• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    дат,— разважаў Пятро.
    Надзея памаўчала, нібы абдумвала яго словы. Потым сказала:
    — Гэта ведае толькі зямля, дзе каторы ляжыць яе абаронца. Палягло іх, мой божа, колькі! I памяць кожнага, нават невядомага, трэба шанаваць.
    «А іх нават магілак няма,— падумала сабе.— Быццам і не было нічога. He, такі было...»
    ...У той зімовы снежны дзень трэцяга года Baft
    166
    ны Надзея, Алена і Воля пяклі хлеб для партызан. Пяклі ў некалькі заходаў, аж да вечара.
    «Нешта сэрца маё так трывожыцца,— сказала Надзея,— пабягу дзяцей адведаю».
    Яна сунула пад кажушок акраец гарачага хлеба. Дзяцей, як звычайна, яна пакінула з дзедам Антонам, але ён гэтыя дні кволіўся, нылі натруджаныя за жыццё ногі.
    Полымя яна ўбачыла адразу, як толькі выйшла за вёску. Кінулася туды вопрамеццю. Губляючы розум, у роспачы гатова была кінуцца ў агонь, памятае, толькі закрычала, пазвала дзяцей, бацьку, раскінула рукі, нібы хацела накрыць целам, атушыць полымя. I яно пеканула яе ў грудзі гарачым болем яшчэ здалёку. Яна хапілася рукамі за грудзі, адчула незвычайную млосць і слабасць. Чамусьці падумала, што гэта такі гарачы яшчэ акраец хлеба, што ляжыць за пазухаю. I, можа, на імгненне ў той млосці закрыла вочы, а адкрыла — убачыла перад сабою яго твар. Яна глядзела і не магла даўмець: чаго гэты чалавск перастрэў яе, чаго яму трэба, чаго ён не пускае яе туды, там жа яе дзеці, бацька? Раптам нібы ўздыбілася зямля, і там, дзе толькі што было роўна, вырасла гара, яна ўжо ледзь адзержваецца на яе адхоне, а твар гэты ўсё перад ёю, вялізны — закрыў сабою ўвесь свет. «Гэта ж ён мяне забіў,— падумала тады яна.— А як жа дзеці?»
    Надзея і потым бачыла гэты твар. Часам яна не магла пазіраць на свет, так ён засціў. А гэта ўжо ў пяцьдзесят чацвёртым, лічы болей дзесяці гадоў прайшло, яна пазнала яго. Тады паехалі яны атрымліваць узнагароду за коксагыз у Мінск. Ішлі вуліцаю, здаецца, яна і на людзей не пазірала, a яго — пазнала... I як урасла ў гарачы асфальт вуліцы, потым кінулася да яго, нічога і нікога пе бачы
    167
    ла больш перад сабою, кінулася да яго, схапіла за рукаў.
    «Людзі, людзі — закрычала.— Гэта ён... ён мяне забіў! Дзяцей спаліў! Людзі, людзі! — клікала на дапамогу.— Гэта ён...»
    Ен не ўцякаў, не было куды, людзі ўжо абступілі іх.
    «Вар’ятка! Вар’ятка яна! He слухайце! Гэта вар’ятка!» — крычаў, пырскаючы слінай. У яго быў поўны рот пеністай сліны, як у сабакі.
    — Ты слухаеш мяне? — папытала Надзея і, пачуўшы голас Пятра, дадала: — Дык ён і сказаў тое на судзе. Расказаў усё, як і дзеда твайго, Антона, расстрэльвалі. Вывелі, босага, на мароз, на снег, без шапкі, без апраткі. А потым кінулі ў хату і запалілі. Божа мой, як здзекаваліся з людзей!..
    Яна памаўчала. У хаце было ціха, Пятро ўжо засынаў, і ці маці сказала, ці прысніўся яму яе голас: «Усё ж гэта Вярбіцкі пахаваны там».
    Дзень надаўся цёплы і ціхі, так было ціха, што жыта выструнілася і стаяла роўненька, як заварожанае. Так жа ціха краем неба пасоўвалася хмара: ці не яе насцярожана чакала жыта? Пятро заўважыў хмару толькі тады, калі яна неяк ураз высунулася зза лесу. Чорны яе край, выцягнуты, як лапа мядзведзя, пасоўваўся, і здавалася, восьвось выпусціць кіпцюры і ўхопіць сонца або накрые яго, як мядзяны пятак.
    — Глянь, хмара! — здзівіўся Пятро.
    Кнот ленна павёў вачыма, нібы ўжо даўно бачыў яе. У яго валавокім позірку не было ні думак, ні пачуццяў. Пятра гэта раззлавала.
