• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    нуў Іван.— Камбайнеру плацяць ад намалоту. ён няхай і стараецца. А ў мяне час.— ён прыклаў руку, на якой быў гадзіннік, да вуха, мусіць, яму здалося, што той спыніўся.— А час ідзе, чуеш: ціктак, ціктак...
    Пятро зразумеў, што Іван бавіўся тут ля дзяўчат, а недзе яго чакае камбайнер. Іван жа прыедзе і, як ні ў чым не бывала, скажа: кола паляцела ці нешта яшчэ прыдумае. А здарыцца паломка ў камбайне, такі не дапаможа.
    Ці па сваёй душэўнай прастаце, ці ад таго, што вырас сярод людзей, у якіх адзін быў клопат аб зямлі, аб хлебе, Пятро не разумеў такіх. «Аб гэтым трэба ставіць пытанне на праўленні»,— падумаў ён.
    Дзень спахмурнеў. Зноў мерыўся дождж. За вёскаю ён ужо барабаніў па кабіне, але Пятро вёў машыну, ведаў, што дзядзька Адам не паедзе дадому, а будзе чакаць, пакуль праясніцца.
    Камбайны знерухомелі на загонках, спачывалі, хоць і не па густу быў ім гэты спачын. Камбайнеры, хто жыў бліжэй, пайшлі ў вёску. He бачыў Пятро і дзядзькі Адама. Толькі калі пад’ехаў зусім блізка, прыкмеціў праз затуманенае шкло кабіны, што зпад камбайна тырчаць ногі. Відаць, Адам калупаўся ў падбарабанні. Ці не камень трапіў?
    Пятро вылез з кабіны, прысеў побач на кукішкі. Адчуў, як за каўнер пашыўся дождж. Папытаў, што там.
    — Ды я ўжо падладзіў,— азваўся Адам. ён вылез зпад машыны.
    На полі было нязвыкла ціха. Толькі дождж
    182
    шаптаўся ў жыце. Адам і Пятро сядзелі, накрыўшы галовы брызентам, пад капою саломы. Прыемна было расслабіцца адпаму і другому пасля сядзення ў машынах.
    — Відаць, не ўправімся, не скончым сёння гэта поле,— заклапочана сказаў Адам.
    Памаўчалі. Адам адчуваў цвёрдае цёплае плячо Пятра. Пяшчота нагарнулася на яго. Хацелася задушэўнай гаворкі.
    — Ну, як у цябе справы з вучобаю? — папытаў.
    — Ды скора на іспыты ехаць, якраз як са жнівом управімся,— адказаў яму Пятро.
    Адам доўга ўзіраўся ў поле, пакрытае дажджавою смугою. Напамінак пра вучобу занепакоіў Пятра: там у машыне быў падручнік, які ён увесь час вазіў з сабою: цяпер можна было б і пачытаць... Але нейкае незразумелае пачуццё трымала яго тут, у капе волкай саломы.
    — Вось закончым жніво, і перадам табе гэта поле,— сказаў Адам і паглядзеў на яго ўважліва. Пятро маўчаў, і Адам растлумачыў: — На пенсію пайду!
    Пятро нічога не сказаў, ён ведаў, што Адам гаворыць пра пенсію колькі гадоў, а ўсё працуе. Ведаў і тое, што ніхто, апроч яго, аж ад самай вайны не араў, не баранаваў, не касіў гэтае поле.
    — А ты ведаеш, чаму гэтае поле завуць Адамавым? — папытаў раптам Адам.— Маці, мусіць, расказвала?
    Пятро не хацеў хлусіць. Але яму хацелася, каб дзядзька Адам сам расказаў. Таму ён сказаў:
    — Гаварыла, што тут да вайны стаяла хата яе бацькі, Антона Падлужнага. У вайну яе спалілі карнікі, там згарэлі яе дзеці, а дзеда Антона расстралялі вунь пад тою ігрушаю,
    183
    ...Надвор’е стаяла няўстойлівае, не спрыяла яно жніву, і прыходзілася Адаму з Дзянісам вывозіць у поле і камбайн і жатку. Раніцамі, вечарам, хмурнымі золкімі днямі яны ўкладвалі збожжа ў валкі і толькі ў пагодныя, сонечныя часы перасядалі на камбайн. Дзядзька Адам, нягледзячы на гады, быў яшчэ дужы і ахвочы да працы. Як і ў маладосці, ён любіў угаманіць сваю сілу добрай работай і тады рабіўся добры і рахманы, як стомлены конь. Яго цяжка было раззлаваць, разгнявіць.
