• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    »
    — Дык чаму ўсётакі поле завуць Адамавым?
    — Чаму? He ведаю.
    Прыкрыўшы павекамі вочы, Адам нібы зазірнуў далёка ў памяць, успомніў тыя першыя пасляваенныя гады.
    ...Ен вяртаўся з МТС безліч разоў ходжанай дарогай: спачатку тры кіламетры гасцінцам, потым сцежкай, якая вядзе на былую леснікову сядзібу, дзе толькі чырвоны шчарбаты комін тырчыць з бялёсага, нібы прыпыленага попелам, палыновага зарасніку, адтуль праз чэзлы алешнік да жытнёвага поля, а ад канца яго да першых хат — рукой падаць. Гэтай дарогай — ад гасцінца да вёскі — хадзілі, мусіць, і дзяды яго: сышоўшы з гасцінца, пілі сцюдзёную ваду з гулкага калодзежа, у якім адгуквалася кожная кропля вады, што зрывалася з дубовага акаванага вядра. Цяпер зруб абваліўся, вядро даўно служыць другому калодзежу — ля канюшні,— толькі замшэлы маўклівы журавель стаіць, як нацэлены ў неба гарматны ствол. Сцежка паўз сядзібу памалу зарастае, мала хто ходзіць цяпер сюдою — пратапталі новую. Мо і даўжэй тая дарога, але спакайнейшая. Дзеці ходзяць у школу цёмначы —ці мала што можа ім здацца. I мацеркі, дабіваючыся паслушэнства, перасцерагаючы іх, не раз падстрашвалі лесніковай сядзібай: казалі, што там то дзеткі плачуць па начах, клічуць на дапамогу, то з коміна дым ідзе, то нехта крычыць з калодзежа, паратунку просіць, а падыдзеш — хопіць і павалачэ ў цёмную бездань, і Hi
    196
    колі не вырвацца адтуль. Ды баронь божа збіраць ігрушы пад аднабокаю дзічкаю, бо яны хоць і салодкія, а раскусіш — чырвоныя ўсярэдзіне, то ад крыві дзеда Антона Падлужнага, лесніка, якога пад тою дзічкаю расстралялі.
    Усё гэта казалі не ад забабонаў, а ад боязі, што дзеці, лазячы па сядзібе, могуць знайсці патроны, гранаты, міны — цяпер усім вядома, што Антон Падлужны збіраў іх для партызан. Таму і расказвалі вечарамі ўсё, што фантазія падказвала. I дзеці, абыходзячы былую леснікову сядзібу, пратапталі новую сцежку цераз поле. А дарослыя паранейшаму карысталіся старой.
    Шмат што ў жыцці Адама звязана з гэтай дарогай: па ёй бегаў у школу, адзіную тады на ўвесь сельсавет, у лес, дзе на прагалінах узвышаліся парослыя хмызам курганы — казалі, яшчэ ад шведскай вайны. Дзяды баялі, што летняй месячнай ноччу на курганах іржуць белыя коні, клічуць былых ездакоў. Колькі разоў хлапчукі дамаўляліся пайсці нанач на курганы, падпільнаваць тых коней.
    I аднойчы адважыліся.
    У тую ноч коні не выйшлі на курганы, не ржалі, не клікалі сваіх ездакоў, і тыя мірна спалі ў зямлі. Але здарылася нешта большае, што ўвайшло ў яго хлапечую душу. Побач сядзела танканогая, худзенькая дзяўчынка. Разпораз ён паварочваў галаву і пазіраў на яе профіль, здзіўлены і радасны. Нарадзілася светлая таямніца, якую ён хаваў ад усіх. Ішлі гады, ён чакаў, што прыйдзе пара і яны з дзядзькам Апанасам пойдуць сватацца да яе, дачкі Антона Падлужнага. Але яго апярэдзіў Вярбіцкі... Вайна даўно скончылася, хто застаўся жывы — вярнуўся дадому. А яна ўсё чакае яго. Усё ходзіць сюды на былую сядзібу.
    Вось і зараз ён убачыў наперадзе яе постаць.
    197
    Мусіць, яна, як звычайна, стаяла пад алешынай, a згледзеўшы яго, хутка пайшла да сяла. Варта наддаць кроку, і ён дагоніць яе. Але... Што скажа ёй? Нядобра тады адбылося. Яна стаяла вось гэтак жа ля тае алешыны, стаяла, як у сне, абняўшы ствол, прыхіліўшыся да яго галавою, і ўсё глядзела, гля< дзела на чырвоны, абмыты дажджамі комін, на аднабокую грушу.
