• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    вае! — усміхнуўся Мікола.— Бач, прыбегла на поле, пад трактар кідаецца, каб спыніўся. Учора таксама загадвала: не хадзіце за мною,— здзеклівым тонам сказаў ён.— Эх, дарэмна пашкадаваў, трэба было б прыціснуць дзе...
    Пятро абурыўся:
    — Ты чуў, што табе сказалі?
    202
    — А што я зараблю, калі буду коўзацца па гэтым полі? Пры ворыве норма пяцьшэсць гектараў, а пры дыскаванні — дванаццаць, Розніца ёсць? Я казаў брыгадзіру гэта. Ен пагадзіўся: ары! Ведае, што чалавеку трэба даць зарабіць. А аграному на гэта напляваць. Аа, чорт з вамі,— сказаў раздражнёна Мікола і палез у кабіну трактара. Падняўшы плуг, рушыў на машынны двор.
    Двое засталіся на полі. Праводзіўшы вачыма трактар, Пятро ўгледзеў на чорнай паласе ўзаранай зямлі ражок Марыінай касынкі. Прысеў на кукішкі, адгарнуў камлыгу, дастаў касынку, страсянуў яе некалькі разоў і падзівіўся: і пад гусеніцай, і пад плугам пабыла, а цэлая. Запэцканая ўшчэнт, але цэлая. Падышоў да Марыі. Яна стаяла, сумна апусціўшы галаву. Дождж намачыў яе валасы, вузел касы з’ехаў на патыліцу. Балоневы плашчык таксама, мусіць, прамок, бо яна злёгку сцепалася.
    — Садзіцеся ў машыну,— сказаў Пятро,— там цёпла.
    Пятро ўключыў абагрэў кабіны. Шкло спачатку затуманілася, потым стала праясняцца. Ехаць ён, як быццам, не спяшаўся. Марыя сядзела задумлівая, маўклівая. Насоўкай выцірала твар (дождж хоць і сеяў, як праз сіта, але быў праніклівы і спорны). Пятру здалося, што яна выцірае слёзы. Яшчэ заўважыў, як уздрыгвае рука, якою яна трымае насоўку.
    — Холадна? — папытаў ён і дакрануўся да яе рукі. Яна не адняла, толькі адмоўна хітнула галавою.
    — Няпраўда, ты ўся дрыжыш.
    Ен асцярожна прыгарнуў яе да сябе.
    — Гэта так нешта, не ад холаду,— ціха і даверліва сказала Марыя.
    203
    — Нікому, чуеш, нікому не дазволю крыўдзіць цябе,— шаптаў Пятро. I яна даверліва тулілася да яго, на нейкую хвіліну расслабілася, стала падатлівай і кволай. Раптам спахапілася.
    — Што ж гэта мы? Паехалі зараз жа,— адхінулася ад яго, адштурхнула лёгка рукамі.— Табеж жыта вазіць, а ты зза мяне...
    — Я буду ўсю ноч вазіць,— заўсміхаўся Пятро.— А ты ідзі дадому, сагрэйся і адпачні.
    — He, мне трэба абавязкова пагаварыць з брыгадзірам.
    Хутка машына праскочыла бярозавую алею і спынілася ля канторы.
    — Калі ты будзеш ехаць увечары, гадзін у дзесяць, падкінь мяне да станцыі,— папрасіла Марыя, саступаючы са сходкі кабіны.— Я буду чакаць у канторы.
    — Добра,— кіўнуў Пятро. А ў грудзях запякло: «Значыць, праўду гавораць, што яна ездзіць некуды часта нанач, а ранкам вяртаецца».
    Дождж, паасенняму навальны, хоць быў яшчэ жнівень, спорны, ішоў запар тры дні. Здавалася, яму не будзе канца. Неба і не думала яснець, набрынялыя хмары апусціліся, і дзённае святло ішло не зверху, як звычайна, а неяк нізам — ад вады, што стаяла паўсюдна ў самых нават незаўважных нізінках.
    Камбайны стаялі сіратлівыя, здавалася, нават прыгнечаныя беспрацоўем. Касілкі грузлі ў балоце, калёсы танулі аж па самыя восі, прыходзілася выцягваць трактарам. Трактар дзень і ноч стаяў на варце і ля выезду на грэблю, якая ператварылася ў балота, машыны аж вылі, поўзаючы па каляінах, як казалі шафёры, «на пузе». Старыя гаварылі, што
    204
    не трэба было забіраць асушальную канаву на грэблі ў бетонную трубу, хай бы, як некалі, быў масток. Паўметровая труба не паспявае прапускаць ваду на той бок, у балацявіну: «Няма вадзе волі, яна на полі і застаялася». Але гэтыя меркаванні былі не сказаць каб слушныя, бо поле набрыняла вадою не толькі тут, ля грэблі, дзе спрадвеку была твань, а і паўсюдна.
