Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
чокі, падняла на яго вочы, але гаварыць яшчэ не магла, адно каўтала, каўтала слёзы. Урэшце перасіліла сябе.
— Наташа выходзіць замуж, дык яны цялушку наважыліся рэзаць,— дрыготкім голасам прагаварыла яна і зноў закрыла твар рукамі.
Канца яе фразы Пятро як бы і не чуў, ён не меў для яго сэнсу. Першае ўсхвалявала яго: «Наташа выходзіць замуж...» Дык гэта праўда! А ён яшчэ не даваў веры чуткам, спадзяваўся — лухта.
Ен нібы ачнуўся, нават здзівіўся, што сядзіць і хліпае ў яго пад бокам Марфачка. «Яна ж плача не па Наташы, а па цялушцы... па цялушцы. А Наташа выходзіць замуж». ён сядзеў здранцвелы, нерухомы. Ісці нікуды не хацелася. Хацелася вось так сядзець і чакаць, чакаць, каб высветліць усё да канца. ён усё яшчэ не даваў веры пачутаму, усё яшчэ на нешта спадзяваўся. Тут жа падумалася, што Марфачка не схлусіць. He такая яна. Любасць
116
агарнула яго да Марфачкі. Можа, таму, што і ў яе, і ў яго была бяда, у Марфачкі свая, а ў яго — свая. Можа, таму, што бачыў яе шчырасць. Марфачка заўсёды была шчырая, ветлівая, як матылёк, яна злятала з ганка і бегла яму насустрач сказаць штонебудзь пра Наташу. I Пятру не раз хацелася, каб вось так хоць адзін раз памкнулася да яго Наташа. Яна ж была грубаватая і размаўляла з ім адрывіста, нібы ў нечым пераўзыходзіла яго, але ён думаў, што гэта так на людзях, каб што не след не плялі. Грубаватасць яе, калі яны заставаліся адны, ён расцэньваў ні больш ні менш, як зброю абароны.
— Марфачка, а можа, ты паклічаш Наташу? Мне пагаварыць трэба з ёю.
— Няма яе дома, паехала ў горад карункі на плацце купляць,— скрозь слёзы сказала Марфачка.— А тамака Сцяпанавы бацькі з нашымі гавораць.
Пятро пакінуў Марфачку, а сам паціху пайшоў дадому. Дарогаю ўспомнілася, як ішлі яны з Раманам і той сказаў, што нешта згасла ў ім. Тады ён не надаў увагі яго словам, але зараз, здаецца, разумеў яго. У самога неяк апусціліся рукі, было нудна. Баяўся аднаго, каб маці не пазнала па твары, што ў яго на душы, таму толькі зірнуў на слаба асветленыя вокны, зазначыў, што яна яшчэ не спіць, і прысеў, як тая Марфачка, на сваёй лаўцы ля веснічак.
Пра Наташу стараўся не думаць. Адзначыў, што ніколі яна не была вельмі прыхільная да яго. Можа, проста ёй сумна было, калі прыязджала дадому, можа, баялася хадзіць адна ад клуба.
Было ціха, цёпла, цёмна. Густы водар гародніны — укропу, каляндры, гурочніку, цвітучых сланечнікаў — поўніў паветра. Дражніўся цвыркун. А насупраць былі цёмныя вокны Марозішынай ха
117
ты. Здалося, на імгненне засвяціліся шыбіны, можа, бліскавіца зяхнула, а Пятро ажно ўздрыгнуў. У мройлівым прыцемку падкралася да яго дзяцінства, яно было там, за Марозішыным плотам. Здавалася, што і зараз там стаіць гвалт. А што здаралася ў пару першых гуркоў...
У Марозіхі было пяцёра дзяцей. I кожны раўніва аберагаў «свой» гурок. Пільна сачылі ўсе, каб хтонебудзь не спакусіўся і не з’еў яго. Але так звычайна і здаралася. Колькі ж было крыўды, роспачы, пагроз! А якое даследаванне вялося! Пятрок актыўна ўключаўся ў гэтыя падзеі. Дома ж садзіўся ў разоры і доўга, сумна пазіраў на свой гурок, на які ніхто не квапіўся. А потым клікаў Марозішыных хлопцаў і паказваў ім, спадзеючыся, што нехта яго сцібрыць. Але гурок ляжаў, таўсцеў, наліваўся, як парсюк. I зноў ён прыставаў да маці з папрокамі, жаліўся на адзіноту...