    «Надзея!» — аклікнуў ён. Яна, здалося, ачнулася і, нібы не пазнаючы, памалу павярнула да яго твар, і ён жахнуўся — вочы яе былі зусім пустыя. Сэрца яго балюча сцялася. I яшчэ раз ён паўтарыў: «Надзея» — роспачна, не памужчынску, дрогкім голасам. «Не хадзі болей сюды, Надзея, не зводзь сябе».
    «А куды ж мне хадзіць? У царкву, як Кацярына?..» —і заплакала. Ен абняў яе за плечы, і яна не саромелася сваіх слёз. Ен гладзіў яе разбэрсаныя валасы і гаварыў:
    «Не пайшла ты за мяне, можа б, шчаслівейшая была...»
    Сам не ведае, як гэта вырвалася ў яго.
    «А хто табе сказаў, што я была няшчасная? — абурылася яна і рашуча адхінулася ад яго. Выпрасталася, узняла галаву.— Таго шчасця мне хопіць на ўсё жыццё,— сказала горда.— I ты мяне не шкадуй...»
    Навошта ён тады так сказаў? Каяўся не раз, што папракнуў тым, чаго не было: не сватаў ён яе і яна яму не адмовіла.
    I на гэты раз яна стаяла тут, уся яшчэ ў тым, былым сваім жыцці. «Ах, Надзея, Надзея, губіш ты сябе»,— падумаў Адам. Падышоў да алешыны, узяўся рукою, яна нібы азвалася, зашумела лістотай. Акінуў позіркам былое селішча Падлужных. Гэты кавалак зямлі каля жытнёвага поля быў як
    198
    рана, на якую балюча і страшна глядзець. I Адам узяўся за работу. Сабраў незгарэлыя рэшткі плота, бярвенні, дошкі, ламачча, усё, што валялася на падворышчы, скруціў дрот, якім была адгароджана лугавіна — каб карова не ішла ў жыта ці лес. I ўсё гэта паскідаў у шырокую яміну, што ўтварылася на месцы калодзежа. Раз’юшана разбураў гэты комін, разбіваў ломікам печ.
    Працаваў дацямна. Дадому прыйшоў стомлены, упацелы, запылены.
    Жонка яго сустрэла лагодна.
    «Дзе ты так запозніўся?» — папытала, стараючыся прыхаваць крыўду і злосць: яна добра ведала, дзе і што ён рабіў, ужо данеслі, але хацелася паслухаць, што сам скажа.
    «Працаваў»,— коратка кінуў Адам.
    I нібы набрынялая вадою рака ўзарвала лёд:
    «Чаго табе трэба там? Чаго ты не бачыў? Нашто табе тое селішча ці ў цябе свае хаты няма?»
    «Супакойся»,— папрасіў ён жонку.
    «Людзі мае! — загаласіла яна.— У самога ў хлеў сабакі лазяць, плот, як дзедавы зубы, а ён рушыць чужыя коміны. Кантужаны, што ты хочаш...»
    Гэта ўжо было залішне.
    «Сціхні!» — крыкнуў ён. Сціснуў зубы, каб не абразіць, і выйшаў з хаты.
    ...Гаманіў дождж, барабаніў па брызенце, а пад ім было ўтульна і хораша.
    — Маці твая была яшчэ маладая,— гаварыў Адам.— Яна прыходзіла на папялішча і падоўгу стаяла вунь там, пад алешынамі. Была нібы сама не свая. Мне тады здалося, што калі яна не забудзе пра гэтае гора, то проста звар’яцее. Хацелася прыглушыць яе бясконцы боль. I я парашыў узараць
    199
    былое селішча. Зруйнаваць сляды жорсткасці, якія пакінула вайна...
    Успомнілася, як кідалася пад трактар Глаша.
    «Што ты робіш? — крычала яна.— Стары тут хованак нарабіў, усё зброю сцягваў. На вайне ацалеў, дык тут хочаш загінуць!»
    Але яму было лепей загінуць, чым бачыць, як чэзне, чарнее ад гора Надзея.
    — Дзед твой, Падлужны, збіраў зброю для партызан. Расказвалі, што пасля бою пад нашай вёскай вельмі многа засталося боепрыпасаў, зброі. Дык ён усё захаваў, потым перадаваў партызанам. Скажу табе, ніякавата было, бо хто ведаў, дзе тое сховішча, яно магло быць у любым месцы...
    Адам крыху памаўчаў. Ен пазіраў на размытыя дажджом абрысы аднабокай грушы. Калі выкарчавалі алешнік і хмызняк ад дарогі, а з другога боку расчысцілі луг, то яна апынулася амаль пасярэдзіне поля. Метраў за дзесяць ад яе ляжыць магутны чырвоны валун.
