Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
бярэзнага. I зноў яму здалося, што быў ён тут, што ішоў гэтаю дарогаю. Намагаўся ўспомніць: калі, куды і чаго, але толькі тонкатонка, ледзь улоўна, гаманілі бярозы. Яму нават здалося, што ведае ён болей, што вось тут недалёчка ёсць масток, нізенькі драўляны, дзе з краю можна апусціць ногі ў сцюдзёную ваду. Але ён адагнаў гэтыя думкі: было ўжо такое, нашто яшчэ раз ашуквацца. Але ўсётакі ён спакусіў іх прайсці далей. Мастка не было. «Гэта сон, толькі сон». Сапраўды, часта ў сне бачылася гэтая, а можа, другая дарога, а яшчэ жанчына, якая ўсё цягнула да яго рукі, прасіла не ісці, вярнуцца, застацца! He ведае, можа, гэта была яго маці... Яна і цяпер, калі ён хворы або ў якой вялікай трывозе, усё пазірае на яго, пазірае. Ен памятае яе вочы, сумныя, тужлівыя. I дзіўна, сон гэты канчаецца аднолькава: нібы маланка асляпляе вочы, і ён прахопліваецца. Гэтыя сны яму сніліся ў дзіцячым доме, потым перасталі, а цяпер зноў вось вярнуліся.
Яны ішлі моўчкі. Зноў прайшлі вёску, У хаце Дзяніса было цёмна, і яны прайшлі праз двор да хлява — звечара яшчэ дамовіліся, што будуць спаць на сенавале. Падбярэзны ступіў упоцемку на шырокія моцныя драбіны, узяўшыся за шурпатую перакладзіну, зверху плоска ачэсаную, мусіць, каб зручней было брацца рукою. Умомант яму падказала інтуіцыя, што далей адной перакладзіны не
109
будзе, ажно сэрца ёкнула з неспадзеўкі. Але не, яна была, толькі круглая, нібы прыладзіў яе іншы чалавек, у іншы час.
Ішлі дні ў клопатах, працы. Пятро прыходзіў пазнавата.
— Добры вечар! — павітаўся з цёткай Воляй.— А ты што, маці, спаць сабралася? — сказаў, убачыўшы, што яна ляжыць на ложку.
— He,— хуценька адказала яна.— Яшчэ ж карова не прыйшла. Зараз устаю,— заварушылася, шукаючы грабеньчык.
— He слухай яе, Надзеевіч, хай паляжыць крыху. Доктар прыходзіў. Ціск у яе ўсхапіўся,— удакладніла Воля.
— Вось бачыш, не трэба было табе ісці на сена,— папракаў Пятро.— Эх, маці, маці, непаслухмяная ты ў мяне.
— He, сынок мой, не гэта мне зашкодзіла, не сена...
Ля варотцаў голасна рыкнула карова. Надзея хацела падхапіцца.
— He хвалюйся, ляжы. Зараз памыюся, пераапрануся, a то карова малака не аддасць,— супакоіў яе Пятро.— Увесь сёння бензінам прапах.
— Мо я выдаю, Надзеевіч,— прапанавала Воля.
— Ці я сам не ўмею?
Пятро шумна мыўся ля мыцельніка, які быў прыбіты на слупку ў двары. Надзея падумала, што і вады сёння забылася туды падліць, каб сагрэлася.
Воля ўздыхнула.
— А мой сынок, божачка, зусім мацеры не шкадуе! Вой, Надзея, што рабіць, не ведаю. Сышла з хаты, каб і не чуць.
110
— Чаго гэта вы сышлі, цётка, што ў вас там такое? — спытаў Пятро праз адчыненае акно.
— Вой, і не пытай! Свінні, каб яны падохлі! Рады ім не дам. Вой, вой, вой! — схапілася яна за галаву і захісталася.— А ўсё перавярнулі, а ўсё пераламалі ў хляве. Сягоння несла ім есці, то пакацілі і ўсё паразлівалі.
— To хіба катуха ў вас няма? — азваўся Пятро.
— Дак я ж і кажу, загарадку ўшчэнт разнеслі. Ладзіла, ладзіла, ды і кінула. Мой ты Надзеевіч, каб жа ты мне памог! З’ядуць мяне гэтыя свінні,— прыгаворвала Воля.
— Толькі ўжо заўтра, бо сёння позна.
Надзея ўстала з ложка, хоць Воля ёй і забараняла, і яны выйшлі на падворак, дзе Пятро даіў карову. Карова непаразумела пазірала на Надзею, падалася нават насустрач, але ног не скранула. Пятро адчуў, як яна напружылася, аж малако затаілася ў сасках. Падняў галаву: ішла маці. Карова мыкнула. Надзея пагладзіла яе гнуткую шыю, падахвоціла ласкавым словам. Карова паспакайнела, і зноў малако пайшло свабодна, лёгка.
Воля сядзела на парозе. Надзея датупала да яе, села побач.
