Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
мёртвыя дрэвы, выкарчаваў пянькі, каб пасадзіць новы, дужы сад. Ужо напытваў прышчэпкі. Але паставіў сабе ўмову: пасадзіць толькі тады, калі вернуцца або адгукнуцца сыны. Хоць адзін. Але яны маўчалі, і стары ўсё марудзіў з садам. А ты расла, дужэла, вясною ўбіралася ў цвет, з кожным разам усё смялей, усё багацей і пышней.
Груша, ты груйіа, чаму ты не пала ніц, не ўваткнула свае іголкі ў тых, хто прывёў яго сюды, да цябе, босага, па снезе, без шапкі, у сподняй кашулі — сівога, старога чалавека?»
«Я дрэва, толькі дрэва, няхай моцнае і трывушчае, але я толькі дрэва. Я магла прыняць у сябе тыя кулі, што прызначаліся яму, але толькі дзве пацэлілі ў мяне. Зірні, там у маёй дзеравіне іх сляды, упоравень з яго грудзьмі?»
«Гавораць, ты зацвіла ў тую вясну ружовай квеценню, а кожную восень наліваеш чырванню сваё калянае лісце?»
«Можа, і так. Гарачая кроў яго апаліла мае карані. Ніхто, ніхто не ведае, якое ў яго было сэрца! Як любіў ён гэты. лес і гэтае поле, як адданы быў зямлі сваёй! Я як помнік стаю, а восенню высока падымаю чырвоны сцяг яго любові і веры».
«I ты, валун, маўчыш... Стары ты, сівым мохам пабраўся і, мусіць, таксама мог бы многае расказаць. Але ты камень, ты маўчыш, прыпаўшы да зямлі, і слухаешпрыслухоўваешся».
10 Зак. 3627
145
«Там, пад грудзьмі маімі, сховішча смерці. Ніхто не ведае пра тое. I нельга мне кратацца з месца».
Устаў Пятро рана, шумна пырскаючы ледзяной калодзежнай вадою, памыўся. Потым сеў снедаць. Наліў са збанка халоднага малака, узяў лусту чэрствага хлеба.
Маці таксама ўстала рана. Яна запаліла газавую пліту: успыхнуў блакітнаружовы палахлівы вяночак. Прапанавала прыгатаваць яечню. Але Пятро запярэчыў. Яна ўзялася за вядро — ісці па ваду.
— Зараз прынясу,— спрабаваў спыніць яе Пятро, але яна не звярнула ўвагі на яго словы. Ці ж чакаць ёй, калі сама можа.
— Снедай. Напрацуешся яшчэ за дзень,— нібы пашкадавала яго і пайшла з хаты.
Вярнулася пасуравелая, глянула на яго так, нібы вывучала, аглядала збоку. Потым цвёрда сказала, як даўно вырашанае:
— Вось што! У суботу папросім Дзяніса,— яна зноў зірнула на яго дапытліва,— і пойдзем у сваты.
Пятро папярхнуўся знячэўку малаком.
— Даволі. A то ходзіш, то адну правядзеш, то другую. Ужо да калодзежа не выйсці.
Пятро зморшчыўся, быццам засаромеўся.
— Значыць, ты ад мяне хочаш пазбавіцца? — сказаў жартаўліва.— Мяне ж у армію забяруць,— пастрашыў ён, усё яшчэ не надаючы сур’ёзнасці гаворцы.
Але маці не здавалася:
— Пойдзеш, я з нявесткаю буду жыць. А з цябе там хоць чалавека зробяць.
146
Пятро выцер даланёй рот.
— Каго браць будзем? — папытаў падзелавому, але неяк несамавіта.
— Табе лепей знаць! — сказала маці.— Табе жыць!
— He, табе! — запярэчыў ён.— Я — у армію, a жыць — табе!
— Прыйдзеш, нідзе не дзенешся...
Памаўчалі абое.
— Дык каго браць? — настойваў Пятро. Яму было цікава, каго назаве маці.
— Вось учора Маньку праводзіў. Яе і бяры. Чым не дзеўка!
— Папершае, правесці яе яна сама папрасіла. Бо не хацела, каб Мікола, п’яны, цягнуўся. А падругое, яна, малою, квасоліну сунула ў нос. Можа, і цяпер ад таго гамзае...
— Ну тады Зосю! — цвёрда сказала маці.
— Дык яна ж роўба. Помніш, як што, дык раве і раве на ўсё сяло. Няўжо ты хочаш, каб роўбы пайшлі! — робячы сур’ёзны выгляд, даводзіў ён.
— Дык Зіну. Ты і яе праводзіў!
— He праводзіў я Зіну. Гэта — паклёп.
