31 снежня 2009 г. — частковае ценявое, 15 чэрвеня 2011 г. — поўнае ценявое, 10 снежня 2011 г. — поўнае ценявое, 25 мая 2013 г. — частковае ценявое, 28 верасня 2015 г. — поўнае ценявое. У даўніну зацьменні Сонца і Месяца вельмі цікавілі людзей. Археалагічныя звесткі сведчаць пра шматлікія спробы прадказаць гэтыя з’явы. Яшчэ 4000 гадоў таму астраномы Стоўнхенджа (тэрыторыя паўднёвай Англіі) прадказалі некаторыя з іх. Шматгадовыя назіранні старажытных майя дазволілі вызначыць цыклічнасць у праходжанні зацьменняў. Болей за 2000 гадоў таму грэкі заўважылі, што ў час зацьмення Месяца зямны цень круглы. Арыстоцель выкарыстаў гэты факт для пацвярджэння гіпотэзы пра шарападобную форму Зямлі. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму вылічэнні, звязаныя з зацьменнямі, былі складанай матэматычнай задачай. Напрыклад, каб прадказаць сонечнае зацьменне 9 чэрвеня 1945 г., якое можна было назіраць на тэрыторыі СССР, вучоным давялося спісаць дробнымі лічбамі каля дзвюх сотняў старонак. Сучасныя астранамічныя камп’ютарныя праграмы дазваляюць разлічыць любыя зацьменні, што адбыліся шмат тысячагоддзяў таму, і тыя, што яшчэ адбудуцца. Можна нават прагледзіць схему таго, як будзе адбывацца альбо як адбывалася тое, ці іншае зацьменне (для назіральнікаў любой кропкі зямнога шара), прасачыць за ходам зацьмення, напрыклад, са штучнага спадарожніка Зямлі альбо з паверхні Месяца. Згадкі пра сонечныя зацьменні, якія адбываліся ў мінулым, дапамагаюць удакладніць храналагічныя дадзеныя пра гістарычныя падзеі, што выпадкова супалі з зацьменнем 25 мая 586 г. да н. э., дапамаглі гісторыкам удакладніць дату бітвы паміж лідзійцамі і мідзянамі на тэрыторыі сучаснага Ірана і краін Малой Азіі. Герадот пісаў, што ў час бойкі нечакана пачалося поўнае сонечнае зацьменне. Жах ахапіў ваяроў, і яны разбегліся, пакідаючы зброю. Удакладненне згаданай даты дазволіла размясціць у храналагічным парадку і іншыя вядомыя гістарычныя падзеі. Для вучоных зацьменні Сонца і Месяца — крыніца новых дадзеных пра сонечную і зямную атмасферы. Для большасці ж людзей гэтыя з’явы — вельмі прыгожае і запамінальнае відовішча. Меркурый Аднаму з міфалагічных вобразаў Меркурыю уласцівы рысы рухавасці, лёгкасці і мабільнасці. У алхімікаў Сярэднявечча імя Меркурыя з'яўлялася сімвалам рухомасці ртуці, а рымляне лічылі яго богам гандлярства, прыбытку і ўзбагачэння. Бога малявалі з кадуцэем, з крылцамі на сандалях альбо на шлеме і з грашовай кайстрай на баку. Вобраз Меркурыя адпавядаў вобразу грэчаскага бога Гермеса. Ён таксама лічыўся сынам Маі і быў апекуном падарожнікаў, шматлікіх рамёстваў і магіі. Таму самай блізкай да Сонца планеце, якая вельмі хутка рухаецца на зорным небе, далі назву Меркурый. Ад Сонца ён знаходзіцца на адлегласці ў 58 млн км, якую святло пралятае крыху болей чым за тры хвіліны. У Старажытным Рыме грэчаскага бога Гермеса назвалі Меркурыем. Ён быў заступнікам вандроўнікаў, гандляроў, стварыў літары і лічбы, навучыў людзей чытаць і пісаць, лічыць і вымяраць. Гермеса ўшаноўвалі і як бога красамоўства. Адначасова ён лічыўся і богам хлусні, падману і крадзяжу. Хітрасць, спрытнасць і незвычайнае ўменне красці выявіліся яшчэ ў маленькага Гермеса. Аднойчы ён выбраўся з пялюшак і паімчаўся ў Піэрыю, дзе пасвіўся статак Апалона. Маленькі злодзей украў 15 найлепшых кароў, прывёў іх у Пілос і загнаў у пячору, а потым спакойна вярнуўся да маці ў свае пялюшкі і заснуў. Праз некаторы час з'явіўся Апалон і запатрабаваў сваіх кароў. Але Гермес не прызнаваўся ў крадзяжы. Яго маці Мая разам з Апалонам прымусілі хлопчыка паказаць месца, дзе былі схаваны жывёлы. Гермес паказаў пячору, усеўся на пагорку і зайграў на ліры, якую сам Здымкі Меркурыя, атрыманыя аутаматычнай міжпланетнай станцыяй «Месенджэр». 