• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    ах. Толькі раніцою, мыючыся халоднаю калодзежнаю вадою, ён нібы астудзіў галаву. Тое, што ўчора бачылася ў мройлівым тумане, сёння ўстала перад ім рэальна, ва ўсёй сваёй жыццёвай мудрасці. «Значыць, у яе нехта ёсць! I што ёй нейкі там Надзеевіч!» Гэта адкрыццё холадам сціснула сэрца.
    Але жыць іначай ён ужо не мог. He, яму нічога не трэба было, толькі адно — раніцою спадзявацца, што ўбачыць яе, хоць здаля. Радасць, неверагодная, шалёная радасць, ахоплівала яго ад гэтай думкі, ён быў шчаслівы, што яна, такая загадкавая, не падобная на іншых, ёсць на свеце, жыве ў іх вёсцы. I самому хацелася быць лепей, чысцей, дабрэй. Ніякіх, праўда, грахоў за сабою ён не адчуваў: кожны скажа тут пра яго добрае слова. Усім ён памочнік. Але Домна? ён успомніў, як спавядала яго за пеўня, ажно сцепануўся. «Што, як зноў ускінецца? Ды пры ёй... Трэбатакі здабыць пеўня!»
    Успомнілася, што недзе бачыў бабулю з пеўнем. Так, гэта было на базары. Восенню, калі вазіў Косцю купляць парасят. Бабуля чамусьці запомнілася яму. Можа, здзівіў тады гонар і пагарда, які быў ва ўсім — у постаці, у твары бабулі,— быццам трымала яна не старога пеўня, а жарптушку, і сама была не простая вясковая старая — а каралева.
    Яна стаяла ў чорных гумавых боціках на лапіку, дзе было сушэй. Цёплая цёмная хустка завязана вакол шыі, а лоб прыкрывала светлая паркалёвая, павязаная падыспад. Карычневыя махры хусткі ляжалі карункамі на плюшавай чорнай жакетцы, даволі выцвілай. Твар яе — як пабаранаванае поле, увесь у зморшчынках, а на ім жывыя, вострыя, цярплівыя вочы. Трымалася яна незалежна і
    153
    нават як бы пагардліва, хоць ні адна душа не цікавілася ні ёю, ні яе таварам. На руках, як дзіця, быў певень — залацісты, пярэстагруды, каўнер — пераліўныя брыжы. Стары, з шызаватым грэбнем, але надзьмуты і горды. Парэпаныя, вузлаватыя з гразкімі кіпцюрамі лапы пеўня, нібы адзеравянелыя, знерухомелі на бабчынай плюшаўцы. У яго пер’і, як у футры, цёпла і ўтульна, мусіць, было рукам старой, хораша і спакойна было і яму ад яе рук. Певень не рваўся, не сакатаў, толькі паварочваў зрэдку галаву, і віслы грэбень яго злёгку ўздрыгваў, вочы часам насцярожваліся. Бабуля ж стаяла нерухома, як намаляваная тымі няхітрымі фарбамі, якія дала ўсяму хмурная, золкая раніца позняй восені. Ніхто не цікавіўся старой і яе пеўнем, і на твары бабулі, і ва ўсім абліччы пеўня была затоеная пагарда да гэтых людзей: нічога не разумеюць у жыцці, у гаспадарцы, бесклапотныя гультаі.
    ...Цяпер жа кожную нядзелю праязджаючы каля базарчыка, Пятро спыняў машыну, збягаў з шашы да брамы, шукаў бабулю з пеўнем. Але яе не было. I не ведаў, як разлічыцца з Домнаю. Парэзаць ёй дровы, падвезці сена? Але ў яе ёсць мужык, спраўны гаспадар, трактарыст.
    А гэта — нават вачам не паверыў: на тым жа месцы, на самым відавоку — яна, толькі інакш апранутая, не было той цёплай ваўнянай хусткі, a чорная квятастая тарановачка. А можа, то не яна, другая бабуля стаяла, прыціскаючы да грудзей пеўня. Пятро заспяшаўся, каб не перахапілі тавар, хаця базарчык быў паранейшаму зацішны, каб не сказаць, пусты. Парыўна ён падышоў да бабулі, певень затрывожыўся, закалаціўся, закохкаў, здаецца, яшчэ вышэй падняў гордую галаву. Бабуля вывучальна пазірала на хлопца,
    154
    — Я забіраю пеўня,— сказаў Пятро і працягнуў рукі.
    Певень неспадзеўна рвануўся, хацеў распусціць крылы, але яны былі звязаныя. ён, абураны, ускрыкнуў хрыплым надарваным голасам.
    Бабуля акінула Пятра пільным позіркам пранізлівых, жывых вачэй.
