Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
алей, але яна зноў маўчала, нешта думала, гледзячы на стальніцу.
— Маці, ты зразумела? Я ўнука табе прывязу,— паўтарыў ён неяк, як ёй здалося, радасна. Яна зазірнула яму ў вочы, і ў момант ёй перадалася тая радасць. Яна падхапілася...
— To чаго ж я сяджу. Трэба ў хаце прыбіраць, печ выбеліць ды катаначку дзе напытаць,— заклапацілася яна.
Надзея трывожылася: нешта не так, не тое адбываецца ў іх. I ні словам, ні паўсловам яны не гаварылі ёй, як будуць жыць далей. Надзея была нейкая разгубленая, сама не свая: здаецца, нічога не змянілася ў яе жыцці і ўсё ж нешта змянілася. Пятрок як бы аддаліўся ад яе, стаў маўклівей, засяроджаней. Больш чым раней хапаўся за любую работу ў хаце, на двары. Марыя ўставала раненька, паліла ў печы або на газавай пліце гатавала снеданне. Яна была ласкавая, ветлівая. Потым яны ішлі на работу. Надзея ж заставалася са Славікам. Усё болей і болей яна прывязвалася да яго, не магла пакінуць нават на хвіліну. I страшна было, што жыццё ў іх не зложыцца і Марыя перабярэцца ў калгасную кватэру. Яна не ведала зараз, як будзе без дзіцячага шчэбету, ласкавасці і пяшчогы. Кожны дзень да яе зранку прыходзіла Воля. Разам яны
216
глядзелі Славіка. I адна і другая — павесялелі, памаладзелі. Адно турбавала Надзею.
— Воля, не разумею я іх,— гаварыла яна.— Колькі ўжо часу прайшло, а яны як бы чаго чакаюць...— Яна паціскала плячыма.
— To трэба ж, канечне, разгледзецца, абдумаць, як і што.
— I Пятрок у хаце не жыве. Спіць на пятрах у сене. А скора восень... I папытаць не магу, што ён думае. Хай бы ўжо, Воля, яны сыходзіліся. Марыя харошая, па характару, відаць, мяккая. I яна, бачу, да яго горнецца. А яго — не разумею...
— Ну, не адразу ж вопрамеццю ў сельсавет бегчы,— супакойвала Воля.— Ды і ён сціплы такі...
Пасля вячэры Марыя ў чыстым пакоі ўкладвала спаць Славіка. Пятро пачытаў газеты і пайшоў на сенавал.
Надзея яшчэ тэпала памалу на кухні. Тут, у запечку, адвешаны паркалёваю шырмай, стаяў яе ложак.
Надзея прыбірала, мыла посуд. Марыя таксама парашыла перамыць дзіцячыя рэчы.
Яны гаварылі. Гаворка была задушэўная, ціхая. Надзея расказвала пра Пятра (мусіць, гэта самая прыемная размова для любой маці), пра сябе. Марыя таксама адкрылася. Расказала, што расла сіратою. Маці памерла рана. Расказала, як загінуў яе Алесь. Пра гэта і сама яна даведалася потым, a спачатку думала, што ён проста пакінуў яе, забыў. Бо раптам зусім перастаў пісаць. Тым больш што яна ведала — у маі ён павінен быць ужо дома. Думалася — ужо недзе ў вёсцы, у маці. У яе ж сама былі іспыты. Яна чакала тыдзень, месяц, два... Потым зацялася. Малады гонар, самалюбства — толькі ж быў у водпуску, словы гаварыў якія, а зараз ііі радка — перапоўнілі яе душу. Хацелася адпом
217
сціць яму, а як — не ведала. Думала, паедзе і толькі пройдзе каля яго двара: няхай пабачыць яе такую, што вось сукенка ні адна не сыходзіцца, а потым — усё, нават не зірне на яго.
Так і зрабіла, балазе гэта недалёка. Маці яго жыве ў суседняй вёсцы, за лесам. Дарогі той — кіламетры чатыры.
Яна ішла па вуліцы міма яго двара, нават не паварочваючы галавы.
— Марыйка, чаго ж ты, дзіцятка, да мяне не заходзіш? — пачула яна слабы старэчы голас. Ад нечаканасці нават уздрыгнула. На ганку стаяла цётка Арына, маці Алеся, уся ў чорным. Чорная хустка падкрэслівала жаўцізну яе апалага твару, вочы гарэлі нездаровым, мігатлівым бляскам. Марыя адчула душою, што нешта здарылася. He мог ён, не мог маўчаць так сабе!