    Кузаў быў напалову засыпаны зернем. I Пятро
    168
    чакаў, пакуль дзядзька Адам зробіць яшчэ адзін прагон. Камбайн быў далёка, як у смугу, ішоў ён у хмарную далячынь поля. «Брызент!..» — жахнуўся Пятро. Волкі брызент яны павесілі на плоце машыннага двара. Думалася: сёння вазіць будуць на свой ток, а гэта — рукою падаць, ды і дзень такі пагодлівы. I сіноптыкі не абяцалі сёння дажджу...
    Яшчэ здалёк дзядзька Адам махнуў Пятру рукою: мусіць, не хацеў пакідаць зерне ў бункеры, a мерыўся высыпаць, хоць яўна бункер быў яшчэ няпоўны. Пятро пагнаў машыну насустрач пругкаму ўжо ветру, падстроіўся пад рукаў бункера. Шчодры струмень сыпануў у кузаў, па ветры ляцела пацяруха, і здавалася, што кузаў задыміўся.
    — Давай,— крыкнуў Адам, і Пятро рвануў машыну. Рашучая, памаладому лёгкая і ўпартая думка гнала яго: праскочым.
    Дарога была палявая, але тут, на выспе, даволі роўная, укатаная. Наперадзе — пясчаная вясковая вуліца, дзе трэба будзе скінуць скорасць, a там тры кіламетры калдобістай грэблі. Машына ўразалася ў пахаладалае паветра. Аб шкло кабіны разбіваліся мошкі, пакідаючы жоўтыя, як пырскі масла, сляды. Панад дарогаю пікіравала ластаўка. Вось яна выраўнялася і ляцела як страла перад вачыма. Пятро нават схамянуўся — яна ляцела проста на яго: восьвось урэжацца грудзьмі ў лабавое шкло. Адно імгненне ён толькі і бачыў што востры, выразны выгіб яе крыл і ажно скінуў скорасць. Ластаўка рванулася ўверх перад самым яго носам. Цяпер толькі ён глянуў у бок хмары — яна насоўвалася хутка, нібы гналася, хацела не выпусціць, накрыць яго.
    Вецер мёў вясковую вуліцу, гнаў пыл, салому. Спачатку хіснуліся, закучаравіліся, потым пакор
    169
    ліва, з паклонам апусцілі вецце вішні ля платоў. Яшчэ суха, молада рагатнуў гром. Пятро азірнуўся — на хвіліну роспач авалодала ім: нікуды не дзецца ад гэтай навалы. Каб адзін, то забег бы ў любую хату, стаў бы пад казырок даху, пад прыстрэшак, а з машынаю?.. I які сэнс ганяцца навыперадкі з ветрам? А хмара ідзе, і кузаў адкрыты, хоць распластайся ды закрый зерне сабою.
    — Мо перагоніць,— супакойваў Кнот.
    Але гэта Пятра не суцяшала: адчуваў — не перагоніць... А такі засыпаны зернем, не паспяваюць яго сушыць, дзень і ноч пералапачваюць. I ён, разявака, прывязе ім сырэц, хоць адразу на солад пускай.
    — Паслухай, давай у Вераб’ёву адрыну! — аж закрычаў ад радасці, што такая думка прыйшла ў галаву.
    — Ў якую адрыну? — не мог сцяміць Кнот.
    — Ай,— адмахнуўся ад яго Пятро і мацней узяўся за руль. На шкло ўпалі першыя кроплі. Пятро высоўваўся разпораз у акно кабіны, пазіраў на неба.
    Ен праляцеў на галоўнай вуліцы, звярнуў у завулак, каб потым пайсці загуменнай дарогай, некалі тут стаялі гумны і таму так звалі дарогу, але цяпер стаяла тут толькі Вераб’ёва адрына. Кандрат не сеяў жыта, але адрыну не разбураў. Часам тойсёй карыстаўся ёю. Кандрату многія зайздросцілі. У гнілое лета, анігадкі, сушыў ён траву, што вязкамі выкошваў ды выносіў з балацявін і з лугу. Пакуль сенакос— у яго ўжо на карову сена назапашана.
    Пятро прайшоў завулак пад рэдкім, бы толькі пробным, дажджом, крутнуў машыну, амаль на хаду выгнаў Грышу адчыняць адрыну, высунуўшыся з кабіны, ушчуваў яго за марудлівасць, прыме
    170
    рыўся і кузавам пайшоў пад павець, у зацішнае нутро.
    А над галавою звонка барабаніў у дах кабіны дождж. ён хвастаў, то спадаючы хісткай шэрай завесаю, то, скошаны ветрам, пачынаў калыхацца, закідаючы буйныя гарошыныкроплі пад дах, шыўся ў шчыліны трухлявай сцяны, аж прыйшлося падаць машыну глыбей у адрыну.
