Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
піўшы позіркам нешта іншае. I гэтая на пляжы, выстаўлялася голая, аж брыдка — паспрабавала б пацягаць дровы, не вылежвалася б. Ці паслала свайго мужа, хай бы пакрактаў, пуза б мо аблягло трохі, a то ўжо на нос лезе. Успомнілася, як ён заходзіў да Зіны ў горадзе. Цётка Ганна ўпільнавала яго і ўсучыла сумку з салам і яйкамі, каб перадаў. Зіна выйшла ўся нейкая ружовая, павяла на кухню. Пакой, адкуль чулася музыка, быў зачынены.
«Прабач,— сказала яна,— у нас госці. Пасядзі тут».
Яна шмыгнула туды, дзе музыка: мусіць, раіцца са сваім — запрашаць нязванага госця ці не. А ён сядзеў ніякавата, аглядаў маленькую куханьку, дзе на сцяне вісеў вянок паддубенскай цыбулі. Здавалася, ён не пасаваў да белых, як у бальніцы, шафак, але не, толькі гэта цыбуля і ўпрыгожвала кухню.
Вярнулася Зіна.
«Я табе чаю налью,— зашчабятала яна.— Ну, як там мама? Ты ж не надоўга, мусіць? 3 машынаю, ці што?» — задавала яна пытанні, не чакаючы адказу. Нібы спяшалася некуды, похапкам наліла чай. Пятро хацеў адмовіцца, хлусячы, што там пад вокнамі машына, яму няёмка было, што прыйшоў не ў час, але, здарожыўшыся, зманліва было глынуць кубак гарачага чаю.
Зіне, відаць, самой было няёмка, бо яна лісліва апраўдвалася: маўляў, сабраліся мужавы саслу
59
жыўцы, адзначаюць нешта сваё — быццам, яна да таго не мае аніякага дачынення.
Тым часам у вузкім калідорчыку насупраць дзвярэй кухні з’явіўся распараны мужчына без пінжака. He сказаць, каб устойліва трымаўся на нагах. Твар яго быў дабрадушны, усмешка блукала на губах, жмурыла асалавелыя вочы, здавалася, ён змагаецца са сном.
«Гэта хто?» — бесцырымонна папытаў ён, нібы быў тут гаспадар. Зіна крышку сумелася.
А ён ужо цягнуў да Пятра руку.
«Павел Іванавіч».
«Сусед наш вясковы. Ад мамы вось прывет прывёз»,— зашчабятала Зіна.
А Павел Іванавіч паціскаў Пятру руку сваёю далікатнаю, нейкай не мужчынскай, як здалося, рукою. I ўвесь ён быў, як і яго рука, нейкі прыпухлы.
«Ты прабач нас,— чамусьці вініўся ён,— ну, сабраліся, выпілі крышку. Трэба чалавеку калінебудзь зняць напружанне. Круцімся, круцімся дзень пры дні. А ўсё гэта, брат, мітусня!»
Ен пасур’ёзнеў, змоўк, нібы задумаўся. Тут толькі Пятро заўважыў, што гэты дабрадушны твар як бы замыкае ўпарты, раздвоены падбародак. I цяпер, калі гаспадар сцяў капрызлівыя губы, твар яго стаў зусім непазнавальны, строгі, нават суровы.
«Жывеш там? Працуеш?» — распытваў ён Пятра.
Паўла Іванавіча ўжо хапіліся там, у кампаніі. Клікалі і нават паслалі па яго гаспадара дома. Ен таксама валка прыйшоў на кухню, ад чаго стала ў ёй цесна, як у перапоўненым вагоне. Падаў руку Пятру, усміхнуўся, а другою ўзяў пад руку Паўла Іванавіча, спрабуючы адвесці яго назад. Але Павел Іванавіч упарціўся. Ен абняў за плечы Пятра.
«Вось мы разам. Ну, як жа так, Валодзя?» —
60
цягнуў ён за сабою Пятра. Хоць той у сваю чаргу таксама аднекваўся і шукаў абароны ў гаспадароў. Валодзя, муж Зіны, саступіў жаданню госця, відаць, госць быў паважаны, не інакш яго начальнік, і лёгкім рухам галавы падбадзёрыў Пятра, якому нічога не заставалася, як пагадзіцца.
Пятра аглушылі музыка, смех, гамана. Ен крыху разгубіўся. А яшчэ Валодзя, як толькі яны ўвайшлі ў пакой і селі за стол, паклаўшы руку на плячо Пятру, голасна, нібы аб’яўляў наступны нумар, сказаў:
«Гэта — Надзеевіч! Вы пра яго сёетое ведаеце».