    Вечарам сабралася праўленне. Заклапочаны старшыня пытаў у інжынера Дубравецкага: ці магчыма здвоіць колы на жняярках, як гэта зрабіў на камбайне Адам Іванавіч? Той паціскаў плячыма — людзі ўсё зробяць, але дзе ўзяць колы.
    — А на будучае,— гаварыў ён,— трэба ставіць пытанні перад міністэрствам. Колькі гадоў жыву на Палессі, кожны раз вось такое жніво. Трэба ставіць пытанне аб стварэнні спецыяльнай тэхнікі для нашых умоў.
    У старшыні, відаць было, ажно перасмыкнуўся твар. Трэба ратаваць момант, а інжынер, як заўсёды, на некага ківае. Старшыня не супраць ставіць гэта пытанне, ён і ставіў яго, але зараз трэба ратаваць ячмень, а не ставіць пытанні. ён настойваў класці ячмень у валкі. Але тут запярэчыў Адам Корань:
    — Скласці ў ваду не дзела, можам зусім загубіць.
    — А дзе ж выхад?
    J — Чакаць,— насуплена сказаў, не падымаючы вачэй, дзядзька Адам, быццам сам быў у нечым вінны.
    — Хлеб гіне,— раздражнёна сказаў старшыня,— а мы чакаем...
    — Ды я з касою пайду,— запаліўся Адам,— дзе машына не пройдзе. Толькі не дзела — класці колас у ваду, няхай лепш стаіць. У коласе не пра
    205
    расце, і не буду я выводзіць жняярку ў поле заўтра, калі будзе так дажджыць! — упарта сказаў ён.— Заведама ячмень губіць не буду!
    Праўленне зацягнулася.
    Было позна, у вокны пазірала ноч, барабаніў у шыбіны буйны дождж. Надзея прыслухоўвалася, ці не ідзе Пятро. Трывожна ў яе было на душы. Ведала, што з ім нічога не здарыцца, што гэта хвароба точыць сэрца, выліваецца ў вечную балючую боязь за яго, за свайго адзінага сына. I думкі лезуць усякія, жудасныя, ажно падае сэрца, адна палёгка, яна ведала гэта,— ісці на вуліцу, на людзі, чакаць яго, шукаць, пытаць, ці не бачылі. Людзі ведалі яе трывогу і заўсёды, дзе б хто яе ні сустрэў, дакладалі пра Пятра. Хоць яна і не пытала. I .Пятро быў нібы пад пільнымі позіркамі. Уся вёска ведала кожную яго сцежку.
    Яна накінула на плечы поліэтыленавую накідку і выйшла з хаты. Было цёмна, але нашто ёй святло: гэтую дарогу яна ведае, як падлогу ў сваёй хаце.
    Убачыўшы святло ў праўленні, яна паціху паднялася па прыступках, прайшла па калідоры да старшынёвага кабінета, дзверы ў які былі адчынены. У старшыні такая звычка — не зачыняць дзвярэй, калі ідзе праўленне. I часам на калідоры збіраліся калгаснікі, слухалі, як і што вырашаюць праўленцы. У такіх умовах не было падставы для крыватолкаў, і людзі адчувалі большую адказнасць за справу і слова. Гэта была, як казалі некаторыя, гульня ў дэмакратыю, за што нават ушчувалі старшыню ў райкоме. У старшыні на гэты конт былі свае меркаванні: няма сакрэтаў у яго ад людзей і той, хто зацікаўлены ў вырашэнні якойнебудзь справы, мае права паслухаць, a то і прыняць удзел у кіраванні гаспадаркай.
    206
    Людзі часцяком ішлі паслухаць праўленне. Сядзелі ў прыёмнай, нярэдка ўносілі нейкія слушныя прапановы.
    Надзея толькі зазірнула ў дзверы, адшукала вачыма Пятра, баючыся, каб не заўважыў яе. He любіць ён апошнім часам, што маці вельмі непакоіцца за яго. Як малы быў, то здавалася, так і трэба, што маці знаходзіць яго ўсюды, дзе б ён ні быў, a зараз — тоіцца, бывае, і злуецца, што яна яго «пасе». Надзея таксама прысела паслухаць, што маюць рабіць: увесь жа ячмень стаіць. Ды такі ядраны ўдаўся!
