Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
ва ў двары стаяла, рыкала, зачакалася гаспадыню, малако па капытах бяжыць, на росную траву праліваецца, Палашчыла рукою, прабачэння просячы. Зазвінелі струменьчыкі, ударылі ў дно даёнкі. Рукі спрытныя захадзілі, заснавалі ўверхуніз, паднялося малако, запенілася. Хуценька працадзіла, у гладышыкі наліла. Адзін адставіла, акраец хлеба наверх паклала, у хустачку паркалёвую ўвязала. I пайшла сцежкаю, хутка пайшла, бегла б, ды малако выплёхваецца.
А тут — на табе, толькі сцежка з алешніку выскачыла, Адам насустрач. Хлопец ладны, прыгожы сабою, са школы яшчэ паглядаў за Надзеяю. Рукі расставіў, не пускае.
«Куды ты?» — пытаецца.
«От іду, ды і ўсё. Справа ёсць, прайсці дай...» «А нясеш што?»
«Нічога. He замінай, Адам! Бацьку есці нясу...» «А ці не туды ты ідзеш?» — паказаў у бок камбайна.
«Як туды, дык што? Ты мне забароніш хіба?»
«Хацеў бы,— сказаў ён сумна.— А можа, вярніся, Надзея. He хадзі туды!»
«Не магу я...»
У голасе яе нешта дрогнула, нотка адчаю і шчасця пачулася. Адступіўся Адам, пастаяў, гледзячы ёй услед, і вярнуўся, падаўся туды, адкуль ішоў.
«Надзея,— дагнаў яе,— Надзея, паслухай, я камбайнерам стану, трактарыстам, мяне на курсы пасылаюць».
«Добра»,— сказала яна, не спыняючыся.
45
А камбайн будзіў дрымотнае наваколле, ападаў яго гул на сенажаць. I раптам суціх. I цішыня тая адгукнулася трывогай і гаркаватым, палыновым болем у сэрцы Адама, затрымцела, як абарваная струна, далёкім амаль чутным звонам.
Выйшаў Адам на сяло. Дзяўчаты і хлопцы каля Мікітавага двара на бярвеннях сядзелі, спявалі.
«Пайду лесам, пайду лугам»,— выводзіла задумліва цёплым голасам Глаша Міхалёва.
«Ой да, ой да, ой дада»,
Падтрымалі яе суладна, як бы толькі і чакалі тае хвіліны, дзявочыя і хлапечыя галасы.
«Дзе мой мілы арэ плугам»,— зноў вяла Глаша, і зноў адабральна ўторылі ёй, падтаквалі галасы.
Панясу яму я есці,
Ой да, ой да, ой дада, Можа, ён запросіць сесці...— вярэдзіла душу яна.
«А можа, у іх яшчэ і не зложыцца, як і песня гэта дабром не канчаецца...» —’ думаў, суцяшаючы сябе, Адам.
Але гэта была старадаўняя песня, а жыццё — новае...
На тую пару вясна выдалася ранняя. Спяшалася зямля жыць, у краскі ўвабралася сонечныя, у травы шаўковыя. I я спяшалася з ёю. Жылі мы ў мястэчку за дванаццаць вёрст адсюль. Перавялі Пятра майго ў раён, у выканком. I я за зіму курсы скончыла, але шчэ не працавала. Двое дзетак у мяне нарадзілася, два хлопчыкі,— як два зярняткі, адзінакавенькія, як два верабейкі, гаманлівыя.
3 радзільнага дома мяне выпісалі. Узяў мой Пятро брычку выканкомаўскую, прыехаў за мною.
46
Такі радасйы, пройа ззяе ўвесь, йроста свеціцца. Узяў на рукі дзетак і кажа мне: «Ударніца ты мая залатая! I тут ты ўсіх апярэдзіла».
Так і жылі мы. Я з дзецьмі дома, а ён то па калгасах ды МТС ездзіць, то на сходах партыйных засядае. Рэдка бачыліся. Увечары доўга яго няма, зашчыміць маё сэрца, затоміцца. Дзетак спаць пакладу, сама ціхенька вулкаю, недалечка было, пабягу хоць пад акном крышку пастаю, пагляджу. Хочацца мне з ім быць, а як жа то зрабіць? I стаю, і мару: парцейнаю стану, будзем на сходах сядзець разам, працаваць буду. Сілы жыццёвай ва мне было, як вады ў рацэ паўнаводнай, бруіла яна, падйімала мяне ў марах высока.
«Падрастайце, мае верабейкі, на ножкі станавіцеся. Ох, як высока паляцім з вамі,— угаворваю дзетак сваіх, люляю. А яны нібы і сапраўды разумеюць мяне, кугукаюць, слінка па бародках цячэ.— Расціце, мае птушаняткі, расціце, мае легкакрылыя».
