Калі ж арбіта Зямлі перасякаецца са згусткам раёў метэорных целаў — пылінак, у атмасферу Зямлі ўваходзіць велізарная колькасць касмічнага рэчыва. Колькасць знічак пры гэтым можа дасягаць сотняў і тысячаў за гадзіну і нават за хвіліну. Вось тады гавораць пра метэорныя дажджы, якія могуць ісці ад некалькі гадзінаў да некалькі сутак. Найбольш вядомы метэорны дождж — A е а н і д ы. Прыкладна адзін раз у 33 гады жыхары Зямлі могуць любавацца гэтай прыгожай з’явай, што адбываецца ў ноч з 17 на 18 лістапада. Людзі памятаюць зорныя дажджы Леаніды 1766, 1799, 1833, 1866, 1966 гг. Апошні такі дождж на Зямлі назіралі ў 1999 г. На жаль, надвор’е на Беларусі ў тую ноч было пахмурнае, і толькі некаторым астраномам-аматарам з Віцебска пашчасціла сачыць за зорным дажджом праз прасветы ў хмарах. У краінах, дзе надвор’е было добрае, тысячы людзей загадвалі жаданні пад зорным купалам неба, назіраючы за падзеннем сотняў і тысячаў знічак. Пра такі зорны дождж 1866 г. і пісаў Уладзімір Караткевіч. Але праз 33 гады доўгачаканы зорны дождж не выпаў на Зямлю. «Леаніды не вярнуліся. Астраномы тлумачылі гэта тым, што Юпітэр і Сатурн адцягнулі ўбок іхнюю арбіту. Ва ўсякім разе, у лістападзе 1899 года халодны, фосфарна-зялёны дождж не падаў на забытыя балоціны і лясы. Ноч была звычайнай глухой ноччу позняй восені, а ў паэтаў адабралі яшчэ адну прыгожую легенду. Леаніды здрадзілі нашай зямлі». Адкуль пайшла такая назва — Леаніды? Метэорныя часцінкі рухаюцца па паралельных арбітах і ўваходзяць у зямную атмасферу. 3-за эфекту перспектывы з Зямлі метэоры бачацца так, нібы яны разыходзяцца ў бакі з аднаго невялікага ўчастка зорнага неба — радыянта метэорнай плыні. У залежнасці ад таго, у якім сузор’і знаходзіцца радыянт, плынь атрымлівае сваю назву. Леаніды — зорны дождж, звязаны з каметай Тэмпеля — Тутля, мае радыянт, які знаходзіцца ў сузор’і Льва. Leo на латыні — Леў, a id, ці нід,— грэчаскі канча- так, які надаюць плыням, адсюль і назва — Леаніды. Існуе велізарная колькасць метэорных плыняў, і кожны год выяўляюць па некалькі дзесяткаў новых. Але ў большасці з іх колькасць знічак не вельмі вялікая, ды і назіраць за імі не заўсёды зручна (ці ў люты мароз, ці пад самую раніцу, ці пры дрэнным надвор’і). Найбольш прыдатная для назіранняў — метэорная плынь П е р с е і д ы (ад назвы сузор’я Персей, у якім і знаходзіцца яе радыянт). Маляўнічымі жнівеньскімі начамі налічваюць да 60 знічак Персеідаў за адну гадзіну! Асабліва шмат Персеідаў можна заўважыць з 11 да 13 жніўня. I галоўнае, што надвор’е ў гэты час амаль заўсёды выдатнае. Сярод іншых найбольш вядомых і актыўных метэорных плыняў вылучаюць Квадранціды (радыянт знаходзіцца ў сузор’і Дракона, актыўнасць з 27 снежня да 7 студзеня), Л і р ы д ы (радыянт у сузор’і Ліры, актыўнасць з 18 да 24 красавіка), Арыяніды (радыянт у Арыёне, актыўнасць з 14 да 26 кастрычніка), Ге м і н і д ы (радыянт у Блізнятах, актыўнасць з 25 лістапада да 18 снежня). Існуе шмат народных легендаў, казак, паданняў пра знічкі. Аўстралійцы, напрыклад, мяркуюць, што метэоры прыводзяць да з'яўлення атрутных грыбоў і наростаў на дрэвах. Плямёны, якія жылі ў Бразіліі, лічылі, што яркі метэор душа ведзьмака. У славян бытуе павер'е, што з нараджэннем чалавека на небе з'яўляецца зорка, а з яго смерцю знікае. Паводле ўкраінскіх легендаў, метэоры ведзьмы, якія кожную ноч зносяць з неба зоркі і складваюць іх у свае збанкі. У гуцулаў ёсць легенда пра Летавіцу — дух, які спускаецца на Зямлю ў выглядзе знічкі і прымае чалавечае аблічча — мужчыны альбо жанчыны, заўсёды юных і прыгожых, з доўгімі жоўтымі валасамі. А ў Японіі ў 967 і 1035 гг. імператары выдавалі ўказы аб вызваленні злачынцаў у сувязі са з'яўленнем метэорных дажджоў Леанідаў. У многіх краінах людзі вераць: калі заўважыш знічку, хутчэй загадвай жаданне яно абавязкова споўніцца. Каметы Не кожнаму жыхару Зямлі даводзіцца ўбачыць камету на зорным небе. Нашым сучаснікам пашанцавала: напрыканцы XX ст. вельмі яркія «хвастатыя госці» з ускраін Сонечнай сістэмы адна за адной з’яўляліся на небе, несучы чалавецтву надзеі на перамены. Узімку 1996 г. па зорным небе пранеслася камета Хіякутакі, а ў 1997-м — камета Хэйла-Бопа, у канцы 2006 — пачатку 2007-га — камета МакНота, якія былі добра бачны няўзброеным вокам. Каметы маюць выгляд яркай зоркі з прыдаткам у выглядзе доўгай паласы — хваста, які нагадвае раскіданыя па небе валасы (грэчаскае слова «камета» азначае «хвастатая», ці «валасатая»). У наш час выяўляюць новыя каметы па некалькі дзесяткаў за год, але яны бачны толькі з дапамогай тэлескопаў. Вялікую колькасць камет, якія пралятаюць блізка да Сонца, знаходзяць з дапамогай касмічнага тэлескопа «SOHO». Інфармацыю пра іх можна атрымаць з астранамічных сайтаў у Інтэрнэце. 3 'яўленне каметы Галея ў 1066 г. Габелен XI cm. 3 ’яўленне каметы ў старажытнасці. Малюнак з кнігі Beatrice Fox Griffith Historic Stars & Commets (1948 ) Каметы вядомы з старажытных часоў. Як сведчаць гісторыкі, першае згадванне пра іх, знойдзенае ў кітайскіх летапісах, адносіцца да 2296 г. да н. э. У перыяд праўлення кітайскага імператара Яо на небе ўбачылі яркую хвастатую камету, з’яўленне якой звязалі з хуткім нараджэннем наступнага імпера- тара Та Ю. У кітайскіх хроніках не толькі апісвалі час з’яўлення каметы, але і адзначалі яе шлях на зорным небе. Гэта дапамагло сучасным астраномам атаясамліваць некаторыя вядомыя сёння каметы з тымі, што з’яўляліся ў старажытнасці. Так было і са знакамітай каметай Галея. Чалавек, імя якога носіць гэтая камета,— англійскі вучоны Эдмунд Галей. Ён нарадзіўся ў 1656 г. у Хагерсане, што ў прадмесці Лондана, у сям’і мылавара. Атрымаў выдатную адукацыю, валодаў лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай мовамі, вывучаў матэматыку, астраномію, навігацыю. Сваю першую навуковую працу, якая прынесла яму вядомасць у навуковых колах, Галей апублікаваў у 19 гадоў. Ён быў таксама выдатным інжынерам, капітанам каралеўскага флоту Англіі, геафізікам, прафесарам геаметрыі Оксфардска- га універсітэта, адным з кіраўнікоў абсерваторыі ў Грынвічы і нават дыпламатам. Вучоны сябраваў з Ньютанам, які лічыў, што каметы рухаюцца вакол Сонца па парабалічных арбітах і падпарадкоўваюц- ца законам усясветнага прыцягнення. Галей выкарыстаў методыку Ньютана для разліку арбіт 24 камет, звесткі пра якія ўдалося сабраць. Паводле падлікаў высветлілася: арбіты трох камет, што з’явіліся ў 1531, 1607 і 1682 гг., вельмі падобныя паміж сабой. Камету 1682 г. Галей назіраў сам. Прамежак часу паміж з’яўленнямі гэтых камет склаў каля 75 гадоў. Вучоны выказаў меркаванне, што гэта адна і тая камета, якая падыходзіць да Сонца кожныя 75 гадоў. Верагодна, што яна магла зноў з’явіцца на небе ў канцы 1758 г. Камета Галея, 1910 г ці на пачатку 1759 г. Дачакацца пацвярджэння сваёй гіпотэзы Галею не давялося: ён памёр у 1742 г. ва ўзросце 86 гадоў. Аднак прадказанне вучонага збылося. У 1758 г. нямецкі аматар астраноміі Паліч з дапамогай свайго тэлескопа знайшоў сярод зорак туманны аб’ект, які і быў прадказанай каметай. У памяць пра заслугі Галея камеце прысвоілі яго імя. Гэта было выключэнне з правілаў, бо каметы звычайна носяць імёны іх першаадкрывальнікаў. 