— Божа мой, божа, от у людзей сыны! —з зайздрасцю сказала Воля.
—> Ты на свайго не наракай. Твой — вучоны, жонка прыгожая, што каралеўна. Унучка ў цябе вялікая.
— Унучка на мяне і не пазірае. Што ж, не расла ў мяне, толькі раз і была. I нявестка нічога, трохі ганарлівая, праўда. I ўсё б добра,— заключыла Воля,— каб не душылі яны мяне другі год гэтымі свіннямі. Хіба не ведаеш, як я гарую? Гэта ж мрэ — машыну купіць. I не так, мусіць, ён, як яна яго падвучвае. Маўляў, усе, у каго бацькі ў вёсцы,
111
дзецям машыны спраўляюць. І праўда, Надзея, многія купляюць, хто цяперака ў сіле ды на трактары ці на ферме. Тыя — купляюць. А што ж я з калгаснай пенсіяй... To свіней трое купілі. «Гадуй, маці, восенню здадзім». Гора маё, гора! А бульба выйшла, і ні мучыны. Вот ужо дваццацьпятку пазычыла, хлеб бяру. Ну, недзе дзявацца,— развяла яна рукамі.— He ведаю, Надзейка, што і рабіць. А летась, ты ж памятаеш, прыехалі — пакалолі. На базар у горад вывезлі, а мацеры толькі крывянкі. Нават кавалачка сала не пакінулі. Вооой,— працяжна сказала яна,— не хачу, не хачу і ўспамінаць, сэрца сваё растраўляць.
— А ты напішы ўсё, як ёсць, ім...
— Няўжо ж не пісала! I тэлеграму давала... Пустое гэта дзела. He разумеюць, і ўсё. Думаюць, свінні есці не просяць, А яны з ранку да вечара арудуюць, хлеў — галодныя — разносяць. Я ўсю крапіўку пажжынала...
Воля крыху памаўчала.
— He, каб было чым карміць, то і гаворкі б не было,— дадала задумліва.
Пятро цадзіў малако. Праз адчыненыя дзверы чуваць было, як псікнуў на ката, відаць, той лез пад рукі, не мог дачакацца.
— Улі яму крышку,— сказала маці,— яму ж у першую чаргу трэба.
— Пачакае, такі работнік,— пажартаваў Пятро. Але скора пачулася, як кліча ката да сподачка.
— Пятро,— раптам сказала Воля,— а можа, ліха яго бяры з тою загародкаю. Прынясу я табе нумар тэлефона, а ты пазвоніш, як паедзеш, з раёна. Ты яму на работу пазвані. А я мо як яшчэ дзень пратрымаюся.
— Можна і гэтак,— пагадзіўся Пятро.
Ен сеў на ганак.
112
— Ну, як ты, маці? — папытаў.
— Нічога, сынок, лепш мне. Вот пасяджу на лёгкім паветры ды і спаць пайду. А ты пагуляй ідзі, што ты з намі сядзець будзеш. Прайдзіся... Хоць да Дзяніса. Раман у лес ездзіў на машыне. Мусіць, грыбоў багата ўзяў. Рана ў гэтым годзе каласавікі выпырхнулі.
— Дак ужо і жніво. He сягоннязаўтра,— азвалася Воля.
— Ішла я паўз поле. Жыта, жыта! 3 небам гаворыць. Мы, здаецца, і не жалі такога ніколі,— Надзея паяснела тварам, вочы яе ажылі, засвяціліся.— Жніво! Гэта — свята.
Дзяніс пастукваў малаточкам па кавалку бляхі — склёпваў каўпачок для лямпачкі. Раман чытаў газету.
Пятро спыніўся за варотцамі. Даў «добры вечар».
— Заходзь, Надзеевіч! — запрасіў Дзяніс.— Ну што, надзенем ёй спадніцу,— ён спрытна выкруціў лямпачку, даў яе Пятру патрымаць, папярэдзіўшы, што гарачая, а сам прымацаваў каўпачок на патрон. Зноў загарэлася лямпачка, цяпер святло яе варухлівым — яшчэ ківала галінай яблыня — колам упала на стол.
— Ну, што там газеты пішуць? — папытаў Дзяніс у Рамана.— Як там са жнівом? Ці пачалі дзе?
— «Першыя агрэгаты выйшлі на палі ў Мазырскім раёне»...
— Ну вось — пачалося!—у голасе Дзяніса была цеплыня.— У гэтым годзе пачнём, відаць, з Адамавага кліна. Жыта там сцяною стаіць, здаецца, зойдзеш — згубішся.
8 Зак. 3627
113
Дзяніс задумліва курыў. Лёгкі дымок праплываў у святле лямпачкі.
— Дзядзька Адам казаў, што гэта, мусіць, апошняе яго жніво. На пенсію пойдзе.
— Ен жа і так на пенсіі,— усміхнуўся Пятро.— А калі здароўе будзе, то і на наступны год не ўседзіць.
