• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    рванашчокія яблыкі, жоўтыя ігрушы, фіялетавасінія слівы. Маці тупала каля стала: прыбрала патэльню, наліла кубак малака, паклала на сподачак белую булку. Цётка Воля, суседка, кінула глядзець тэлевізар, прыйшла на кухню, села насупраць.
    Воля звычайна прыходзіла вечарамі: што ёй адной рабіць дома? Дочкі жылі далёка, аж пад
    16
    Масквою адна. Бліжэй за ўсіх сын, Косця. Ен скончыў політэхнікум і працуе ў Магілёве. А муж... Няма такога вечара, каб яна не ўспамінала пра яго. Звычайна яны сядзяць з маці Пятра перад тэлевізарам, і бывае — тэлевізар сабе, а яны сабе — гавораць. Так Пятро і сёння застаў іх.
    — Што Косця піша, ці скора прыедзе? — папытаў.
    — Даўнавата ўжо і пісьма не было,— тужліва сказала Воля.— А нашто яму пісаць,— пажалілася,— грошай больш у маці няма, адна пенсія. Тады ж, як гэта з бацькам здарылася, ён усё чыста забраў. Гэта, скажы ты, як бы мацеры нічога і не трэба. Як бы і яна заўтра памрэ. Не,— разважала Воля,— надзеі цяперака няма на дзяцей. Гэта не былыя часы...
    Маці перавяла гаворку на іншае:
    — Гэта, як я памятаю, Івану на пакрову толькі шэсцьдзесят споўнілася б.
    — Ага, зусім небагата. Ды бачыце, такое зрабіць.
    — Хіба то ён хацеў — хвароба...
    — Хвароба ў ім ужо даўно сядзела. А малады быў вельмі здаровы...
    — Ці я ж не помню,— уставіла маці.
    — Памятаю, жыта везлі і ў машыны кола адвалілася, дык ён плячо падставіў, машыну трымаў, пакуль кола паставілі. A то яшчэ мужчыны пайшлі ў заклад, ці падыме ён трактар, а ён узяў ды і прыўзняў яго... Вось у яго тады ў мачы кроў з’явілася.
    Пятро слухаў са здзіўленнем, такога пра дзядзьку Івана ён не чуў.
    — Ну, а дзе там было лячыцца, глядзець сябе — дзеці, сям’я. Задаўнілася. Усё рабіў, такі хапаткі быў, усюду дастанецца. А гэта на вясне ўжо ўрачы
    2 Зак. 3627
    17
    сказалі—перайшло ў рак. Вой, ды балела яму, мусіць! Толькі ўсё стогне, зубы сцісне ды стогне.
    — Ага, кажуць, вельмі ж боль тады ў чалавека,— пагадзілася маці.
    — I ўсё на мяне: хай бы ты, Волька, схадзіла ды дзе пагуляла. Чаго ты ўсё сядзіш дома? А мне і не ў галаву, што гэта ён мяне выпраўляе. А сам жа ўсё на крук пазіраў ля печы: там некалі цыбулю вешалі, тыя ж гады вельмі многа яе я садзіла...
    А гэта, трэба ж было, ладка сена засталася. Прыгнаў унук — гасціў якраз — каня ды кажа: «Паехалі, баба, пакажаце, дзе тое сена, я прывязу». Заўсміхаўся ён, зарадаваўся: едзьце, кажа, едзьце. Ну, а прыехалі... ён ужо і от...
    Воля змоўкла. Маці неяк хацела яе супакоіць:
    — To ці раней на месяц, ці пазней...— сказала яна.— А ты не ўспамінай, не растраўляй сабе душу проці ночы.
    — А як не ўспамінаць, я і не забывала ніколі. Цяпер бы сама жыць... I дзяцей пагадавалі, і жызня змянілася.
    — Яното так. Але ж гэта трэба быць чалавекам моцным, каб вось гэтак...
    «От, усчалі гаворку,— незадаволена падумаў Пятро.— У каторы раз адно і тое ж». I ён пачаў перабіраць у памяці, што б расказаць ім весялейшае, a то вось ужо замаркоціліся абедзве.
    — Заўтра ў клубе кіно харошае,— сказаў,— кінакамедыя.
    — А, цяпер тыя камедыі! Толькі пішуць, што камедыя, а глядзіш — смяяцца няма з чаго. Усё нейкія злыя. Вот была камедыя «ВолгаВолга» ці «Вясёлыя рабяты»!
    — А то яшчэ «Свадзьба з прыданым»,— дадала маці.
    За дзвярыма нехта зашаркаў. Маці адчыніла.
    18
    — Гэта я! — сказаў Мікола, чырванашчокі з марозу, жвава заходзячы ў хату.— А вы, цётка, мабыць, думалі, што кот скрабецца.