Пятру налілі кілішак. Усе пацягнуліся да яго чокацца, а ён, засаромеўшыся, не бачыў твараў, толькі гэтыя працягнутыя кілішкі. Падняў свой. Але тут пачуў прыцішаны жаночы голас:
«Зірні, якія ў яго рукі. Вялізныя, як...» — і паўза, відаць, параўнання не знайшлося.
Потым пачалося горшае.
«Надзеевіч? Гэта прозвішча ці імя па бацьку?» — пытаў нехта. Хтосьці яму тлумачыў, што гэта не імя па бацьку, а па мацеры. Тады ўступіў у гаворку гаспадар:
«Маці яго па сабе запісала. Старшыня сельсавета не хацеў. Гавары, кажа, імя бацькі, бо метрыку не дам. А яна яму: я — яму і бацька і маці, вось і пішы — Надзеевіч! А не хочаш, прыгразіла жартаўліва, вазьму на цябе запішу, ды яшчэ і аліменты запатрабую...»
Госці здзіўляліся і ўхвалялі Надзею. I ўсё гэта ўголас, без усялякай асцярогі, што чалавеку можа не спадабацца. Пятро, канешне, рабіў скідку на тое, што яны на добрым падпітку, але яму здавалася, што паводзяць сябе непрыстойна. Яны бесцырымонна гаварылі пра яго, хвалілі, выказвалі меркаванні і сумненні, нібы ён быў не такі, як усе, нечым
61
адметны ці іншаземец, які не разумее іх мовы. Пятру было хоць скрозь зямлю праваліся. Потым гаворка перакінулася на вёску: чаму яна пусцее? Дэбаты былі бурныя. I Пятро быў рады, што крыху забылі на яго. Але тут чарнявы малады хлапец з іранічным позіркам, які не прымаў удзелу ў гаворцы, устаў, падняў кілішак і сказаў:
«Вось ён, Надзеевіч,— гэта чалавек. Такія кормяць нас хлебам, а вы ўсе — гнілая інтэлігенцыя! Усё вам дрэнна. I тое не так і гэта. Усім вы незадаволены. А я — кожнае лета праседжваю ў калгасе. Я ведаю, чым зямля пахне!»
3 гэтым публіка не пагадзілася, пачаліся спрэчкі. Надзеевіч жа паціху вышмыгнуў за дзверы.
...Пятро спакваля цвярозым розумам стараўся патушыць гаркату, але яму гэта дрэнна давалася.
«I з тым бы «прафесарам» нічога не сталася, мог бы прыехаць на дзень ды гэтыя дровы перавезці. Гэта ж трэба, ні адно не прыехала ўвосень, старая дзень у дзень адна гнулася на бульбянішчы. Мяхі ёй звёз ды ў прыгрэбіцу пазносіў...»
Цяпер ён ушчуваў Ганніных дзяцей як бы не за тое, што яму прыходзіцца высільвацца з гэтымі дровамі, а шкадуючы яе. Толькі калі сеў за руль і машына важка пайшла па дарозе, калі белым роем замітусіліся ў святле фар сняжынкі, адчуў палёгку. Нават парадаваўся, што не кінуў, не прыехаў з парожнім кузавам, не пабег па трактар, а зрабіў усё сам. Дарогаю зноў успамінаўся Хведзя, вясёлы, ён іншым яго і не ўяўляў. Але ўспамінаўся хораша. У клубе на вечары ён спяваў са сцэны пра «ціху воду», што «бжэгі рве». I ўсе пляскалі ў ладкі, крычалі: «Давай яшчэ бжэгі, бжэгі!»
Цётка Ганна трывожна чакала Пятра на ганачку.
62
— А божа ж мой,— занепакоена гаварыла яна,— я ўжо ўсё думалаперадумала. Ушчувала сябе, што не паехала: мо б хоць што памагла.
Пятро ўкаціў машыну ў двор проста па гурбах зляжалага снегу — тут як і засядзе, не бяда. Хутка, толькі звінелі на марозе, настылыя плашкі і круглякі павыкідаў з машыны.
— Надзеевіч, зайдзі ў хату, галубок,— запрасіла цётка Ганна,— перакусіш. Ты ж не вячэраў. He ведаю, як і аддзячыць цябе, мо вып’еш крышку?
Спакуслівай смагай адазвалася гэтая прапанова, і Пятро, паставіўшы машыну, зайшоў.
Цётка Ганна дробна затупала каля стала. Наліла поўную шклянку «Яблычнага». Ен выпіў, нават не адчуўшы смаку, церануў далонню губы. Толькі цяпер у святле разгледзеў свае рукі. Паабдзіраныя, недарма смыляць.
