• Газеты, часопісы і г.д.
  • Над намі неба  Кастусь Цыркун

    Над намі неба

    Кастусь Цыркун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 207с.
    Мінск 2009

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Здавалася б, зацьменні можна назіраць штомесяц: Сонца — кожны маладзік, Месяца — кожную поўню. Але Месяц ухіляецца ад зацьменняў. Ён праскоквае альбо пад зямным ценем, альбо над ім. А ў маладзік цень Месяца звычайна праносіцца ў прасторы, не крануўшы Зямлю. Таму зацьменні Месяца, як правіла, бываюць толькі двойчы на год. Калі першае з іх прыходзіцца на пачатак студзеня, то ў такі год могуць адбыцца і тры зацьменні. У некаторыя гады няма ніводнага зацьмення Месяца.
    Сонечныя зацьменні таксама здараюцца звычайна два на год, радзей — тры-чатыры, яшчэ радзей — пяць.
    Найбольшая колькасць зацьменняў на працягу года — сем: пяць сонечных і два — Месяца ці чатыры сонечных і тры — Месяца. Але такое здараецца вельмі рэдка. Напрыклад, па сем зацьменняў назіралі на Зямлі ў 1917 і 1982 гг.
    Вылучаюць чатыры тыпы сонечных зацьменняў. Гэта звязана з тым, што адлегласць паміж Сонцам і Зямлёй не заўсёды аднолькавая. Зімой Зямля бліжэй да Сонца, а летам — далей. Акрамя таго, Месяц таксама бывае на розных адлегласцях ад нашай планеты. Калі ён знаходзіцца бліжэй за ўсё да Зямлі, то цалкам засланяе сонечны дыск. Але зацьменне развіваецца паступова: цень ад Месяца павольна «наязджае» на сонечны дыск, быццам хто патроху адкусвае ад яго кавалак. На некалькі секунд наступае цемра, на небе становяцца бачныя зоркі і планеты. Вакол цёмнага дыска Месяца — велічная сонечная карона. Яшчэ некалькі імгненняў — і з-за няроўнага краю Месяца, паміж яго горных вяршынь, прабіваецца сонечны прамень — брыльянтавае кольца. Праз некалькі секунд Сонца перамагае цемру. Так адбываецца поўнае сонечнае зацьменне. Вучоныя і аматары астраноміі часам выпраўляюцца за многія тысячы кіламетраў, каб назіраць гэтую рэдкую з’яву.
    Месяц не заўсёды цалкам засланяе Сонца, і тады людзі бачаць вакол спадарожніка Зямлі зіхоткія межы сонечнага дыска — кольцавае сонечнае зацьменне. Надзвычай рэдкае кольцава-поўнае зацьменне, у час якога ў розных кропках паласы зацьмення спачатку назіраецца кольцавае зацьменне Сонца, потым поўнае і, напрыканцы, зноў кольцавае. Найбліжэйшае зацьменне такога кшталту адбылося 8 красавіка 2005 г., але, на жаль, яго не было бачна на тэрыторыі Беларусі.
    Сонечнае зацьменне (поўнае ці частковае) ніколі не бывае бачна з усіх куткоў нашай планеты. Цень ад Месяца сыходзіцца за Зямлёй конусам і падае на яе паверхню толькі невялікай плямай, велічыня якой дасягае 100—200 км у дыяметры. 3-за таго, што Месяц абарочваецца вакол Зямлі, а Зямля вакол сваёй восі, цень ад Месяца рухаецца па паверхні Зямлі вузкай паласой — паласой поўнай фазы зацьмення. Там, дзе праходзіць гэтая паласа, назіраюць поўнае альбо кольцавае зацьменне Сонца. За межамі паласы поўнай фазы, на адлегласці 200—300 км ад яе бачна, як Месяц засланяе толькі частку сонечнага дыска. Там назіраюць частковае сонечнае зацьменне, фаза якога тым большая, чым меншая адлегласць ад паласы поўнай фазы.
    Працягласць сонечнага зацьмення на Зямлі складае не болей чым 4—6 гадзін. А поўная фаза, як правіла, не перавышае 3—4 хвілін. Максімальная працягласць поўнай фазы сонечнага зацьмення не можа перавышаць 7 хвілін 31 секунду. Аднак поўнай фазы такой працягласці яшчэ ніколі не назіралі. Самая працяглая фаза зацьмення зафіксавана 20 чэрвеня 1955 г. на Філіпінскіх астравах і ў ПаўднёваУсходняй Азіі, калі яна доўжылася 7 хвілін 8 секунд. Наступнае зацьменне з працягласцю поўнай фазы 7 хвілін 29 секунд можна будзе назіраць 16 ліпеня 2186 г. на поўначы Паўднёвай Амерыкі.