    Мікола быў вясёлы. Жанчыны падазравалі, што ён нападпітку. Нягледзячы на мароз, трусіная чорная шапка сядзела ледзь не на патыліцы, зпад яе выбіваўся кучаравы чуб.
    — Вечар добры! — сказаў ён.
    — Добры, добры! Садзіся. Можаш распрануцца, у нас цёпла,— запрасіла маці.
    — А на вуліцы — вочы выядае...— трасянуў Мікола галавою.
    — To ты вось гэтак і ішоў? — папытала Воля.— Трэбло ж вушы апусціць...
    — Вушы, цётка, мне апускаць няможна. Калі я ў дваццаць два вушы апушчу, то гэта ўжо, пішы, прапала. Вушы мне трэба трымаць востра.
    Усе засмяяліся. А Воля сказала:
    — Ці я пра твае вушы? Свае ты сабе вастры. А ў шапцы і апусціць можна было.
    Памаўчаўшы, дадала:
    — Зіме не доўга ўжо лютаваць, Заўтра — грамніцы. Апошнія яна маразы насылае.
    — Ага,— пацвердзіла маці.— Прыкмячайце. Нап’ецца певень вады пад страхою — зіме скора KaHeu: вясна прыйдзе ранняя і дружная, а захмурыцца, снег сыпане, так і глядзі, што лета няўдалае будзе, хмурнае ды гнілое.
    — Ай, няпраўда ўсё гэта,— прыжмурыў свае каціныя вочы Мікола.— Перайначылі зараз людзі прыроду. Мо й грамніцы бог на іншы дзень перанёс,— засмяяўся,— а вы ўсё пастарому жывяцё... Усё прыкмячаеце ды здагадваецеся.
    Апошняе Мікола сказаў неяк раздражнёна, ажно вочы яго акругліліся, нібы гаворка ішла не пра грамніцы, а пра нешта іншае, што кранала
    2«
    19
    іменна яго. Ніхто асабліва не звярнуў увагі на яго апошнія словы, але гаворка абарвалася.
    Потым маці задумліва сказала:
    — Можа, і перайначылі, а толькі дзень змяняецца ноччу, а зіма — летам. I грамніцы не богам устаноўлены, а людзьмі, як дзень гаспадарчага рахунку... Грамніцы заступаюць першым капяжом вакол хаты, а ты выйдзі на падворак і ўзваж на вока: колькі сена засталося, колькі подсцілу. Калі адна трэцяя нарыхтаванага, можаш быць спакойны,— гэта маці ўжо сказала павучальна і зірнула на сына, нібы тое датычылася яго ў першую чаргу.
    — I ў вас тут агракурсы па вечарах,— засмяяўся Мікола.
    — Чым жывём, пра тое і гаворым, і клапоцімся,— сказала Воля.
    — А вы, маладыя, пагаварыце пра што іншае, мы вам замінаць не будзем,— дадала маці.— Вось зараз ля тэлевізара засядзем, кіно паглядзім.
    — Ты заўтра куды? — дзелавіта папытаў Мікола.
    — Як і сёння — цэглу буду вазіць з сілікатнага,— адказаў Пятро.
    — Слухай, заедзь за мною. Падкінеш да станцыі. He хачу ісці да аўтобуса. Маці, бацька пацягнуцца праводзіць.
    — Значыць, едзеш, Мікола? — усхвалявана папытала Надзея.
    — А што я буду рабіць тут без машыны? Кажа старшыня — ідзі на будоўлю стропальшчыкам, a там пабачым. Ага, пабачым!
    — А што, каб і паслухаўся,— сказала Воля,— і папрацаваў трохі. Усётакі ты вінны. Гэта трэба было табе, выпіўшы, ды яшчэ і машыну браць. Дзякаваць богу, што чалавека на той свет не загнаў.
    20
    — Ды і машыну шкада,— дадала маці.
    — Машына калгасная,— махнуў рукою Мікола,— яе ўжо даўно спісаць трэба было. Ай,— засердзіўся ён,— надаела гэта ўсё мне! Хадзем, Пятро, пройдзем да клуба. Апошні раз...
    — Схадзі сабе, сынок, пагуляй. Толькі не баўся. Ды не глядзі на гэтага фарсуна, вушы ў шапцы апусці.
    — Маці,— з дакорам сказаў Пятро,— усё ты баішся за мяне.
    — Гэта ты ўязджаеш? — нібы бедавала Воля.— От слабода цяперака вам. Куды хачу, туды і еду. А лепш бы пры бацьках быў,— заключыла яна.
    — А вы гэта, цётка, свайму Косціку скажыце, як заявіцца,— раздражнёна азваўся ад парога Мікола.
