Над намі неба  Кастусь Цыркун

Над намі неба

Кастусь Цыркун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 2009
63.66 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
3 дапамогай тэлескопа можна заўважыць, што планета мае фазы. Яшчэ ў 1610 г. Галілей назіраў і апісаў фазы Венеры. Калі планета знаходзіцца ў кропках найбольшай элангацыі, яна мае выгляд паўдыска, у час набліжэння Венеры да Зямлі яе форма змяняецца да вузкага серпіка.
Назва Венера дастаткова старажытная, але планета мела і іншыя назвы. Грэкі, якія меркавалі, што ранішняя і вячэрняя планета — розныя свяцілы, звалі яе Фосфар («тая, што нясе святло»), Эосфар («тая, што нясе раніцу»), альбо Геспер («тая, што нясе вечар»). Яны таксама называлі планету імем багіні кахання Афрадыты. Таму ў рымлян атрымала назву Венера, а таксама Луцыфер.
На Русі ранішнюю і вячэрнюю Венеру таксама прымалі за дзве яркія зоркі, таму і сустракаюцца розныя назвы планеты: Ранішняя
Багіня Венера. Сучасны малюнак
Венера. Фота з аўтаматычнай міжпланетнай станцыі пры падлёце да планеты
Зара, Ранішняя Зорка, Ранішніца, Зарніца, Заранка, Вячэрняя Зара, Вячэрняя Зорка, Вячэрніца, Вячэрняя Зарніца. Яшчэ на Русі Венеру называлі зоркай Чыгір. Ёсць меркаванне, што гэтая назва паходзіла ад арабскага слова Зухра — бліскучая, якое, прайшоўшы праз стагоддзі і некалькі розных моў, змяніла гучанне.
На Беларусі народныя назвы планеты: Вечарніца, Мілавіца, Вячорка, Світальная Зорка.
Часта каля Венеры праходзіць Месяц, што і абумоўлівае такія назвы — Слуга Месяца, Сяброўка Месяца, Жонка Месяца. Планета мае і шмат «жывёльных» імёнаў: Воўчая Зорка, Зайцава Зорка, Валовая Зорка.
Венерай старажытныя рымляне называлі грэчаскую багіню кахання і прыгажосці Афрадыту. Паводле аднаго з старажытных грэчаскіх міфаў, Афрадыта была дачкой Зеўса і німфы (акіяніды) Дыёны. Згодна з іншым варыянтам міфа, яна была дачкой Урана (Неба), народжанай з беласнежнай пены шпаркіх марскіх хваль паблізу вострава Кіфера. Лёгкі ветрык пяшчотна падхапіў багіню Афрадыту, якая толькі што з'явілася на свет, і данёс яе да вострава Кіпр. Там маладыя
оры (багі н і, якія распараджаліся зменамі пораў года, наглядалі за парадкам у прыродзе; оры лічыліся спадарожніцамі Афрадыты як багіні ўрадлівасці, іх уяўлялі ў выглядзе дзяўчат, упрыгожаных пладамі) апранулі Афрадыту ў залатое адзенне і ўсклалі ёй на галаву вянок з свежых кветак.
У акружэнні багінь прыгажосці і грацыі Афрадыта вылучалася чароўнасцю і прывабнасцю. Там, дзе яна праходзіла, ярчэй успыхвалі промні Геліяса, падымалася ў рост трава, распускаліся кветкі з дзіўным водарам. Птушкі ў час яе з'яўлення пачыналі спяваць весялей, а драпежнікі — ільвы, тыгры, гіены — абкружалі багі-
Венера. Старажытная выява
ню і пакорліва лізалі ёй пяшчотныя рукі.
3	вышынь Алімпа вечна маладая і самая прыгожая багіня ўладарыць над светам. Багі і смяротныя падпарадкоўваюцца яе ўладзе. Афрадыта абуджае ў сэрцах каханне з дапамогай свайго сына Эрота (Эраса, другое імя; у рымлян бога любові і кахання называлі Амур, Купідон).
Ён быў вясёлы, гуллівы і свавольны хлопчык, лятаў на залацістых крылах, як лёгкі ветрык, над сушай і морамі. У руках Эрот трымаў маленькі залаты лук, а на плячы насіў калчан з стрэламі. Ніхто не мог абараніцца ад яго меткіх стрэлаў. Як толькі страла Эрота працінала сэрца бога ці чалавека, у ім успыхвалі любоў, радасць і шчасце. Але стрэлы Эрота прыносілі і любоўныя пакуты, нават пагібель ад нераз-
дзеленага кахання.
