• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    уку, другога — на левую. Замармыталі мае каткі, уціхамірыліся. I мне так лёгка, лёгка стала, так соладка.
    Назаўтра ўся настаўніцкая рагатала з мае Адэлі. Жанчынынастаўніцы ўхвалялі — малайчына! А дырэктар сказаў: «Вы ўсё ж з ёю выхаваўчую работу праводзьце». Дома парашылі мы: трэба Адэлі на швачку вучыцца, рукі ў яе спрытныя, пальцы тонкія, далікатныя. А што ногі? Ім невялікая рабо
    4’
    51
    та: педаль націскаць. У кожнага ў жыцці павінна быць свая работа.
    Якое жыццё пачыналася, людзі добрыя! Маладое, як сонца веснавое, як поле раздольнае, як неба высокае! Гады прайшлі, мяшком жыта на плечы ўзваліліся, вочы заткаліся думамі, колас памяці зерне вылузаў, а яно паўстае дзіўнаю казкаю. Усё да драбніц, да расінкі макавай.
    I першы сход той успамінаецца, які я, агітатарка, праводзіла потым у сваім сяле. Спачатку боязна было: што скажу людзям? Усю дарогу, усе дванаццаць кіламетраў, ідучы, думала. А ўвечары, як сабраліся ў хаце, сказала, што думала, што мне поле роднае нашаптала, як ішла між жытоў: пра радасць і пра шчасце, пра трывогу сваю. А галоўнае, што трэба зямлю сваю шанаваць і берагчы ды самім адзін аднаго трымацца, адзінаю сям’ёю жыць. Рукі ў чалавека не толькі для працы, а дзеля таго, каб падтрымліваць імі бліжняга. А працаваць трэба так, каб светлы дзень настаў на ўсёй зямлі.
    ...За думкамі, успамінамі зусім забылася Надзея, што сын скора на абед прыедзе, а ў яе яшчэ не ўсё згатавана. Занялася з вязаннем гэтым, толькі думкі ў цішыні рояцца. А шкарпэткі Петраку будуць удалыя, цёплыя, мяккія. Яшчэ б рукавіцы звязаць, ды насіць не будзе, скураныя любіць ці фабрычныя тоненькія пальчаткі.
    Даўно абяцаў Пятро цётцы Ганне прывезці дровы. А гэта такая нагода выпала: паўдня свабоднага — можна з’ездзіць. Цётка ўжо і машыну выпісала: адно ёй сказалі ў канторы, каб сама з шафёрам дамаўлялася.
    «Пятрок, удружы, дзіцятка! Ты ж і дзяўчатак маіх ведаеш. Яны ні аднаго пісьма без прывета Ta
    52
    бе не пішуць. А з Хведзькам і сябраваў так хораша. Ен штораз пытае пра цябе: як там Надзеевіч? А як што якое, то ўсё раіць: папрасі Надзеевіча, ён хлопец харошы».
    «Цётка, дык хіба я вам адмаўляю! Удзень работа калгасная. А вечары якія зараз. Мо ў нядзельку калі!»
    А гэта неспадзеўкі — цэлых паўдня!
    Пятро пасігналіў ля Ганнінага двара. Бачыў, як яна пазірала ў мутнаватае акно, мусіць, не пазнавала яго ці не думала, што яе выклікае. Ён зайшоў ў хату.
    — Прысядзь, Пятрок, прысядзь, Надзеевіч,— замітусілася цётка Ганна.— Я во квіточак знайду. Дровы выпісаны. Там усяго пяць кубаметрачкаў, небагатка. Але ж як задаўніцца ды вясна нахопіцца, то туды не дабярэсся. За Цімохавым бродам гэта — можа, ведаеш?
    Пакуль цётка поркалася ў шуфлядцы стала, перабірала нейкія квіткі, Пятро пазіраў на фотакарткі за шклом у вялікай блакітнай раме. Вось яны — Зіна, старэйшая Ганніна дачка: сур’ёзная, уся ў Maui з твару, нават шчокі крышачку адвісаюць, губы строга падабраны, а з ёю поруч, бялявы таксама, строгі, відаць, вельмі вучоны, чалавек у акулярах. «Хоць бы акуляры зняў, як фатаграфаваўся, вачэй зусім не відно». Наперадзе — дзяўчынка і хлопчык, яна — беленькая, вочкі вытрашчыла, а ён — стрыжаны, глядзіць спадылба, як ваўчок. Нейкія дзве дзяўчыны ляжаць у купальніках, напаўголыя, на беразе, панамамі вочы папрыкрывалі. «Нашто было выстаўляць гэта? Мусіць, Зіна — адна з іх. I Хведзя вот. 3 фотакарткі пазірае весела, валасы набок, як страха. А во яшчэ стаіць. Бач, як ногі расставіў, сабака праскочыць. Касцюм на ім — ні зморшчынкі!»