Пятро ацішыўся, расслабіўся. Хацелася з кімнебудзь пагаварыць шчыра, задушэўна. 3 цёткаю? He. Яна зноў пачне пра сваіх дзяцей — як добра яны жывуць ды колькі грошай атрымоўваюць. Раптам нешта яго занепакоіла: нібы позірк нечы. Ен няўцямна агледзеў хату. «Ага»,— здагадаўся. Са сцяны, з фотакарткі за шклом, на яго пазіраў Хведзя, вясёлы, бадзёры, ён нібы пасміхаўся, перахітрыўшы. Пятра раптам разабрала злосць, ледзьве не ўдарыў кулаком па стале і не крыкнуў яму: «Чаму ўсё я? Чаму?» — але стрымаўся. Наліў зноў «Яблычнага».
На вуліцы было ціха. Ен ужо два разы перамераў яе з канца ў канец. I хоць бы хто, як павыміралі ўсе на гэтай пенсіянерскай вуліцы. Адзін ён блытаецца, як той лось у лесе. Загалёкаць, закрычаць, як, бывала, гойсаючы з сябрамі па лесе, галёкаў ён, дражнячы рэха, ад хлапчукоўскай гарэзнасці, ад неасэнсаванай радасці быцця сярод лесу і поля, пад
63
сінімі нябёсамі, ля ціхай крыніцы. Але, дзіўна, ніколечкі яму не самотна, нават наадварот. Нейкая сіла вядзе яго вуліцаю, ногі крыху не слухаюцца, а ў грудзях цёпла, ажно хочацца заспяваць.
I песня пайшла за Пятром па сяле. Вечар быў звонкі і чуйны: гукі нёс далёка і чыста, не глушыў пошумам лістоты, як летам, не даваў ухапіць ветру.
— Што я табе казала, увесь Адам, і выхадкі яго,— пачуў раптам Пятро прыцішаны голас цёткі Куліны. Уявіў яе твар, востранькі, як у лісіцы, з рыжаватымі брывамі, але не надаў яе словам увагі. He кранулі яны яго, як тады, у дзяцінстве.
Яна не стрывала, азвалася.
— Пятро, падыдзі бо да нас! — паклікала да варотцаў, за якімі стаяла.— А я во Наталлю праводжу, цілівізар глядзелі. Выйшла зашчапіцца, чую, нехта пяе.
Пятро падышоў.
— Што, цётка, можа, зноў вушы паказаць? — прамовіў. I сэрца непрыемна сціснулася. Яго ахапіла злосць на ўсіх, каму ён возіць дровы, сена, вясною ходзіць за плугам, увосень цягае мяхі з бульбаю, звоніць іх дзецям... А яны...
...I ён зноў, як тады ў далёкім дзяцінстве, скача верхам на лазовым кійку, падымае вакол сябе пыл. А голас цёткі Куліны, такі лагодны, кліча, лісліва прыманьвае:
«Хадзі сюды, Пятрок, нешта запытаю.— I ён бяжыць да жанок, што сядзяць на лаўцы.— Дык не палезеш болей ластавак спорваць?» У яго яшчэ баліць рука. Хацеў зірнуць на ластаўчанят, патрымаць у руках, так заманліва высоўваюць яны свае маленькія чорныя галоўкі. Залез на пятры. Але жэрдкі рассунуліся, і Пятрок зваліўся да каровы ў хлеў — урабіўся ў каравяк, падрапаўся ды вывіхНУЎ РУку.
64
ён ведае, што рабіў нядобра, але апраўдацца, што не хацеў рушыць гняздо, не можа, толькі моршчыць, стоячы перад Кулінаю, рабы носік.
«Нее»,— круціць ён галавою.
А Куліна, панізіўшы голас, як курыца, якая знайшла зерне і радуецца, перад тым як скляваць, кажа жанкам, ужо не зважаючы на яго:
«Ну што? He казала хіба я. Рабы ды віславухі. Увесь у Адама. Я ж яго змалку ведаю».
Жанкі пазіраюць на Петрака, нібы саромеючыся яго даверлівага позірку. Але вочы зіркаюць з цікаўнасцю.
«Ат,— адварочвае галаву Наталля,— вырасце, відаць будзе. Чый ні чый, а няхай расце здаровы.— Яна чамусьці цяжка ўздыхае.— Бяжы гуляй, Пятрок»,— зганяе аслупянелага, зніякавелага яго з жаночых вачэй.
I Пятрок зноў бяжыць па вуліцы, але нешта з ім не тое, а што — зразумець не можа, нібы стрэмку загнаў ці апёкся. Нешта не так усярэдзіне.
Дома ён некалькі разоў патаемна разглядаў у люстэрку свае вушы, бы толькі зараз да яго дайшло, што яны ў яго ёсць. Вушы як вушы, але, здавалася, чым часцей ён на іх пазірае, тым яны больш натапырваюцца.
А дзядзьку Адама Пятрок з той пары паз