Амаль да сярэдзіны XII ст. астраномы лічылі Венеру падобнай да Зямлі. Фантасты апісвалі прыгоды чалавека на суседняй планеце,
населенай дзіўнымі істотамі. А паколькі Венера ахутана вельмі шчыльным покрывам з аблокаў, ніхто, нават у самы магутны тэлескоп, нічога не мог разгледзець на ёй. 3 развіццём касмічных даследаванняў стала вядома, што Венера прывабная, на жаль, толькі ў міфах, легендах, паданнях, вершах.
Чалавека на Венеры сустрэнуць вельмі неспрыяльныя ўмовы. Венерыянская атмасфера, якая ў асноўным складаецца з вуглякіслага газу, стварае на паверхні гіганцкі ціск, у 95 разоў большы за зямны. Толькі ў акіяне, на глыбіні каля 900 м, такі ціск. На такую глыбіню не спускаюцца нават самыя сучасныя падводныя апараты: іх проста расплюшчыць тоўшча вады. На вышыні 50 км атмасфера Венеры складаецца з пары сернай кіслаты, якая ў выглядзе дажджоў часта выпадае на паверхню планеты.
Атмасфера Венеры добра прапускае сонечнае святло на паверхню планеты, а вось атрыманае ёю цяпло назад у космас не трапляе. У выніку на Венеры тэмпература дасягае +475 °C, амаль як і на Меркурыі. Да таго ж вельмі шчыльная атмасфера, як велізарны касмічны парнік, не дае магчымасці ноччу астудзіцца паверхні планеты. Таму на Венеры спякотна і днём і ноччу. Пры такіх умовах нават спецыяльна сканструяваныя савецкія аўтаматычныя станцыі працавалі на паверхні Венеры толькі некалькі гадзін, за якія перадалі на Зямлю фотаздымкі месца пасадкі, а таксама шмат іншай навуковай інфармацыі пра планету. Венеру даследавалі ў розныя гады савецкія аўтаматычныя міжпланетныя станцыі серыі «Венера», «Вега», амерыканскія — «Марынер», «Піянер — Венера-1», «Магелан», «Messenger», еўрапейская — «Венера Экспрэс».
Яшчэ Венера цікавая тым, што яна вельмі павольна рухаецца вакол сваёй восі і затрачвае на адзін абарот болей часу, чым на абарот вакол Сонца, які яна робіць у супрацьлеглым напрамку ў параўнанні з іншымі планетамі. Сонца на Венеры ўзыходзіць на захадзе, а заходзіць на ўсходзе.
Рэльеф паверхні Венеры вывучаюць з дапамогай радыёлакацыі з Зямлі і касмічных апаратаў. Найбольш падрабязныя карты былі атрыманы з дапамогай амерыканскага касмічнага апарата «Магелан» у 1990 г. На паверхні планеты выяўлена 930 ударных кратэраў дыямет-
рам ад 2 да 280 км. Ёсць таксама горы, самы вялікі горны раён мае назву Іштар. Тут знаходзіцца гіганцкі вулканічны конус вышынёй 11 км. Вулканаў на паверхні Венеры — сотні тысяч, большасць з якіх мае вышыню каля 100 м, а папярочнік — каля 2—3 км.
Існуе меркаванне, што Венера пакрыта цвёрдымі пародамі. Пад імі рухаецца распаленая лава, якая пастаянна выліваецца праз адтуліны і разломы на паверхню планеты. Вулканы ўвесь час выкідваюць струмені дробных кропляў сернай кіслаты. У некаторых месцах лава збіраецца ў вялізныя лужыны шырынёй да 30 км.
3 Венерай звязана вельмі рэдкая астранамічная з’ява, якую могуць назіраць жыхары Зямлі,— праходжанне планеты па дыску Сонца ў час знаходжання Сонца, Венеры і Зямлі строга на адной прамой. Пры гэтым, калі глядзець на свяціла праз цёмнае шкельца, можна заўважыць, як па дыску Сонца рухаецца чорны кружок Венеры. Гэтыя праходжанні адбываюцца адно за адным з інтэрвалам 8 гадоў, а потым (наступная пара) — праз 121,5, іншы раз праз 105,5 года. Вось пералік апошніх: 1761 і 1769, 1874 і 1882, 2004 і 2012 гг. Мы таксама сталі сведкамі гэтай унікальнай з’явы, калі назіралі праходжанне Венеры па дыску Сонца 8 чэрвеня 2004 г. Парнае праходжанне 6 чэрвеня 2012 г. можна будзе бачыць толькі ў заключнай стадыі.
