• Газеты, часопісы і г.д.
  • Над намі неба  Кастусь Цыркун

    Над намі неба

    Кастусь Цыркун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2009
    63.66 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Што ж з сябе на самай справе ўяўляе гэтая зорка?
    Сонца знаходзіцца ад Зямлі на даволі вялікай адлегласці — прыкладна 149 597 870 км. Гэта сярэдняя велічыня, бо ў сваім руху па арбіце Зямля то набліжаецца да яго — да 147 000 000 км, то аддаляецца ад яго — да 152 000 000 км. Адлегласць ад Зямлі да Сонца вызначаюць як адзінку вымярэння адлегласці ў астраноміі і называюць астранамічнай адзінкай. 3 аднаго боку, гэта велізарная адлегласць. Ракета, што ляціць з хуткасцю 1000 км/гадз, пераадолела б
    яе за 17 гадоў. Нават сонечны прамень, перад тым як апынуцца на Зямлі, падарожнічае ў прасторах Сусвету болып за восем хвілін. 3 другога боку, астранамічная адзінка — невялікая адлегласць, бо нават да бліжэйшых зорак у мільёны разоў далей.
    Калі мы бачым Сонца на небе як зіхатлівы жоўты дыск, нам цяжка ўявіць яго сапраўдныя памеры. Але дыяметр Сонца можа вызначыць кожны. Па-першае, трэба знайсці цёмнае памяшканне, у якое сонечнае святло трапляе праз маленькую дзірку. Потым узяць аркуш шчыльнай белай паперы і паставіць яго перпендыкулярна сонечным промням. На паперы мы ўбачым выяву Сонца. Чым далей аркуш ад дзіркі, тым большы памер выявы Сонца на ім. Але дыяметр Сонца на паперы заўсёды будзе ў 107 разоў меншы за адлегласць ад аркуша да дзіркі. Дыяметр сапраўднага Сонца таксама ў 107 разоў меншы за адлегласць яго ад Зямлі. Робім нескладаныя вылічэнні і атрымліваем дыяметр Сонца ў 1 400 000 км. A гэта азначае, што на дыску Сонца змаглі б размясціцца ў адзін рад адразу 109 такіх планет, як Зямля! Але не толькі памерамі Сонца большае за нашу планету. На вялікія касмічныя вагі трэба было б пакласці 333 000 зямных мас, каб ураўнаважыць масу Сонца. Нават склаўшы разам масы ўсіх планет Сонечнай сістэмы, мы атрымаем лічбу, у 743 разы меншую за масу Сонца.
    Сонца — гэта гіганцкі плазменны шар, у сярэдзіне якога адбываюцца тэрмаядзерныя рэакцыі. Тэмпература на паверхні зоркі дасягае 6000 °C, а ў самым цэнтры — 15 000 000 °C. Сонечнае рэчыва на 71 % складаецца з вадароду, на 26 % — з гелію, і 3 % прыпадае на ўсе астатнія элементы. Ператварэнне ў нетрах Сонца вадароду ў гелій з’яўляецца асноўнай крыніцай энергіі, якую яно выпраменьвае. Разлікі паказваюць, што гэтыя рэакцыі адбываюцца на Сонцы ўжо каля 5 млрд гадоў, а гэта і ёсць яго ўзрост. Запасаў жа вадароду на Сонцы хопіць, паводле разлікаў яшчэ прыкладна на 5 млрд гадоў.
    Скрозь лёгкія хмаркі Сонца выглядае, як белы зіхоткі шар. У сапраўднасці мы назіраем толькі самы ніжні слой сонечнай атмасферы — фотасферу. Якраз у ёй часам з уляюцца больш цёмныя ўчасткі, якія называюць сонечнымі плямамі. Тэмпература ў плямах толькі каля 4000 °C, таму яны і выглядаюць на дыску Сонца больш цёмнымі.
    Плямы з’яўляюцца перыядычна. Іх бывае то болей, то меней. Прамежкі часу паміж асобнымі мінімумамі колькасці плям называюць цыкламі сонечнай актыўнасці. Галоўны сонечны цыкл працягваецца 11 гадоў (называецца адзінаццацігадовым). У 1999—2001 гг. назіраўся апошні максімум сонечнай актыўнасці. Улетку 2000 г. на Сонцы зарэгістраваныя плямы памерам з некалькіх дзесяткаў дыяметраў Зямлі. Сонечныя плямы і звяза-
    Сонца з плямамі	НЫЯ 3 ІМІ рОЗНЫЯ СОН6ЧНЫЯ ЗЯВЫ
    	 істотна ўплываюць на Зямлю. Гэта выяўляецца ў палярных ззяннях, пераменах надвор’я, актывізацыі некаторых захворванняў, колькасці дарожных аварый і нават на паспяховасці вучняў.
