• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
     прывабліваць,— сказаў ён.— I гэтыя хаты пад знос — дамы пабудуем».
    Пятро зарадаваўся. Цешыла яго надзея на блізкія змены.
    У Старым сяле — так называлі гэтыя дваццаць хат, што стаялі асабняком,— яны выбраліся з машыны і пайшлі нетаропка па вуліцы, нібы старшыня праводзіў Пятра дадому. Ля кожнай хаты Пятро расказваў, хто жыве, работнік ці пенсіянер, дзе дзеці,— усё, пра што пытаў старшыня. I сам здзівіўся. Выходзіла, жылі тут адны старыя, дзеці якіх раз’ехаліся па гарадах. Старшыня махнуў рукою: «Гэтыя няхай дажываюць так, як ёсць».
    9
    Развітаўшыся, сеў у машыну, развярнуўся і так ірвануў да мастка, нібы ўцякаў адсюль.
    Пятро яшчэ доўга стаяў пасярод вуліцы. Пазіраў на хаты, на людзей, што выйшлі дзенідзе на ганак ці выглядалі ў вокны, і хваля горычы накацілася на сэрца. Стала холадна і сіратліва. Ен стаяў, быццам адзінокі журавель, што адстаў ад касяка, які паляцеў у вырай. Упершыню заўважыў, як некалькі разоў перадыхае цётка Воля, пакуль данясе вядро вады ад калодзежа, як, згорбіўшыся, панура клыгае Верабей, як топчацца, дзёўбаючы кійком, каля сваёй лаўкі Рыгоравіч.
    Пятро сцішыў крокі ля Вераб’ёвай хаты, падумаў, што Наташа яшчэ спіць, і паціху, неяк асцярожна, нібы баючыся яе разбудзіць, пайшоў па рыпучым, як крухмал, снезе. Азірнуўся на шызы дымок з коміна: «Не, не спіць. Гэта ж яна ў печы паліць: маці — на ферме, а Марфачка — у школе».
    Успомніў, як убачыў Наташу — прыціхлую, разгубленую — у той вечар у напалову пустой зале клуба (зімою моладзі амаль няма зусім). Яна не была ў вёсцы аж з лета — як паехала на іспыты ў інстытут, так і не вярнулася. Гаварылі, што працуе зборшчыцаю на заводзе. Пятро пазіраў на яе хвіліны дзве, здалося, паблажэла і твар пачысцеў, a быў, як вераб’інае яечка, рабенькі. Сам не ведаў чаму, але стала шкада яе. Наташа ж раптам затрывожылася нечага, закруціла галавою. I вочы іх сустрэліся. Нечакана для Пятра яна ўсміхнулася яму. Было ў яе вачах нешта такое... нібы яны нешта сказалі... Ен амаль дачакаўся канца карціны, каб пайсці з ёю, даведацца, што ж сказалі яму сумныя Наташыны вочы. Аднак, калі ішлі ціхай вуліцай
    10
    дадому, гаворкі не атрымалася. Проста так... словы.
    «Як ты там?»
    «Анічога».
    «А ты?»
    «I я так. Сумота ў нас...»
    «I ў нас».
    «Дык жа горад!»
    «А што горад. Людзей многа, а сваіх няма».
    Пятру раптам захацелася зазірнуць у яе вочы, зноў убачыць тое, што здалося там у зале перад пачаткам сеанса. Пад самым яркім ліхтаром ён спыніў Наташу, прыцягнуў да сябе. Яна закінула галаву. He, у вачах яе было цяпер іншае: насцярожанасць, разгубленасць, крышку страху.
    «Не бойся»,— сказаў ён і прытуліўся шчакою да яе твару, нібы нешта гасіў у сабе. He асмеліўся на большае, хоць губы яе былі зусім блізка і, здавалася, шукалі яго. А можа, яна паварочвала галаву, каб выслабаніцца?
    «Наташа, вяртайся дадому. Чаго ты будзеш там?..»— не то параіў, не то папрасіў, нібы між імі нешта было вырашана.
    «Пагляджу. Можа, й вярнуся»,— ціха адказала яна.
    ...Адышоўшы ад хаты, пакрочыў размашыста, шырока. Хоць ранішні змрок яшчэ засціў далячынь, наперадзе Пятро ўбачыў знаёмую постаць. Зялёнае паліто з рыжым лісіным каўнерыкам, пуховенькая вязаная шапачка. «Наташа?» Наташа ішла да аўтобуснага прыпынку: у адной руцэ напакаваная сумка, у другой поліэтыленавы мяшэчак, відаць, нешта не памесцілася ў сумку. Яна спяшалася. Восьвось павінен прыйсці аўтобус, а ён болей пяці хвілін не затрымліваецца.