    Пятро і Грышка сядзелі ў кабіне, шкло якой замуціў дождж, яна, як нос тхара з нары, тырчала з' варот. Дождж гулка вытанцоўваў па жалезе. Хлопцы, задаволеныя, што згулялі ў хованкі з хмараю, перахітрылі ўсётакі яе, гарэзна рагаталі, хоць, здаецца, і не было з чаго. А што — сядзі ціха ды чакай, пакуль пяройдзе хмара, сунімецца дождж, калі ўжо так атрымалася.
    — Ну, дзядзька Кандрат, і добрая ж у цябе адрына!—смеючыся, гаварыў Пятро. Грыша, які заўсёды глядзеў на сваё стажорства ля Пятра, як на не вельмі прыемную для яго неабходнасць летняй школьнай практыкі, якой быў скора канец, ажыў, павесялеў і ўжо не хіхікаў скептычна і недаверліва, як заўсёды, а смяяўся вольна, ад душы, як дзіця, якое забаўляла сваё ж свавольства. Упершыню ён захваляваўся: а раптам яны дарэмна радуюцца, што, як дождж перыць там у гнілы дах? Можа, гэта Вераб’ёва адрына з імшыстым саламяным дахам, як рэшата? Нічога не кажучы Пятру, ён праціснуў галаву ў прыадчыненую дзверцу, паўзіраўся ў цёмныя куткі адрыны.
    У Вераб’ёвай хаце, мусіць, заўважылі машыну. Босая, захінуўшыся ў празрыстую поліэтыленавую накідку, да адрыны бегла Наташа. Яна спынілася, трохі сумеўшыся, углядалася ў залітае вадою шкло кабіны. Пазнаўшы Пятра, здзівілася, узляцелі на лоб дужкі броваў. Дождж сек яе босыя ногі, вецер
    171
    ірваў з рук апінаху, яна ледзь утрымлівала яе на галаве, ніз жа матляўся, біў па нагах, якія абляпіла вымаклая сукенка.
    — Чаго ты тут? — крыкнула Наташа, нібы Пятро мог не пачуць.
    — Хаваемся! — адказаў Пятро і засмяяўся.
    Апусціўшы шкло кабіны, ён пазіраў на Наташу, зрэдку толькі сцепаўся ад халодных кропляў, што траплялі за каўнер.
    За спіною пачуўся голас Кнота:
    — Хлусіць, ён у сваты прыехаў, во і машыну жыта прывёз.
    Твар Наташы зрабіўся пагрозлівастрогі. Яна пакруціла пальцам каля скроні і крыкнула:
    — Ненармальны ты! Точна ненармальны!
    I пабегла да хаты.
    Нейкі час Пятро сядзеў нерухома, утаропіўшыся ў лабавое шкло, па якому аплывалі рэдкія кроплі дажджу.
    Неўзабаве сонца прарвалася праз хмары. Яснела неба, і вось ужо заіскрыліся, заігралі, зазіхацелі бурштынам цяжкія кроплі на платах і дрэвах, на чупрыне выскубленай саломы з' даху адрыны, у перлінах лісця.
    Машына, кладучы зялёны след на белай ад расы мураве, выбралася ў завулак — толькі суха храснула, папаўшы пад кола, трухлявая засаўка, што некалі замяняла вароты — і панеслася, пырскаючы каламутнаю вадою, за аселіцу да зернятока.
    Увесь дзень Пятро вазіў жыта ад камбайна. Свае такі ўжо засыпалі і цяпер вазілі аж за дванаццаць кіламетраў на элеватар. Машына калывалася па гравійцы мякка, як карабель на хвалях, затое назад, паражняком, здавалася, ляцела.
    172
    Кнот скакаў, як мячык, хапаўся за скабу, a Пятро скоса зіркаў на яго ды пасмейваўся:
    — I што ты, як мядзведзь усё адно, ні ў табе нораву, ні злосці. Хоць бы расказаў што ці папрасіў: Пятро, дай абаранку крутану. Вучыся ты чамунебудзь, цікаўся! Чаго я цябе тудысюды катаю?
    — Аа,— пазяхнуў Кнот,— тэхніка мяне не цікавіць.
    — Дык чаму ж ты не сказаў у школе: дайце мне цялят пасвіць?.. He хочаш? Тады я сам скажу, бо мяне будуць вінаваціць — не замацаваў практычна твае веды. Мне трэба вучань перспектыўны.
    Кнот пакрыўдзіўся, надзьмуўся. Але праз колькі