— А я ўсё. думала табе напісаць. Алеська мяне ўсё прасіў: «Мама, глядзіце Марыю». Апошняе пісьмо было таксама пра цябе. Пісаў, што будзе ў яго вельмі небяспечны месяц, і што б ні здарылася, каб я не пакідала цябе.
Марыя з рыданнямі ўпала на яе рукі. Яна карыла сябе: як магла падумаць пра яго так?
...Марыя пазірала на Надзею, і раптам ёй здалося, што нічога таго не было, што вось яна сядзіць перад ёю, яе свякроўка, а ён — там, на сенавале, чакае яе. Так ёй хацелася зараз кінуць усё — і пабегчы да яго. Але нешта стрымлівала.
Надзея выйшла на ганак. Вечар быў ціхі, але пахаладала, высыпалі буйныя зоры. Яна сцепанулася: падумала, што Петраку, мусіць, холадна. У хаце ж падала Марыі посцілку.
— На,— сказала,— занясі Пятру. Ноч, мусіць, будзе халодная. Ды не спяшайся, пагаварыце. Славіка я дагледжу...
218
Адчувалася — блізка восень. Паветра было ядранае, настоенае на прывялых травах, на садавіне. Пасвечвала сівізною бяроза ля двара, а ў садзе матава свяціліся ў нязыркім сонечным святле яблыкі.
Надзея прайшла роснаю сцежкаю ў сад. Выбрала некалькіх самых чырвоненькіх, крамяных, зняла з галінкі. Прыціскаючы да грудзей, прынесла ў хату.
— Зірні якія яблычкі! Во! — паказала хлопчыку, што ўжо тэпаў да яе, працягваў ручаняты.
— Пачакай, маё золатка, я іх крышку сагрэю. Каб жа не халодненькія.
I яна затуліла яблык у сваіх далонях. А ён стаяў, пазіраў на яе, чакаў. I яна, прыгаворваючы, забаўляючы яго, грэла ў далонях яблычак, а вочы лучылі цяпло і любасць. I ён шчабятаў нешта яшчэ неразборліва, але, акром яго голасу, яна нічога не чула, нічога, акром яго, не бачыла.
Па радыё, якое, як заўсёды, было ўключана амаль на ўсю моц, гучалі песні. I раптам голас дыктара сказаў: «Таварышы! Сягоння дзень міру!»
Яна наструнілася. Прыслухалася. Ці не пачулася? Падкруціла грамчэй рэпрадуктар. Слухала. Усхваляваная як ніколі. «Божа мой, якое вялікае свята. Дзень міру!» Яна замітусілася па хаце. Стала збіраць дзіцячую апратку. Захацелася ісці да людзей. Як у такі дзень сядзець у хаце?
— Давай, мой унучак, хуценька адзявацца,— прыгаворвала, апранаючы яго. I ён радаваўся.
— Гуляць, гуляць,— паразумела і паслушна паўтараў Славік.
Надзея ўзяла яго за руку, пайшла па вуліцы. Сэрца яе хвалявалася, як тады, калі ішла, маладая, у сваю Паддубную праводзіць сход. Яна ішла ў цэнтр вёскі, дзе праўленне, школа, Дом культу
219
ры, нібы там на плошчы ля дубка сабраліся людзі. Што яна скажа ім. I думкі яе мітусіліся, шукалі словы. Шчырыя і непаўторныя ў такую хвіліну. I вусны яе самі сабою шапталі:
«Людзі добрыя! Сягоння дзень міру! Дык няхай будзе гэты дзень бясконцы. Няхай прадоўжыцца ён сягоння і заўтра, у наступнае лета і вечна! Вечна хай пануе мір на зямлі, унукам і праўнукам нашым свеціць сонца міру. Дак беражыце ж мір, людзі! He дайце згаснуць святлу вачэй чалавечых, не дайце віхуры гуляць на нашым полі, не дайце ачахнуць гэтаму лесу, спапялець гэтай зямлі. Няхай яна важка родзіць, корміць і поіць усё жывое на ёй, ад маленькай казюркі да ўладара яе — чалавека. Мір табе, зямля! Мір табе, лес гаманкі! Мір вам, рэкі і моры! Мір вам, добрыя людзі!»
Яна ішла са Славікам па сцежцы ля сядзіб. А па вуліцы снавалі трактары, машыны: быў звычайны клопатны працоўны дзень.
На плошчы сапраўды было ажыўлена. Надзея заспяшалася. Пастаралася сцішыць хваляванне. Плошча была нібы ў белых і чырвоных маках. Гэта на ўрачыстай лінейцы стаялі піянеры. Яна ўспомніла, што сёння дзеці ідуць у школу — першы дзень верасня. Ля праўлення ўбачыла Пятра і Марыю, яны збіраліся некуды ехаць, ці не на палі, дзе капалі бульбу. Славік таксама згледзеў іх. Адпусціў бабуліну руку. Пабег.
