Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
ягаў. Ен і дарослы не падыходзіў да купкі мужчын, дзе быў Адам, стараўся не трапляць з ім разам у рабоце, каб не параўноўвалі іх чужыя вочы. He хацеў ён гэтага, саромеўся і баяўся.
...I цяпер, праз многа гадоў, нешта зноў засела стрэмкай у грудзях. I злосць, крыўда на гэтых людзей, дзеля якіх ён, здаецца, і жыве тут, якія без яго не абыходзяцца, накаціла высокаю хваляю, затапіла ўсе астатнія пачуцці. Востра захацелася ўсё
5 Зак. 3627
65
кінуць і, як Мікола, як Наташа, Хведзя, пайсці да аўтобуса. Адчуць сябе вольным, жыць як хочаш, выбіраць сваю дарогу, гнацца па свеце за сваёю ўдачай.
Пякучай тугою агарнулася сэрца. Ен пастаяў на белай дарозе, зірнуў у адзін канец, у другі. Было ціха, глуха. Захінуўшыся ў снежную коўдру, спала старая, не любая яму сёння вёска.
Насуплены і хмуры, з заледзянелаю душою, стаў ён перад маці на хісткіх, непаслухмяных нагах. Яна пазірала, як ён няўклюдна распранаецца, як нагбом п’е ваду.
«Божа,— думала яна,— як пусціцца ў гэтую сабачую шкуру!..»
— Такога яшчэ ў нашым родзе не было! — цвёрда, сабраўшы ўвесь свой дух, сказала яна. Прыжмурана лучыла строгі позірк.
Ен сядзеў насупраць, сцяўшы ўпарта губы, і вочы яго таксама звузіліся. Позірк стаў калючы і жорсткі.
— У чыім родзе? — папытаў ва ўпор.— У Адамавым?
— I ў Адамавым гэткіх не было! — пераканана адказала яна.
— Дык я, выходзіць, Адамаў?
— А калі і Адамаў? — сказала нават з гонарам. Сама здзівілася, як усё атрымалася проста.
Нейкі час яны маўчалі. Ен пазіраў перад сабою на тканыя ўзоры настольніцы.
— Скажы, чаму ўсё я? — папытаў, падняўшы на маці дапытлівыя, ужо шырока адкрытыя, нібы праяснелыя, вочы. Галубінае крыло чуба прыкрыла першую складачку на лбе, якая з’яўлялася, калі ён вось так шырока адкрываў вочы.
— Чаму я? — паўтарыў, нібы яна не зразумела.
66
— Нехта ж павінен.
Яна стражылася. Але ў вачах ужо было шкадаванне і туманок смутку.
— Але чаму я? — не здаваўся ён.
— Ты — мой сын. Але запомні: ты вольны жыць як хочаш! Я ўсё табе сказала. Ты вольны! Толькі не забудзь...
— Што не забыць?
— Мы пра тое ўжо гаварылі.
Зноў не спалася Надзеі. Чакала: вось скрыгнуць дзверы, прыйдзе сын. А яго не было. Непакоілася, не ведала, дзе ён так позна. А сама перабірала ў памяці то адно, то другое. Усё, што было звязана з Петраком, кожны яго крок, слова надзейна берагла памяць. Нават той дзень, калі ён з’явіўся на свет, увесь помніўся да драбніцы.
Яна нікому не гаварыла, што цяжарная. Вясковая, шырокая, не падатлівая аніякім вывіхам моды спадніца, нашчадак андарака, дапамагла ёй. Да апошняга дня яна хадзіла на работу, з асцярогай часам прыслухоўвалася да сябе, нібы здзіўлялася нечаму. Гэта жанкі заўважылі, але спасылалі на тое, што стаў адыходзіць, мусіць, яе боль: падумаць толькі, зажыва спалілі немцы дзяцей, старога бацьку расстралялі, муж загінуў на фронце. Як такое перажыць! Таму і была Надзея нібы сама не свая. Маўклівая, твар нерухомы, губы сцятыя. А апошнім часам здзіўленне і лёгкі спалох раптам з’яўляліся ў вачах, яна ажывала, уздрыгвала, як разбуджаная птушка.
У той дзень перабіралі насенную бульбу. Надзея яшчэ зранку кволілася, а гэта найшла на яе незвычайная млосць, раптоўныя болі ў паясніцы. Хацелася легчы на салому, спачыць крыху. Вочы проста
5*
67
Засцілала туманам. Яна адышла крыху ўбок, дзе ўцямнелая салома была звалена ў капу, села, абаперлася плячыма. Здавалася, восьвось адыдзе боль.