    Над фотасферай знаходзіцца слой сонечнай атмасферы — х р a м а с ф е р а, нябачная з-за моцнай разрэджанасці, хоць тэмператураўёй дасягае 200 000 °C. Самая верхняя і гарачая частка атмасферы Сонца — к а р о н а. Яе можна ўбачыць толькі ў час поўных сонечных зацьменняў, калі Месяц засланяе фотасферу і храмасферу. Тэмпература ў кароне 1—2 млн градусаў. Карона Сонца шматслойная і працяглая. Яе вонкавыя слаі паступова пераходзяць у міжпланетнае газавае асяроддзе. Рэчыва сонечнай кароны бесперапынна пакідае Сонца з хуткасцю некалькі соцень кіламетраў у секунду. Гэта і ёсць с о н е ч н ы в е ц е р, які пастаянна абцякае Зямлю. Таму і кажуць, што мы жывём у сонечнай атмасферы. У храмасферы і кароне часта ўзнікаюць сонечныя ўспышкі — гіганцкія выкіды сонечнай плазмы. Праз некалькі дзён пасля іх сонечнае рэчыва дасягае Зямлі і моцна ўплывае на ўсе жывыя арганізмы.
    Толькі крыху больш за 25 гадоў таму вучоныя заўважылі, што паверхня Сонца пульсуе. Кожныя 2 гадзіны 40 хвілін дыяметр Сонца мяняецца прыкладна на 20 км. Вядома, што і ў біясферы ёсць
    Эон у крузе Задыяка і Тэлус (Гея) з дзецьмі — чатырма порамі года.
    Грэка-рымская мазаіка, III ст. н. э.
    Планета Зямля
    Планета Зямля, выгляд з Месяца
    Сонца — гіганцкі плазменны шар
    Перуджыно. Выява Апалона (Сонца) на фрэсках у зале Collegio del Cambio. Perugia, 1499—1500
    Сонца на працягу адзінаццацігадовага цыкла
    Гіганцкія выкіды сонечнай плазмы
    Сонечная сістэма ў галактыцы Млечны Шлях
    Сонечная сістэма
    Месяц у поўні
    Перуджыно
    Выява Месяца на фрэсках у зале Coliegio del Cambio. Perugia, 1499—1500
    Я. Драздовіч. Прырода Месяца. Абязводнены цырк. 3 альбома «Касмавізія». 1947 г.
    падобныя рытмы. А гэта азначае, што мы не толькі жывём у кароне Сонца, але і адчуваем на сабе яго дыханне.
    Сонца знаходзіцца на адлегласці ў 30 000 светлавых гадоў ад цэнтра Галактыкі і рухаецца вакол яго прыкладна па кругавой арбіце. Гэты рух адбываецца ў напрамку сузор’я Лебедзь з хуткасцю каля 250 км/с. Поўны абарот вакол галактычнага цэнтра Сонца робіць прыкладна за 250 млн гадоў. За час свайго існавання яно паспела зрабіць ужо дваццаць такіх віткоў. А па мерках Сусвету гэта юнацкі ўзрост.
    СОНЕЧНАЯ СІСТЭМА
    Hi для каго не сакрэт, што наша існаванне цалкам залежыць ад Сонца. Яно не толькі пасылае на Зямлю сваё жыватворнае цяпло, але і дазваляе ёй утрымлівацца ў касмічнай прасторы. Аднак не адна наша планета падпарадкоўваецца гэтай магутнай зорцы. Усё, што рухаецца ў бязмежных прасторах Сусвету пад прыцягненнем Сонца, утварае так званую Сонечную сістэму, галоўным целам якой, безумоўна, з’яўляецца гэтае свяціла. На яго долю прыпадае 99,9 % агульнай масы сістэмы. Вакол Сонца рухаецца восем вялікіх планет са сваімі спадарожнікамі. Сонца ўтрымлівае на сваіх арбітах карлікавыя планеты і так званыя малыя целы Сонечнай сістэмы: астэроіды, каметы, бясконцае мноства метэорных целаў, міжзорны пыл. Уся касмічная прастора запоўнена касмічнай плазмай і рознымі фізічнымі палямі, якія таксама з’яўляюцца часткай Сонечнай сістэмы.