    Кожнае жніво Адам амаль не жыў дома: з ранку да позняга вечара — у полі. Завяршалі ўборку ў сваім калгасе, здаралася, ішлі на дапамогу ў суседні. Пасля — сяўба, рамонт тэхнікі. Сям’і, дома ў яго як бы і не было. Жылі яны ўдваіх з Глашаю. Дзяцей у іх не было.
    Старая, яшчэ дзедаўская, хата яго была дагледжана больш стараннямі Глашы, а Адам не звяртаў на яе ўвагі. Есць дзе жыць — і добра: для каго будаваць харомы? Былы старшыня яму яшчэ гаварыў, што трэба ставіць новую хату. Перадавы чалавек, ардэнаносец, а тут карэспандэнты розныя, начальства ездзіць— проста сорам. Абяцаў дапамагчы матэрыяламі. Адам адзін час пагадзіўся пабудаваць хароміну: хай потым паказвае, як жыве перадавы механізатар на сяле. Але ўсё не ставала часу, бо будоўля — гэта вялікі клопат, яму трэба аддавацца спаўна, ды і ў самы гарачы час, калі сяўба, жніво. Які ж гаспадар будуецца зімою? Зімою Адам таксама ад цямна да цямна працаваў у майстэрні. А старшыня ўсё не даваў спакою: «Перадавы, ардэнаносец, а культуры на сяло пе нясеш, жывеш падзедаўску». Але падзедаўску ён жыў зімою, а летам яго дом быў вольны і светлы. Ен жыў адзіным жыццём з сонцам, з зорамі, з месяцам, рабілася светла на душы, і кожны жнівень
    184
    нібы прыходзіў упершыню. Сёння ён яшчэ на золку выехаў у поле, калі сіняваты паўзмрок хавае прыкметы будучага дня. Які ён будзе? Ясны ці хмурны? Пасля ўчарашняга дажджу ляжала буйная, як rapox, раса. Адам адрэгуляваў жняярку, каб вышэй пакідаць жніўнік: жыта было густое, шчыльнае. Хораша, роўна клалася ў валок. Затупацеў, як лашак, выскачыў амаль зпад самай жняяркі руды заяц. Ашаломлены, з пярэпалаху, ён імчаў па жніўніку, потым крута шуснуў у жыта. Заружавеў шэры край неба, нібы волаткаваль раздзімаў атухлы вугаль, раздзімаў яго ўсё ярчэй і ярчэй, пакуль не выняў распалены да чырвані дыск сонца. Дзень чакаўся ўдалы. I Адам сустракаў яго ветла: за плячыма яго ляжала прасторнае поле, высланае валкамі жыта, нібы палавікамі. Ступай на іх, сонца! Ідзі па полі! Ідзі, светлы дзень!
    ...Пятро падагнаў машыну, калі сонца яшчэ не асушыла расу. Але ў нсбе і на зямлі была яснасць. I яго ўразіла, што камбайн Адама не выйшаў яшчэ на загон. I сам ён, пануры, сядзеў на броўцы дарогі, як гняўлівы гаспадар на парозе. He хапала толькі цыгарэты: у такі час звычайна пакурваюць. no634 ля матацыкла з каляскаю пакручваўся Змітровіч, брыгадзір: чырванашчокі, з раннім пузцом, пра якое гаварылі: «Як яму не быць? Кожны ранак у любой хаце — чарка і блінцы». Але гаварылася гэта не злосна, бо і сам кожны гатовы быў выставіць чарку пад блінцы, абы толькі брыгадзір каня ў першую чаргу даў ці паслаў на работу, дзе можна зарабіць. Ен ведаў і такіх, якім трэба было пе так уежна, як улежна, Адным словам, «умеў жыць з людзьмі»,
    185
    Пятро павітаўся. Адказу Адама не пачуў. Той толькі вачыма кінуў на яго зпад калматых сівых броваў, а Змітровіч скоранька працягнуў руку. На твары яго і ў паводзінах не было нават ценю абурэння, якога ён столькі выліў зараз на галаву Адама, што ў таго з рук валілася работа. Адам ведаў, што Змітровіч ужо быў у Кандрата Вераб’я: параіў яму надзейней захаваць жыта, калі яно сапраўды ляжыць у гуменцы. Ен заўсёды як бы круціўся між двух агнёў, блізка не лез, кожнага асцерагаўся, але пакрыху і рукі грэў, таму дзейнічаў па прынцыпу: абы ціха. Украў хто што, па нейчым недаглядзе прапала жывёліна, яму ўсё роўна — абы начальства маўчала, дык і ён прамаўчыць.
    — Ну, я паехаў,— заспяшаўся Змітровіч,— вы тут самі разбірайцеся.
    Адам сядзеў, як вялікі пануры леў.