Надзея сачыла за ім вачыма, ідучы следам. Убачыла, як ён раптам спатыкнуўся на дарожцы, ручаняты раскінуў — замерла ўсё ўсярэдзіне: упадзе — але Пятро падхапіў яго на рукі. I ў цішыні ўрачыстай піянерскай лінейкі ён звонка засмяяўся. Людскія вочы пазіралі на яго.
Надзея спынілася. Пазірала на ўрачыстаць. Побач шнурочкам стаялі школьнікі. Крайняя —Map
220
фачка. У бялюткім хвартушку, тоненькая, высокенькая, як таполька. У косах — белыя банты. Марфачка пазірала туды, дзе стаялі Пятро з Марыяй, і вочы яе былі сумныя, яна ледзьледзь стрымлівала слёзы.
Надзея працягнула ёй чырвоны яблык. Марфачка слаба ўсміхнулася.
— Цётачка, у нас сваіх багата,— ціха сказала яна. Даверліва глянула ў вочы. Але яблык узяла. Падзякавала.
Зазвінеў школьны званок. I на плошчу нібы павеяў вецер, закалыхаў белыя макі.
Марфачка зноў усміхнулася Надзеі, пабегла з усімі да школы. I Надзея шапнула ёй услед: «Шчаслівай будзь, Марфачка».
Пайшлі ў новую школу настаўнікі.
Пятро і Марыя селі ў машыну.
Надзея трымала Славіка, які, усміхаючыся, старанна махаў ім ручкаю, развітваўся да вечара.
«Дзень міру, такое свята! Чаму ж не святкуюць людзі? — яшчэ ўзрушаная, думала яна, азіраючы апусцелую плошчу.— А можа, у тым, што людзі мірна працуюць, дзеткі ідуць у школу — і ёсць тое свята? Свята міру».
Славік тузануў яе за руку. Яна адчула цяпло яго маленькай далонькі ў сваёй, і нібы разбудзіў яе дзіцячы шчэбет.
— Хадзем, мой унучак, дадому, хадзем, маё золатка.
I яны пайшлі.
А пасярод плошчы стаяў дубок. Моцны, галінасты. Крона яго была зялёная.
221
* * *
Зноў, зямля мая, у цябе жніво. Пара збору ўраджаю. На ўсё ў цябе ёсць свая пара: пара прылёту птуйіак і пара сяўбы, пара медазбору і пара касьбы, пара жніва і — ворыва.
Так і ў чалавека: на ўсё ёсць свая пара. Чую, адчуваю, прыйшла і ў мяне пара ўраджаю думак. Хочацца верыць, спадзявацца: а можа, з гэтага поля зерне ўпадзе камунебудзь на душу, каб прарасці адданасцю і любоўю да цябе, зямля мая, да людзей тваіх працавітых, да палёў тваіх і рэк, каб за ўсё гэта не боязна было ісці на змаганне, на страты, на смерць. Каб толькі жыла ты, дыхала, цвіла і радзіла, цёплая, утульная, Зямля мая!
Маеўская Н.
М. 13 Надзеевіч: Аповесць. [Для ст. шк. узросту/ Маст. В. М. Бароўка].— Мн.: Юнацтва, 1983,— 222 с., іл.
У пер.: 45 к.
Аповесць аб фарміраванні характару вясковага юнака, станаўленні яго як сапраўднага, удумлівага гаспадара зямлі, дастойнага прадаўжальніка, справы сваіх бацькоў.
У кнізе праводзіцца думка аб адказнасці чалавека за тое, як ён жыве і якую карысць прыносіць людзям, Радзіме.
4803010200—124
М 307(05)—83 “
ББК 84Бел7
Бел2
Нйна Васйльевна Маевская
надеждовнч
П о в е с т ь
Для старійего йікольного возраста
Мннск, нздательство «Юнацтва»
На белорусском языке
Рэдактар А. П. Чаркасаў. Мастацкі рэдактар В. I. Кліменка. Тэхнічны рэдактар Н. 17. Дасаева. Карэктар М. А. Паддубская.
ІБ № 223
Здадзена ў набор 11.05.83. Падп. да друку 22.09.83. AT 21191. Фармат 70Х100'/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 9,03. Ум. фарб.адб. 9,27. Ул.выд. арк. 9,09. Тыраж 12 000 экз. Зак. 3627. Цана 45 к.