На парог выйшла Насця, жонка Дзяніса.
— Будзеце яшчэ што вячэраць ці не?
— Мне б кубак малака,— папрасіў Раман.
Дзяніс задумаўся, нібы вагаўся, што выбраць.
— Налі кісляку,— сказаў ён.
Насця паставіла на стол два гладышыкі, якія несла, прытуліўшы да грудзей, у другой руцэ былі кубкі.
— Я і табе налью, Пятро,— сказала, павярнуўшыся да яго.
— He, не,— запярэчыў ён і ўстаў зза стала.
— I чаго гэта Наташа зганьбавала цябе? Кажуць, за Сцёпу замуж збіраецца. I вучыцца перадумала. От любоў, мусіць...— наліваючы малако ў кубак, нібы сама з сабою разважала Насця.
Пятро, уражаны яе словамі, зноў апусціўся на лаўку, чырванню палыхнуў яго твар.
— Ды ён яшчэ дзесяць такіх знойдзе! ён у нас хлопецтрудзяга! — горача ўступіўся за Пятра Дзяніс, імкнучыся затушаваць жончыну прамашку.— Знайшла мне таксама...
— Хочаш, Надзеевіч, паедзем са мной, у інстытут цябе ўладкую! — абняў яго Раман.
— Ты мне кінь хлопца зводзіць! — пагрозліва азваўся Дзяніс.— I так у нас амаль паўвёскі настаўнікаў. Гэта з тваёй лёгкай рукі...— пагразіў пальцам.— У сельскагаспадарчы тэхнікум ён пойдзе. А калі на тое, то і прафесія ў яго ёсць. ён табе і на машыне, і на трактары, і на камбайне... I рукі
114
ў яго залатыя...— каб змяніць тэму размовы, зусім іншым тонам сказаў Пятру.— Дарэчы, ты яшчэ не ведаеш — будзеш вазіць збожжа з Адамавага камбайна. Вырашылі, што такіх рабацяг, як вы абодва, трэба ў адну запрэжку ставіць — лепш справа будзе ісці. Як ты — згодны?
— Няхай,— абыякава адказаў Пятро. Больш за ўсё яму зараз хацелася адшукаць Наташу і спытаць: ці праўда, што яна збіраецца замуж за Сцяпана?
Зараз жа пойдзе і пакліча яе. Гэтага не можа быць, каб яна... To людскія плёткі.
ён, спаслаўшыся, што маці нешта кволіцца, развітаўся з Шостакамі і пайшоў да Вераб’ёвай хаты. Ішоў хутка, размашыстым крокам. He адчуваў, як да твару гарнуўся цёплы вечар, як мройлівасуцішна было наўкола.
Хата Кандрата Вераб’я яшчэ здалёк радасна свяцілася ўсімі пяццю вокнамі. Святло падала на кусты вяргінь у гародчыку, на раскідзістую яблыню, жаўціла дарогу. Сэрца Пятра ўсхвалявана забілася, і так яму было нязвыкла гэта, што ён мусіў суцішыць хаду, счакаць крышку, пакуль адхлыне гэта хваля, паспакайнее сэрца. I ён спыніўся. Пазіраў на хату, сачыў. Здавалася, зараз выйдзе Наташа і яны сустрэнуцца. Але яе не было, а хата смяялася радасцю, ззяла ўсімі вокнамі, у ёй было столькі святла, што яно вылівалася на вуліцу. Падышоў да самых варотцаў. Тут толькі заўважыў, што на лавачцы хтосьці сядзіць. Святло з акна сляпіла вочы, і не відаць было — хто. «Наташа!» Пятро падышоў бліжэй. He, гэта была не яна, а Марфачка. Ен абрадаваўся ёй. Тоненькая ў стане, як мурашачка, з доўгімі, найчасцей расплеценымі, як у русалкі, валасамі, хуткая, нібы яшчарка, Марфачка часта выскаквала яму насустрач, калі ён
8*
115
ішоў па вуліцы, або стаяла за варотцамі. Можна ў яе папытаць пра Наташу.
— Марфачка?! — паклікаў Пятро.
Але Марфачка не сказала яму нічога, не азвалася. Пятро сеў побач з ёю, тут толькі заўважыў, што яна штосілы стрымлівае ўсхліпы. Паспрабаваў зазірнуць у твар, але яна шчыльна закрывала яго далонямі.
— Што з табою, Марфачка?
Марфачка ўжо не таілася, яна плакала так горка і шчыра, што Пятро нейкую хвіліну адчуваў сябе ніякавата, не ведаў, што і як ёй гаварыць. Варухнулася трывога ў грудзях, але ён сядзеў, чакаў, пакуль крыху суцішыцца Марфачка.
— Чаму ты мне не гаворыш нічога, Марфачка? — папытаў лагодна.
Марфачка адняла далоні ад твару, выцерла імі