У гісторыі астраноміі вядомы выпадкі, калі вучоныя ўсё жыццё марылі ўбачыць праходжанне Венеры па дыску Сонца, але, на жаль, не змаглі. Для назіранняў гэтай з’явы ў 1761 г. у Індыю быў накіраваны французскі вучоны Гіём Лежанціль. Аднак ён не змог дабрацца да месца з-за вайны паміж Англіяй і Францыяй. 3 палубы фрэгата вучоны зрабіў толькі некалькі замалёвак. Каб не спазніцца назіраць наступнае праходжанне, Лежанціль не вярнуўся на радзіму і доўгія восем гадоў жыў на чужыне. Напярэдадні чаканай падзеі стаяла выдатнае надвор’е. Назіранні павінны былі адбыцца! Але наступны дзень — 3 чэрвеня 1769 г. — выдаўся пахмурным. Да чарговага праходжання — 105 гадоў! Толькі праз адзінаццаць гадоў Лежанціль вярнуўся дадому, дзе ўжо лічылі, што ён загінуў. Так і не здзейснілася мара вучонага.
Пры праходжанні Венеры па дыску Сонца ў 1761 г. Міхаіл Ламаносаў зрабіў вельмі важнае адкрыццё: на Венеры ёсць атмасфера. Пасля гэтага стала ясна, што разгледзець паверхню планеты з Зямлі
немагчыма...
Марс
Hi адна з планет Сонечнай сістэмы не выклікала ў людзей столькі спрэчак, як Марс. На пачатку XX ст. дыскутавалі пра каналы на чырвонай планеце, пра існаванне на ёй разумных істот, у 50-я гг.— пра арганічнае жыццё на планеце. Фантасты насялялі Марс усялякімі разумнымі і не разумнымі істотамі. Пра ўсё гэта можна даведацца з твораў мастацкай літаратуры: «Неверагодны свет» Эдмунда Гамільтана, «Аэліта» Аляксея Талстога, «Марсіянскія хронікі» Рэя Брэдберы і інш.
Яшчэ старажытныя грэкі звязвалі чырвоны, як кроў, колер планеты з богам вайны Арэсам, а рымляне з Марсам.
Вось пра што апавядае грэчаскі міф. Бог Арэс, сын Зеўса і Геры, прыносіў войны, пагібель і разбурэнне. Нават Зеўс не любіў яго за крыважэрнасць. Калі б Арэс не быў яго сынам, Зеўс даўно б скінуў яго ў змрочны Тартар, туды, дзе пакутавалі тытаны. Сэрца лютага Арэса цешылі толькі жорсткія бітвы. Побач з ім сярод грукату зброі, крыкаў і стогнаў змагароў несліся яго сыны Дэймас і Фобас жах і страх.
Перамога не заўсёды была на баку лютага, шалёнага і грознага Арэса. Часта даводзілася яму саступаць на полі бітвы дачцэ Зеўса Афіне Паладзе, якая перамагла Арэса мудрасцю і слакойным усведамленнем сваёй сілы. Нават калі жонка Арэса, багіня Афрадыта, дапамагала мужу, пераможцай выходзіла любімая дачка Зеўса.
У старажытных рымлян бог вайны Марс лічыўся бацькам вялікага ваяўнічага рымскага народа, чыя слава пачалася з заснавальніка горада Рыма — Ромула. Рымляне прыносілі спецыяльныя ахвяраванні Марсу, да яго звярталіся з просьбамі пра перамогу ў бітвах. Імем Марса быў названы месяц года — март, у першыя дні якога праводзіліся конныя спаборніцтвы (коні лічыліся верным алірышчам ваяроў у бітвах, што прысвячаліся Марсу). У бога вайны былі і іншыя, мірныя абавязкі: ён ахоўваў палі і статкі ад шкоднікаў і ваўкоў, увасабляў мужчынскую сілу і лічыўся богам вясны.
Што ж мы сёння ведаем пра загадкаваю чырвоную планету? Марс — чацвёртая ад Сонца планета. Арбіта яго размешчана па-за арбітай Зямлі (у адрозненне ад Меркурыя і Венеры). Ён знаходзіцца ў
Кольцавае зацьменне Сонца
Перуджыно. Выява Меркурыя на фрэсках у зале Collegio del Cambio.
Perugia, 1499—1500
Ход поўнага зацьмення Месяца
Сонечная карона ў час поўнага сонечнага зацьмення
Паверхня Венеры пакрыта тоўстай коўдрай воблакаў
Перуджыно. Выява Венеры на фрэсках у зале Coliegio del Cambio.