Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
нават сёння, здарыцца. I няважна: ці прачынаецца ён сам, ці сцішана, шкадуючы, будзіць яго маці, усё адно гэта пачуццё не пакідае яго. I таму раніцою звычайна ён негаваркі, крыху ўрачысты, нібы ўваходзіць не ў звычайны будзённы тлумны дзень, а ў празрыстую лагодную ваду ракі, ціхуюціхую.
Грышка Кнот даўно ведае Пятра. Здавалася, хлопец як хлопец, толькі на танцах у клубе абапрэцца плячом на вушак і ўсё пазірае на людзей,
122
нібы не можа нагледзецца. А пачаў працаваць з ім і ўбачыў— дзівак. Ідуць разам, раптам спыняецца: «Кнот! Глядзі!» Пазірае Кнот: нічога асаблівага — звычайны певень сядзіць на жэрдцы, хвост звесіў, доўгі, як у паўліна. Ну і што? «Ды паглядзі, які каўнер у яго — брыжы, як у караля. Бач, як важна галаву паварочвае. Ты што, «Трох мушкецёраў» не чытаў»? I зноў: «Зірні, Кнот!» — «Ну і што?» — «Конь каля студні стаіць, нібы чакае, што нехта прыйдзе па ваду і ён нап’ецца». Гляне на Кнота, бы нешта адкрыў для сябе і яго, і чакае захаплення. А Кноту ўсё гэта... «Эх, ты...» — скажа Пятро расчаравана, А на яго злосць накоціцца. He ведае толькі, на каго злавацца — на сябе за сваю някемлівасць ці на Пятровы дзівацтвы.
Ідуць яны па вёсцы і раптам:
— Стой, Кнот, далей нам ходу няма!
Наперадзе ля варотцаў стаяла цётка Домна. Яна яўна чакала, пакуль яны падыдуць бліжэй. Пятро не змяніў хады. Кнот жа крышку прыадстаў: ён з жахам успомніў, што ўчора якраз на гэтым месцы яны, здаецца, задавілі пеўня — гробся на дарозе.
Кнот ведаў — Домна не даруе. «Але пры чым тут я? — падумаў.— Машыну ж водзіць Надзеевіч». ён павесялеў. Пятро ж, мусіць, не вытрымаў позірку Домны, а можа, рыхтаваўся да сустрэчы — паправіў на галаве светлую палатняную кепачку.
— Во, во, прыкрывай свае бессаромныя вочы,— заўважыла яго рух Домна.— Каб цябе чэрці насілі...
Домна не скупілася на эпітэты, метафары і гіпербалы. Гэты фальклор хутка знікае, падае ў нябыт. Домна, мусіць, апошняя, хто ведае незлічоную колькасць праклёнаў, таму ўражлівыя абыходзілі
123
яе. А тыя, ад каго словы адскакваюць, як гарох ад сценкі, выслухвалі яе з усмешкай.
Пятро прыпыніўся, схіліў галаву набок, нібы прыгатаваўся выслухаць Домну да канца. А тая ўсё малаціла і малаціла:
— Каб цябе разачка рэзала, як ты яго зарэзаў! Каб цябе перуны насілі, як ты носішся...
Пятро стаяў — рукі ў кішэнях. Ен хацеў нешта сказаць, але дзе ты знойдзеш брод у гэтым словавароце.
«У такім выпадку лепш за ўсё скруціць дулю і трымаць яе ў кішэні»,— успомніў Кнот словы Вуллянінага Міколы, калі яго аднойчы адчыхвосціла Домна.
Кнот уявіў, як Пятро трымае ў кішэнях дзве вялікія дулі (рукі ж у яго, як лапушыны), і не стрымаўся, хіхікнуў.
Домна неспадзеўкі аж папярхнулася.
— I ты, недаростак паганы, вучыцца да яго пайшоў! Чаму ты навучышся — курэй душыць? Каб ты да клямкі не дарос...
Кнот пачырванеў, як памід'р. Домна парашыла, што з гэтага даволі, праняло, вунь аж вушы чырвона прасвечваюцца. I тут заўважыла, што Пятро пазірае некуды паверх яе галавы. Домна азірнулася, На ганку стаяла яе Галька. Дзеўка восем класаў скончыла, на танцы пачынае рвацца.
— Ты куды гэта вылупіўся? — уразілася Домна.— Каб ты свету белага не бачыў!
Пятро не кратаўся з месца. Домна не на жарт занепакоілася.
— Марш адгэтуль! Чуеш? Каб табе вушы пазакладала ды ты свайго голасу не чуў...
Ен нібы ачнуўся, глянуў на Домну з дакорам, як на неразумную, і ўздыхнуў.