    — Ага, Хведзя то, фотакартачку прыслаў. Ду
    53
    маю, дай я яе застаўлю. Хай пазірае мой сынок на людзей, і людзі на яго.— Яна працягнула Пятру квіток.— Усё аплачана, толькі бяры. Пачакай, я вот адзенуся.
    — Ай, чаго вы, цётка, паедзеце! Хіба я тых дроў не знайду?
    — Адны яны там. Дый прыкмечаныя, зверху я лапнічку яловага накідала.
    — Знайду!
    — To едзь, галубок мой, Надзеевіч! Я тут што на стол збяру. Едзь.
    Звычайна мітуслівая, цётка Ганна спынілася, пастаяла на ганку, праводзячы.
    Пятро праскочыў вёску, мінуў поле, выехаў на лясную дарогу. Гай стаяў ціхі і ўрачысты, як зачараваны, толькі дзенідзе знячэўку ўздрыгвала галінка і асыпаўся снежны пух. Сінь неба біла ў вочы, цешыла, радавала. I дарога была шырокая, роўная. Летам тут машына грузне ў пяску, ідзе натужна, аж матор вые, а зараз снег укатаны, толькі дзенідзе каляіны выбітыя. Дарога пайшла на ўзгорак, павузела, нібы ручаіна абмялелая, прайшла ля дзялянкі маладога гонкага бярэзніку. Тут летам раненька прыйдзі — кош абабак нарэжаш, асовікаў чырвонагаловых. А дарога ўжо папраставала маладым хвойнікам, снег абапал зацярушаны ігліцаю. Машына ідзе лёгка, сама коціцца з выспы. Цяпер блізка лясгасаўскія дзялянкі, вось і першая высека: заснежаныя слупкі пянькоў, як белыя порхаўкі паўсходзілі.
    Пятро разгледзеўся, прыкінуў, як лепей тут праехаць: там, унізе, за густым алешнікам і ельнікам і ёсць Цімохаў брод. Лявей — конная дарога. Ен звярнуў на яе, машына пайшла па цаліку, колы круціліся, як у ваце, мякка, нячутна, бакі кузава драла абвіслае галлё ляшчын ды яворніку. Тут бы
    54
    ло хмурна, нават змрочна. Пятро паставіў машыну. Пайшоў па прабітым грудкамі, што падалі з дрэў, снезе, па заечых і птушыных слядах, прыцярушаным яворнікам, шукаць цётчыны дровы. «Мусіць, гэтыя? Во і лапнік зверху». Паскідаў яго, агледзеў роўненька складзеныя круглякі і плашкі.
    Цяпер трэба было даўмець, як прадрацца сюды з машынаю. He зачыняючы дзверцы кабіны, пасунуў машыну задам, паглядаючы пад колы, да сцірты дроў. Чаплялася за барты вецце, гнулася, падала, нешта хрупала пад коламі. Асцерагаючыся, падагнаў. Адкрыў задні борт і, скінуўшы куртку, пачаў кідаць круглякі ў машыну. Час ад часу залазіў у кузаў, ямчэй укладваў. Накідаўся ў ахвоту, аж горача стала. He заўважыў, як падкраўся вечар, засмужыў навокал лес. Пасыпаў рэдзенькі сняжок. Пятро замацаваў борт. Можна і ехаць. Цёплым пульхным снегам працёр рукі і, не апранаючыся, у адным світэры сеў у кабіну. Машына прайшла колькі метраў, зноў мнучы яворнік, потым як зачапілася за што, пацягнула яе назад. Пятро пераключыў скорасць, націснуў на газ, але колы адно толькі круціліся, нібы нехта ззаду, як палавік зпад ног, выцягваў зпад іх дарогу. «Што за чорт?» — вылаяўся. Вылез з машыны. Зірнуў і ажно прысвіснуў — пад коламі было чорнае вадкае месіва. «Няўжо ўскочыў у раўчук?.. Бачыш ты яго, не прамёрз да дна, толькі зверху лядком накрыўся». За кустамі алешніку паціху струменіў паміж лядовымі скарынкамі раўчук. Пятро падышоў, парануў сушняковаю тычкаю. Дно было цвёрдае, і не глыбока. «Каб хоць тут паехаў, a то там, дзе самая балацявіна». Пятро злаваў на сябе: ехаў у лес — не ўзяў з сабою сякеру, разява! Скажы каму, смяяцца будуць. ён прадзіраўся праз кусты, ламаў, каторыя можна было зламаць, падабраў лапнік, якім цётка Ганна накры
    55
    вала дровы. Злаваў і на яе: не магла сказаць, што трэба аб’язджаць, што якраз балацявіна там. Праз злосць пракрадалася здзіўленне: глядзі ты, прорва — не ўмерзла. I гэты вузенькі, маленькі раўчук, проста дзіўна,— дрыжыць, а паўзе некуды сярод зімы, не даецца марозу, жыве.
