. Лацінская назва сузор’я — Cassiopeia, скарочаная — Cas.
Паданні і міфы не абышлі Касіяпеі. Прыгажуня Касіяпея, славалюбівая жонка Цэфея, хвалілася тым, што яна прыгажэйшая за нерэідаў і марскіх німфаў. Бог мора, Пасейдон, вельмі разгневаўся, пачуўшы гэта. Яго жонка была таксама нерэіда. 3 яе ларады Пасейдон паслаў марскую пачвару знішчыць эфіопскае царства, якім правіў Цэфей. Аракул паведаміў Касіяпеі і Цэфею, што яны павінны прынесці ў ахвяру пачвары сваю дачку Андрамеду. Бацькі прыкавалі дзяўчыну да скалы, і яна пачала чакаць жудаснай смерці. Алеўапошні момант прыйшло выратаванне: прыляцеў Персей, забіў пачвару і вызваліў Андрамеду. Зачараваны прыгажосцю дзяўчыны, Персей ажаніўся з ёю. Пасля смерці Касіяпея апынулася сярод зорак, і яе сталі называць «зорнай эфіопскай царыцай». Нерэіды, якія не любілі Касіяпеі, дамагліся, каб яна на небе была каля полюса. Кожны раз, запальваючы свае зоркі, Касіялея палову ночы праводзіць галавой уніз і такім чынам вучыцца сціпласці і пазбаўляецца сваёй ганарлівасці.
Касіяпея — адно з сузор’яў, пра якія захаваліся ўспаміны нашых далёкіх продкаў. У абрысах сузор’я яны бачылі касцоў, што працавалі на лузе. Сузор’е так і называлі — Касцы.
Каб адшукаць Касіяпею, знойдзем спачатку Вялікую Мядзведзіцу і Палярную зорку. Правядзём уяўную лінію ад зоркі Міцар у ручцы каўша да Палярнай і прадоўжым яе, пакуль не сустрэнем сярэднюю зорку ў W. Касіяпея размешчана насупраць Вялікай Мядзведзіцы, на другі бок ад Палярнай зоркі, таму яна выглядае на небе то як літара W, то як літара М. Мы знаходзім Касіяпею высока ў зеніце, калі Вялікая Мядзведзіца нізка над гарызонтам, і наадварот.
Найбольш яркія зоркі Касіяпеі маюць асабістыя назвы: a Cas — Шэдар, р Cas — Каф, у Cas — Наві, 8 Cas — Рукба, е Cas — Рукбах. Само ж сузор’е знаходзіцца ў паласе Млечнага Шляху, і апрача асноўных пяці зорак у ім з дапамогай бінокля можна ўбачыць шмат іншых, менш яркіх.
Касцы — так беларусы ўяўлялі сузор 'е Касіяпеі.
Касіяпея. Малюнак з кнігі 1573 г.
Звернем увагу на зорку Наві ў сярэдзіне літары М. Гэта — белы гігант. Яго газавая абалонка час ад часу павялічваецца ад дзесяці да васемнаццаці памераў Сонца.
11 лістапада 1572 г. у сузор’і Касіяпеі з’явілася новая яркая зорка. Праз некалькі дзён пасля свайго з’яўлення яна стала самай яркай на зорным небе, ярчэй за планету Венера. Зорку можна было бачыць нават удзень. Яе назіраннямі займаўся выдатны дацкі астраном Ціха Браге. Амаль 17 месяцаў новая зорка заварожвала жыхароў Зямлі. Потым яе бляск пачаў імкліва змяншацца. Сёння ў тым месцы, дзе была гэтая зорка, вучоныя фіксуюць слабае радыёвыпрамяненне. Гэта ўсё, што засталося ад касмічнай катастрофы, якая здарылася чытыры стагоддзі таму.
У сузор’і з дапамогай тэлескопа можна знайсці прыгожыя зорныя скопішчы. У каталозе Шарля Месье яны значацца пад нумарамі М52 і M103.
Цэфей
Сузор’е Цэфея знаходзіцца каля Полюса свету, таму добра бачна ў любы час ночы. Калі ж ноч бязмесячная, тут можна ўбачыць каля 60 зорак. Восем самых яркіх з іх ствараюць геаметрычную фігуру — няправільны чатырохкутнік, над верхняй часткай якога — трохкутнік. Сузор’е нагадвае дамок з вастраверхім дахам — дамок Цэфея. Назва сузор’я на латыні Cepheus, скарочаная — Сер. Сузор’е Цэфея лёгка адшукаць, бо яно мае прыкметны выгляд. Для гэтага лінію «Вялікая Мядзведзіца — Палярная зорка» трэба прадоўжыць, пакуль яна не натрапіць на зорку крыху вышэй над фігурай W, (сузор’е Касіяпеі).
Цэфей часткова знаходзіцца ў Млечным Шляху. Тры яго самыя яркія зоркі — прэтэндэнты на званне Палярнай праз 2000, 4000, 6000 гадоў.
Існуе шмат міфаў і паданняў пра сузор'е Цэфея. У адной з іх міфічны Цэфей атаясамліваецца з будаўніком велізарнейшай піраміды, егіпецкім фараонам Хеопсам. Па-грэчаску імя гэтага фараона гучыць як Кэфей. Іншыя легенды адносяць Цэфея да продкаў бога багоў Зеўса альбо да продкаў бога мораў Пасейдона.