Жыць было не лёгка, капейка была не лішняя. Пакой нам тады далі: паўхаты запушчанай, ні беленай, ні тынкованай. Сяктак чысціню навяла. Парашыла ўпрасіць родзічку Адэлю (кульгавая яна была, замуж не пайшла, так і старылася памалу каля бацькоў) прыехаць дзяцей памагчы падгадаваць. На базар неяк пайшла: гоман, віск парасячы, ля вазоў хаджу, у людзей пытаюся: хто з Алешыны, хто з Алешыны? Знайшлатакі дваіх — мужыка з жонкаю — алешынскіх, і Адэлю яны ведалі, амаль што побач хаты стаялі. Так ужо я іх прасіла, наказвала Адэлю ўгаварыць прыехаць. Мужык сумняваўся: ці паедзе, ці пагодзіцца. А баба, відаць, наравістая была, прывыкла, мусіць, яму пярэчыць ды рабіць насуперак. «Не хвалюйся,— кажа,— галубка, прыедзе твая Адэля, не я буду, памянеш мяйе,
47
дзякаваць будзеш! А ты тут ёй чалавека прыгледзь, такога ж, каб не зганьбаваў, то яны ўжо і дагаворацца. А што ж яна, мілая, там выседзіць?»
Абнадзеіла мяне алешынская жанчына, як на крылах дадому вярнулася. Дзетак накарміла, абед зварыла. Чакаю Пятра, не дачакаюся: пахваліцца хачу яму, параіцца. А што, як супраць будзе? Неяк гаворку завяла з ім, то быццам і не пярэчыў. Толькі сказаў: «Ох, Надзейка мая, яшчэ напрацуешся».
А яго ўсё няма: мусіць, зноў паехаў туды, дзе балоты асушваюць. Вечар насоўваецца, ноч надыходзіць, ахінае мястэчка цішыня. Радасць мая атуманілася, горка зрабілася. Адчыніла акно, села, на мссяц гляджу, па зоры, на дрэвы, што ў неба вершалінамі ўпінаюцца. I зноў хораша стала на душы: усё, на што ні глянь — зоры і месяц высока, дрэвы магутныя,— усё на зямлі прыгожае, светлае і надзейнае. Толькі вось рэпрадуктар часам мяне растрывожыць, я з ім часцей усяго самнасам застаюся. Расказвае ён мне пра свет шырокі. He ўсё ў гэтым свеце ладзіцца. Хмара пагрозліва над галовамі людзей вісіць, вайна не на возе едзе, а чорным танкам паўзе, пад самую нашу граніцу падбіраецца. Сярод людзей чуткі ўсялякія ходзяць: сяляне соллю запасаюцца, хто мех, а хто і два на кані дадому вязе. Кажуць, здані па начах у белых саванах на скрыжаванні дарог выходзяць. Страшна, як паслухаеш. За яго страшна, за Пятра. Раскажу пра чутае, а ён засмяецца, скажа: «А ты не папытала ў таго дзядзькі, што два мяхі солі браў, мо ён сеяць яе будзе? У вашай жа вёсцы калісь соль сеялі, думалі, што вырасце».
Яно і праўда, расказвалі, што было такое. Цёмныя людзі былі. У цуд верылі.
А так хораша жыць было: паслухаеш радыё, работа ўсюды кіпіць, песні бадзёрыя гучаць. Якраз
48
той вясной пастанова выйшла аб асушэнні балот у Беларусі і выкарыстанні асушаных зямель калгасамі для пасеваў і сенакосаў. Мой Пятро тады дома рэдка і бываў. Раненька паснедае і — на балота. Вечарам я чакаю: вады нагрэю памыцца, бо прыедзе, ведаю, ногі па калена ў твані, у ботах макрэдзь пішчыць. Чакаючакаю, і вада ахалодае. Вот жа чалавек быў справе адданы. А колькі ў яго веры было! Адным словам, камуніст. Дзень па балотах ездзіць, увечары на нарадзе дакладае, раяцца камуністы, як лепей справу наладзіць, як зрабіць, каб тэхніка сякаятакая была, каб людзі на асушцы па пояс у вадзе не стаялі. Расказваў мне Пятро, што ў Паддубным не выконваўся план асушкі балота, гэта непакоіла яго. Ен расказвае, а мне неяк сорамна за нашых людзей: хіба яны не працавітыя, мусіць, імпэту не стае. Каб не дзеці, сама б канавы капаць хадзіла, a то во сяджу тут вечарамі, думкамі рознымі зводжу сябе, пад выканкомаўскія вокны бегаю, людзі ўбачаць — немаведама што падумаюць. У адзін з такіх вечароў я і напісала заяву ў партыю. I ў райком адправіла.