    Спрэчкі не канчаліся, і Надзея таксама душою, як і тыя, хто сядзеў побач з ёю ў прыёмнай, была там. Раптам яна, паружавелая ад хвалявання, стала ў адчыненых дзвярах. Скмеціла толькі хмурны позірк Адама, крышку насцярожаны — сынаў, заклапочаны — старшыні.
    I сказала яна, звяртаючыся толькі да яго:
    — Старшыня, памятаеш, як на першым сходзе, калі мы цябе абралі, гаварыў ты пра нас? Хораша гаварыў. Тады ў калгасе справы былі не сказаць каб добрыя: маладыя вашы раз’ехаліся, сямёра дзетак у першы клас пайшло ў тую восень, хоць школу закрывай, а мы старыя — год, другі і на пенсію. А ты нам і сказаў: іду я дарогаю, і гамоняць бярозы, тыя, што некалі вы, камсамольцамі, пасадзілі да вайны. I раптам суцішліва табе стала, нібы мы былі ў цябе за плячыма, тыя самыя маладыя і дужыя, паверыў тады ты ў нас. А цяперака і забыўся,— з дакорам сказала Надзея.— Забыўся на тых жанок, што поле сабою аралі, што ў жніво кланяліся яму ад цямна да цямна. Забыўся, старшыня. Дак вось, падымі народ, пакліч нас, усе гуртам, старыя і малыя, выкасім, выжнем, звяжам у снапочкі. I звозім іх. Памяшканне цялятніка гуляе,
    207
    пакуль жывёла на выпасе. Скразняк туды даць, каб прэллю снапы не ўзяліся...
    Нехта ўспомніў і пра Кандратава гумно. Усмешка прайшла па тварах, але старшыня пагасіў яе:
    — Дзела гаворыш, Антонаўна! За падтрымку дзякую!
    Ен выйшаў зза стала. Паціснуў яе руку.
    —• Усё ж гэта наша зямля нарадзіла, то як даць прапасці? — адказала яна.
    ...I праўда, людзі адазваліся на слова старшыні. Выйшлі з косамі, сярпамі на палеткі. I Надзея ўвесь дзень круціла перавяслы, вучыла маладых вязаць снапы...
    Пятро вечарамі сядзеў над падручнікамі — прыспешвалі кантрольныя работы. Працавалася яму ў ахвоту, і заседзеўся позна. Мякка падала на стол святло лямпы, утульна і цёпла было ў хаце. А за вокнамі бубнеў дождж.
    Хтосьці пастукаў у дзверы. Надзея адчыніла.
    Госця спынілася ў парозе, зірнула пад ногі, на кароткія гумавыя боцікі, адкінула з галавы капюшон, папрасіла прабачэння, што цячэ на падлогу з плашчыка.
    — Ці дома ваш сын? — спытала Марыя.
    Яна была нечым усхвалявана, і хваляванне гэта ўмомант перадалося Надзеі.
    — Я прашу вас...— Марыя шукала яе позірк.— Я прашу адпусціць яго са мною. Мне вельмі трэба да апошняга поезда...
    Надзея стаяла разгубленая: у такое надвор’е, ды і да станцыі няблізкі свет.
    — Дык... Як жа?..— сумелася Надзея. Яна падняла вочы і сустрэла Марыіны — поўныя трывогі, просьбы, надзеі.
    208
    — Вы ж маці,— нясмела сказала Марыя.— Вы павінны зразумець...
    Надзея адзначыла: «Я так і думала, што ў яе...»
    Што для Пятра дождж, калі яна просіць яго ехаць! Што холад, калі яна побач! Што ноч, калі насупраць яе вочы! Адно засмучала, што ў іх слёзы. Ен быў гатовы ісці за ёю ўсюды, быў гатовы абараніць яе, чаго б яму гэта ні каштавала. Але чамусьці ўзяў у руку тэлеграму, якую яна працягнула як доказ, што ёй трэба спяшацца, ехаць як мага хутчэй. Раптам сумеўся: «Навошта гэтая тэлеграма? Што яна падумае пра яго — не паверыў, яшчэ яму нейкія доказы трэба?» Але і лёгкі халадок прайшоў унутры — зноў на станцыю, спяшаецца, як заўсёды.
    — Маці, я паеду. Ты не хвалюйся,— сказаў ён, глянуў крышку вінавата ў яе бледны твар. Апрануўся, пайшоў на двор, выкаціў матацыкл, прыхінуў яго да ганка. Увайшоў у хату.
    — Глядзіце ж, дзеткі, каб усё было добра. Пятрок, не гані толькі,— таропка настаўляла Надзея. Марыя ўдзячна і парыўна абняла яе.
    До