2008 Меркурый. Сучасны малюнак змайстраваў. Пяшчотная музыка зачаравала Апалона, ён забыўся пра свой гнеў і памяняў сваіх кароў на ліру Гермеса. Так Апалон атрымаў ліру, на якой часта потым іграў і весяліў людзей. А па ўсім свеце ў сваіх крылатых сандалях лятаў з хуткасцю думкі юны Гермес па-сланец алімпійскіх багоў. Толькі 88 дзён патрэбна Меркурыю, каб зрабіць адзін віток вакол Сонца. Гэта і ёсць працягласць года на Меркурыі ў зямным вымярэнні. Планета знаходзіцца дастаткова бліз- ка ад Сонца, і заўважыць яе можна толькі нізка над гарызонтам у ранішнім ці вячэрнім змроку. Пры самых лепшых умовах планету можна назіраць не болей чым паўтары гадзіны, увесь астатні час яна хаваецца ў промнях Сонца. Меркурый ніколі не бывае бачным на вельмі цёмным небе. Для пошукаў планеты трэба выкарыстаць астранамічны каляндар, у якім прыводзяцца ўмовы яго бачнасці на кожны месяц. У тэлескоп Меркурый мае выгляд сярпа альбо паўкруга, бо ён накшталт Месяца мяняе свае фазы. Назіраць поўню Меркурыя можна толькі тады, калі адбываецца поўнае сонечнае зацьменне. (Але такую раскошу не могуць дазволіць сабе нават астраномы.) Меркурый у гэты час знаходзіцца вельмі далёка ад Зямлі. Яго вуглавыя памеры занадта малыя, ды і поўныя сонечныя зацьменні дастаткова рэдкая з’ява, а працягласць поўнай фазы зацьмення зусім нязначная. Нават у вялікі тэлескоп разгледзець на паверхні Меркурыя якія-небудзь дэталі, акрамя цёмных і светлых плям, немагчыма. Астраномы ўсяго свету апошнія сто гадоў назіралі Меркурый, і па іх замалёўках і фотаздымках былі складзены карты паверхні планеты (Дж. Скіапарэлі, 1889 г.). Найбольш падрабязнай лічылася карта, складзеная ў 1934 г. французскім астраномам Эжэнам Антаніадзі. На ёй упершыню з’явіліся ўласныя назвы паверхні планеты, прысвоеныя цёмным і светлым плямам на паверхні Меркурыя, звязаныя з грэчаскай ці егіпецкай міфалогіямі. Светлыя плямы, паводле меркавання Э. Антаніадзі,— гэта пустыні, а цёмныя — нізіны. Доўгі час астраномы лічылі, што Меркурый заўсёды павернуты да Сонца адным бокам і пры яго збліжэнні з Зямлёй бачны толькі адзін бок планеты. Гэта магло азначаць, што перыяд абарачэння Меркурыя вакол сваёй восі, супадае з перыядам абарачэння планеты вакол Сонца. Толькі ў 1965 г. праведзены радыёлакацыйныя вымярэнні, якія паказалі памылковасць такога меркавання. Меркурый абарочваецца вакол сваёй восі за 59 сутак, а вакол Сонца — за 88. Значыць, за / Карта Меркурыя, намаляваная Скіапарэлі. меркурыянскія гады на планеце праходзяць усяго трое меркурыянскіх сутак. Палёт да Меркурыя амерыканскага касмічнага спадарожніка «Марынер-10» у сакавіку 1974 г. пацвердзіў гэтыя факты. Меркурый — самая малая планета Сонечнай сістэмы. Яе дыяметр складае ўсяго толькі 4878 км, што ненамнога больш за дыяметр Месяца, але з-за вялізнага жалезна-нікелевага ядра ён значна масіўней за Месяц і складае 0,056 масы Зямлі. На- прыклад, чалавек, які на Зямлі важыць 100 кг, на Меркурыі меў бы вагу толькі 38 кг. Пра планету доўгі час было вядома не шмат. Палёт касмічнага апарата «Марынер-10» даў адказы на шматлікія пытанні. Больш за 10 000 атрыманых здымкаў планеты засведчылі, што