Цішыня на Марозішыным падворку, няма святла ў хаце. Разышліся, разляцеліся па белым свеце яе дзеці, і сама яна паехала няньчыць унукаў да сярэдняга. Але хату не прадае: Ціхан — старэйшы — не дазваляе. Жыве на Поўначы, усё спадзяецца прыехаць. Добра, каб Ціхан вярнуўся дадому. Трэба дазнацца адрас яго ды напісаць, што няблага стала ў сяле, механізатары, жывёлаводы зарабляюць добра, дамы будуюць гарадскія, кватэры даюць. А ў Ціхана і гэта хата яшчэ нішто.
Але Ціхана пакуль што не было. Вярэдзіла capita і думка пра Наташу.
«Цяпер,— падумаў ён,— застаецца адно — работа. Работа...»
Значыць, ён будзе на жніве працаваць разам з дзядзькам Адамам. Ад гэтай думкі нешта пахаладзела ў грудзях. Як яна сказала? Здаецца: «Можа,
118
і Адамаў. Што, як Адамаў?» He ўспомніць зараз. Дурная галава тады была.
Пятро, які вырас ля маці, агорнуты яе бясконцай * пяшчотай, яе клопатамі, заўсёднымі хваляваннямі за яго, недзе глыбока ў душы сумаваў па грубаватай мужчынскай ўвазе, надзейнай, няхай маўклівай падтрымцы, стрыманай, скупой пяшчоце. Калі стаў падрастаць і ўбірацца ў розум, пачаў цікаўна прыглядацца да гэтай паловы чалавечага роду. Ля канторы, ля клуба прыстройваўся да мужчын, слухаў, аб чым яны гавораць, якія клопаты іх турбуюць, пільна сачыў за выразамі іх твараў, рухамі, быццам хацеў знайсці нейкую роднасць, сачыў за тым, як адносяцца да яго. Кожнае добразычлівае слова або адабральны позірк цеплынёй адзываліся ў ім. I ён даверліва, як аблашчаны бяздомны шчанюк, прывязваўся да таго ці іншага, гатовы быў на ўсё, толькі б не даць згаснуць гэтай прыязнасці. Падлеткам ён любіў працаваць з мужчынамі ў полі, на лузе, на сенажаці. Ніколі не пярэчыў ім, не крыўдзіўся на заўвагі, а, наадварот, прыслухоўваўся, прыглядаўся, нібы вучыўся быць мужчынам, як старанны вучань, пераймаў усё спрытна і кемліва. He грэбаваў пайсці да каго з вяскоўцаў папрасіць, каб паказалі, расказалі. Так навучыўся кляпаць і мянташыць касу, разводзіць пілу. Ды ці мала яшчэ чаму. ён заўважыў, што, калі прыйдзеш у такія пазыкі, нават самы заўзяты гаспадар кіне ўсё, будзе настойліва і падрабязна паказваць. Іншы яшчэ і сына свайго пакліча: глядзі, скажа, як чужыя дзеці да работы прыахвочваюцца, вучыся і ты. Мужчыны на сяле скора сталі адносіцца да яго, як да роўнага. Часцяком каторы запытае: «Як, Надзеевіч, соткі засеяў?» або «Ці пакасіў ты сена?», падкажа, дасць добрую параду. Але Адама ён пазбягаў. I Адам на яго не вельмі каб
119
звяртаў увагу. Толькі аднойчы на пакошы нібы і не пазіраў, вачэй не падымаў зпад калматых густых броваў, але раптам рушыў да яго. «Неяк ты касу трымаеш пабабску,— сказаў.— Вось так трэба, во. I ногі не тулі, нібыта спадніца на табе, а стаў шырока, вось так, прама, як слупы. Ну, пайшоў! 3за пляча заводзь і не спяшайся, паволі! Ды грудзі не выпінай, прыгорбся. Во!»
Пайшоў Пятро па пракосе, толькі з мяккім шырканнем лажылася трава ў роўны валок, зялёны, іскрысты ад расы.
Сапраўды, касіць стала вальней, знікла напружанасць. Ен азірнуўся, дзядзька Адам ішоў да сваіх сотак, нібы больш не было ў яго ніякай справы да Пятра.
Да Адама Кораня ў Пятра былі нейкія асаблівыя адносіны. Ен прыглядаўся да яго з цікавасцю, прыкмячаў, што і той на яго пазірае не так, як іншыя. А пачалося гэта даўно.
...У Лявонкавых было вяселле. Ішла замуж Адасева сястра. А з Адасем ён вучыўся ў адным класе, сябраваў. На вяселлі ў Паддубнай тады збіралася амаль уся вёска. Чарка знаходзілася кожнаму.