    Частковыя зацьменні Сонца адбываюцца значна часцей, чым поўныя. 3 дапаможнікаў па астраноміі можна даведацца, што поўныя сонечныя зацьменні ў адной асобнай кропцы зямнога шара можна назіраць адзін раз у 300—400 гадоў.
    Калі ж зазірнуць у гісторыю, то за апошнія 1000 гадоў на Беларусі назіралі 353 зацьменні Сонца, з іх 18 поўных. Як правіла, за стагоддзе зафіксавана па два поўныя зацьменні Сонца, аднак у XIII і XVII стст.— ніводнага. Затое ў XV і XIX стст. Беларусь трапіла ў паласу аж чатырох поўных зацьменняў Сонца. Апошняе поўнае сонечнае
    зацьменне ў нашай краіне назіралі 30 чэрвеня 1954 г. Прагледзець, калі адбываліся поўныя сонечныя зацьменні на тэрыторыі нашай краіны за апошнія 1000 гадоў можна па наступнай табліцы:
    Храналогія поўных сонечных зацьменняў на Беларусі
    Год
    Дата
    Месяц
    1030
    31
    8
    1140
    10
    3
    1187
    4
    9
    1321
    26
    6
    1366
    7
    8
    1409
    15
    4
    1415
    7
    6
    1476
    25
    2
    1491
    8
    5
    1540
    7
    4
    1639
    1
    6
    1654
    12
    8
    1804
    11
    2
    1842
    8
    7
    1851
    28
    7
    1887
    19
    8
    1914
    21
    8
    1954
    30
    6
    Але пералічаныя поўныя зацьменнні Сонца назіралі не на ўсёй тэрыторыі нашай краіны, пазначанай сягонняшнімі межамі. Паласа поўнай фазы сонечнага за-
    цьмення ў 100—200 км малаватая, каб поўнасцю ахапіць нашу краіну. Здаралася, што паласа поўнай фазы сонечнага зацьмення толькі кранала невялікія тэрыторыі той ці іншай вобласці Беларусі. Напрыклад, у межах сучаснага Мінска поўнае сонечнае зацьменне назіралі толькі ў 1030, 1415, 1914 гг. Астатнія поўныя зацьменні Сонца абходзілі нашу сталіцу.
    Каб убачыць поўнае сонечнае зацьменне на тэрыторыі нашай краіны, беларусам прыйдзецца чакаць дастаткова доўга. Пералічым самыя бліжэйшыя сонечныя зацьменні, поўную фазу якіх можна будзе назіраць на Беларусі.
    Бліжэйшыя поўныя сонечныя
    зацьменні на Беларусі
    Год
    Дата
    Месяц
    2048
    11
    6
    2075
    13
    7
    2142
    25
    5
    2227
    16
    5
    2229
    18
    9
    2245
    26
    5
    2296
    29
    8
    Толькі ў падарожжах па розных краінах і кантынентах нашы землякі ў бліжэйшы час змогуць пазнаёміцца з гэтай з’явай. Так,
    1	жніўня 2008 г. за поўнай фазай сонечнага зацьмення сачылі з тэрыторыі Расіі, на Беларусі — толькі частковае сонечнае зацьменне з фазай 0,44. Фаза зацьмення паказвае, якую частку сонечнага дыска засланяе цень ад Месяца, калі ўвесь дыск прыняць за адзінку.
    У бліжэйшыя гады на Беларусі будуць даступныя для назіранняў наступныя частковыя сонечныя зацьменні:
    Бліжэйшыя частковыя сонечныя зацьменні на Беларусі
    Год
    Дата
    Месяц
    Фаза зацьмення
    2010
    15
    1
    0,0047
    2011
    4
    1
    0,8261
    2015
    20
    3
    0,6978
    2021
    10
    6
    0,221
    2022
    25
    10
    0,6054
    2025
    29
    3
    0,1181
    2027
    2
    8
    0,319
    2029
    12
    6
    0,1006
    2030
    1
    6
    0,7448
    2034
    20
    3
    0,1684
    2037
    16
    10
    0,6487
    2039
    21
    6
    0,9321
    2053
    12
    9
    0,3493
    Найбольшую цікавасць для назіранняў уяўляюць поўныя со-
    Акуляры для назірання сонечнага зацьмення
    нечныя зацьменні. У залежнасці ад вопыту назіральнікаў, наяўнасці прыбораў і аптычных інструментаў, якія выкарыстоўваюцца, рыхтуецца спецыяльная праграма для назіранняў такіх зацьменняў. Тады нават аматарскія назіранні, праведзеныя на добрым узроўні, могуць мець навуковую каштоўнасць.