— Як жа, я ж сама бачыла...
— Аа... Гэта ж яна мяне праводзіла. Кажа, Пятро, дай я цябе правяду дадому, a то ты зноў за кімнебудзь пойдзеш. А заўтра — гаварыцьмуць. Ты ж бачыла, я дадому пайшоў, а яна далей — да сваёй хаты.
— От блазнота! — адышла сэрцам маці.— Дык каго ж табе трэба?
I пашкадавала, пабачыўшы, што ён зажурыўся.
Усіх гэтых дзяўчат Пятро ведаў змалку, разам раслі, гулялі ў курмашку і вярхі. He, ён не сур’ёзна ганіў іх. Дзяўчаты былі неблагія. Але ні адна з іх не азорвалася пакуль што сонцам, як тады На
ю*
147
таша на ганку. Бывае, ідзеш узлескам, асабліва раніцою ці надвячоркам, і раптам — сонца ліне святло на бярозку або хмурную алешыну. I затрапеча яна ад радасці, ад усведамлення асабістага хараства. А ты стаіш і дзівішся. А колькі разоў праходзіў міма і не заўважаў. Так і ўрос бы no634 і стаяў зачараваны, толькі каб на ўсё жыццё.
Маці адкінула робленую строгасць. Села за стол перад ім, зазірнула ў вочы.
— Ішла ўчора — старшыня мяне сустрэў. Хваліў цябе, кажа, работнік харошы, чэсны. Руку мне паціснуў. Кажа: у праўленне ўвядзём яго.
Пятро ўбачыў, як крышку заружовеліся яе шчокі, як заганарылася яна. I самому стала радасна.
— Але вось пазіраю на цябе, бывае: многа дурысся. А пара табе быць сур’ёзным. Твае аднагодкі ўжо армію адслужылі...— сумнавата сказала яна.
— Хіба ж я вінаваты?
— He, ты невінаваты, вінна я, што старасць мая ды нямогласць цябе трымае. Слабая я, сынок,— губы яе скрывіліся,— а хочацца яшчэ і дзетак тваіх пагадаваць.
Маці выцерла ражком хусткі вочы.
— Значыцца, ты хочаш збыць мяне ў армію, a сама жыць з нявесткаю,— паспрабаваў зноў надаць гаворцы крышку гумару Пятро.
— He бойся,— сказала яна,— я глядзець яе буду, дагаджаць, шанаваць, абы табе добрая была.
Пятро задумаўся.
— Трэба ўжо табе да якога берага прыбівацца.
Ен і сам думаў пра гэта: пара! A то жыве, нібы чагосьці чакае. Чаго? Трэба пускаць карані ў сваю зямлю. Самотна стала ад думкі пра Наташу, але ён адагнаў яе — Наташа яму чужая.
148
Кнот загадаў, калі зараз Пятро спыніцца, значыць... Але што значыць? Ен нечакана для сябе адкрыў нейкую заканамернасць: як бы Надзеевіч ні гнаў машыну, але, калі на вуліцы, ля канторы ці дзе на палявой дарозе з’яўлялася новая аграномка, машына абавязкова спынялася. I зараз хітравата чакаў пацвярджэння сваім здагадкам.
Пятро націснуў на тормаз. I толькі тады, калі аграномка прайшла і пылавое воблака не магло зачапіць яе нават краем, даў газ.
Пятро і сам не разумеў, што з ім. Гэта было незвычайна і нечакана.
Радасць цеплілася ў яго грудзях. Яна ціхенька, не відная чужому воку, прарастала цьмянай надзеяй блізкага шчасця. У той вечар яму здавалася, што яно само прыйшло, а ён (такі дурань!) выпусціў яго з рук. Памятае, як потым упоцемку хадзіў па вёсцы, употай зазіраў у кожнае асветленае акно, нібы хацеў угадаць, дзе яна зараз, за якой фіранкай. А папытаць у каго? Нельга! Як скажаш: ці не ведаеце, дзе дзяўчына, якую я ўдзень прывёз? Нават, зваць як, не папытаў. Але сяло не горад, неўзабаве не тут, дык там яна адгукнецца. Адно крышку трэба пачакаць. Непакоіла толькі — каб спадабалася ёй тут, каб засталася. I прыкрасць брала ад асабістай нерастаропнасці. «От дурань, трэба было адразу да сябе везці або паблізу куды, хоць да цёткі Волі. Ведаеш жа, што жыць ёй недзе трэба. Як жа так схібіў!» Яна нібы чары якія навяла, нават рот не мог адкрыць.