    — Як гэта забіраю? — ці то не паверыла, ці то спужалася яна.
    — Таргавацца мне некалі. Колькі? — Пятро вымаў з кішэні пяцёрку, шукаў яшчэ грошы.
    — Пачакай, не спяшайся,— супакоіла яго бабуля.— Навошта табе певень? Певень стары. Суп з яго не зварыш,— нібы адгаворвала яна. He спяшалася аддаваць яму пеўня.
    — А ён у мяне курэй будзе вартаваць!
    — Адкуль жа сам будзеш? — прыжмурыла правае вока бабуля, ледзь павярнуўшы галаву.
    — 3 Паддубнага я,— адказаў Пятро.
    — Чый жа ты там будзеш? — дапытвалася бабуля, відаць, знаўца мясцовага люду.
    — Надзеін я, Вярбіцкай.
    Бабуля злёгку прыкрыла вочы, памаўчала, мусіць, пашукала нешта ў памяці.
    — Падлужнага дачка, якога расстралялі ў вайну. Дзеткі ў яе, беднай, згарэлі,— падціснула губы.— Дак ты яе сын? Замуж яна выходзіла хіба? — дапытвалася бабуля.
    Гэта ўжо было залішне. Пятро хацеў плюнуць на пеўня, чорт з ім. Нават пяцёрку сунуў назад у кішэню і адвярнуўся. Але бабуля раптам зразумела, што можа згубіць купца.
    — He спяшайся,— сказала яна.— Паглядзі малойца, патрымай. Жылісты. Добры певень тлусты не бывае. У Надзеі хіба пеўня няма? — зпоў узялася за сваё бабуля.
    155
    — Ёсць! У мяне— няма,— ледзь хаваючы раздражненне, нецярпліва кінуў Пятро.
    — Ты што ж, домам сваім жывеш? — выпытвала яна, заглядаючы ў вочы. Пятру здалося, што не будзе канца гэтаму допыту.
    — Ага,— хуценька сказаў ён, прыхаваўшы вочы.
    — I кароўку маеш? I свінак? — з любасцю ўжо, нібы зайздросцячы, пыталася бабуля.
    — Маю,— сказаў Пятро. I ўсміхнуўся: «Нну, назольная старая». Тут ужо ён не хлусіў; хіба ў яго каровы, свіней няма? ёсць! — Як жа без гэтага? — дадаў яшчэ.
    — Праўда, той не гаспадар, у каго вецер у павеці гуляе,— пагадзілася бабуля.— А ў каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца! На! Забірай! Певень спраўны! Ад яго куры вельмо нясуцца.
    Пятро ўсміхнуўся. Узяў у руку пеўня. «Нішто сабе, важкі, а здаецца, кашчавы». Палез у кішэню за грашыма.
    — Што ты, маё дзіцятка, хіба я яго прадавала. От у добрыя рукі хацела аддаць. He, не, я грошай не вазьму! — запярэчыла бабуля і адступілася.
    — Ну, то дзякую!
    ён паціснуў сухую, цвёрдую, як драўляную, бабуліну руку. I пабег да машыны. У браме азірнуўся. Бабуля стаяла на тым жа месцы. «Калі яна маці ведае, то, мусіць, і жыве недзе недалёка?» — мільганула ў галаве. Ен вярнуўся:
    — Мо па дарозе? Дык я падвязу вас дадому? — прапанаваў бабулі.
    — 3 Лыкава я. Ахрэмчыха. Мо ведаеш?..— ласкава прыжмурыла вочы яна.
    — Дык мне якраз міма!
    Бабуля трушком пайшла побач з ім. Пятро ў прыўзнятай руцэ, як букет кветак, трымаў за галёнкі пеўня.
    156
    Кнот аж свіснуў, убачыўшы яго. А калі зразумеў, што да машыны ідзе і бабуля, безагаворачна капітуляваў і палез у кузаў.
    Бабуля сядзела ў машыне, пагладжвала льсняную карункавую шыю пеўня, які сцішыўся ў яе на пеляне.
    — Пеўнік ён харошы,— гаварыла яна.— Курэй добра водзіць. He шкоднік. Дзёрзкі быў вельмо. Як на вуліцу, дак з якімнебудзь і зачне бойку. А цяпер пастарэў. Ен, як сабака, і ў двор чужога не пусціць. А катоў, мой божухна, дак зненавідзеў, забівае. Нашто куранят крадуць. Я б такога пеўніка і сама трымала,—уздыхнула яна. I сціхла.
    — Чаго ж на базар вынеслі? — пацікавіўся Пятро.