— Эх...— сказаў Пятро. Домна пачула ў гэтым
124
такі непадробны сум, што доўга яшчэ пазірала ўслед. I, неспадзеўкі для сябе, ледзь было не кінулася наўздагон, каб сказаць: «Што ты, Пятрок, не крыўдуй, што я тутака набрахала». Стала нават не па сабе: думала, выгаварыцца, вылье крыўду за пеўня, аж як атрымалася — цяжар нейкі лёг на сэрца. I певень той стары, яму здыхаць было пара...
Пятро спыніў машыну ля пошты. Мо разоў дзесяць набіраў нумар, а ў адказ чулася толькі востранькае папіскванне або глыбокі, як з прорвы, гул. I неспадзеўна на тым баку пачуўся дзявочы, чысты, ласкавы голас. Яму ж чамусьці здавалася, што адказаць павінен Косця. А гэта хто?
— Ддобры дзень! — запнуўшыся, сказаў ён.— Мне, калі ласка, Кастэцкага.
— Ты кідай пятнаццаткі,— шапнуў ён Грышку, які таксама ўціснуўся ў кабіну тэлефонааўтамата, бо ахвота было азнаёміцца, як ён працуе, ніколі не званіў па міжгародняму.— Як толькі тут зялёны загарыцца, так і кідай.
На тым канцы провада маўчалі, потым той жа голас ветліва сказаў:
— Трэба крышку пачакаць. Ен зараз будзе.
А аўтамат усё падміргваў зялёным вокам, цыганіў пятнаццаткі.
— Дзевушка,— не стрываў Пятро,— дзе ж ён, я не магу чакаць.
— Што вам сумна, ці што?
— Я па міжгародняму. У мяне пятнаццаткі канчаюцца.
— Можа, што перадаць?
— Ну, перадайце, што званіла маці.
— Гэта вы — маці? — засмяялася яна.— А я думала, вы хлопец.
— Я не маці, я — сусед.
125
— А ён будзе ведаць, які сусед? Ці вы толькі адзін там і ёсць? — яўна забаўляючыся, дапытвалася дзяўчына.
— Скажыце: званіў Надзеевіч! (Цяперто ён не зблытае.) — амаль крычаў Пятро ў трубку.
— Надзеевіч? — здзівіліся на тым канцы.
— Ага. Скажыце Надзеевіч, і ўсё! Кідай пятнаццатку,— шапнуў ён Грышку.
— Пачакайце, вось і Кастэцкі ідзе.
— Алё,— пачулася з трубкі. Голас Косці быў непазнавальны і далёкі.
— Гэта я, Надзеевіч,— заспяшаўся Пятро.— Слухай, Косця, прыязджай калоць свінні. Маці збедавалася. Карміць няма чым.
— Ды што яна там? — раздражнёна сказаў Косця.— He патрымае да восені. Скажы, хай бульбу капае.
— Дык зглуміць жа, бульба ж яшчэ не парасла!—угаворваў яго Пятро.— Прыязджай.
— Ну няўжо не можа дадзяржаць да вос?ні? Скажы, хай пастараецца!
— А вось ты прыедзь і скажы! — не стрываў Пятро.— Разумны такі! Табе толькі грошы трэба, a што маці не можа з імі справіцца — табе напляваць!
— А ты хто такі мяне ўшчуваць! — У голасе Косці ён улавіў незнаёмыя ноткі.
— Слухай, прыязджай, я апошні раз табе кажу. He прыедзеш, я сам іх пакалю і ў кубел паскладаю.
— Я табе пакалю! — пагразіўся Косця.
— To хоць бы грошай ёй прыслаў.
— Што ты мне ўсё ўказваеш?
Косця злаваўся. Пятро таксама аж зачырванеўся, упрэў: у гэтай будцы дыхаць не было чым.
— Ты от давай слухай мяне. Каб заўтра прыбыў! Чуў?
126
Адказу Пятро не атрымаў. У трубцы шчоўкнула, і яна загаласіла кароткімі танклявымі ўсхліпамі.
— Паклаў, халера,— вылаяўся ён.
Грыша Кнот пазіраў на Пятра, нібы не пазнаваў яго. Ен хацеў яму сказаць: «На чорта яны табе са сваімі свіннямі? He было табе работы чужых свіней пільнаваць. Хай як хочуць». Але прамаўчаў. «Скажы, яшчэ раззлуецца!»
Пятро вачам не паверыў: няўжо то Мікола? Вось гэта сустрэча! Запыніся ён на якую хвіліну — паехаў бы Мікола аўтобусам.