    Пятро шматаў крохкі алешнік, які хрупаў, як капуснае лісце, гаціў пад колы, але дзе гэта ўсё дзявалася? Яно нібы растваралася, раставала ў мяккім месіве. У поцемках заўважыў, што і да пярэдніх колаў падпаўзае чорнымі плямамі небяспека. Трэба нешта рабіць. Колькі можна гаціць алешніку? ён успомніў, што балацявіна тут глыбокая, адно лета ўгрузла карова — толькі галава тырчала. Як ён забыўся на гэты выпадак? Нават і не падумаў, што так можа здарыцца. «Разява, разява! — лаяў сябе.— Можа, пайсці па трактар? Якога ж чорта было ехаць з машынаю, адразу б браў трактар. Цяпер от ідзі за ім. Каго прасіць? Біраліна, які недзе, мусіць, ужо спіць, п’яны, а гэты малады — ці не падаўся да свае залёткі. Адно балотца, як бабе сесці, і ў тое ўскочыў. Нічога, сам спраўлюся!»
    Ен ужо залез у кузаў на дровы, як у густым ельніку пачуўся шорхат, нібы хто дзеркачом мёў падлогу. Затрашчала, зачмокала нешта, захлюпала. Пятро ўзіраўся ў той бок, прыўстаў нават на дровах: добра, каб якая падмога, у самы раз. Проста перад ім, за нізкім кустоўем, апусціўшы пысу, смактаў, цадзіў скрозь зубы ледзяную ваду вялізны лось, Вось ён ускінуў галаву з галінастымі рагамі, бы знячэўку падчапіў сукаватую сухую вершаліну, прыслухаўся. Пятро стаяў у кузаве і пазіраў на звера. Упершыню бачыў яго так блізка і выразна, хоць казалі, што ён не раз падыходзіў амаль да самых хат і на ўзлеску не раз чулі яго трубны голас.
    Іх было трое. Ды нехта падстрэліў ласіцу з ла
    56
    сянём. Так і не дазналіся хто, хоць займалася тою справаю міліцыя. След машыны згубіўся на шашы.
    Пятро ўявіў сабе, як лось адзін валэндаецца па лесе, непрыкаяна кружыць па яворніку і хмызах, і яму стала ніякавата і адзінотна.
    Лось стаяў нерухома і наструнена. У суцемку абрысы яго крыху расплываліся, і ён здаваўся большым, чым быў на самай справе. Відаць было, што ён не баіцца чалавека, а можа, у тым была прага помсты і гатоўнасці да самаахвяравання.
    Хутка і ўвішна Пятро пачаў разгружаць машыну. Кідаў і кідаў на снег шурпатыя яловыя, бярозавыя і сасновыя круглякі. «Дурняў работа любіць»,— непрыязна думаў пра сябе. Разгружаць не нагружаць — умомант паскідаў з машыны дровы, злез, падклаў пад колы некалькі плашак, адкідаў гразь, што падшэрхла за гэты час, Сеў за руль. Націснуў на газ. Сяктак выдраў машыну. I яна, натужна выючы, як той хрушч, што збіраецца ўзляцець, пайшла, топчучы хмызы, на пагорак, дзе была дарога.
    На дарозе Пятро спыніў машыну. Адсюль да дроў, што засталіся каля броду, было метраў сто пяцьдзесят. Стомлены, потны, насіў круглякі да машыны: тудысюды, тудысюды, снаваў, спатыкаючыся ў поцемках аб карчы, чапляючыся за прыгнуты яворнік. Шчымелі паабдзіраныя рукі. Рубашка ўмокла, світэр ён зняў. Насіў і насіў, намагаўся браць што паболей, каб хутчэй было. Усё часцей чапляліся ногі за карчы, правальваліся ў глыбокі снег. На момант перад сабою, як наяве, убачыў твар Хведзі. Хведзя смяяўся з яго. Прыкрасць на сябе за неабачлівасць і легкадумнасць, што яшчэ імгненне назад ціхенька дапякала яго, раптам каламуццю паднялася з дна душы і вылілася неспадзяванай злосцю на Хведзю. Гэта было так нечака
    58
    на для яго самога, што, сціснуўшы зубы, на паўдарозе бразнуў са злосцю вобзем яловыя круглякі. Пастаяў, пазіраючы на іх, і, адумаўшыся, ацёр рукою потны твар, нібы скінуў з вачэй гэта насланнё. Падняў круглякі і, прыціскаючы да грудзей, папёр перад сабою да машыны. Але твар Хведзі не знікаў. У цемры цяжка было адчапіцца ад яго, не х