Адно, што суцяшала, радавала і грэла яго, спадзяванне на сустрэчу. Уяўляў нават, якою яна будзе, іх сустрэча. Няўжо ж яна не пазнае яго? А пазнае, то няўжо ж пе абрадуецца? Радасць поўніла яго грудзі. Хораша думалася пра жыццё, пра сваю
149
прыціхлую вёску, якая павінна (быць таго не можа!) падарыць яму шчасце.
Чакаў, як радасці, світання, каб зноў імчаць на машыне, вазіць збожжа і спадзявацца, што сустрэне яе. Вірлівая, неспакойная сіла напаўняла яго, хацелася працаваць да поту, да стомы. Яму мала было ссыпаць зерне на ток, ён хапаўся яшчэ за шуфель і кідаў, кідаў, пералапачваў збожжа на таку як апантаны. Як апантаны гнаў машыну, Кнот толькі пазіраў на яго. Пятро ў апошнія дні нават мала размаўляў з ім. Быў стрыманы і ўрачысты. Замест пяці рэйсаў ганяў па восем. Акрамя таго, хапаўся за любую работу. А часам упадзе на прахалодную гурбу зерня або салому і ляжыць заплюснуўшыся, рукі раскіне, а на губах усмешка, добрая, даверлівая.
He, гэта не зданькі! Пятро заўважыў наперадзе знаёмую постаць. Прыцемак ахінаў яе, але не мог скрыць ад вачэй, і здавалася, то плыве белая аблачына, якая нечакана з’явілася і восьвось знікне. I Пятро, захваляваўшыся, паскорыў крок. Але, дагнаўшы, ісці з ёю поруч не адважваўся, замінала незнаёмае радаснашчымлівае хваляванне. He хацелася парушаць гэты дзівосны настрой сэрца, яшчэ крышку наталіцца, нарадавацца ім, нацешыцца, бо такое было з ім упершыню. Дзіўным здаваўся сам сабе, нібы зачараваным. I вядзе яго за сабою, як у старых байках, няйначай русалка. Вось так маўкліва, толькі аднымі знакамі давядзе яго да віру рачнога. А вось і сапраўды рэчка. I хоць няма ў ёй віроў, вузенькая яна і чыстая, толькі між былых балацявін ды лугоў дно грузкае і каламутнае: усю яе ён яшчэ малы перамераў. Але пакуль русалка не знікла, трэба з ёю загаварыць.
— Добры вечар,— сказаў ён, параўняўшыся, ць ха, каб не напужаць.
150
— Добры вечар,— адказала яна з нейкай, як здалося яму, палёгкай. Мусіць, непакоіла яе, крышку страшыла гэтая постаць ззаду, што, здавалася, назнарок прыцішае крокі, нібы высочвае яе. Пятро не быў саманадзейны, таму тую палёгку, нават радасць, якую пачуў у яе голасе, аднёс іменна на гэты кошт. Яму і ў галаву не прыходзіла, што яна магла абрадавацца яму. Здалося, яна баіцца цемнаты, такая далікатная і безабаронная, а пачнецца восень, і тут, на гэтай вуліцы, часта электрычнасць тухне, абы толькі вецер, дык хоць вока выкалі, а яшчэ з кожнага двара выскакваюць, каб разагнаць сваю нуду, сабакі. Вялікай асалодай здалося Пятру вось так сустракаць яе са сходу, праводзіць дадому з кіно, аж захлынуўся радасцю, маўчаў. Ды і колькі было таго часу: кароткая вясковая вуліца, вось і яе весніцы. Пятро схамянуўся.
— Можна я буду праводзіць вас? — сцішана, хвалюючыся, не сказаў — папрасіў.
— Што, гэта абавязкова? — у сваю чаргу запытала яна, як бы крышку здзіўлена.
— He, але я буду вас праводзіць,— ужо ўпарта і настойліва — як бы ён так парашыў і так будзе — сказаў Пятро, але потым прыйшла яму ў галаву думка, ад якой ён памякчэў, нешта зразумеў.— Ці вы не хочаце, каб гэта быў я? — папытаў, усё яшчэ тоячы надзею.
— Кіньце. Я зусім аб гэтым не думала,— адказала яна проста і шчыра. Кінула «дабранач», зачыніла весніцы.
Пятро ішоў дадому акрылены. Яе адказ яго не засмуціў, а наадварот — яму здавалася, што так нават лепей, нібы зарань атрымаў гарантыю, што няма ў яго супернікаў і не будзе. А ў гарачую маладую галаву нават і думкі не прыйшло, што ў яе, такой прыгожай і вабнай, нехта ёсць.
152
I ноч, кароткая летняя ноч, нібы яшчэ болей у той раз скарацілася ў мройных, салодкіх с