Дзень быў сонечны і цёплы. Востра патыхала салодкай прэллю салома, аж нудзіла, але Надзея цярпела. Млявасць запаволіла яе: думалася ўсё, восьвось устане, а вочы зліпаліся. Напэўна, яна сядзела даўгавата, бо жанкі не на жарт занепакоіліся. Алена падышла, стала на каленцы перад ёю.
«Што гэта ты, Надзея? — Заклапочаны позірк крыху стомленых вачэй спыніўся на яе твары.— I вунь бледная зрабілася».
Надзеіны паводзіны здзівілі ўсіх: не ў яе гэта натуры — сесці і сядзець, калі ўсе працуюць. He, гэта не проста так!
«Мабыць, я сёння абраджуся, бабы»,— сказала Надзея і ўсміхнулася мякка, безабаронна.
Здзіўленне і ўсмешкі прайшлі па тварах жанчын, нібы яна сказала нейкі жарт, няхай не зусім дасціпны.
Надзея расшпіліла ватоўку, здалося, вальней стала дыхаць. Побач, кінутая на салому, ляжала яе вялікая клятчастая хустка, якой яна ахінала плечы.
«Аа, дак ты хавалася ад нас,— папікнуў яе нехта, але мякка, без зласлівасці.— Усё нібы холадна ёй. А яна вунь што...»
Жанкі жартавалі, смяяліся.
Да Надзеі, як праз сон, даходзіла гамана жанок. Яна наплывала, як хвалі, то гучна, ажно хацелася папрасіць іх быць цішэй, то заціхала, нібы жанкі адыходзілі далёкадалёка. Яна ўсё ўгаворвала сябе, што трэба ўстаць: зямля сырая, настылая за зіму.
«Бабы,— раптам з трывогаю сказала Алена.—
68
А чаго тут рагатаць? Надзея! — кранула яна за плячо парадзіху.— Ідзі бо дадому! Марылька, праводзь яе».
Надзея сяктак ускараскалася на ногі.
Марыля ўзяла яе пад руку, прайшла колькі крокаў і спахапілася.
«Бабы, а як сапраўды раджаць стане, што я зраблю? Ідзі лепей ты, цётка Алена».
Алена пазірала стомленымі добрымі вачыма спакойна і мякка.
«Не бойся! Яна хаця б уночы раскідалася. Бачыш, як аслабла, то толькі яшчэ з сіламі збіраецца. Калі б што — стагнала б...»
«Яна табе застогне — дачакаешся. Каб мо рэзалі на кавалкі,— сказала Воля.— От трывушчая! Яна ж, параненая, памятаю, прыйшла, абгарэлая, да Антолі, толькі вочы шырока так раскрытыя, і ўсё шэпча: няма маіх дзетак, няма, дымам, дымам пайшлі... Рукі адно круціць, ажно пальцы трашчаць. Потым абсоўвацца стала. Кажа Антолі: «Як хлеб твой грудзі пячэ» — і ўсё. Мы ёй кажушок расшпілілі, а хлеб той, людзі мае, не перабольшваю, як хто ў вішнёвую настойку макнуў — набрыняў крывёю...»
«Цяжка ўспамінаць»,— уздыхнуў нехта. I заціхлі ўсе, як трава, як дрэвы, змоўклі аб сваім. Забыліся на хвілю на Надзею, тую, якая была зараз перад імі.
«Не асуджайце мяне, бабы,— нібы вінавацілася яна.— He памочніца сёння я вам. He асуджайце мяне. I нічога не пытайце. He скажу!»
...Надзея пазірала цяпер часта на сына: сіла ўгадвалася ў яго постаці, хоць быў яшчэ пахлапечы танклявы, крыло чуба на лоб кладзецца, нозд
69
ры трапяткія, вочы карыя, адкрытыя, а галоўнае — голас, яго голас. I тое, што яна не хацела гаварыць, што яна трымала ў сакрэце ад людзей, ён, нібы выхваляючыся, выстаўляў напаказ.
Успамінаўся ён малы. Здавалася, што не яна яго нарадзіла, а сама нарадзілася разам з ім, разам з ім нанова адкрывала свет. Усё яго здзіўляла: клёкат бусла, пераліўныя колеры вясёлкі, узоры на марозных вокнах, першая лістота на бярозе, агурок на градзе. Яму мала было здзіўляцца аднаму. Толькі і чулася: «Маці, хутчэй ідзі сюды! Маці, зірні!» Так яна зноў пачала прыкмячаць усё наўкола, ажыла, навучылася радавацца і здзіўляцца. А значыць — пачала жыць! I вось не думала, не згадала, як гады прайшлі.