Адась прыбег да Петрака яшчэ з раніцы, парабілі таксяк урокі, бо ў Адася не было дзе нават прыткнуцца ды і' падручнікі недзе маці запраторыла.
Адась з Петраком прыйшлі, калі вяселле ўжо гуло. Прашмыгнулі ў кут за печ. Тут і месца знайшлося. Кабеты крыху пасунуліся і пасадзілі хлапцоў—не чужыя ж. Але Адасю маці доўга сядзець не дала: то пагнала нечага ў склеп, то ў кладоўку, то кагосьці паклікаць — позніўся. Покуль Адась круціўся, выконваючы загады, Пятрок, хоць было яму вельмі няёмка, сядзеў за сталом. Мужчыны і
120
жанкі былі паружавелыя, вясёлыя, дасціпныя, адным словам, нейкія іншыя, чым заўсёды. Петраку было цікава за імі сачыць. Вунь дзядзька Верабей, заўсёды такі спрытны, увішны, ніяк не можа падчапіць грыбок. Торкае, торкае відэльцам у талерку, ганяе грыбок па дне, але цікуе толькі за ім, іншыя не чапае... Цётка Воля з чырвонымі плямамі на шчоках, нібы хто прыклаў да іх гарачыя аладкі, спрабуе заспяваць. Відаць, даўно не спявала, голас ніяк не праразаецца, не даецца. Але вось яна павяла з хрыпатою, быццам заіграла старая, сцёртая пласцінка.
Спачатку яе песні ніхто не заўважыў, яна штурханула пад бакі суседак, і тыя пачалі, спярша бы нехаця, толькі каб яна адчапілася, нават вочы паапускалі, а потым што далей, то ахвотней ёй падводзілі, таксама хрыплавата, прастуджана. У песні былі сумныя словы, але спявалі яе весела, бадзёра.
Пятрок разглядаў застолле. Раптам убачыў дзядзьку Адама. Ен сядзеў магутны, гладка паголены, маладжавы, у белай кашулі з расшпіленым каўнерыкам: ці то яму было душна, ці то кашуля проста не сыходзілася на шыі. На дзядзькавым твары, у вачах была такая далікатнасць, пяшчота, нібы ён пазіраў на нешта незвычайнае, надзіва. Ен прасачыў за позіркам дзядзькі аж праз усю хату. I ўбачыў: там сядзела яго маці Надзея. Яна таксама пазірала на дзядзьку Адама пяшчотна, але ўпотай. Шчокі яе ружавелі, на плечы ўпаў шаўковы квятасты шалік, які яна надзявала ў святочныя дні.
Пятрок, сам не ведаючы чаму, збянтэжыўся, засаромеўся. Сэрца яго забілася, захлынулася незразумелым пачуццём сораму, роспачы. Чырвоны як рак выскачыў зза стала на вуліцу, пабег ад Адаськавай хаты, быццам яна павінна восьвось узарвацца. Пабег далей ад вясельнага гоману, нібы ён
121
замінаў яму высветліць нейкую загадку, што так маланкава ўдарыла ў галаву. Доўга яшчэ хадзіў па апусцелай, ахутанай густым прыцемкам вуліцы і радаваўся, што ніхто яго не заўважае, нікому да яго няма справы. I страшна было выйсці на святло: баяўся, раптам стрэне яго якаянебудзь кабета і скажа: «Ага, дак вось які ты Надзеевіч, ты ж — Адамавіч!» 3 той пары ён стараніўся Адама, але і паглядаў на яго з цікаўнасцю...
А цяпер вось будзе з ім працаваць. Сустракацца на дзень па дваццаць разоў, размаўляць...
Неба абяцала добры, пагодлівы дзень. Нетаропка, як разважлівы гаспадар, у якога ўсё ідзе размерана і ладна, уставала сонца, тонкімі саломінамі промняў піло бурштынавыя кроплі ядранай прахалоднай расы. Рана яшчэ, Пятро не спяшаецца. I рукі яго яшчэ адпачываюць у кішэнях. I сам ён маўклівы, засяроджаны. Але гэта толькі здаецца Грышку Кноту, невысокаму каржакаватаму хлопцу, які то пляцецца побач, то крыху прыадстае.
Любіць Пятро ўставаць рана, тады дзень здаецца вялікі і закончаны — бачыш яго пачатак і канец. А ў апошнія дні ён прачынаецца з радасным прадчуваннем нечага незвычайнага, што павінна восьвось, можа,