Мікола стаяў на прыпынку, ля нізкага штыкетніку, увешанага, як гірляндамі, плёткамі гурочніку. На нізельцы вісеў, як цацка, невялікі крывенькі агурок, скручаны, нібы зародак. Мікола пазіраў на яго, можа, дзівіўся: трэба ж так высока ўзлез. I тут падкаціў Пятро. Спыніў машыну.
— Здароў! — сказаў радасна. Вылез з кабіны, абняў Міколу, ціскануў моцна, ажно той войкнуў:
— Ціха, мядзведзь!
— Іч, недатыкальны стаў! — засмяяўся Пятро.— Куды едзеш? Ці не дадому?
Пазіраў на паблажэлы Міколаў твар. Схуднеўсхуднеў. I ён ведаў ад чаго: без малака, без матчыных блінцоў.
— Садзіся. Падвязу. Маці будзе радавацца! А ты ў адпачынак ці на выхадны?
— Пагляджу...— ачужала і неяк насцярожана адказаў Мікола.— А ты чаго тут? — папытаў толькі дзеля таго, каб папытаць, каб не вязаўся ён з пытаннямі.
— За матацыклам прыязджаў,— радасна паведаміў Пятро і паказаў на кузаў, дзе замацаваны
127
да борта стаяў, пабліскваючы на перадвячэрнім сонцы, чырвоны «Іж».
Вочы ў Міколы загарэліся. Ен зірнуў з зайздрасцю, але зноў напусціў на твар абыякавасць.
— Купіў яшчэ на тым тыдні, ды ўсё не было нагоды забраць, так і стаяў на складзе ў магазіне.
Мікола слухаў яго і не слухаў.
Пятра ўразіла, што той як бы не рады сустрэчы, але праз хвіліну забыўся пра гэта. Круціў баранку, вырульваў з люднай прывакзальнай плошчы да цэнтра, каб напрасткі, па Савецкай вуліцы, нядаўна заасфальтаванай — таму і маніла вадзіцеляў,— выехаць да шашы, дзе ён дасць газу.
Паказаўся блакітны павільёнчык з белай заманлівай у спякоту шыльдай: «Халадок».
— Мо спынішся ды зойдзем? — прапанаваў Мікола.— Хоць па куфлю піва кульнём.
— He, мне нельга. Пагода наладзілася. Хлеб пойдзе...
— Жмесся. He хочаш матацыкл замачыць? — падахвочваў яго Мікола.
— На тое будзе час,— адказаў Пятро,— а ты як хочаш, давай. Чакаю пяць хвілін. У кнігарню забягу. Трэба падручнік адзін. Вось не дадумаўся табе напісаць, можа б, там паглядзеў.
Мікола зняважліва адтапырыў губы: паглядзеў, як на крыху зрушанага, усміхнуўся. Асцерагаючыся, але памаладому спрытна саскочыў з прыступкі машыны.
Ен не затрымаўся, справіўся нават хутчэй за Пятра. Хоць і той у кнігарні не забавіўся.
Мікола ж, мусіць, кульнуў не толькі піва, бо твар скора запляміўся чырванню, якая рэзка выступіла на бледных шчоках, на шыі. Ацяжэларасслаблена сядзеў ён на сядзенні побач з Пятром.
Мінулі мост, цяпер дарога пайшла жытнёвым
128
полем. Яно жоўта калыхалася, аж цёпла рабілася вачам. Пацяплеў позірк і ў Міколы, ён быў ужо не такі ваўкаваты і нахмураны, якім Пятро падабраў яго на аўтобусным прыпынку. Пятро таксама ўсміхаўся, разпораз кідаючы на яго позірк. Маўклівы па натуры — заўсёды болей гаварылі яго спадарожнікі,— ён не дапякаў Міколу пытаннямі: што трэба сам раскажа, але ж і не маўчалася.
— Ну, як жа ты жыў там, на волі? — папытаў весела, нібы прадаўжаючы старую гаворку.— Ці добра?
Мікола, прыжмурыўшыся, нейкі час вывучаў твар Пятра, ці няма ў ім хітрынкі. Калі ж той зірнуў на яго сур’ёзна вачыма мудрага, сталага чалавека, Мікола ўразіўся: дагэтуль аніякай змены ў ім не заўважаў.
— Як жыў, гаворыш? — перапытаў, нібы і сабе толькі што задаў такое пытанне.— Усяк было. I я жыццём правіў, і яно мною.— Ен расшпіліў гузікі кашулі.— I ўзнагароды маю,— загадкава сказаў.— Зірні...
Пятро на імгненне адарваў позірк ад дарогі. На мармуровабледнай, незагарэлай Міколавай скуры, якраз пад карычневым гузікам саска ўбачыў ружовую палоску шрама, нечым падобную на засцежку «маланку»: мусіць, толькі што знялі шво.
— Хто цябе? — уразіўся