    — Дак як жа, галубок, яго пакінуць? Увосень на базар вынесла. Ніхто і не папытаў, Людзі цяперака да гаспадаркі абыякавыя. Каторыя лепш канцэрвы будуць у магазіне купляць, а каб курак, не гавару ўжо гусей ды качак, трымаць не хочуць. А певень? Нашто той певень? Ен жа яек не нясе. He хочуць гаспадаркай займацца,— з болем сказала бабуля.— А мяне, гэта, дачка забірае. Ужо быту не дае, да і ў самое ўжо здароўя няма. Хварэю часта. Мінулую восень толькі зза яго і не паехала. Колькі прасіла кагонебудзь узяць яго! Hi блізка! У кожнага, ведаеце, свой. А ў каго няма, таму ён і не трэба. Курак дак я раздам. Курак пабяруць! А яго, баялася, што не возьмуць. Прападзе, бедны. А гаспадаркі ў мяне ўжо няма. I кароўку збыла...— засумавала яна, уздыхнула.— От, ужо шкада было! Колькі выплакала потым па ёй. Кароўка — другая маці. Карова на дварэ — дак і харч на стале. Хіба не праўду кажу? — заглянула бабуля яму ў твар.
    — I ён кіўнуў: канешне, так.
    157
    — Харошая ў мяне гаспадарка была, як гаспадар быў жывы. I кароў па дзве трымала апошнія гады, і свіней, і авечак, і гусей. А цяпер нічога няма. Па хлявах вецер ходзіць. I хату на зіму зачыню. Хата не каўбаса — кошкі не з’ядуць.
    Яна гаротна падціснула губы. Задумалася. Потым схамянулася, стала жвава цікаваць праз шкло кабіны.
    — Хаця б жа мне не праехаць,— занепакоілася.
    А на развітанне сказала:
    — Няхай табе дасць бог удачу ў гаспадарцы! Хай у хаце плодзіць і на ніве родзіць!
    Яшчэ крышку пастаяла ля дарогі і пайшла ў вуліцу свае вёскі.
    ...Пятро разрэзаў пеўню путы. Той заварушыў крыламі, мусіць, ямчэй акрываўся імі, прайшоў насцярожана, цокаючы кіпцюрамі здранцвелых лап па падлозе.
    — А халера на яго, прыгожы! — сказала задаволена Домна.
    — Мамачка, харашэйшы за нашага!—усклікнуў Домнін хлапчук.
    — Мамачка, пакінь яго.
    — He! —рашуча сказала яна.— Ты пэўна хлусіш, што купіў. Мо дзе ўлавіў?
    — От не ведаў, даведку ці чэк у бабулі ўзяў бы,— засмяўся Пятро.
    — I колькі ён каштуе.
    — Пяць.
    Пятро ўжо баяўся казаць, што певень дарэмны: жанчына звяла б яго допытамі і недаверам.
    Домна паставіла вочы.
    — Забірай свайго пеўня! — рашуча і гнеўна сказала яна.
    — Дзе я яго дзену? У нас жа свой ёсць!
    158
    — Мне малой бяды. Забірай на мяса!
    — Ды хто ж такога рэжа... Прыгожага...
    Певень разварушыўся, але ўсё яшчэ атрэпваўся, пакручваў галавою, укладаў пёрцы на каўняры, даставаў дзюбаю да хваста і там наводзіў фасон. Разпораз ён ускідваў галаву, выдаваў насцярожаныя гукі, паварочваўся, лупаціў то адно, то другое вока на людзей, нібы разумеў, што гаворка ідзе пра яго. Незадаволена, адным горлам, у якім нібы звонка булькала вада, падаваў голас.
    Домна пазірала на Пятра.
    — Ну, глядзі, хлопец, як хто прызнае пеўня, то мала табе не будзе! Папомніш мяне! А ты, ліха тваёй галаве, ідзі да курэй. Ды глядзі, каб панаравіўся ім, a то задзяўбуць.
    Яна ўзяла пеўня пад паху і панесла ў двор.
    Ужо зранку стаяла духата. Марыва, як мутнае шкло, засцілала далячынь. У траве, у колкім жніўніку шалёна стракаталі конікі. Яны пырскалі зпад ног зеленаватымі кроплямі. П’яніў водар траў. Так бы і ўпаў тут, на гэтым полі, тварам да аблокаў і думаў толькі аб адным — як ідзе яна палявою сцежкаю яму насустрач. I ўсе гукі заціхлі, усё жывое затаілася, прыслухоўвалася: што ён скажа ёй, a яна яму. Пятро раскінуў рукі і ўпаў у колкую капу саломы, нібы закружылася ад недасягальнай мары галава.
    I зноў пачуў дружны хор конікаў, секлі яны, аж захлыналіся, салому пад вухам. Толькі зрэдку якінебудзь выпінаўся з суладнага хору, але хапала яго не надоўга, скора голас яго аціхаў, ападаў,