    Як жа вызначаецца памер гэтага сонечнага асяроддзя ў прасторах Космасу? Дзе мяжа Сонечнай сістэмы? На гэтае пытанне дапамагае адказаць закон сусветнага прыцягнення: усе фізічныя целы прыцягваюцца з сілай, залежнай ад іх мас. Прытым чым большыя масы целаў, тым большая паміж імі сіла прыцягнення. Аднак адлегласць паміж узаемадзеючымі целамі істотна ўплывае на велічыню гэтай сілы: з павелічэннем адлегласці яна змяншаецца прапарцыянальна квадрату адлегласці. Замяжу Сонечнай с і с т э м ы прымаюць такую адлегласць ад Сонца, на якой сіла сонечнага прыцягнення блізкая да нуля, і на любое цела ўжо дзейнічае сіла прыцягнення іншых зорак. Зразумела, што гэтая велічыня вельмі ўмоўная. Яна залежыць ад многіх параметраў. Вучоныя вызначаюць мяжу Сонечнай сістэмы прыкладна ў 100 000 астранамічных адзінак. Святло ад Сонца далятае да краю Сонечнай сістэмы за 580 сутак з хуткасцю 300 000 км/с!
    Межы Сонечнай сістэмы пакуль яшчэ не даследаваныя. Ёсць меркаванне пра існаванне цёмнай халоднай зоркі, двайніка нашага Сонца, далёка за арбітай карлікавай планеты Сонечнай сістэмы Плутона. Але гэта ўсё пакуль гіпотэзы.
    Вялікія планеты падзяляюцца на дзве асноўныя групы: планеты з я м н о й групы (Меркурый, Венера, Зямля, Марс) і планеты-г і г а н т ы (Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун).
    Сімвалы Сонца і планет. Малюнак са старажытнай кнігі
    Планеты зямной групы адносна малыя і маюць даволі вялікую шчыльнасць. Яны ўтвораны са злучэнняў крэмнію і жалеза. Планеты-гіганты не маюць цвёрдай паверхні. Іх асноўны склад — вадарод і гелій. Газавая атмасфера гэтых планет паступова пераходзіць у вадкую мантыю. Гэтыя адрозненні ў фізічных характарыстыках планет звязаны з асаблівасцямі іх фарміравання з протапланетнага воблака. Узрост Сонечнай сістэмы вызначаюць у 4,6 млрд гадоў.
    Усе планеты абарочваюцца вакол Сонца ў адным напрамку па арбітах, вельмі блізкіх да кругавых. Акрамя таго, кожная з планет круціцца вакол сваёй восі таксама ў адным напрамку. Толькі Венера і Уран рухаюцца ў процілеглы бок.
    Многія планеты маюць спадарожнікі, а таксама кольцавыя сістэмы, Спадарожнікі планет вельмі разнастайныя: ад гіганта Ганімеда з радыусам 2531 км да маленькіх Леды і Дэймаса, дыяметр якіх меншы за 16 км.
    He ўсе планеты Сонечнай сістэмы можна назіраць з дапамогай аматарскіх тэлескопаў. На начным небе ў розны час удаецца няўзброеным вокам убачыць Меркурый, Венеру, Марс, Юпітэр і Сатурн. Для назірання астатніх планет патрэбны даволі магутныя тэлескопы. Уран і Нептун можна знайсці на зорным небе з дапамогай тэлескопа, калі ведаць іх дакладнае размяшчэнне. Яны выглядаюць як вельмі слабыя зорачкі, нічым да планет не падобныя. Адрозніць іх ад астатніх зорак даволі цяжка. Толькі ў магутны тэлескоп можна разгледзець дыскі
    гэтых планет.
    Планеты Сонечнай сістэмы
    Большасць з вядомых астэроідаў знаходзіцца паміж арбітамі Марса і Юпітэра. На начным небе самыя яркія з іх бачны як слабыя зорачкі, якія павольна перамяшчаюцца сярод іншых зорак. Інфармацыю аб такіх астэроідах змяшчаюць у астранамічных календарах. Самым вялікім у Сонечнай сістэме лічыцца астэ-
    Сонечная сістэма	роід Цэрэра дыяметрам 940 км,
    які сягоння залічаны ў сям’ю карлікавых планет. А найбольш яркі — астэроід Веста, які можна бачыць няўзброеным вокам.
    За арбітай карлікавай планеты Нептун, на адлегласці ў 50 а. а. ад Сонца існуе яшчэ адно скопішча касмічных целаў (планетоідаў) — так званы пояс Койпера. У гэтым поясе астраномамі выяўлена больш за 800 касмічных целаў. Былую планету Плутон (дыяметр 2320 км) цяпер адносяць да самых вядомых аб’ектаў гэтага пояса. А самым вялікім аб’ектам гэтага пояса з’яўляецца карлікавая планета Эрыда дыяметрам у 2400 км.
    Паводле сучаснай, часткова пацверджанай, гіпотэзы, за поясам Койпера, амаль на самай мяжы Сонечнай сістэмы, існуе пояс каметных целаў, цівоблака Аорта, з якога выпраўляюцца да Сонца хвастатыя касмічныя вандроўнікі. Яны рухаюцца ў Сонечнай сістэме па выцягнутых арбітах, вельмі блізкіх да парабалы. Некаторыя