3 тых часоў камета, названая імем Галея, вярталася яшчэ ў 1835, 1910, 1986 гг. Астраномы падлічылі, што людзі назіралі яе ўжо з 467 г. да н. э., а ў Еўропе камету Галея ўпершыню ўбачылі ў 837 г. Кожнае чарговае з’яўленне каметы астраномы выкарыстоўвалі, каб прымяніць новыя сродкі і метады яе даследавання. У 1910 г. камету фатаграфавалі, у 1986 г. да яе адправілі адразу 5 касмічных апаратаў, каб даследаваць зблізку. Упершыню чалавецтва здолела ўбачыць, як выглядае ядро каметы, заўсёды заслоненае ад назіральнікаў тоўшчай газавага воблака. Наступнае з’яўленне каметы чакаецца ў 2061 г. Старажытныя народы адносіліся да камет па-рознаму. У Вавілоне з'яўленне на небе яркай каметы лічылыся шчаслівым або нешчаслівым знакам, у залежнасці ад абставінаў. Такіх самых поглядаў прытрымліваліся і ў Кітаі. Старажытныя грэкі і рымляне меркавалі, што каметы ўплываюць на лёс правіцеля і дзяржавы. У Сярэднявеччы лічылі, што каметы прарочаць перамены ў грамадстве. «Хвастатыя госці» з'яўляліся ў гады смерці імператара Канстанціна I (336), Атылы (453), імператара Маўрыкія і пяці яго сыноў (602), Магамета (632) і інш. Розныя меркаванні пра каметы існавалі і значна пазней, існуюць яны і ў наш час. 3 каметай 1811 г. звязвалі будучае нашэсце Напалеона на Расію, а ў Мексіцы адкрыццё багатага залатога рудніка. У 1973 г. пры набліжэнні каметы Кагоўтэка адна з рэлігійных сектаў у ЗША распаўсюджвала літаратуру, у якой апісваўся канец свету 31 снежня 1973 г. (пасля сутыкнення Зямлі з каметай). Каметам прысвячаліся шматлікія апавяданні, вершы, іх малявалі на карцінах, яны былі вытканы на дыванах і габеленах. He абышлі гэтых нябесных скітальцаў і беларускія пісьменнікі. Уладзімір Караткевіч прысвяціў ім свой верш, які так і назваў — «Камеце 1957 — ??? гадоў». Had ляснымі азёрамі, Had ракой, Had глыбокаю тванню гнілых німярэч, Had прыціхлаю ў смутным чаканні зямлёй Павісае трывожны зялёны меч. Існуе вялікая колькасць іншых вядомых камет. Вось некаторыя з іх. Камета, што з’явілася на небе ў верасні 1882 г., атрымала назву Вялікай Вераснёўскай. Яна была настолькі яркая, што яе бачылі нават удзень. Памеры яе хваста, па разліках, дасягалі 900 млн км. Камета прайшла на адлегласці ўсяго 450 000 км ад Сонца. Камета АрэндаРолана, якую назіралі ў 1957 г., не была падобная да іншых. Яна мела востры выступ у напрамку да Сонца. У красавіку 1976 г. на самым золку ва ўсходняй частцы неба можна было назіраць прыгожую камету Веста. Галава яе выпраменьвала святло, падобнае да святла Венеры, а хвост, нахілены да гарызонту, быў крыху скрыўлены. Камета нагадвала нейкі мудрагелісты іерогліф, намаляваны на небе пэндзлем. Акрамя таго, быў відаць распад ядра каметы на дробныя кавалкі. Большасць камет рухаецца вакол Сонца па выцягнутых эліптычных арбітах. Класіфікацыю камет робяць, у першую чаргу, па перыядах іх абарачэння. Каметы з перыядам абарачэння меней за 200 гадоў называюць кароткаперыядычнымі, а з перыядам болей за 200 гадоў — доўгаперыядычнымі. На сёння выяўлены каля 700 доўгаперыядычных і 200 — кароткаперыядычных камет, арбіты якіх удалося разлічыць. Сучасныя метады нябеснай механікі дазваляюць вылічыць толькі