    — Чагота не пачыналі? Ці камбайн не ў парадку? — папытаў Пятро.
    — Ды вось цябе чакаем,— незадаволена адказаў Адам.
    Пятро адчуў, што Адам не ў гуморы, і парашыў не азывацца, хай згоніць злосць у рабоце, толькі кіўнуў Кноту: «Падганяй машыну!» Ен усёткі прыахвочваў яго да руля, як той ні ўпінаўся. Пятро зразумеў, што гэта звычайная боязь тэхнікі; такое здараецца нават у цяперашніх маладых, хоць і вельмі рэдка. Сам жа адышоўся, прысеў на адліжную салому. Біла ў вочы сінь неба.
    — Пятро! — паклікаў яго Адам.— Дак што ты...— ён нібы спатыкнуўся, мусіць, прытрымаў на языку моцнае слова.— Што ты там за фінт выкінуў?
    Пятро сумеўся: калі, які?
    Адам па твару Пятра зразумеў, што да яго нешта не даходзіць. Гэта неяк павярнула напрамак
    186
    яго думак, падмацавала ранейшыя сумненні, і ён памякчэў.
    — He пазірай на мяне гэтак, не бычся,— густа і нізка забасіў Адам.— Расказвай усё пра Вераб’ёву адрыну...
    Пятро ўсміхнуўся бесклапотна і адкрыта, нібы той нагадаў яму нейкую вясёлую праяву. Коратка расказаў Адаму.
    — Так. Гаворыш, не ссыпалі збожжа? — настойліва дапытваўся Адам, пазіраючы яму ў вочы.— I гарэлкі з ім не піў? А Андрэіха прынесла жменю з адрыны і высыпала старшыні на стол як доказ... Зразумеў?
    — Я ссыпаў?! — узарваўся Пятро.— Грыша! Кнот! — ён як бы браў яго ў сведкі. Потым ускочыў у кабіну, ірвануў машыну з месца, аж уражаны Кнот, як ляльканеваляйка, завалюхаўся на сядзенні.
    — Куды ты? — наўздагон прабасіў Адам, але машына крута развярнулася і, астаўляючы рабрысты след на волкім полі, памчала.
    Куды ехаць Пятро яшчэ не вырашыў: да Андрэіхі, а можа, у праўленне?
    — Плюнь! — супакойваў яго Кнот.— Мала што нагавораць. А ты ўжо апраўдвацца.
    — Як гэта — плюнь? — уразіўся Пятро.
    ён ажно спыніў машыну, нібы дзеля таго, каб добра разгледзець твар Кнота.
    — Мне жыць тут! — аж крыкнуў.— А ты — плюнь! Сам праз пару год — лахі пад пахі ды ходу ў горад! А мне жыць тут!
    У гэты момант зноў перад ім паўстала яна, са сваімі дзіўнымі, крыху сумнымі вачыма, у якіх ён убачыў дакор, і міжволі сціснуў рукамі руль. Але хутка авалодаў сабою. Што ён скажа ў праўлен
    187
    ні? Маўляў, я чуў, як нехта казаў, што я ссыпаў Кандрату жыта?..
    Ен крута развярнуў машыну пад самымі вокнамі праўлення і пагнаў вуліцаю назад, у поле, дзе чакаў Адам з намалотам.
    Адам ішоў насустрач па жніўніку.
    — У праўленні быў? — папытаў ён.
    — He быў нідзе! — адказаў пахмурны і сцяты Пятро.— Я невінаваты. Хай апраўдваецца той, хто гэта зрабіў.
    Адам нервова жаваў саломіну. Было відаць, што ўся гэтая гісторыя яму вельмі не падабаецца.
    «Падобна на тое, што пасля няўдачы са мною, Верабей усё ж знайшоў некага, хто згадзіўся «спыніцца ў алешніку»,— падумаў Пятро.
    Кандрат Верабей тады знячэўку, нібы грыб, вырас на парозе. Нязграбна, як бы нехаця, здзёр з галавы кепку, грабянуў рукою па зліплых, нібы мокрых, валасах.
    — Ішоў паўз хату, бачу — агонь у акне,— растлумачыў свой прыход. Пажадаў прыемнага апетыту, але папярэдзіў, каб Пятро не вельмі налягаў на страву. Вочы яго хітравата бліснулі, пазмоўніцку падсеў да стала. 3 кішэні пінжака выцяг пляшку. Паставіў на стол. Пятра ўразілі яго паводзіны.
    — Выпіць хочацца, а жонка з глоткі дзярэ. I дзеўка стала, як маці. Выпіць чалавеку няможна,— паскардзіўся Кандрат.
    Надзея незадаволена падала на с