Дзён колькі прайшло. Ды неяк аднойчы Пятро мой нечакана рана з работы прыйшоў, нейкі ўзрушаны, пазірае на мяне здзіўлена, нібы даўно не бачыў. «Дык раскажы мне, што ты там у райком напісала? — пытаецца. А сам вясёлы, радасны, на рукі мяне ўзяў.— Хто ж так робіць? Чаму са мною не параілася?»
«А як жа я параюся, калі цябе чакай — не дачакаешся. Ды ці ў мяне свайго розуму няма?»
«А цяпер малых накармі, апраніся, прычашыся ды ідзі, цябе таварыш Новік выклікае, сакратар райкома».
«Сам сакратар райкома! А матулька мая род
4 Зак. 3627 49
ная!» — пляснула я рукамі, захвалявалася. Збірацца стала.
«Глядзі, адказ трымай як мае быць,— наказаў мне Пятро.— Ідзі, ідзі, не хвалюйся».
I праўда, дарэмна я хвалявалася. Прыняў мяне таварыш Новік ветліва, пасадзіў за стол, сам насупраць сеў. Усё ў мяне распытваў: пра бацьку, мацеру і братоў. Потым і кажа:
«А якая ж перад нашай краінай зараз самая важная задача стаіць?»
«Сацыялізм пабудаваць, будучыню светлую, a для гэтага трэба шмат узвесці заводаў і фабрык, балоты асушыць, каб не гаць вёску з вёскаю звязвала, а шырокая шаша. А як выканаем мы запланаванае ды асушым чатыры мільёны гектараў балот, колькі хлеба будзе, колькі рук трэба, каб жыта тое пажаць. Совесна мне, Мікіта Іванавіч, што я дома сяджу: у грамадскім жыцці не ўдзельнічаю. А так хочацца! Любое заданне я выканаю, якое ні даручыце».
«Радасна гэта чуць, прыемна,— сказаў ён, паціскаючы мне руку.— Вось дзеткі падрастуць вашы, працаваць станеце, вы ж, я чуў, курсы скончылі. Тады і ў партыю мы вас прымем. Абавязкова прымем! Нам надзейныя людзі патрэбны».
Ішла дадому я, а сама нібы падрасла нечакана.
Скора Адэля прыехала. Весялей мне стала. Абжывацца сталі. Карову тата прывёў.
«Як жа дзеткі без малака? А кароўка — карміцелька наша, з ёю і гора не будзеце ведаць. Вырастуць здаровенькія. Яна за дзень усе красачкі ў лузе ашчыпле, сотню травак розных пакаштуе, а ў кожнай з іх сіла гаючая»,— так ён угаворваў Пятра пакінуць карову, а той, мусіць, баяўся, што на рабоце скажуць: камуніст, раённы работнік, а гаспадаркай, як кулак, стаў абрастаць.
50
«Не табе пакідаю,— сказаў бацька,— а ўнукам сваім. Падрастуць — прыеду забяру, калі малако вы не любіце, ды і іх з сабою. А што? Па лесе за мною, як цюцькі, будуць бегаць»,— радаваўся ён, забаўляючы ўнукаў.
I я працаваць прыстроілася, часова, праўда, у школе, у бібліятэцы. Работа не вельмі каб — дзецям кніжкі выдаваць. Сама кніжкамі захапілася, колькі перачытала! Ды і як гэта кніжку дзіцяці раіць, не ведаючы, пра што там пішацца. I на педсаветы хадзіла, а тады яны доўгія былі, вечара не хапала, кавалак ночы прыкройвалі. Вось у адзін з такіх вечароў грукат па калідоры: Адэля мая прыкульгала. Я сумелася, а яна стала на парозе, дзяцей перад сабою трымае—а яны крычаць, вылузваюцца — і кажа:
«Штота вы сядзіцё тут, хіба ў вас дзяцей дома няма, жонак ды мужыкоў? Падурнелі, ды і толькі, дзецям тут рады не даць!» — гаворыць, а ў самой слёзы на вачах.
Дырэктар наш, строгі такі, акуляры зняў, зірнуў на гадзіннікцыбулінку ды і кажа:
«Сапраўды, позна, таварышы. Але яшчэ ёсць пытанне адно. А вы, Надзея Антонаўна, можаце ісці дадому».
Выйшлі мы з Адэляю на калідор, я тут жа на зэдлік села, гузікі ў кофтачцы расшпіліла: аднаго на правую р