    Пятро паскорыў крок. Яна таксама пайшла хут
    11
    чэй, бо за павароткай паміж белых бяроз ужо мільгануў аўтобус. А з другога боку, ад кароўніка, да прыпынку бегла цётка Гэля, Наташына маці. Яна была ў расшпіленай ватоўцы, зпад карычневай хусткі выбіліся зямлістага колеру валасы. Гэля бегла цяжка, ледзьве пераводзіла дух, але твар яе свяціўся радасцю.
    Пятро дагнаў Наташу. Узяў з рук сумку. Яна аддала неахвотна, нібы баючыся, што не верне.
    — Ад’язджаеш? — папытаў ён, хоць гэта было ясней яснага. Маленькі аўтобус ужо стаяў на прыпынку. Людзі заходзілі ў адчыненыя дзверы, садзіліся.
    — Наташа, а як жа...— ён хацеў сказаць «я», але слова гэта дзесьці застрала ў горле. ён павярнуў яе да сябе, спрабуючы зазірнуць у вочы, але япы былі апушчаны.
    — Наташа,— ён страсянуў яе, нібы будзіў ад сну. Яна падняла вочы, вінаватыя, сумныя, з падпухлымі чырванаватымі павекамі.
    — Бывай,— сказала, і вусны яе скрывіліся. Хацела, мусіць, усміхнуцца, але ўсмешкі не атрымалася.
    — Дачушка мая! — задыхана кінулася да Наташы маці.— Вось ты і едзеш...
    Яна адштурхнула Пятра ад дачкі.
    — Малайчына...— цётка Гэля хапала ротам паветра.— А я кароў кінула... думаю, пабягу правяду... He сумуй там... Як мы дамовіліся... Грошы ж узяла? — ужо цішэй папытала яна.— Вось і добра. А я яшчэ прышлю...
    Цётка Гэля схапіла сумку, якая стаяла каля ног, і паперла яе ў аўтобус. За ёю следам пайшла Наташа. Яна яшчэ на нейкае імгненне затрымалася на прыступцы. Глянула на Пятра. Ен стаяў нерухома, трымаючы рукі ў кішэнях. Наташу, відаць, за
    12
    трымаў шафёр, Пятро бачыў толькі крысо яе зялёнага паліто і руку з поліэтыленавым мяшэчкам. Цяпер толькі ён разгледзеў, што было на ім намалявана: шчыльна абцягнуты джынсамі зад. He ведае чаму, але гэта яго збянтэжыла. Ён ніякавата ўсміхнуўся.
    Аўтобус пыхнуў дымком і, валюхаючыся, пакаціў па вуліцы.
    На апусцелым прыпынку стаялі Пятро і цётка Гэля. Яна зашпіліла ватоўку, паправіла хустку.
    — Вось і паехала,— сказала з палёгкай.
    Пятру хацелася папытаць, што здарылася, але яна была такая недаступная, што ён не знаходзіў слоў.
    — А ты...— звярнулася цётка Гэля да Пятра.— Вось што я табе скажу. Ты яе не зводзь! Ты — гэта адно, а яна — другое.
    Павярнулася і пайшла да фермы.
    Наташа азірнулася. ёй здавалася, што яшчэ ўбачыць маці, Пятра. Але задняе шкло ў аўтобусе было мутнае, да таго ж сумкі і сеткі амаль зусім засланілі яго.
    «Не трэба азірацца. He трэба»,— паўтарала сама сабе. Села ямчэй, заплюшчылася. Вочы балелі. Дзіва што, наплакалася за ноч. I адразу ж з’явіўся Пятро: стаіць, засунуўшы рукі ў кішэні вылінялай шафёрскай курткі, у кірзавых ботах. Убачыла яго твар, здзіўленыя, устрывожаныя вочы... Бачылася і маці, задыханая, у зашмальцаванай ватоўцы.
    Страсянула галавою. Лёгкім непрыкметным рухам сунула руку ў сумку, памацала касметычку з грашыма. На месцы. Супакоіўшыся, адкінулася на спінку сядзення.
    Успомніла, як прыехала ўчора дадому. Дума
    13
    ла — назаўсёды, болей нікуды не паедзе, адно што звольніцца. Думала — будуць рады. Але вунь як павярнулася. Бацька то нічога, па ім што хочаш, тое і рабі. Ен і маці ніколі не пярэчыць. Узрадаваўся спярша яе прыезду. Маці яшчэ была на ферме, а ён упраўляўся з гаспадаркай. Вячэру прыгатаваў.
    Маці прыйшла позна. Наташа ўжо была ў ложку.
    «Божухна, прыехала... Чагота ты ў будзённы дзень?» — запытала здзіўлена.
    «Не паеду болей...» — дрыготкім голасам сказала Наташа. Лягла тварам у падушку, расплакалася. Маці маўчала. Наташа толькі адчувала, як рука яе гладзіць валасы, плечы.