    Пры назіраннях частковых сонечных зацьменняў асноўнай іх задачай можа стаць хранаметрыраванне кантактаў Tt — Т4, фотаі відэаздымкі, замалёўкі фаз зацьмення. Пры гэтым трэба абавязкова помніць, што Сонца вельмі яркі астранамічны аб’ект. Таму праводзіць візуальныя назіранні альбо ў тэлескоп без прымянення спецыяльных сонечных святлафільтраў катэгарычна забараняецца. Найбольш бяспечным спосабам такіх назіранняў з’яўляецца праецыраванне выявы Сонца на экран, які ўстанаўліваецца за акулярам тэлескопа. Пры такіх назіраннях вельмі зручна фіксаваць моманты пачатку і канца
    частковага зацьмення, сачыць за змяненнямі фазы зацьмення. Пры назіраннях таксама фіксуюць моманты пакрыцця Месяцам асобных сонечных плям.
    Пры масавых назіраннях частковых сонечных зацьменняў папярэдне добра рыхтуюцца. Для візуальных назіранняў трэба мець дастатковую колькасць сонечных святлафільтраў. Тады кожны назіральнік зможа самастойна праводзіць назіранні. У якасці святлафільтра звычайна выкарыстоўваюць шкельцы ад маскі зварачнага апарата, засвечаную фотаплёнку, фольгу ад упакоўкі кветак. Ёсць і спецыяльныя засцерагальныя плёнкі AstroSolar, якія выпускаюць для назіранняў за Сонцам. Падрабязную інфармацыю аб плёнках AstroSolar можна атрымаць на сайце http://shop.astronomy. ru. Можна змайстраваць спецыяльныя акуляры для назіранняў сонечных зацьменняў. Для гэтага спатрэбяцца шчыльны кардон, аловак, лінейка, скотч, нажніцы. У якасці святлафільтра выкарыстаем плёнку — носьбіт інфармацыі са старой камп’ютарнай дыскеты. На кардоне вычэрчваем акуляры, памеры якіх указаны на малюнку. Нажніцамі выразаем будучыя сонечныя акуляры і скотчам прыклейваем святлафільтры. Памеры адтулін пад святлафільтры разлічаны на плёнку з дыскеты 5,25”. Калі ж дыскета будзе 3,5” то і адтуліны трэба выразаць пад меншы памер. Калі ж у вас ёсць плёнка AstroSolar, то яе выкарыстоўваем для святлафільтраў.
    У адрозненне ад поўнага сонечнага зацьмення поўнае зацьменне Месяца бачнае на Зямлі паўсюль, дзе Месяц знаходзіцца над гарызонтам. Таму зацьменні Месяца ў кожнай канкрэтнай кропцы Зямлі адзначаюцца значна часцей, чым сонечныя. На працягу жыцця чалавек можа назіраць каля 40 зацьменняў Месяца (вядома пры спрыяльным надвор’і). Зацьменні Месяца адбываюцца, калі ён, знаходзячыся ў поўні, засланяецца ад сонечных промняў Зямлёй. Але Зямля дыяметрам у чатыры разы большая за Месяц, і зразумела, што цень ад яе таксама будзе значна большы. Месяц можа проста хавацца ў зямным цені, і тады ствараецца ўражанне, што наш спадарожнік нібы чырванее і ледзь бачны на небе. Калі б атмасфера Зямлі не падсвечвала яго, Месяц зусім бы знікаў з відавоку. Так адбываецца поўнае зацьменне Месяца.
    Выгляд і колер зямнога ценю на дыску нашага спадарожніка залежаць ад стану зямной атмасферы. Паверхня бачнага паўшар’я Месяца
    ў час зацьмення падсвечваецца сонечнымі промнямі, якія праходзяць праз верхнія слаі атмасферы. Таму ў час зацьменняў месячны дыск мае чырванаватыя адценні.
    Поўная фаза зацьмення Месяца можа доўжыцца амаль паўтары гадзіны, а ўсё зацьменне, разам з частковымі фазамі,— каля пяці гадзін.
    У тым выпадку, калі зямны цень не цалкам паглынае Месяц, назіраюць частковае зацьменне. Адрозніваюць яшчэ і паўценявое зацьменне Месяца (поўнае і частковае). Яно адбываецца тады, калі Месяц трапляе ў зямны паўцень. Але для назірання такое зацьменне нецікавае, бо змены ў выглядзе спадарожніка нязначныя.
    На тэрыторыі Беларусі можна будзе назіраць у бліжэйшыя гады зацьменні Месяца:
    6 жніўня 2009 г. — частковае ценявое,