паверхня Меркурыя пакрыта кратэрамі, большасць якіхузнікла каля 3,5 млрд гадоў таму. Іх дыяметр — ад некалькіх метраў да больш чым 1000 кіламетраў. Усе кратэры на Меркурыі ўтварыліся пры ўдарах метэарытаў і астэроідаў, і самыя вялікія з іх называюцца катлавінамі. Найбольшая катлавіна — Калорыс — мае дыяметр 1300 км. Яна з усіх бакоў абкружана гарамі, якія ўздымаюцца над раўнінамі да 2 кіламетраў. Катлавіна атрымала яшчэ назву Раўніна Спёкі, таму што Сонца пры набліжэнні да Меркурыя, знаходзіцца ў зеніце над раўнінай, якая становіцца самым гарачым месцам на планеце: тэмпература тут дасягае да +430 °C. Паверхня Меркурыя, пакрытая метэарытнымі кратэрамі. Волава, свінец і цынк пры такой тэмпературы становяцца вадкімі. Затое ноччу на Меркурыі бывае да -180 °C! Такія перапады тэмператур тлумачацца амаль поўнай адсутнасцю ў Меркурыя атмасферы, яна вельмі разрэджаная і ўтрымлівае нязначную колькасць натрыю, гелію, сляды вадароду, аргону і неону. Гэтыя элементы атмасферы Меркурый захоплівае з газавых струменяў, якія вырываюцца з Сонца. Для паверхні планеты таксама характэрныя вялізныя ўступы, якія цягнуцца да 500 км і болей. Адзін з найбольшых мае назву Дыскаверы; яго даўжыня каля 550 км, вышыня — 3 км. Сенсацыйнае адкрыццё было зроблена вучонымі ў 1991 г. У палярных абласцях Меркурыя заўважылі палярныя шапкі, якія складаюцца хутчэй за ўсё з вадзянога лёду. Як высветлілася пасля, лёд знаходзіцца на дне палярных кратэраў, у якія ніколі не заглядвае Сонца. Тэмпература там не падымаецца вышэй за -213 °C і лёд не растае на працягу мільярдаў гадоў. Па шчыльнасці Меркурый займае другое месца ў Сонечнай сістэме пасля Зямлі (сярэдняя шчыльнасць яго парод 5,45 г/см3). На ім зафіксавана магнітнае поле, напружанасць якога складае каля 1% ад напружанасці магнітнага поля Зямлі. У студзені 2008 г. амерыканскі міжпланетны апарат Messenger праляцеў каля Меркурыя і зрабіў сенсацыйныя здымкі. А на арбіту Меркурыя гэты касмічны вандроўнік выйдзе толькі ў 2011 г., і зямляне атрымаюць новыя звесткі пра імклівую планету. Венера Няма на зорным небе планеты, якой прысвечана такая вялікая колькасць паэтычных твораў, легендаў і паданняў, як Венеры. Усе закаханыя лічаць гэтую планету сваёй заступніцай. «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» — пісаў Максім Багдановіч у знакамітым вершы. Але ў згаданых паэтычных радках астраномам кідаецца ў вочы адна недакладнасць: Венера не зорка, а планета, і розніца паміж імі вельмі істотная. Гэта другая па набліжанасці да Сонца планета (адлегласць Венеры ад яго — 108 млн км), якая, рухаючыся амаль па кругавой арбіце, абходзіць яго за 225 зямных сутак. Ад Венеры да Зямлі яшчэ бліжэй — усяго 40 млн км. Каб пераадолець такую адлегласць на Зямлі, трэба тысячу разоў ажыццявіць кругасветнае падарожжа! Венера вельмі яркая, саступае па бляску толькі Сонцу і Месяцу. Як і Меркурый, Венера ніколі не адыходзіць далёка ад Сонца, і вугал паміж імі не перавышае 47 °. Дзве кропкі на арбіце, у якіх вугал дасягае гэтай велічыні, называюць найбольшай усходняй і найбольшай заходняй элангацыямі (бачнай вуглавой адлегласцю ад Сонца). Кожныя сем месяцаў на працягу некалькіх тыдняў Венеру можна ўбачыць па вечарах у заходняй частцы неба, і тады яе называюць «вячэрняй зоркай». Праз тры з паловай месяцы Венера пачынае ўзыходзіць гадзіны на тры раней за Сонца, пад раніцу становіцца бачнай на ўсходняй частцы неба і атрымлівае назву «ранішняя зорка».