    «Далася табе гэтая вёска: пыл, гразь, гной...» «Няміла мне там,— сказала Наташа ў падушку. Падняла заплаканы твар.— Сама ж у горадзе і дня не можаш»,— папракнула.
    «Дык гэта я непрывыклая. Усё жыццё ля гэтых кароў таўкуся. А ты — асвойтвайся».
    «У інтэрнаце дзяўчаты кураць, п’юць».
    «А ты схадзі ў кіно, на танцы. Лішняга не дазваляй, а на танцы чаго не схадзіць?»
    «Хадзіла. Ніхто не запрасіў ні разу. Хлопцы нейкія шалёныя, бывае, што і п’яныя».
    «А ты з п’яным не ідзі».
    «Ага, тыя, што ў джынсах, мяне не запрашаюць, усё гарадскіх, модных».
    «Вось шубу купім за чатырыста рублёў ды сапожкі за сто дваццаць — заўважаць. Пень прыбяры, то і пень харошы. А дзе тыя спадніцы джынсавыя прадаюць? I спадніцу можна купіць. Чым ты не такая, як усе?»
    «Я дзеравенская».
    «Дурненькая, горад увесь з дзеравенскіх. Ад
    14
    куль жа гарадскія — усе з вёскі. Вунь паглядзІ—• колькі нашых паддубскіх там».
    «Жывуць праз сілу. Усе дзяўчаты з нашага пакоя па дому сумуюць».
    «Сумуюць, ды не ўцякаюць, як ты, дадому не бягуць, трываюць».
    «А чаму я павінна трываць?»
    «Якая ты... А я ўсё жыццё думала: вось дачка ў мяне будзе ў горадзе. Будзе з аўтобуса дадому ісці з мужам, а мо і ехаць на машыне, зірнуць хораша, уся вуліца будзе пазіраць...— Маці сцірала са шчок слёзы, Вочы яе сталі чырвоныя.— А ты з мацераю будзеш кароў даіць. У г... таўчыся. Што людзі скажуць?» — плачучы, гаварыла яна.
    «Дык няміла мне! — даводзіла Наташа.— Лепш тут кароў даіць».
    «Рукі во будуць такія парэпаныя, як у мяне. А замуж за каго тут пойдзеш? За трактарыста якоганебудзь?»
    «Вазьму ды за Надзеевіча выйду».
    «Дык вось што ты ўдумала! — пастражэла Maui.— За Надзеевіча яна выйдзе! Знайшла раўню. Яго ў армію не бяруць, што маці хворая, а ажэніцца — тут жа схопяць. Ты гэта будзеш сядзець два' гады, мацеру яго глядзець. Яна табе не толькі ў кіно — за хлеў выйсці не дасць».
    Наташа маўчала.
    «3 ёю ты ўжывесся? Яна ж бывае як не ў сабе.' Гэта тады, у вайну, як дзеці яе згарэлі, яна ці не звар’яцела. Ой, выкінь з галавы гэта, дзеўка!»
    Яны маўчалі абедзве.
    «А ў ім што за краса? Цыбаты. Ты не такога сабе знойдзеш. Яшчэ ўсё наперадзе — можа, і вучонага, інжынера ці ўрача. Вунь, паглядзі, Ганніна дзеўка прадаўшчыцаю ў ГУМе працуе, а за вучонага выйшла».
    15
    «Дык то прадаўшчыца. А я — зборшчыца. Думаеш, цікава цэлы дзень правадкі прыпайваць?»
    «Затое работа чыстая. To ж не ля кароў. А што табе абавязкова там працаваць? Прыпіска ў цябе ёсць. А з прыпіскаю ўсюду возьмуць. I ў ЦУМ той, не толькі ў ГУМ».
    Маці дакранулася да яе галавы.
    «Ты ў мяне прыгожая. Вот прыедзеш, схадзі ў цырульню, валасы падкараці, зрабі завіўку. Цяперака ж зноў яе робяць. Паглядзіш — хлопцы гужам пойдуць».
    «Я ж з Пятром цалавалася...» — праз слёзы сказала Наташа.
    «Ну, а калі раз і пацалавалася, дык што? Я да бацькі твайго таксама цалавалася... А што, мы горш за іншых жывём ці чаго ў нас няма? Знойдзеш яшчэ і лепшага. Хто браць будзе — не адмаўляйся: мы і каператыў тады пабудуем».
    Дарога бегла пад колы. I дом быў усё далей і далей. I Наташа ўжо думала, як прыедзе, будзе хадзіць пасля работы кожны дзень у магазіны: добра, што цяпер у другую змену ёй — зранку тавары «выкідваюць», футра купіць. «Каб вот такую, рабенькую, са скураным раменьчыкам. А сапожкі — лепей аўстрыйскія, на тонкім абцасіку».
    Пятро вячэраў. Ен сядзеў за сталом, накрытым цыратаю, на якой былі намаляваны ч