Думкі яе спалохаў грукат дзвярэй. Пятро стаяў перад ёю, хістаўся, усміхаўся неяк несвядома.
«Божа!» — жахнулася яна.
— Ты зноў п’яны! — ажно ўскрыкнула. I («Божа, як гэта здарылася!») пляснула яго наводмаш па твары. Ён толькі пахіснуўся. Потым важка сеў за стол, сцяў тонкія губы, позіркам дакараў яе.
I сэрца яе зашчымела, зайшлося балюча, і перад вачыма ўсё паплыло, пайшло ўверх нагамі. Але яна неяк утрымалася. Даплялася да канапкі. Села. Само сабою ўспомнілася, як гадоў колькі назад знайшла яго ў густой мураве за агародамі — ён ляжаў ніцма і плакаў. Чаму яна тады не падышла да яго, не загаварыла, чаму не супакоіла, не сказала яму: «Ты вольны жыць, як усе»? Запякло зараз, зашчымела: мусіць, думала толькі аб сабе, абы ёй было добра. Няволіла яго... А свет цяпер такі — усім воля. Дзеці не трымаюцца бацькаўшчыны, жывуць, як хочуць і дзе хочуць. «А я жыццё сваё пражыла. Можа, і зажылася залішне на гэтым свеце.
70
Нашто жыць хвораму ды немачнаму, толькі іншым замінаеш. Вось Іван... Бач, які чалавек! Гэта трэба быць вельмі моцным, каб вось так...»
Усё блыталася, ява і сон. Ей заўсёды рабілася так пасля якоганебудзь узрушэння ці хвалявання. I час блытаўся, ірваўся на кавалкі. Вось яны: твары, твары. I япа перад імі, усхваляваная. Мужчыны паважна, памяркоўна кураць. Сіваваты дым апускаецца ўсё ніжэй і плавае пасярод хаты шызаю аблачынкаю. Дык гэта ж яна праводзіць сход у Паддубным. Яна ведае гэтых дзядзькоў: сем зацяжак каторы зробіць, пакуль слова скажа, але слова ўжо гэтае цвёрдае, не стане выкручвацца, аднеквацца потым. Новы чалавек часам бянтэжыўся, папытаеш што — маўчаць, нібы вывучаюць цябе: адказваць ці не; раіцца пачнеш — маўчаць, кураць, думаюць. Каторы высунецца з прапановаю — другія на яго пазіраюць з ухмылкаю і недаверам, маўляў, што ён скажа, не падумаўшы, сядзеў бы лепей. He было тут і слыху, каб нешта нехта зрабіў або сказаў, пагарачыўшыся. He любілі тут у гарачай вадзе купаных.
Затое паддубскія бабы языкатыя, тут ужо будзь абачлівы, бо так прышыюць, як латку на відным месцы, мянушку, што і памрэш з ёю. Але і на работу былі ўвішныя ды цягавітыя, не адну з іх «сямідзелухай» ці «бягункай» завуць.
Яны слухаюць, што гаворыць яна, і бясконца балабоняць пра вясковыя навіны, пра свае турботы і пра яе, Надзею. А мужчыны сядзяць кураць, і толькі якінебудзь кіне жартаўлівае слова, астатнія ціха думаюць сваю думу. А дума гэтая вялікая, бо яна пра зямлю, пра хлеб. А дума гэтая доўгая: пасееш жыта і пачынаецца дума, як яго зжаць;
71
ледзь выскачыць трава ў лузе, думай, як яе скасіць у пару; пажнеш жыта — думай, як зямлю ўзараць ды на будучы год пасеяць. I так бясконца — доўгая дума.
Што яна ім сказала тады? Тое, што сэрца вынасіла:
«Таварышы, людзі мае добрыя, сваякі і суседзі, неспакойна ў свеце. Вельмі неспакойна. Але мы моцныя, моцныя духам нашым, ідэямі нашымі, працаю нашаю. Давайце ж берагчы нашу зямлю вольную, узбагачаць яе працаю шчыраю!»
...Вось і сцежка знаёмая ў жыце, алешнік, а там і леснікова сядзіба. А ноч ужо на дварэ. Ці ж яна дарогі не ведае? Ходжанайпераходжанай. Ці далёка ёй, маладой, каго боязна? Свае людзі. Усё ж ніякавата стала — зачула крокі за плячыма. Чалавек спяшаўся.
«Надзея»,— прыглушаны шэпт. Яна спынілася. «Надзея!» — сэрца ўстрывожана схамянулася.
«Адам?» — папытала здзіўлена.
«Я гэта,— адказаў ён.— Надзея.— Адам шумна дыхаў,