Вельмі прыгожы старажытны міф апавядае пра сузор'і Цэфея, Касіяпеі, Андрамеды, Кіта і Персея.
У Паўднёва-Усходняй Азіі сузор'і Цэфея і Вялікай Мядзведзіцы звязалі з іншай легендай. Паводле яе, Цэфей вознік аднаго са старажытных імператараў, які завёз імператрыцу на гару несмяротнасці Куэнь-Лунь, дзе быў чароўны сад. Тут раз на тры тысячы гадоў багі і некаторыя смертныя людзі, якіх запрашала гаспадыня саду, маглі паспытаць пладоў несмяротнасці. Імператрыца і вознік, пакаштаваўшы гэтых пладоў, страцілі жаданне вярнуцца назад. I іх ужо больш ніхто не бачыў на Зямлі. Але вознік не застаўся ў гэтым казачным садзе. Разам з калясніцай ён узнёсся на неба, дзе багі ператварылі яго ў сузор'е Цэфея, а яго калясніцу у сузор'е Вялікай Мядзведзіцы.
Найбольш яркія зоркі маюць уласныя назвы: a Cep — Альдэрамін (ад «аз-зіра ал-йамін» — правая рука), [3 Сер — Альфірк, у Сер — Альраі, р Сер — Эракіс. Але галоўная славутасць сузор’я — зорка 6 Цэфея. Яна стала родапачынальніцай асобнага тыпу пераменных
зорак — цэфеідаў. Яны строга перыядычна мяняюць свой бляск. A самі зоркі — гіганцкія пульсоўныя шары, у якіх перыядычна змяняюцца радыус, аб’ём і тэмпература паверхні. Цэфеіды называюцца маякамі Сусвету. 3 іх дапамогай вызначаюць адлегласці да зорных скопішчаў, галактык, асобных зорак.
На палове адлегласці паміж а і ( Цэфея, недалёка ад прамой, што злучае іх, ёсць унікальная зорка, якая пазначана літарай ц. Яе незвычайны цёмна-чырвоны колер прыцягнуў да сябе ўвагу яшчэ Уільяма Гершэля, які назваў р ІДэфея «гранатавай» зоркай. Як празрыстая кропелька крыві, ззяе ў глыбіні нябёсаў гэтае чырвонае сонца — самая чырвоная з усіх яркіх, бачных простым вокам зорак. Колер ц Цэфея асабліва добра заўважны, калі ў бінокль паглядзець на белую зорку a Cep — Альдэрамін, а потым адразу на «гранатавую» зорку. I гэта не проста зрокавы падман — гэта сапраўды адна з самых халодных зорак, тэмпература паверхні якой наўрад ці перавышае 2000 °C. «Гранатавая» зорка ад Зямлі даволі далёка —
мы яе бачым са спазненнем амаль на тысячу гадоў. Па памерах ц Цэфея — адна з самых вялікіх зорак, яе свяцільнасць у 16 000 разоў большая за свяцільнасць Сонца.
У сузор’і Цэфея знаходзіцца таксама і радыянт метэорнай плыні, якую можна назіраць у другой палове жніўня.
Выява незаходных сузор ’яўу атласе Карнелія Рэйсіга. 1829
Дракон
Ёсць на зорным небе сузор’е, звязанае са змяіным родам,— Дракон. Яно мае лацінскую назву Draco, скарочаная — Dra. Сузор’е можна адшукаць у любую пару года, бо яно нібы абдымае Паўночны полюс свету і ніколі не заходзіць за гарызонт. Цёмнай ноччу ў сузор’і можна разгледзець каля 80 даволі слабых зорак. Калі злучыць самыя яркія з іх, то атрымаецца доўгая ломаная лінія, што сцелецца зорнай істужкай паміж Цэфеем, Малой і Вялікай Мядзведзіцамі (цела Дракона) і заканчваецца трапецыяй з чатырох зорак (галава Дракона). He толькі старажытныя грэкі маглі ўявіць на гэтым месцы страшэннага Дракона, але і кожны з нас пры жаданні пабачыць тут зорную пачвару.
Вялікая колькасць зорак Дракона мае ўласныя назвы: a Dra — Тубан, P Dra — Растабан, ці Альваід, у Dra — Этамін, ці Эльтаін, 8 Dra — Нодус II, е Dra — Ціль, { Dra — Нодус I, X Dra — Ждансар, ц Dra — Аракіс, £ Dra — Груміум, u Dra — Кума, ф Dra — Дзібан.
Пра сузор'е Дракона існуе шмат розных міфаў. Жыхары Старажытнага Вавілона лічылі, што ўсе зоркі на небе вартуе страшэнны Дракон, якому сам бог Мардук даручыў гэтую справу. Старажытнагрэчаскі
Цмок — так беларусы ўяўлялі сузор 'е Дракона.
Цмок на зорным небе (паводле ўяўленняў беларусаў)
міф апавядае пра ўсёвідушчага дракона Ладона, які па загадзе Геры ахоўваў залатыя яблыні, але Геракл перамог яго і прынёс яблыкі цару Эўрысфею. Паводле іншага міфа, раз'юшаная багіня Афіна кінула на неба аднаго з магутных змеяў, які наважыўся ўступіць у спаборніцтва з багамі Алімпа. Адна з назваў сузор'я ў старажытных рымлян Эскулапіус, якая абазначае змяю, што і цяпер з'яўляецца сімвалам лекаў.