    — Той камень адзін год я хацеў крыху пасунуць трактарам бліжэй да грушы, каб меней замінаў. Ды не здолеў. А гэтае лета заўважыў, што зямля там нібы ржой пакрываецца. Пляма рудаярудая, аж трава не расце. Мусіць, гэта там...
    Дождж перастаў. Неба выяснілася. Дзіўная пара — лета. To плача, то смяецца.
    Адам адкінуў брызент.
    — Цяпер бы ветрыку прайсціся па полі, жыта паварушыць ды расіцу атрэсці,— сказаў, уздыхнуўшы.
    Ен раздумліва ўзіраўся ў поле, у старую грушудзічку. Пятро не трывожыў яго гаворкаю. Таксама акінуў вокам поле, дарогу, алешнік ускрай яе. Здалося, нехта стаіць пад алешынай.
    «Няўжо то маці?» — падумаў ён.
    200
    Пятро вёў машыну і час ад часу пазіраў на засмужаныя палі, на сцірты саломы — жоўтыя сонечныя хаты, на рудую грыву ячменю, на шызую стужку далёкага лесу, на маладыя сасновыя пасадкі, што шырокай паласой цёмназялёнага вельвету леглі на схіл далёкага ўзгорка. Як міла было яму ўсё, як люба!
    Адарваў руку ад абаранка, зірнуў на гадзіннік. Толькі палова дванаццатай— яшчэ дзень наперадзе. Вялікі, поўны клопатаў пра хлеб.
    Мінуў паваротку, пакаціў паміж бярозамі. За сцяной шэрачорных патрэсканых ствалоў ляжала вялікае поле. Яшчэ два дні назад тут бегаў сіні «Беларус» з прэспадборшчыкам. Падборшчык прагна глытаў салому і разпораз выстрэльваў на пожню тугія залацістыя кубы: цюкаваў салому.
    Цяпер цюкі былі звезены і поле ляжала чыстае, прыціхлае ў чаканні: не сягоннязаўтра пачнуць араць, Зрэшты... Пятро кінуў вокам на поле — наперадзе, недалёка ад дарогі, віднеўся трактар. «Вось і пачалі». I раптам затрывожыўся. Нешта там адбываецца... Прыглядацца, разважаць не было часу — насустрач, уладарна захапіўшы дарогу, пырскаючы граззю, ляцеў ЗІЛ. Прапускаючы яго, Пятро залез аж на абочыну, і толькі калі выруліў на дарогу, кінуў позірк на трактар. I ў той жа момант ударыў нагою па педалі тормаза. Тое, што ён убачыў, уразіла незвычайна. Перад трактарам, махаючы касынкай, відаць, даючы трактарысту сігнал спыніцца, міталася Марыя. Але трактар упарта ішоў проста на яе. Пятро не адрываў вачэй ад жанчыны і трактара. На нейкае імгненне сэрца яго захлынулася страхам: што, як не паспее саступіць?
    He шукаючы дарогі, Пятро прасунуў машыну паміж бярозамі, скаціўся з насыпу і, падмінаючы
    201
    рудую пожню, пагнаў да трактара. I было вечнасцю гэта імгненне, бясконцаю гэта дарога. Бачыў, як адскочыла ад трактара Марыя, упусціўшы касынку, якую гусеніцы тут жа забралі пад сябе.
    Трактар спыніўся. 3 кабіны выглянуў Мікола — рот скрыўлены ўхмылкай.
    Марыя нерухома стаяла воддаль: белыя губы ўздрыгвалі, але яна старалася валодаць сабою.
    Пятро, не помнячы сябе, загрудкі сцягнуў Міколу з трактара.
    — Ты што гэта робіш?
    А той, яшчэ не разумеючы, чаго гэта ён усхадзіўся, весела сказаў:
    — Ну і дзеўка! Агонь! Думаў, збаіцца. He!
    Марыя падышла бліжэй.
    — Хто распарадзіўся тут пускаць плуг? — запыталася.
    Нейкі момант Мікола пакашэчы мружыў вочы, пазіраў на яе: маўляў, табе што за справа? Але, злавіўшы строгі позірк Пятра, здаўся.
    — Брыгадзір,— адказаў коратка.
    — Я забараняю! Зараз вы паедзеце на машынны двор і начэпіце дыскавую двухследную барану!
    — Чагота я буду ездзіць! Каму трэба, хай прывозіць, хоць за матацыкл чапляе. Я магу і пачакаць,— сказаў з ухмылкай.— Мне што загадаюць, тое я і цягацьму за трактарам.
    — Дак вось, я вам загадваю! — горача сказала Марыя.
    — Яна мне зага