    — А я яму і не раз гаварыла. Ды што мацерына слова... А ты не раўняй яго да сябе,— горача сказала цётка Воля.— У яго сям’я, работа там...
    — Дык усяго вам добрага, цётка Надзея! — Мікола працягнуў маці Пятра руку.
    — Прыязджай, Міколка, ды заходзь, не забывай таварыша,— прагаварыла крышку расчулена і ўсхвалявана Надзея.
    — Прыеду, чаму не.
    — Ты толькі не прыедзь, як Саваў,— засмяялася Воля, нібы помсціла яму за няўвагу.
    А з Сававым сынам здарылася вось што. Хлопец ён зухаваты, бадзяга, жаніўсяразжаніўся. Hi дома ў яго, ні сям’і, ні работы пастаяннай. А дадому ехаў— хацеў не абыяк, не абыкім паказацца,— вось і схапіў ён недзе ў горадзе чужую машыну —' прыехаў. Думаў, пагасцюе і адгоніць назад. Ажно яго тут і накрылі.
    — He хвалюйцеся! — азваўся Мікола ўжо зза дзвярэй.
    21
    Сябры выйшлі на вуліцу. Вёска яшчэ не спала: свяціліся дзе жоўта, дзе сінявата, паміргваючы, вокны. Ціха, ускінуўшы голле, стаялі дрэвы ля двароў, ні сабачага брэху, ні скрыгату варотаў, ні грукату машын. Цішыня... Адно толькі парыпваў снег пад нагамі хлопцаў. I крокі чуваць былі далёка. Вялікі падгалісты сабака выйшаў з двара і сеў ля шула варотаў. Ен, мусіць, зачуўшы крокі, вылез з цёплай будкі і проста з сабачай цікавасцю ленна пазіраў на хлопцаў: свае — таму ляманту не ўсчынаў.
    Мікола калупнуў нагою дарогу, пашукаў лядзяш, намерваючыся пужнуць сабаку. Але Пятро спыніў яго:
    — He чапай, праходу не дасць.
    — Сапраўды. Табе ж тут хадзіць,— пагадзіўся Мікола.— Ну, няхай.
    Ен падбіў нагою лядзяш. Сабака незадаволена загырчаў, яму яўна не падабаліся паводзіны хлопца.
    — Людзі праходу не даюць, a то яшчэ і сабакі.— Мікола быў не ў гуморы.— От, скажы ты, сяло! За што я яго не люблю? За тое, што кожнаму дзела да цябе, кожнаму карціць цябе вучыць. I трэба цярпець. A то гвалт на ўсё сяло зачнецца.
    Мікола крыху памаўчаў, думаючы пра нешта сваё. Пятро таксама не азываўся. Самотна яму было. Успаміналася, як ад’язджала Наташа, цяпер вось і Мікола пакідае яго.
    А Міколу хацелася жаліцца:
    — Заўчора іду, трохі выпіў — не без таго, была прычына. I тут Зосім гэты смаркаты. He, каб настаўнік які яшчэ, сцярпеў бы, a то ён — пастух, і яшчэ мяне вучыць, кажа: штота я цябе, Мікола, часта выпіўшым сустракаю? Глядзі, вось так замаладу разап’ешся — прападзеш. Бачыш, ён мяне
    22
    павучае! Якое табе дзела?..— Мікола вылаяўся.— А тут яшчэ Маня, даярка. I яна за мяне ўзялася: пашкадаваў, кажа, хоць бы бацькоў сваіх. Бацька ж хворы, яму хвалявацца не можна! I ёй дзела! Сабралі каля мяне сход, спавядаюць, языкі ім трэба пачухаць, дома не было з кім пасварыцца...
    Пятро слухаў Міколу і не слухаў. Усё гэта было так звычна, што нават здзіўляла: чаго ён так заеўся? Успомнілася чамусьці, як малога яго бараніла ад сабакі старэнькая Сідорыха. Яна гразіла сабаку кійком, а яму гаварыла: «А ты, маё дзіцятка, пакуль у двор забяжы». I ён, як наяве, убачыў, як адмахваецца яна кійком ад сабакі, стоячы на нядужых нагах.
    — Ды чаго ты расхадзіўся, свае людзі — дзе паганяць, а дзе і пахваляць.
    — Ara. I дораць, і вочы поруць. Цябе, не кажы, усе хваляць. Ведаеш, мяне часам і зло брала. Толькі і чуеш: Надзеевіч, Надзеевіч. I бацька мой, і маці з языка не спускалі: Надзеевіч сена косіць! Надзеевіч дровы возіць!
    — А хто ж за мяне гэта ўсё зробіць? — ціха сказаў Пятро.
    — А калі малы быў яшчэ і не ведаў цябе, дзіва што — ты ў гэтым канцы вёскі, а я ў тым,— дык дзед наш, Панас, як зачну дур